КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Пытанні для самаправеркі. 1. Прачытайце падручнікі для ВНУ розных аўтараў: Я
Заданне 1. Прачытайце падручнікі для ВНУ розных аўтараў: Я. І. Трашчанка, У. М. Ігнатоўскага, І. А. Саракавіка, калектыва аўтараў пад рэд. Я. К. Новіка і Г. С. Марцуля, пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана, пад рэд. А. А. Кавалені і В. Ф. Касовіча. 2. Звярніце ўвагу на розныя падыходы да перыядызацыі гісторыі Беларусі. Выкажыце свае маркаванні.
1. Дайце азначэнне паняццю «гісторыя як навука». 2. Чаму існуюць некалькі падыходаў да перыядызацыі гісторыі? Раскрыйце сутнасць розных канцэпцый. Літаратура: А–[4, с. 7–16; 7, с. 3–18; 8, с. 3–7; 13, с. 28–30; 20, с. 3–27; 21, c. 5–14; 22, c. 3–20]
Экзаменацыйнае пытанне 3. Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэдневякоўі. Старажытная назва славян. Падзел славян на тры групы. Усходнеславянскія супольнасці на тэрыторыі Беларусі. Асноўныя заняткі насельніцтва беларускіх зямель у Х–ХІІІ стст.
Старажытная назва славян. Самая старажытная назва сла-вян – «венеды», яна сустракаецца ў рымскіх аўтараў I–II стст. н. э. Гісторыкі VI ст. называлі славянскія плямёны «антамі» і «склавінамі». Падзел славян на тры групы. У VI–VII стст. славяне падзяліліся на тры вялікія групы (якія існуюць да сённяшняга часу):
Усходнеславянскія супольнасці на тэрыторыі Беларусі. У перыяд VIII–IX стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі склаліся некалькі аб’яднанняў усходніх славян: крывічы, дрыгавічы, радзімічы, – у аснове якіх ляжалі не столькі рода-племянныя, колькі тэрытарыяльныя сувязі. Крывічы – самае вялікае аб’яднанне плямён, якія жылі ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. Гісторыкі вылучаюць тры групы крывічоў: полацкую, смаленскую і пскоўскую. Полацкія крывічы рассяліліся ў Паўночнай Беларусі. Найбольш старажытнымі іх гарадамі былі Полацк, Віцебск, Лукомль, Браслаў. Першы ўспамін пра крывічоў змяшчаецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 859 г., дзе гаворыцца, што варагі бралі з іх даніну. Па літаратурнай гіпотэзе назва «крывічы» магла ўтварыцца ад слова «крэўныя», што значыць «блізкія па крыві». Крывічы ўзніклі ў выніку славянізацыі балтаў – змяшэння прышлых славянскіх з мясцовымі балцкімі плямёнамі. Дрыгавічы займалі вялікую тэрыторыю Паўднёвай і Цэнтральнай Беларусі. Значныя гарады – Тураў, Пінск. У летапісе дрыгавіцкімі называюцца Слуцк і Клецк. Паўночная частка дрыгавічоў, размешчаная ў вярхоўях рэк Пціч і Свіслач, была падпарадкавана палачанамі ў Х ст., і тут пазней сфарміравалася Менскае княства. Дрыгавічы – ад слова «дрыгва» (балота). Радзімічы рассяліліся ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па цячэнню ракі Сож і яе прытокаў. Найбольш значны горад – Гомель. Першыя летапісныя звесткі – 885 г., у іх паведамляецца, што кіеўскі князь Алег абавязаў радзімічаў плаціць даніну яму, а не хазарам, як было раней. Такім чынам, у выніку славянскай каланізацыі ў апошняй чвэрці І тыс. г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі сфарміраваліся супольнасці крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў і сталі тут асноўным насельніцтвам. Увабраўшы ў сваю культуру шэраг балцкіх элементаў, яны захавалі спецыфічныя рысы славянскай культуры. Іх гаворкі былі разнавіднасцямі ўсходнеславянскай мовы. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы разам з іншымі славянскімі аб’яднаннямі сталі асновай для фарміравання культуры ўсходнеславянскай альбо старажытнарускай народнасці. Асноўныя заняткі насельніцтва беларускіх зямель у Х– ХІІІ стст. Вытворчая гаспадарка – гаспадарка, пры якой людзі з дапамогай зробленых імі прылад працы выраблялі неабходныя ў жыцці рэчы і прадукты харчавання. Да вытворчай гаспадаркі адносяцца земляробства, жывёлагадоўля, хатнія промыслы і рамёствы. Спажывецкая або прысвойваючая гаспадарка – гаспадарка, пры якой людзі толькі прысвойвалі тое, што ўжо існавала ў прыродзе. Да спажывецкай гаспадаркі адносяцца паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва, бортніцтва. Пераход ад родавай да суседскай (сельскай) абшчыны быў звязаны з пераходам ад падсечна-агнявога да ворыўнага земляробства, што абумовіла распад вялікай патрыярхальнай сям’і, якой раней жылі нашы продкі, на больш дробныя асобныя сялянскія сем’і.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 2045; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |