Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні для самаправеркі. 1. Як змянілася ўнутрыпалітычная сітуацыя ў ВКЛ з пры­ходам да ўлады князя Ягайлы?




1. Як змянілася ўнутрыпалітычная сітуацыя ў ВКЛ з пры­ходам да ўлады князя Ягайлы?

2. Назавіце прычыны і ўмовы заключэння Крэўскага пагаднення.

3. Дайце характарыстыку ўнутрыпалітычнай сітуацыі пасля за­ключэння Крэўскага пагаднення.

4. Чаму Мікола Гусоўскі ў паэме «Песня пра зубра» назваў час княжання Вітаўта «залатым векам у гісторыі ВКЛ»?

5. Якімі былі асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі князя Вітаўта?

6. Калі адбылася Грунвальдская бітва і якое яна мела значэнне для гістарычнага развіцця беларускіх зямель?

7. Пацвердзіце фактамі, што пры Вітаўце ВКЛ дасягнула сваёй найвышэйшай магутнасці.

8. Ці змянілася ўнутрыпалітычная сітуацыя ў ВКЛ пасля Гара­дзельскай уніі 1413 г.?

9. Дайце тлумачэнне датам: 1385, 1392, 1410, 1413.

Літаратура: К–[1, 2, 4, 6]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23];

Д–[11, 24, 29, 32].

 

Экзаменацыйнае пытанне 10. Палітычная і прававая сістэма ў ВКЛ у ХІV–XVI стст.

Эвалюцыя (развіццё) дзяржаўнага ладу ВКЛ у XIV–XVI стст. Статуты ВКЛ.

 

Асноўныя паняцці па тэме:

рада альбо паны-рада – вышэйшы орган дзяржаўнага кіра­вання ў ВКЛ;

канцлер – першая пасля князя асоба ў дзяржаве, кіраўнік велі­какняжацкай канцылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі;

ваяводы – кіраўнікі буйных тэрытарыяльных адзінак;

маршалак – старшыня на пасяджэннях рады;

гетман – начальнік войска;

падскарбі – загадчык дзяржаўнага скарба (фінансаў);

паны – буйныя землеўласнікі;

шляхта – серэднія і дробныя землеўласнікі.

 

Эвалюцыя (развіццё) дзяржаўнага ладу ВКЛ у XIV–XVI стст. У канцы ХV ст. аформіўся другі вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання – сойм, у які ўваходзілі паны-рада і маглі прысутнічаць спачатку ўсе феадалы ВКЛ, а пазней – па два дэпутаты ад кожнага павета. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, аб падатках і законах, аб выбранні вялікага князя. Такім чынам, адбываецца эвалюцыя дзяржаўнага ладу ВКЛ:

 

Такім чынам, адбылося абмежаванне ўлады вялікага князя за кошт пашырэння ролі феадалаў. У адрозненне ад ВКЛ у За­ходняй Еўропе і ў Маскоўскай дзяржаве, наадварот, адбываўся працэс цэнтралізацыі ўлады, пры якім улада засяроджвалася ў руках манарха. У ВКЛ адзінаўладдзе, характэрнае для княжання Гедыміна, Альгерда і Вітаўта, паступова ператвараецца на працягу XV ст. і асабліва пры Аляксандры Казіміравічы (1492–1506) у саслоўна-прадстаўнічую манархію. Роля паноў-рады і вальнага соймуў дзяржаўным кіраванні становіцца вышэйшай за ролю вялікага князя. Ён заставаўся першай асобай у дзяржаве, аднак ужо не быў самаўладцам і падпарадкоўваўся волі паноў-радных.

Статуты ВКЛ. Права – звод дзяржаўных законаў. Права­вая культура ВКЛ была прадстаўлена ў XVI ст. (час кіравання Жыгімонта I Старога (1506–1548) і Жыгімонта II Аўгуста (1548–1572)) Статутамі ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг. Гэтыя зборнікі законаў з’яўляюцца сапраўднымі шэдэўрамі беларускай юры­дычнай думкі.

У Статутах была закладзена ідэя прававой дзяржавы, якая грунтуецца на прынцыпе падзелу ўлады паміж заканадаўчымі, судовымі і выканаўчымі органамі. Усе дзяржаўныя асобы павінны былі дзейнічаць згодна закону. Усе людзі абвяшчаліся роўнымі перад законам, незалежна ад саслоўя, да якога належылі. Статуты замацоўвалі тагачасную беларускую мову ў якасці дзяржаўнай, ды і самі былі напісаны па-беларуску, каб кожны жыхар Вялікага княства мог ведаць свае правы. Статут 1588 г. лічыўся найлеп­шым і найдасканалейшым юрыдычным кодэксам у Еўропе XVI ст. Нават праз два стагоддзі пасля прыняцця ён па-раней­шаму заставаўся найвыдатнейшым еўрапейскім зборам законаў. Пасля захопу беларускіх зямель Расейскай імперыяй, яшчэ амаль 50 гадоў наша краіна жыла паводле Статута 1588 г., а не паводле расейскага заканадаўства.

У напісанні і прыняцці першага Статута 1529 г. прымаў удзел канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштальд (невядома –1539), трэ­цяга Статута 1588 г. – канцлер Леў Сапега (1557–1633), аргані­затар працы і рэдактар другога (1566) і трэцяга (1588) Статутаў – Астафій Валовіч (каля 1520–1587).

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1006; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.