КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Пытанні для самаправеркі. 1. Чаму паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у ХІV – сярэдзіне XV ст
1. Чаму паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у ХІV – сярэдзіне XV ст. вялася ўпартая барацьба за пасаду кіеўскага мітрапаліта? 2. Калі ў ВКЛ усталявалася асобная праваслаўная мітраполія і якой была яе структура? 3. Якую ролю адыгрывала праваслаўная царква ў грамадскім і духоўным жыцці зямель Беларусі? 4. Чым было абумоўлена хуткае распаўсюджванне каталіцызму ў ВКЛ у канцы ХІV–XVI ст.? 5. Што такое «Рэфармацыя» і дзе яна пачалася? 6. Чаму ў 1517 г. Марцін Лютэр, вучоны манах і прафесар тэалогіі Віттэнбергскага універсітэта, выступіў супраць рымска-каталіцкай царквы як адзінага пасрэдніка паміж Богам і чалавекам? 7. Супраць чаго выступалі прыхільнікі Рэфармацыі? 8. Назавіце асаблівасці рэфармацыйнага руху на беларускіх землях. Параўнайце сацыяльную базу Рэфармацыі ў краінах Заходняй Еўропы і ВКЛ? 9. Каго вобразна называюць «бацькам Рэфармацыі» на беларускіх землях? 10. Якія пратэстанцкія рухі атрымалі найбольшае пашырэнне ў ВКЛ у часы Рэфармацыі? 11. Што вы ведаеце пра ордэн езуітаў? 12. Чым адрознівалася контррэфармацыя ў ВКЛ ад контррэфармацыі ў краінах Заходняй Еўропы? 13. Назавіце галоўныя вынікі Рэфармацыі ў ВКЛ. 14. Растлумачце паняцці «пратэстанты», «арыяне», «езуіты». Літаратура: К–[6]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23]. Экзаменацыйныя пытанні 16, 18. Культура на беларускіх землях у XIV – пачатку XVII ст. Галоўныя дасягненні культуры Адраджэння ў Беларусі ў XVI – пачатку XVII ст. Еўрапейскае Адраджэнне і яго прадстаўнікі. Беларускае Адраджэнне і яго выдатны дзеяч Францыск Скарына. Кнігавыдавецкая і літаратурная дзейнасць паслядоўнікаў Ф. Скарыны. Падарожніцкая і гістарычная літаратура. Сістэма адукацыі. Манументальнае дойлідства, жывапіс, тэатр.
Еўрапейскае Адраджэнне і яго прадстаўнікі. Адраджэнне, або Рэнесанс – гістарычная эпоха ідэйнага і культурнага развіцця, якая ў XIV–XVI стст. ахапіла большасць краін Еўропы і характарызавалася аднаўленнем гуманістычнага светапогляду і антычнай культуры, уздымам свецкай навукі, літаратуры, мастацтва. Гуманізм (у перакладзе з лацінскага – чалавечы) – сістэма поглядаў, якая найвышэйшай каштоўнасцю абвяшчала самога чалавека і яго права на свабоднае развіццё, лічыла яго не «рабом Божым», а тварцом. Гуманізм стаў філасофскай асновай, ідэалогіяй еўрапейскага Адраджэння. Прадстаўнікі Рэнесансу: Леанарда да Вінчы (1452–1519), Рафаэль (1483–1520), Данатэла (1386–1466), Мікеланджэла (1475–1564), Тыцыян (паміж 1488 і 1490–1576) і іншыя – жывапіс, скульптура; М. Сервантэс (хрышчаны 1547–1616), В. Шэкспір (1564–1616) – літаратура; М. Капернік (1473–1543), Д. Бруна (1548–1600), Г. Галілей (1564–1642) – навука. Развіццё палітычных ідэй увасобілася ў творах: Н. Макіявелі (1469–1527) «Гасудар» (1516) – тэорыя моцнай дзяржавы (абсалютызму); Томаса Мора (1478–1535) «Утопія» (1516) і Тамаза Кампанела (1568–1639) «Горад Сонца» – утапічная тэорыя ідэальнага грамадства, заснаванага на калектыўнай уласнасці і ўсеагульнай абавязковай працы. Беларускае Адраджэнне і яго выдатны дзеяч Францыск Скарына. Развіццё культуры Беларусі ў XVI – пачатку XVII ст. атрымала назву «Беларускае Адраджэнне». Можна вызначыць два этапы. І этап прыпадае на канец XV – першую палову XVI ст. У гэты перыяд узнікае беларускае кнігадрукаванне, пачынаецца станаўленне агульнадзяржаўнага заканадаўства (Статут 1529 г.), зараджаецца новалацінская паэзія, назіраецца пранікненне рэнесансавых матываў у палаца-замкавае дойлідства, мастацтва, жывапіс. ІІ этап уключае другую палову XVI – пачатак XVII ст. У гэты перыяд