КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Пытанні для самаправеркі. 1. Чаму гісторыю беларускіх зямель можна пачынаць з гісторыі Полацкай зямлі?
1. Чаму гісторыю беларускіх зямель можна пачынаць з гісторыі Полацкай зямлі? 2. Дакажыце, што Полацкая зямля ў ІХ – сярэдзіне ХІІ ст. была моцнай раннефеадальнай дзяржавай. 3. Што вы ведаеце пра Рагвалода і Рагнеду? 4. Раскажыце пра ўзмацненне Полацкага княства пры Брачыславе і Усяславе Чарадзею. 5. Ахарактарызуйце дзяржаўны лад пры Усяславе Чарадзею. 6. Калі ўпершыню ўпамінаецца ў летапісах Полацк? 7. Калі ўпершыню згадваецца Менск і ў сувязі з якой бітвай? 8. Раскажыце пра іншыя дзяржаўныя ўтварэнні гэтага перыяду на беларускіх землях. 9. Які спосаб дзяржаўнага кіравання існаваў у Полацкай зямлі? Літаратура: К–[1, 2, 4, 6]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23]; Д–[5–7, 10–12, 15, 19, 24, 30, 35, 41, 48, 49].
Экзаменацыйнае пытанне 6. Культура беларускіх зямель у ІХ – сярэдзіне ХІІІ ст. Значэнне прыняцця хрысціянства. Распаўсюджванне хрысціянства. Пісьменнасць. Рукапісныя кнігі. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы XII ст.: Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі. Мураванае дойлідства. Старажытнае мастацтва.
Распаўсюджванне хрысціянства. На землі ўсходніх славян хрысціянства прыйшло ў сярэдзіне ІХ ст. 988 г. – прыняцце хрысціянства ў Кіеўскай Русі князем Уладзімірам Святаславічам (Хрысціцелем). 992 г. – прыняцце хрысціянства на беларускіх землях князем Ізяславам, стварэнне Полацкай епархіі. З IX па XIII ст. – дваяверства: язычніцтва (паганства) і хрысціянства. Значэнне прыняцця хрысціянства: 1) хрысціянская вера ў адзінага Бога Ісуса Хрыста адпавядала ідэі адзінаўладдзя ў дзяржаве, значыць, духоўна асвячала гэту ўладу, была ёй апорай; 2) вялікі ўплыў прыняцце хрысціянства зрабіла на развіццё духоўнай сферы грамадства: знаёмства з візантыйскай культурай з’явілася стымулам для развіцця архітэктуры, адукацыі, літаратуры, мастацтва. Пры цэрквах і манастырах адкрываліся школы, перапісваліся кнігі. У беларускіх землях разгарнулася мураванае будаўніцтва; 3) паляпшаўся маральны стан грамадства, чаму садзейнічалі хрысціянскія запаведзі; 4) прыняцце ўсходнімі славянамі хрысціянства па візантыйскай традыцыі значна ўскладніла іх адносіны з краінамі Заходняй Еўропы, дзе ўсталяваўся каталіцызм; 5) у структуры грамадства з’явілася царква, пазіцыі якой увесь час умацоўваліся. Пісьменнасць. Рукапісныя кнігі. З ХІ ст. на Полацкай зямлі пачала асвойвацца кірылічная азбука, якая была складзена ў 863 г. Кірылам і Мяфодзіем і змяшчала 43 літары. Аб гэтым сведчылі надпісы на так званых «Барысавых» і «Рагвалодавых» камянях. Выключную каштоўнасць маюць берасцяныя граматы – бярозавая кара з літарамі, надрапанымі на ёй. У першай палове ХІ ст. пачалося летапісанне – запіс падзей па гадах (летах) у храналагічнай паслядоўнасці. У пачатку ХІІ ст. манахам Нестарам была створана «Аповесць мінулых гадоў». Самая ранняя рукапісная кніга на беларускіх землях – «Тураўскае Евангелле», створанае ў ХІ ст. Матэрыялам для рукапісных кніг быў пергамент – спецыяльна вырабленая скура цялят. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы XII ст.: Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі. Ефрасіння Полацкая (1104 або 1110 – каля 1167 або 1173) з’яўляецца адной з самых адукаваных жанчын ХІІ ст. Першая з жанчын, якую царква аднесла да ліку святых. З 1994 г. ў Беларусі 5 чэрвеня з’яўляецца агульнанацыянальным днём Ефрасінні Полацкай. Яна была першай вядомай жанчынай-кнігапісцам, заснавала жаночы і мужчынскі манастыры ў Полацку, адчыніла школы пры манастырах для найбольш таленавітых дзяцей з народа, скрыпторыі (майстэрні па перапісванню кніг) у Полацку, стварыла іконапісную майстэрню. Па яе загаду пабу-давана Спаская царква (дойлід Іаан) і створаны ў 1161 г. шасціканцовы крыж Лазарам Богшай. Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182 або пасля 1184) – славуты хрысціянскі прапаведнік ХІІ ст. Каля 1158 г. пастаўлены тураўскім епіскапам. Найбольшую вядомасць набыў як выдатны прамоўца. Пісаў «словы» (звароты да вернікаў), малітвы-споведзі, аповесці-прытчы, якія мелі павучальны характар. За красамоўства празвалі «Златавустам». Рэлігійным подзвігам Кірылы Тураўскага лічыцца стоўпніцтва. Мураванае дойлідства. Выдатнымі помнікамі мураванага (з камянёў і цэглы, замацаваных растворам) дойлідства з’яўляюцца: - Сафійскі Сабор у Полацку пачаў будавацца ў 1050 г. пры Усяславе Чарадзею; - Спаская царква ў Полацку, пабудаваная ў 1161 г. дойлідам Іаанам па загаду Ефрасінні Полацкай; - Каложская (Барыса-Глебская) царква, пабудаваная ў ХІІ ст. у Гродне; - Камянецкая (Белая) вежа, пабудаваная ў ХІІІ ст. на Брэстчыне. Старажытнае мастацтва. Фрэска – роспіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы. У 1161 г. майстрам-ювелірам Лазарам Богшай створаны шасціканцовы крыж па заказу Ефрасінні Полацкай. Крыж з’яўляецца беларускай нацыянальнай святыняй, культурна-гістарычнай каштоўнасцю, шэдэўрам старажытнага мастацтва і помнікам старажытнага пісьменства. У 1997 г. брэсцкі майстар Мікалай Кузьміч зрабіў дакладную копію крыжа Ефрасінні Полацкай.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 567; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |