Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Храналогія асноўных падзей гісторыі Беларусі




Дадатак Б

 

 

Час Падзея
Прыкладна 35–3 тыс. г. да н. э. Каменны век на тэрыторыі Беларусі (24–21 тыс. г. да н. э. – першыя стаянкі старажытных людзей на тэрыторыі Беларусі каля вёсак Бердыж і Юравічы)
III – пачатак I тыс. да н. э. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі
Прыкладна VII ст. да н.э. – V cт. н.э. Ранні жалезны век на тэрыторыі Беларусі
VII–IX стст. Утварэнне аб'яднанняў усходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі (крывічы, дрыгавічы, радзі­мічы)
862 г. Першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк у «Аповесці мінулых гадоў»
Х ст. Княжанне ў Полацку князя Рагвалода. Шлюб Раг­неды з князем Уладзімірам
988 г. Пачатак распаўсюджвання хрысціянства вялікім кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам
992 г. Заснаванне Полацкай епархіі
1055–1060 гг. Будаўніцтва Сафійскага сабора ў Полацку
1067 г. Бітва на Нямізе паміж войскамі кіеўскіх князёў Яраславічаў і войскамі полацкага князя Усяслава Чарадзея. Першае ўпамінанне пра Менск у «Слове аб паходзе Ігаравым», «Аповесці мінулых гадоў»
Першая палова ХІІІ ст. Барацьба насельніцтва ўсходнеславянскіх зямель з крыжакамі (1240 г. – звесткі пра ўдзел Якава Палачаніна ў Неўскай бітве)
Сярэдзіна XIII ст. Заснаванне Міндоўгам дзяржавы з цэнтрам у Нава­градку – асновы Вялікага княства Літоўскага
1253 г. Каранацыя князя Міндоўга ў Наваградку
1323 г. Заснаванне князем Гедымінам сталіцы ВКЛ у Вільні
ю.
Працяг дадатку  
Час Падзея
1363 г. Разгром войскам князя Альгерда татар на рэчцы Сінія Воды
1380 г. Удзел князя Андрэя Полацкага ў Кулікоўскай бітве
1385 г. Крэўская унія (пагадненне) – дагавор аб саюзе ВКЛ і Каралеўства Польскага шляхам шлюбу вялікага князя ВКЛ Ягайлы і польскай каралевы Ядзвігі ў 1386 г.
1390 г. Атрыманне Берасцем (першым горадам на тэры­торыі Беларусі) Магдэбургскага права (сталіца ВКЛ Вільня атрымала гэтае права ў 1387 г.)
1410 г., 15 ліпеня Грунвальдская бітва
1413 г. Гарадзельская унія – саюз ВКЛ з Польскім Кара­леўствам
1432–1436 гг. Вайна ў ВКЛ паміж князямі Свідрыгайлам і Жыгімон­там Кейстутавічам (1435 г. – бітва пад Вількамірам)
1468 г. Судзебнік Казіміра – першы зборнік законаў ВКЛ
1517 г. Пачатак выдавецкай дзейнасці беларускага і ўсход­неславянскага першадрукара Ф. Скарыны ў Празе (выданне Бібліі)
1522–1525 гг. Друкарская дзейнасць Ф. Скарыны ў ВКЛ
1529, 1566, 1588 гг. Зацвярджэнне I, II, III Статутаў ВКЛ
1557 г. Прыняцце «Уставы на валокі» – галоўнага зака­надаўчага акта аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста. Пачатак устанаўлення фальваркова-пан­шчыннай сістэмы. Працяг запрыгоньвання сялян (замацаванне сялян за валокамі)
1558–1583 гг. Лівонская вайна
1562 г. Выданне С. Будным у Нясвіжскай друкарні, засна­ванай пры падтрымцы Мікалая Радзівіла Чорнага, першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі беларускамоўнай кнігі «Катэхізіс»
 
Працяг дадатку    
Час Падзея
   
1569 г. Люблінская унія – аб'яднанне ВКЛ і Польскага Кара­леўства ў федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую
1579 г. Заснаванне Віленскага універсітэта
1596 г. Берасцейкая царкоўная унія – аб'яднанне праваслаў­най і каталіцкай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалі­тай. Стварэнне уніяцкай царквы ў ВКЛ і Польшчы
1648–1651 гг. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі казацка-сялянс­кіх атрадаў і шляхецкага войска ў час паўстання пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага супраць Рэчы Паспалі­тай. Пачатак «разбуральнага веку» у гісторыі Беларусі
1654–1667 гг. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў час вайны паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай
1700–1721 гг. Паўночная вайна Расіі са Швецыяй (1708 г. – бітва каля в. Лясная, якую Петр I назваў «маці Палтаў­скай баталіі»)
1772, 1793, 1795 гг. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі
1791 г., 3 мая Прыняцце першай у Еўропе і другой у свеце пасля амерыканскай Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, якая прадугледжвала дэмакратычны характар сацыяль­на-эканамічных пераўтварэнняў
1794 г. Паўстанне Т. Касцюшкі, накіраванае на аднаўленне цэласці і незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Выданне Т. Касцюшкам Паланецкага універ­сала, які абвясціў аб прадстаўленні сялянам асабіс­тай свабоды пры ўмове іх разліку з землеўладальні­камі і прызнаў права сялян на зямлю, якую яны апрацоўвалі. У ВКЛ паўстаннем кіраваў палкоўнік Якуб Ясінскі
1812 г. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў час вайны супраць французскіх войск Напалеона
1817–1823 гг. Дзейнасць тайных студэнцкіх таварыстваў філа­матаў і філарэтаў у Віленскім універсітэце
 
Працяг дадатку    
Час Падзея
1830–1831 гг. Шляхецкае нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Польшчы, Літве і Заходняй Беларусі, накіраванае на аднаўленне Рэчы Паспалітай
1831 г. Скасаванне дзеяння Статута ВКЛ 1588 г. у Віцеб­скай і Магілёўскай губернях, у 1840 г. – у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях
1832 г. Зачыненне Віленскага універсітэта пасля падаў­лення паўстання 1830–1831 гг., бо кожны трэці студэнт прымаў удзел у паўстанні
1837–1841 гг. Перавод дзяржаўных сялян на тэрыторыі Беларусі з паншчыны на аброк згодна рэформе П. Кісялёва
1839 г. Полацкі царкоўны Сабор – далучэнне уніяцкай царквы да праваслаўнай царквы
1861 г., 19 лютага «Маніфест» Аляксандра II і мясцовыя Палажэнні аб вызваленні памешчыцкіх сялян з-пад прыгонна­га права
1862–1863 гг. Падпольнае выданне К. Каліноўскім «Мужыцкай праўды» – першай нелегальнай рэвалюцыйна-дэ­макратычнай газеты на беларускай мове
1863–1864 гг. Паўстанне ў Польшчы, Беларусі і Літве. Дзейнасць К. Каліноўскага
1860–1880 гг. Буржуазныя рэформы (судовая, школьная, гарад­ская) у Беларусі
1884 г. Падпольнае выданне беларускімі студэнтамі-народнікамі ў Пецярбургу часопіса «Гоман»
1897 г., верасень Утварэнне Бунда – Усеагульнага яўрэйскага рабо­чага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі
1898 г., 1–3 сакавіка I з'езд РСДРП у Мінску – заснаванне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі
1903 г. Утварэнне БСГ – Беларускай сацыялістычнай грамады
1905–1907 гг. Падзеі першай расійскай буржуазна-дэмакратыч­най рэвалюцыі ў Беларусі
 
Працяг дадатку    
Час Падзея
1906 г. Заснаванне ў Пецярбургу беларускай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца»
1906 г. Пачатак правядзення Сталыпінскай аграрнай рэ­формы (указ аб выхадзе сялян з абшчыны)
1906–1915 гг. Выданне ў Вільні газеты «Наша ніва»
1910–1913 гг. Дзейнасць першага беларускага прафесійнага тэатра пад кіраўніцтвам I. Буйніцкага
1911 г., 14 сакавіка Увядзенне выбарных земстваў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях
1914 г., 1 жніўня Пачатак Першай сусветнай вайны
1915 г. Акупацыя войскамі Германіі Заходняй Беларусі
1917, люты Звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі. Падзеі Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Беларусі
1917 г., 25 кастрычніка (7 лістапада) Кастрычніцкае ўзброенае паўстанне ў Петраградзе. Звяржэнне Часовага ўрада. Пачатак устанаўлення ўлады Саветаў. Утварэнне Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкан­камзаха) і Савета Народных Камісараў (СНК) Заходняй вобласці і фронту
1917 г., 5–17 снежня Скліканне першага Усебеларускага з'езда
1918 г., 3 сакавіка Брэсцкі мір – падпісанне ў Брэст-Літоўску мірнага дагавору паміж савецкай Расіяй і дзяржавамі гер­манскага блоку, паводле якога частка Беларусі была акупіравана германскімі войскамі
1918 г., 25 сакавіка Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)
1919 г., 1 студзеня Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) са сталіцай у Мінску. Утварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада на чале з З. Жылуновічам (Ц. Гартным)
 
Працяг дадатку    
Час Падзея
1919 г., люты Прыняцце першай Канстытуцыі БССР. Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР (ЛітБелССР)
1920 г., 31 ліпеня Другое абвяшчэнне БССР – прыняцце «Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістыч­най Рэспублікі Беларусь» пасля вызвалення Беларусі ад войск Польшчы ў час польска-савецкай вайны
1920 г. Адкрыццё ў Мінску Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра (з 1926 г. – БДТ-1, цяпер – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы)
1921 г., 18 сакавіка Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора паміж савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай, паводле якога Заходняя Беларусь адышла да Польшчы
1921 г. Пераход да новай эканамічнай палітыкі (НЭПа), замена харчразвёрсткі натуральным падаткам
1921 г. Адкрыцце Беларускага дзяржаўнага універсітэта
1921–1937 гг. Дзейнасць у Заходняй Беларусі Таварыства бела­рускай школы (ТБШ) на чале з Б. Тарашкевічам
1922 г. Адкрыццё ў Мінску Інстытута беларускай культу­ры (Інбелкульта)
1922 г., 30 снежня Утварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэс­публік (СССР) у складзе РСФСР, БССР, УССР, ЗСФСР. Прыняцце Дэкларацыі і Дагавора аб утварэнні Саюза ССР
1924, 1926 гг. Першае і другое ўзбуйненні Беларусі
1924 г. – канец 20-х гг. Ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі
1925 г., снежань Прыняцце курсу на індустрыялізацыю краіны на XIV з’ездзе ВКП(б)
1926 г. Адкрыццё ў Віцебску Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра (БДТ-2, цяпер – Акадэмічны тэатр імя Я. Коласа)
1926–1932 гг. Дзейнасць беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатра на чале з У. Галубком
 
Працяг дадатку    
Час Падзея
1927 г. Прыняцце другой Канстытуцыі БССР
1927 г., снежань XV з’езд ВКП(б) і прыняцце курсу на калектыві­зацыю сельскай гаспадаркі
1928 г. Стварэнне кінарэжысёрам Ю. Тарычам першага беларускага мастацкага фільма «Лясная быль»
1928 г. Зацвярджэнне першага пяцігадовага плана раз­віцця народнай гаспадаркі і культуры БССР
1929 г. Рэарганізацыя Інбелкульта ў Беларускую Акадэмію навук, першым прэзідэнтам якой стаў гісторык У. Ігнатоўскі
1929 г. Пачатак суцэльнай калектывізацыі
1933 г. Адкрыццё ў Мінску Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета
1937 г. Прыняцце новай Канстытуцыі БССР
1939 г., 23 жніўня Дагавор аб ненападзенні паміж СССР і Германіяй
1939 г., 1 верасня Пачатак другой сусветнай вайны. Нападзенне Германіі на Польшчу
1939 г., 17 верасня Пачатак уз'яднання Заходняй Беларусі з БССР. Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну
1939 г., 2 лістапада Прыняцце ў СССР закона аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і яе ўз’яднанні з БССР
Другая палова 1940-х – 1960-я гг. Вытворчасць аўтамабіляў на МАЗе (1947 г.) і БелАЗе (1958 г.), трактараў на МТЗ (1950 г.), электронна-вылічальных машын (1960 г.) і халадзільнікаў (1961 г.) ў Мінску. Пуск гадзіннікавага завода ў Мінску (1955 г.), калійнага камбіната ў Салігорску (1963 г.). Стварэнне нафтахімічнай і радыётэхнічнай прамысловасці ў БССР. Меліярацыя, хімізацыя, стварэнне буйных жывёлагадоўчых комплексаў у сельскай гаспадарцы (60-я гг.)
1941 г., 22 чэрвеня Пачатак Вялікай Айчыннай вайны і абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі
 
