Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні для самаправеркі. 1. Як называлі славян рымскія аўтары І–ІІ стст




1. Як называлі славян рымскія аўтары І–ІІ стст. н. э. і гісторыкі VІ ст.?

2. На якія тры вялікія групы падзяліліся славяне ў VI–VII стст.?

3. Якія сучасныя народы адносяцца да ўсходніх, заходніх і паўднёвых славян? Назавіце месца іх пражывання.

4. Якія ўсходнеславянскія супольнасці на тэрыторыі Беларусі вы ведаеце? Пакажыце на карце месца іх пражывання.

5. Дайце тлумачэнне паходжання назваў: «крывічы», «дрыгавічы», «радзімічы».

6. Якія заняткі адносяцца да спажывецкай і вытворчай гас­адарак?

7. З чым звязаны пераход ад родавай да суседскай абшчыны?

Літаратура: А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23]; Д–[7, 12, 15].

Экзаменацыйнае пытанне 4. Утварэнне, развіццё і феадальная раздробленасць Кіеўскай Русі.

Зараджэнне феадальнага гаспадарчага ўкладу ва ўсходніх славян у ІХ–ХІІ стст. Утварэнне раннефеадальнай дзяржавы – Кіеўская Русь. Дынастыя кіеўскіх князёў і кіраванне кіеўскімі князямі на Русі да пачатку ХІІІ ст.

 

Асноўныя паняцці па тэме:

конязь – князь, чалавек на кані;

феадал – уладальнік пэўнай колькасці зямлі;

дружыннікі (баяры) – воіны князя;

даніна – натуральны падатак прадуктамі;

палюддзе – збор даніны з насельніцтва;

волакі – сухапутныя шляхі зносін, па якіх перацягвалі караблі, падкладваючы пад іх бярвенні;

шлях «з варагаў у грэкі» – вялікі водны шлях, які злучаў Бал-тыйскае (Варажскае) і Чорнае (Рускае) мора праз рэкі Заходняя Дзвіна і Днепр.

 

Зараджэнне феадальнага гаспадарчага ўкладу ва ўсходніх славян у ІХ–ХІІ стст. У ІХ–ХІІ стст. ва ўсходніх славян за­раджаўся феадальны гаспадарчы ўклад. Ён звязаны з узнікнен­нем маёмаснай няроўнасці сярод сялян-абшчыннікаў і рассла­еннем іх на бедных і багатых. Зямля, якая раней была ва ўласнасці сельскай абшчыны, паступова пераходзіла ў прыват­ную ўласнасць абшчыннікаў. Адбываліся насільны захоп зямлі рода-племянной знаццю і ператварэнне свабодных абшчыннікаў у залежных сялян. Існавалі наступныя формы феадальнага землеўладання:

 

Сяляне дзяліліся на катэгорыі (групы):

 

 

Утварэнне раннефеадальнай дзяржавы – Кіеўская Русь. Паступовае расслаенне грамадства на пануючыя вярхі і залежныя нізы ў ІХ–ХІІ стст. было звязана з зараджэннем феадальнага гаспадарчага ўкладу і сведчыла аб зараджэнні раннефеадальнай дзяржавы. Такой старажытнарускай дзяржавай усходніх славян з’яўлялася Кіеўская Русь, якая склалася ў другой палове ІХ – першай палове Х ст. і існавала да пачатку ХІІ ст.

 

Прыкметы ўтварэння раннефеадальнай дзяржавы:

- падзел насельніцтва на «вярхі» (рода-племянная знаць, а паз-ней князі і баяры) і «нізы» (чэлядзь, халопы, закупы, радовічы);

- існаванне ўлады князя і яго дружыны;

- падуладная князю тэрыторыя;

- збор даніны (палюддзе);

- вотчыннае і памеснае землеўладанні.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 743; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.