Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні для самаправеркі. 2. Якія групы насельніцтва існавалі ў ВКЛ?




1. Што такое «саслоўі»?

2. Якія групы насельніцтва існавалі ў ВКЛ?

3. Каго сталі называць «шляхціцамі» ў ВКЛ з ХVI ст.?

4. Чым «пахожы» селянін адрозніваўся ад «непахожага»?

5. Якім чынам змяненне становішча сялян у ВКЛ звязана з дакументамі другой паловы XV ст.: Прывілеем Казіміра 1447 г. і Судзебнікам Казіміра 1468 г.?

6. Назавіце тры асноўныя віды сялянскіх павіннасцяў у ВКЛ і дайце ім азначэнне.

7. Якія дадатковыя павіннасці сялян вы ведаеце?

8. Хто такія «мяшчане»?

Літаратура: К–[1, 2, 6, 11, 12]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23];

Д–[38, 50, 51].

 

Экзаменацыйнае пытанне 12. Стан гарадоў у XIV–XVI стст. у ВКЛ.

Стан гарадоў у XIV–XV стст. Стан гарадоў у XVI ст.

 

Стан гарадоў у XIV–XV стст. У XIII ст. горад Магдэбург першы ў гісторыі атрымаў права на самакіраванне.

Стан гарадоў у XIV–XV стст. вызначаўся тым, што каля 40 % усіх гарадоў былі прыватнаўласніцкімі. Насельніцтва прыватных і дзяржаўных гарадоў імкнулася пазбавіцца ад феадальнай залежнасці, што праяўлялася ў барацьбе жыхароў за пашырэнне сваіх правоў.

З канца XIV ст. вялікія князі, улічваючы імкненні гарадскіх жыхароў, сваімі граматамі сталі дараваць гарадам Магдэбургскае права. Паводле гэтага права гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці і стваралі свой орган улады – магістрат. Магістрат быў выбарным органам гарадскога самакіравання і складаўся з рады на чале з бурмістрам і лавы – органа па судовых справах, які ўзначальваў войт.

Для магістрата ў гарадах пачалі ўзводзіцца спецыяльныя будынкі – ратушы з вежай і гадзіннікам на ёй.

Першым з гарадоў ВКЛ Магдэбургскае права атрымалі Віль­ня ў 1387 г., Брэст у 1390 г., Полацк у 1498 г., Мінск у 1499 г. Да XVI ст. амаль усе гарады ВКЛ атрымалі Магдэбургскае права.

Стан гарадоў у XVI ст. У XVI ст. рост абмену прадуктамі паміж горадам і вёскай, пашырэнне таварна-грашовых адносін прывялі да ўрбанізацыі. Урбанізацыя – рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. У большасці гарадоў XVI ст. пражывала ад 1,5 да 3 тысяч жыхароў. Значнымі цэнтрамі з насельніцтвам больш чым 10 тысяч жыхароў былі Берасце, Магілёў, Пінск, Віцебск. Практычна ўсе гарады ВКЛ ў XVI – першай палове XVII ст. атрымалі Магдэбургскае права.

Адасобленыя часткі горада, якія знаходзіліся пад уладай магната альбо царкоўнай установы, называліся юрыдыкамі.

У XVI ст. ад 25 да 50 % гарадскога насельніцтва займалася рамяством, узнікаюць рамесныя цэхі (арганізацыі майстроў па разнастайных спецыяльнасцях) і гільдыі (саюзы) купцоў.

Гарады ў XV–XVI стст. паступова пераўтварыліся ў рамесна-гандлёвыя цэнтры. Садзейнічала развіццю гандлю і прадукцыя фальваркаў, якая прызначалася для продажу.

Працавалі рынкі – месца, дзе таргавалі прадуктамі, вырабамі рамеснікаў; ярмаркі – сезонныя распрадажы; кірмашы існавалі ў малых гарадах і мястэчках з вясны да пачатку восені ў дні рэлігійных святаў і праходзілі адна-, двухдзённыя таргі.

Купцы, якія займаліся замежным гандлем, называліся гасця­мі. Адсюль назва буйных гандлёвых шляхоў – гасцінцы, якія звязвалі Заходнюю Еўропу і Усходні Свет.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 726; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.006 сек.