Працяг дадатку    
Час Падзея
1941 г., чэрвень – 1944 г. Разгортванне масавай барацьбы, партызанскага і падпольнага руху супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
1944 г., 23 чэрвеня – 29 жніўня Наступальная аперацыя «Баграціён» па вызваленні савецкай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захоп­нікаў
1944 г., 3 ліпеня Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захоп­нікаў. Па выніках рэспубліканскага 1996 г. рэфе­рэндума 3 ліпеня абвешчана Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь – Днём Рэспублікі
1945 г., 9 мая Дзень Перамогі над фашысцкай Германіяй. Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны
1945 г., 26 чэрвеня Падпісанне БССР Статута ААН, які ратыфікаваны 30 жніўня 1945 г.
1945 г., 2 верасня Падпісанне акта аб капітуляцыі Японіі. Заканчэнне другой сусветнай вайны
1970-я гг. Палёты ўраджэнцаў Беларусі П. Клімука і У. Ка­валёнка ў космас
1965–1980 гг. Дзейнасць П.М. Машэрава на пасадзе кіраўніка рэспубліканскай партыйнай арганізацыі (першага сакратара ЦК КПБ)
1974 г., 26 чэрвеня Прысваенне Мінску ганаровага звання «Горад-герой»
1978 г., 14 красавіка Прыняцце новай Канстытуцыі БССР
1984 г., 29 чэрвеня Адкрыццё Мінскага метрапалітэну
1986 г., 26 красавіка Аварыя на Чарнобыльскай АЭС
1990 г., 27 ліпеня Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэ­це БССР
1991 г., 25 жніўня Наданне канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР
 
Канчатак дадатку    
Час Падзея
1991 г., 19 верасня Зацвярджэнне новай назвы нашай краіны – Рэс­публіка Беларусь і дзяржаўных сімвалаў (герба «Пагоня» і бела-чырвона-белага сцяга)
1991 г., 8 снежня Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР»
1994 г., 15 сакавіка Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – Дзень Канстытуцыі
1994 г., 10 ліпеня Перамога ў выніку двух тураў галасавання Прэзі­дэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі
1995 г., 14 мая Рэспубліканскі рэферэндум (усенароднае галасаван­не) па пытаннях дзяржаўнага статусу беларускай і рускай моў, новай дзяржаўнай сімволікі (герба і сцяга), эканамічнага збліжэння (інтэграцыі) з Расіяй, пашырэння паўнамоцтваў Прэзідэнта
1996 г., 24 лістапада Прыняцце на Рэспубліканскім рэферэндуме новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі
1996 г., 2 красавіка Падпісанне Дагавора аб стварэнні Супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі
1997 г., 2 красавіка Утварэнне Саюза Беларусі і Расіі
1999 г., 8 снежня Падпісанне паміж Беларуссю і Расіяй Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы
2001 г., 9 верасня Паўторнае абранне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі
2004 г., кастрычнік Рэспубліканскі рэферэндум па пытанні дазволу Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах на трэці срок. Змяненні артыкулаў Канстытуцыі
2006 г., 19 сакавіка Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чатыры кандыдаты ў Прэзідэнты: С. Гайдукевіч, А. Казулін, А. Лукашэнка, А. Мілінкевіч. Выбраны на трэці срок А. Р. Лукашэнка



Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 611; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.