узнікае новае творчае асяроддзе, паскараецца культурнае і палітычнае развіццё шляхты і часткова мяшчанства, назіраецца агульнае пашырэнне свецкай культуры, рэнесансавых форм жыцця і побыту сярод заможных пластоў насельніцтва, фарміраванне новых палітычных, эстэтычных ідэалаў і пранікненне рэнесансавай педагогікі ў школьную справу. Галоўным дасягненнем усёй эпохі Адраджэння ў Беларусі стала ўзнікненне беларускага кнігадрукавання, заснавальнікам якога з’явіўся выдатны дзеяч культуры еўрапейскага ўзроўню, асветнік і гуманіст Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1551). 6 жніўня 1517 г. Ф. Скарына першым сярод усходніх славянвыдаў у чэшскім горадзе Празе друкаваную Біблію на мове, набліжанай да беларускага пісьменства і зразумелай простаму люду. (Для параўнання: першая датаваная руская кніга «Апостал» была выдадзена ў 1564 г. намаганнямі рускіх першадрукароў Івана Фёдарава (І. Хведаровіч, каля 1510–1583) і Пятра Мсціслаўца (XVI ст.), а першая датаваная ўкраінская кніга выдана І. Фёдаравым праз 10 гадоў у Астрогу). У 50–70-х гг. XVI ст. друкарні ўзніклі ў Берасці, Нясвіжы, Заблудаве, Вільні. Фарміраваліся розныя напрамкі кнігавыдавецкай справы, пашыраліся моўная разнастайнасць і мастацтва афармлення кнігі. Першая друкарня на сучаснай тэрыторыі Беларусі дзейнічала ў 1550–1570 гг. у Берасці пры падтрымцы магната-мецэната Мікалая Радзівіла Чорнага. На грошы гэтага ж мецэната была заснавана і друкарня ў Нясвіжы, па ліку трэцяя ў ВКЛ (пасля Скарынаўскай у Вільні і Берасцейскай). Кнігавыдавецкая і літаратурная дзейнасць паслядоўнікаў Ф. Скарыны. Паслядоўнікамі Ф. Скарыны з’яўляюцца: - Сымон Будны (каля 1530–1593). У 1562 г. выдаў першую кнігу ў межах сучаснай Беларусі ў Нясвіжы на старабеларускай мове пад назвай «Катэхізіс» – кароткае выкладанне хрысціянскага веравучэння ў форме пытанняў і адказаў; - Васіль Цяпінскі(каля 1540 – каля 1604). У 1570 г. выдаў «Евангелле» на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах. (Евангелле – гэта частка Бібліі, якая апавядае пра жыццё Хрыста); - Мялецій Сматрыцкі(1577–1633). У 1619 г. выдаў «Граматыку», якая на працягу XVII–XVIII стст. служыла падручнікам па царкоўнаславянскай мове для ўсяго ўсходнеславянскага насельніцтва. Па ёй вучыўся і вялікі рускі вучоны Міхайла Ламаносаў; - Спірыдон Собаль(невядома – 1645) у 1613 г. надрукаваў «Буквар». Падарожніцкая і гістарычная літаратура. Падарожніцкая літаратура прадстаўлена «Хаджэнням і» Мікалая Крыштофа Радзівіла (Сіроткі) (1549–1616). «Хаджэнні» – першае ў Беларусі навукова-папулярнае геаграфічнае выданне, адзіны да ХІХ ст. дакладны даведнік для жыхароў Рэчы Паспалітай і Расіі пра Блізкі Усход. Мікола Гусоўскі (1470 – каля 1533) стаў заснавальнікам новалацінскай рэнесансавай паэзіі ВКЛ. У 1523 г. напісаў паэму «Песня пра зубра». Пашыраецца і набывае моц традыцыя летапісання. Найбольш вядомымі творамі гэтага перыяду з’яўляюцца «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» (каля 1396 г.) і «Пахвала Вітаўту» (каля 1420 г.) Новай з’явай стала распаўсюджанне хронік, якія адрозніваліся ад летапісаў сваім імкненнем да рэалістычнага выкладання гістарычных падзей. Польскім гісторыкам Мацеем Стрыйкоўскім (1540 – каля 1590), якога можна лічыць адным з заснавальнікаў гістарычнай літаратуры, напісана на беларускіх і літоўскіх крыніцах і надрукавана ў Кёнігсбергу ў 1582 г. «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі». Падзеям Лівонскай вайны прысвечана паэма Андрэя Рымшы (1550–1599) «Дзесяцігадовая аповесць вайсковых спраў Крыштафа Радзівіла» (надрукавана ў Вільні, 1585 г.). Сістэма адукацыі. Сістэма адукацыі на беларускіх землях у XVI ст. была дастаткова складанай, бо прадстаўлена пачатковымі