Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Ад старажытнасці да канца XVIII ст




Скарочаны змест курса па гісторыі Беларусі

Працы на лекцыях

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі

Лекцыйны матэрыял

 

 

У працэсе авалодання матэрыялам курса значную ролю адыгрываюць лекцыі, на якіх выкладчык галоўныя пытанні выкла­дае сістэмна, што ў значнай ступені палегчыць і дапаможа арга­нізаваць самастойную працу пры вывучэнні крыніц і літаратуры.

Дадзены дапаможнік змяшчае максімальна скарочаны вары­янт чытаемых лекцый па курсу «Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)» для студэнтаў спецыяльнасці 1-08 01 01 «Прафесійнае навучанне» з указаннем назвы тэмы і разглядаемых па ёй пытаннях.Вылучаныасноўныя, істотныя, галоўныя думкі, фармулёўкі, абазначэнні, падзеі і даты.

З а ў в а г а. Са зместам тэмы трэба азнаёміцца да лекцыі.

Студ э нтам на лекцыі рэкамендуецца:

- у сваім сшытку пазначаць дадатковыя факты, незразумелыя палажэнні, асабістыя думкі або заўвагі, якія могуць стаць прадметам абмеркавання і дыскусій адразу пасля выкладання тэмы альбо на кансультацыях ці семінарах;

- на лекцыі не толькі ўважліва слухаць, але і прымаць актыўны ўдзел: адказваць на пытанні выкладчыка, выказваць свае меркаванні па вывучаемай праблеме альбо меркаванні аўтараў тых падручнікаў, з якімі вы знаёмы. Гэта будзе садзей­нічаць актыўнаму, асэнсаванаму ўспрыманню і трываламу засваенню вучэбнага матэрыялу.

Пасля лекцыі неабходна:

- прачытаць тэму ў выбраным вамі падручніку для ВНУ і ў свой сшытак унесці дапаўненні, якія з’явяцца ў працэсе асэнса­вання літаратурных крыніц;

- выканаць прапанаванае заданне: прачытаць тэму ў некаль­кіх падручніках для ВНУ розных аўтараў, параўнаць розныя пункты гледжання на адну і тую ж гістарычную праблему альбо аб’ектыўную гісторыю і выказаць свае меркаванні;

- адказаць на пытанні для самаправеркі.

Пры гэтым неабходна выкарыстоўваць змест дадзенага дапаможніка пры падрыхтоўцы да пісьмовых работ, якія будуць праводзіцца пасля вывучэння кожнага раздзелу, некаторых тэм і пры падрыхтоўцы да экзамену.

Жадаем поспехаў у навучанні і добрых адзнак!

 

 

Экзаменацыйнае пытанне 1. Уводзіны ў гісторыю Беларусі.

Гісторыя Беларусі як навука. Перыядызацыя гісторыі.

 

Гісторыя Беларусі як навука. Гісторыя Беларусі навука, якая даследуе развіццё чалавечага грамадства ў мінулым на тэ­рыторыі сучаснай дзяржавы Рэспублікі Беларусь.

Тры метадалагічныя цяжкасці пры абазначэнні прадмета «Гісторыя Беларусі» як гісторыі канкрэтнай краіны:

- стварэнне беларускай дзяржавы;

- вызначэнне тэрыторыі, якую трэба вывучаць у рамках гісторыі Беларусі;

- храналагічны парадак вывучэння гісторыі Беларусі.

Найбольш спрыяльным для вызначэння тэрыторыі Беларусі дасавецкага часу прадстаўляецца тэрмін «беларускія землі». Прадметам вывучэннягісторыіБеларусі дасавецкага перыяду з’яўляюцца асаблівасці і заканамернасці гісторыі эканамічнага, сацыяльна-палітычнага і этнакультурнага развіцця беларускіх зямель у складзе тых поліэтнічных дзяржаў, куды яны ўваходзілі ў розныя гістарычныя эпохі.

Прадметам вывучэння курса «Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)» з’яўляецця паказ зараджэння, станаўлен­ня і развіцця беларускага грамадства як часткі сусветнага гіста­рычнага працэсу. Адначасова прадметам вывучэння нашага курса з’яўляецца працэс цывілізацыйнага развіцця іншых краін і народаў свету, без якога немагчыма навуковае асэнсаванне агульных зака­намернасцяў сусветнагістарычнага прагрэсу, ролі і месца нацыя­нальных каштоўнасцяў і нацыянальнай спадчыны ў гэтым пасту­пальным руху.

Перыядызацыя гісторыі. Пры вывучэнні гісторыі яе падзя­ляюць на перыяды – адрэзкі часу, на працягу якіх адбываюцца гістарычныя падзеі. Важнае значэнне маюць крытэрыі – адзнакі, на аснове якіх робіцца перыядызацыя.

Існуе некалькі падыходаў да перыядызацыі гісторыі:

Першы падыход. Сусветная еўрапейская перыядызацыя, распрацаваная заходнееўрапейскімі гуманістамі XVI–XVII стст., прадстаўляе сабой трохступенчатую схему:

- Старажытны свет,

- Сярэднія вякі,

- Новы час,

- Навейшы час (з’явіўся ў ХХ ст.).

Другі падыход. Фармацыйная канцэпцыя гісторыі была сфармулявана К. Марксам (1818–1883) і панавала ў гісторыі ў 40–80-я гг. ХХ ст. Фармацыя азначала пэўную стадыю ў развіцці грамадства і спосабаў вытворчасці: першабытнаабшчынны, ра­баўладальніцкі, феадальны, капіталістычны, сацыялістычны.

Трэці падыход. Цывілізацыйны падыход у тлумачэнні гіс­тарычнага працэсу пачаў складвацца ў XVIII ст., задоўга да з’яўлення марксісцкай тэорыі (французскія асветнікі Ж.-Ж. Русо (1712–1778), Ф. Вальтэр (1694–1778), Д. Дзідро (1713–1784) ўжывалі тэрмін «цывілізацыя» для вызначэння грамадзянскай супольнасці). Аднак канчатковае афармленне новага метаду ад­былося ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Амерыканскі антраполаг Л. Морган (1818–1881) вызначыў цывілізацыю як стадыю раз­віцця чалавечага грамадства, якая наступіла за дзікасцю і вар­варствам і характарызавалася ўзнікненнем класаў, дзяржавы, прыватнай уласнасці. У ХХ ст. і на сучасным этапе пры выву-чэнні гісторыі пераважае камбінаваны падыход да разумення цывілізацыі, які прапанаваў англійскі гісторык і сацыёлаг А. Тойнбі (1889–1975). Сусветная гісторыя разглядаецца ім як сукупнасць цывілізацый (канкрэтных грамадстваў, лакалізава­ных у часе і прасторы), якія ў сваім развіцці праходзяць усе асноўныя стадыі жыццёвага цыклу: нараджэнне, росквіт, заня­пад. У гістарычным працэсе А. Тойнбі вылучае некалькі цыві­лізацыйных стадый:

- аграрна-традыцыйная (рабаўладальніцкае і феадальнае гра­мадства);

- індустрыяльная (капіталізм);

- постіндустрыяльная ці інфармацыйная (узнікла ў другой палове ХХ ст. пад уплывам навукова-тэхнічнай рэвалюцыі).

Чацвёрты падыход. Храналагічна-тэрытарыяльная перыя­дызацыя па стагоддзях. Падзеі выкладаюцца паслядоўна ў храналагічным парадку з улікам таго, дзе яны адбываліся – на тэрыторыі Беларусі ці на ўсім абшары дзяржаў, у складзе якіх беларускія землі тады знаходзіліся. Такі падыход першым прапанаваў у 20-я гады ХХ ст. Усевалад Ігнатоўскі (1881–1931).

Асноўныя падзеі і праблемы айчыннай гісторыі мы будзем разглядаць у рэчышчы наступнай храналагічна-тэрытарыяльнай перыядызацыі:

І перыяд (першыя стагоддзі І тыс. г. – першая палова ІХ ст. н. э.). Славянская каланізацыя Усходне-Еўрапейскай раў­ніны – узнікненне племянных саюзаў і першых дзяржаўных утварэнняў;

ІІ перыяд (другая палова ІХ – сярэдзіна ХІІІ ст.). Полацкі перыяд развіцця гісторыі Беларусі, падчас якога адбываецца фарміраванне старажытнарускай дзяржаўнасці:

а) узнікненне і развіццё Наўгародскай, Полацкай і Кіеўскай Русі (другая палова ІХ – пачатак ХІІ ст.);

б) феадальная раздробленасць Кіеўскай Русі і Полацкай зям­лі, узнікненне на беларускіх землях мноства дробных княстваў (30-я гг. ХІІ – сярэдзіна ХІІІ ст.);

IІІ перыяд (1253–1569 гг.). Беларускія землі знаходзяцца ў складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Фарміраванне беларускай народнасці;

ІV перыяд (1569–1795 гг.). Беларускія землі знаходзяцца ў складзе Рэчы Паспалітай;

V перыяд (1795–1917 гг.). Беларускія землі знаходзяцца ў складзе Расійскай імперыі. Станаўленне беларускай нацыі;

VI перыяд (кастрычнік 1917–1991 гг.). Савецкі перыяд гісторыі Беларусі;

VII перыяд (з 1991 г.). Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 663; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.