школамі пры праваслаўных цэрквах, манастырах і брацтвах, пры каталіцкіх касцёлах і кляштарах, пры пратэстанцкіх зборах (уніяцкіх цэрквах). Брацтвы – гэта дабрачынныя і культурныя аб’яднанні, у асноўным гараджан, якія ўзніклі ў канцы XVI – першай палове XVIІ ст. як легальныя асяродкі праваслаўя пасля уніі 1596 г. Сярэднюю адукацыю можна было атрымаць у калегіумах, якія з’явіліся ў ВКЛ у 60-х гг. XVI ст. і былі адчынены езуітамі. Працавалі і прыватныя педагогі, якія абслугоўвалі дзяцей заможнага насельніцтва. Вышэйшую адукацыю да адкрыцця Віленскай акадэміі нашы продкі атрымлівалі ва універсітэтах Кракава, Прагі, Падуі, Балонні, Вены, Лейпцыга, Капенгагена і іншых гарадоў Еўропы. Першай вышэйшай навучальнай установай у ВКЛ і ўвогуле ва ўсёй Усходняй Еўропе стала Віленская езуіцкая акадэмія (меўшая статус універсітэта), якая была адчынена ў 1579 г. па прывілею вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя (1533–1586) на аснове рэарганізаванага езуіцкага калегіума (заснаваны ў 1569 г.). Спачатку ў Віленскім універсітэце працавалі тэалагічны і філасофскі факультэты, пазней – яшчэ медыцынскі і прававы. Першым рэктарам стаў Пётр Скарга (1536–1612) – галоўны ідэолаг езуітаў у ВКЛ, ініцыятар стварэння уніі. У 1617 г. у Слуцку пры кальвінскім храме магнатам Янушам Радзівілам (1579–1620) была адкрыта Кальвінская школа, якую лічаць правобразам першай беларускай гімназіі і якая праіснавала да 1918 г. Ва ўсе навучальныя ўстановы ВКЛ вучні прымаліся незалежна ад іх паходжання, рэлігійнай ці саслоўнай прыналежнасці. Мікалай Крыштоф Радзівіл (Сіротка) запрасіў у Нясвіж знакамітага картографа Томаша Макоўскага (з 1562 па 1575–1630), які, кіруючы Нясвіжскай друкарней, стварыў у пачатку XVII ст. першую карту ВКЛ, якая ўключала важнейшыя звесткі аб беларускіх землях. Манументальнае дойлідства, жывапіс, тэатр. Манументальнаедойлідства: - будаўніцтва прыватнаўласніцкіх палаца-замкавых комплексаў у Смалянах (Віцебская вобласць), у Міры (Гродзенская вобласць), новы замак на месцы старога ў Гальшанах (Гродзенская вобласць), дварцовы ансамбль Радзівілаў у Нясвіжы (Мін-ская вобласць); - у царкоўным будаўніцтве захоўваліся рысы абарончага дойлідства: цэрквы-крэпасці ў Сынковічах і Маламажэйкава (Гродзенская вобласць); - пры будаўніцтве цэркваў і касцёлаў гэтага перыяду характэрнымі пачынаюць станавіцца рысы архітэктурнага стылю барока. Першым архітэктурным помнікам гэтага стылю з’яўляецца касцёл Божага цела ў Нясвіжы; - распаўсюджванне рэфармацыйнага руху ў ВКЛ знайшло сваё адлюстраванне ў будаўніцтве кальвінскіх збораў (цэркваў). Першы кальвінскі збор з друкарняй быў адкрыты ў Берасці ў 1553 г., дзякуючы Мікалаю Радзівілу Чорнаму. Да нашага часу захаваўся кальвінскі збор (Прэабражэнская царква) у Заслаўі, пабудаваны ў XVI ст. У ВКЛ развіваліся ўсе віды мастацкага жывапісу. З другой паловы XVI ст. на беларускіх землях пачынае распаўсюджвацца партрэтны жанр. У першай палове XVII ст. характэрным становіцца «сармацкі» або «рыцарскі» партрэт. Да нашага часу захаваліся і знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь наступныя творы: · партрэт Ежы (або Юрыя) Радзівіла – «сармацкі» партрэт; · партрэт Катажыны і Марыі Радзівіл, намаляваны віленскім мастаком Іаганам Шрэтэрам; · партрэт Кшыштафа Весялоўскага; · ікона «Маці Божая Адзігітрыя» (Смаленская), XVI ст.; · ікона «Нараджэнне Маці Божай» (аўтар Пётр Яўсеевіч з Галынца) створана ў 1649 г. і з’яўляецца яркім прыкладам беларускай іканапіснай школы. Найбольш яскравым прыкладам развіцця тэатрана беларускіх землях стала распаўсюджанне лялечнага тэатра – батлейкі.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1183; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |