Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Новая эканамічная палітыка ў БССР




У 1924 г. ствараецца беларускае-дзяржаўнае выдавецтва (загадчык Дз.Жылуновіч). Кнігавыданне ў БССР прадвызначыла нараджэнне і станаўленне новага жанру нацыянальнага мастацтва – беларускай кніжнай графікі, піянерамі якога сталі М.Філіповіч, А.Тычына, П.Гуткоўскі, Г.Змудзінскі.

Прафесійная адукацыя. Станаўленне і развіццё вышэйшай школы. Падрыхтоўка кадраў спецыялістаў ажыццяўлялася ў вышэйшых навучальных установах, якія ствараліся ў гады савецкай улады. 4 чэрвеня 1921 г. Беларускі дзяржаўны палітэхнікум быў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут.

Культура БССР 20 – 30-х гг.

У БССР у 20-я гг. праводзілася беларусізацыя – палітыка, накіраваная на развіццё беларускай мовы і культуры, павышэнне ролі асоб карэннай нацыянальнасці ў грамадска-палітычным жыцці. 15 ліпеня 1924 г. прынята пастанова II сесіі ЦВК БССР "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі". Беларусізацыя абвешчана дзяржаўнай палітыкай. У працэсе правядзенне гэтай палітыкі ажыццяўлялася карэнізацыя – прызначэнне ў БССР на кіруючыя пасады мясцовых ураджэнцаў.

Цэнтральнае месца займала праблема мовы. У лютым 1921 г. прыняты Дэкрэт ЦВК БССР аб наданні статуса дзяржаўных беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай мовам. Законы Беларускай ССР друкаваліся на гэтых чатырох мовах. Беларуская мова ўводзілася ва ўсіх навучальных і выхаваўчых установах, укаранялася ў службовае справаводства. 14-20 лістапада 1926г. адбылася 1-я Беларуская акадэмічная канферэнцыя па пытаннях рэформы беларускага правапісу і азбукі (у Мінску).

Беларусізацыя як дзяржаўная палітыка 20-х гт. прайшла тры этапы: 1) складванне перадумоў (1921 – пач.1924 г.); 2) рэальнае ажыццяўленне (1924 – 1928); 3) згортванне – з 1929 г.

Перадумовамі беларусізацыі сталі: 1) развіццё рыначных адносін на вёсцы (свабода гандлю, грашовы падатак, арэнда і наём рабочай сілы, інвентару і г.д.); 2) палітычная амністыя (1923) для тых беларускіх дзеячаў, якія не выступалі са зброяй у руках супраць Савецкай улады; гуртаванне беларускіх нацыянальных сіл (вяртанне з замежжа); 3) уз’яднанне Беларусі (у сакавіку 1924 г. тэрыторыя БССР павялічылася ў 2 разы); 4)пачатак дзейнасці даследчых (Інбелкульт) і вышэйшых навучальных (БДУ і інш.) устаноў.

Прычынамі згортвання з’явіліся: вяртанне да ідэалогіі сусветнай рэвалюцыі (СССР – "асаджаная крэпасць"), адмова ад новай эканамічнай палітыкі, уніфікацыя і цэнтралізацыя дзяржаўнага кіравання і культурнага развіцця у СССР.

Спробы адкрыцця дзяржаўнага універсітэта рабіліся яшчэ урадам БНР; адпаведную пастанову прыняў і ЦВК Беларусі ў лютым 1919 г., але прынятае рашэнне было ажыццёўлена толькі праз два гады. 1 лістапада 1921 г. пачаліся заняткі на двух факультэтах Беларускага дзяржаўнага універсітэта – грамадскіх навук і медыцынскім – у сталіцы БССР Мінску. ІІершым рэктарам БДУ стаў вядомы гісторык-славіст У. І. Пічэта. 15 верасня 1922 г. ў г. Мінску заснавана бібліятэка Белдзяржуніверсітэта (з 1926 г. – Беларуская дзяржаўная бібліятэка; з 1993 г. – Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

21 жніўня 1925 г. у выніку зліцця Горацкага сельскагаспадарчага інстытута і Мінскага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі была створана ў Горках Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 20-я гг. у БССР для дзяцей розных нацыянальнасцяў з’яўляецца магчымасць атрымаць адукацыю на роднай мове. Для сістэмы нацыянальных школ (яўрэйскіх, беларускіх, польскіх і г.д.) рыхтаваліся адпаведна і педагагічныя кадры. Да 1928 г. каля 80 % (што адпавядала ўдзельнай вазе беларусаў у агульнай масе насельніцтва БССР) школ былі беларускімі, навучанне ў іх вялося на беларускай мове. У той жа час з 1926 г. колькасць выпускнікоў, валодаўшых беларускай мовай, скарачалася, ледзь дасягнуўшы 50 %.

Станаўленне беларускай навукі ў 20-я гг. адбывалася ў сценах не толькі вышэйшых навучальных, але і навукова-даследчых устаноў. Сярод апошніх, безумоўна, трэба адзначыць Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), які быў адкрыты 30 студзеня 1922 г. на аснове Навукова-тэрміналагічнай камісіі, створанай у лютым 1921 г. з мэтай распрацоўкі беларускай тэрміналогіі ва ўсіх галінах ведаў. У арганізацыі і працы Інбелкульта прынялі ўдзел Я.Карскі, І.Луцэвіч (Я.Купала), К.Міцкевіч (Я.Колас), Я.Лёсік, С.Плаўнік (З.Бядуля) і інш. У 20-я гг. у рэспубліку прыехалі вядомыя вучоныя І.Замоцін, М.Нікольскі, У.Перцаў, М.Шчакаціхін і інш. Нязменным сакратаром Інбелкульта ў 1926 – 1928 гг. з’яўляўся вядомы грамадскі і навуковы дзеяч В.Ластоўскі.

Распачаўшы сваю дзейнасць з даследаванняў у галіне гуманітарных навук, Інбелкульт паступова распрацаваў і іншыя навуковыя напрамкі. Ужо ў 1924 г. у яго складзе з’яўляюцца навуковыя падраздзяленні прыродазнаўчага профілю: геаграфічная, медыцынская і агранамічная секцыі. Рост цікавасці да нацыянальнай спадчыны садзейнічаў хуткаму станаўленню беларускай гістарычнай навукі. Беларускія гісгорыкі разглядалі Вялікае Княства Літоўскае як пераважна літоўска-беларускую дзяржаву. У прыватнасці, такога погляду прытрымліваўся У.Ігнатоўскі, які ў 1925 г. узначальваў Інбелкульт. "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" У.Ігнатоўскага у 1919 -1925 гт. перавыдаваўся чатыры разы. А вось “Гісторыя Беларусі” М.Доўнар-Запольскага (1926) засталася нявыдадзенай. (Нацыяналістычнай у 30-я гг. была абвешчана і праца У.Ігнатоўскага). Беларускія гісторыкі ў 20-я гт. не абмяжоўваліся толькі сацыяльна-эканамічнай праблематыкай. Так, пытанні нацыянальнай палітыкі царызму на Беларусі, развіццё грамадскай думкі, пытанні беларускага нацыянальнага руху асвятляліся ў манаграфіі А. Цвікевіча "Западно-руссизм". Нарысы з гісторыі грамадскай думкі на Беларусі ў XIX – пачатку XX стст."

Перыяд 20-х гг. – гэта час росквіту беларускай літаратуры. Менавіта тады фарміруюцца і дзейнічаюць першыя літаратурныя аб’яднанні пісьменнікаў: беларускія (“Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”), рускія (“Звенья”, “Минский перевал”), яўрэйскія (“Юнгер арбайтер”). Іх узнікненне было выклікана пошукамі новых шляхоў у мастацтве. Часам гэта садзейнічала ўзнікненню групавых інтарэсаў і барацьбы, але адначасова – шматстайнасці поглядаў, літаратурных формаў. 3 "Маладняка" (28 лістапада 1923 – 1928) выйшлі такія таленавітыя пісьменнікі, як К.Чорны, К.Крапіва, М.Зарэцкі, М.Лынькоў, МЛужанін і інш. У яго асяроддзі над класавымі інтарэсамі ўзняліся стваральнікі новага літаратурна-творчага аб’яднання “Полымя” М.Чарот і інш. (1928), у якое ўваходзілі як старэйшыя беларускія літаратары (Я.Купала, Я.Колас, Ц.Гартны), так і маладыя літаратурныя сілы (А.Александровіч, А.Дудар, А.Вольны). Адыход ад прапагандысцкіх формаў да сапраўднай літаратурнай творчасці яшчэ раней (1926) прывёў да выхаду з “Маладняка” і стварэння 26 мая 1926г. новага літаратурнага аб’яднання "Узвышша" К.Чорнага, А.Бабарэку, З.Бядулю, К.Крапіву. "Узвышэнцы" вызначылі сваю арыентацыю на багатую спадчыну – вусную народную творчасць, якая, на іх думку, павінна была стаць крыніцай паэтычных вобразаў і літаратурных формаў. Для пачатковага перыяду дзейнасці "Узвышша" характэрны пафас "антымаладнякізму" (крытыка недахопаў маладнякоўцаў, іх нігілістычных адносін да класічнай спадчыны і нацыянальных традыцый). Для 20-х гг. характэрна сацыяльна-бытавое апавяданне з арыентацыяй пераважна на вясковы матэрыял, а таксама развіццё эпічных твораў, станаўленне жанру рамана ў беларускай літаратуры (“Сокі цаліны” Ц. Гартнага, трылогія Я.Коласа "На ростанях", раманы М.Зарэцкага, К.Чорнага і інш.). Адначасова з эпічнымі творамі этап сганаўлення ў 20-я гг. перажывае і такі жанр літаратуры, як аповесць для юнацтва (найперш творы Я.Маўра, а таксама Я.Коласа, З.Бядулі і інш.). 10 чэрвеня 1925 г. была прынята Пастанова СНК БССР аб прысваенні Янку Купалу звання народнага паэта Беларусі. 18 кастрычніка 1926г. прынята Пастанова СНК БССР аб прысваенні Якубу Коласу звання народнага паэта Беларусі.

Па сутнасці, менавіта ў 20-я гг. вызначаюцца сваімі асаблівымі нацыянальнымі рысамі і атрымліваюць дзяржаўную падтрымку беларускія драматургія, тэатр і кіно. У жніўні 1920 г. дэбютаваў беларускі вандроўны тэатр пад кіраўніцтвам У.Галубка ( да 1926 г. меў назву "Трупа Галубка"), які працягваў традыцыі I. Буйніцкага. Пераважная частка пастановак, ажыццёўленых тэатрам на працягу 1921 – 1928 гг., была напісана самім У. Галубком (найбольш папулярная ў гэты час п’еса “Ганка” ставілася каля 800 разоў). 20 снежня. 1928 г. прынята Пастанова СНК БССР аб прысваенні У.Галубку - першаму ў БССР - ганаровага звання народнага артыста БССР.

Пад кіраўніцтвам выдатнага рэжысёра Е.Міровіча з 1921 па 1931 г. адбывалася станаўленне Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Мінску (з 1926г. – БДТ-1). 16 красавіка 1928 г. прынята Пастанова СНК БССР аб прысваенні Е.Міровічу - першаму ў БССР - ганаровага звання заслужанага артыста БССР.

Фундаментам новага беларускага тэатра ў Віцебску, які пачаў працу 21 лістапада 1926 г. і атрымаў назву БДТ-2, сталі навучэнцы Беларускай драматычнай студыі ў Маскве, арганізаванай у лістападзе 1920 г. для падрыхтоўкі нацыянальмых акцёрскіх кадраў. Творчы рэпертуар тэатра ў большасці сфарміраваўся яшчэ ў Маскве і не заўсёды радаваў гледача нацыянальнай тэматыкай, і ўсё ж менавіта тут склаліся як выдатныя акцёры А.Ільінскі, П.Малчанаў, С.Станюта і многія іншыя.

Стварэнне нацыянальнага тэатра садзейнічала росквіту беларускай драматургіі. Вядомыя п’есы 20-х гт. (“На Купалле” М.Чарота, "Каваль-ваявода" Е.Міровіча і інш.) былі пабудаваны на матэрыяле народнай творчасці. I гэта невыпадкова. Пададзеныя ў фальклорна-рамантычным асвятленні народныя героі мінулага, увасабляючы непахісны дух і мужнасць у вызваленчай барацьбе мінулых эпох, павінны былі служыць і служылі прыкладам для сучаснікаў, выхоўвалі у іх патрыятычныя пачуцці.

Складаная грамадска-палітычная сітуацыя і спроба аналізу з’явы нацыянальнага нігілізму знайшлі сваё ўвасабленне ў вядомай зараз п’есе Я.Купалы "Тутэйшыя" (пастаўленая ў БДТ-1 п’еса адразу ж была забаронена).

У 1924 г. у Магілёве была пастаўлена першая беларуская савецкая опера М. Чуркіна «Вызваленне працы», у якой расказвалася аб рабочым класе і яго барацьбе за сваё вызваленне. М. Чуркіным было сабрана каля 3 тыс. народных песень і танцаў, створаны першы беларускі сімфанічны твор – сімфаньета «Беларускія карцінкі», многа песень, рамансаў, п’ес для духавога аркестра,

Кампазітар Я. Цікоцкі стварыў Першую сімфонію, прысвечаную вызваленню Беларусі ад інтэрвентаў, а таксама напісаў оперу «Міхась Падгорны», у якой расказваецца аб барацьбе народа за перамогу ўлады Саветаў. М. Аладаў і М. Чуркін некаторыя свае творы прысвяцілі У. I. Леніну.

Перыяд 1921 – 1928 гг. – гэта таксама час узнікнення і станаўлення беларускага кіно. З 17 снежня 1924 г. да 16 красавіка 1938 г. дзейнічала Беларускае дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі (Белдзяржкіно). Першыя беларускія фільмы – пераважна хранікальныя кінастужкі (адкрыццё з’ездаў Кампартыі, "Меліярацыя БССР" і інш.). Але ўжо 26 снежня 1926 г. на экраны Беларусі выйшла першая беларуская мастацкая кінастужка “Лясная быль” – героіка-рамантычны фільм аб грамадзянскай вайне на Беларусі (кінарэжысёр Ю.Тарыч-Аляксееў). Для першых нямых беларускіх фільмаў характэрны дынамічны, захапляльны сюжэт, гэта стужкі, разлічаныя на масавага гледача. У ліпені – верасні 1928г. была створана кінастудыя “Савецкая Беларусь” у Ленінградзе, з 1939 г. - у Мінску, з 1946 г. - "Беларусьфільм").

20-я гг. не прадвызначылі з’яўлення новай архітэктурнай школы. У жывапісе як вынік барацьбы з а бстракцыянізмам (М.Шагал, К.Малевіч і інш.) пачынае дамінаваць такі жанр, як тэматычная карціна. Пераважаюць сюжэты сацыяльнай барацьбы. Для гэтага перыяду характэрны яе паказ па аснове гістарычнага мінулага Беларусі, рэвалюцыйных падзей у Расіі (В.Волкаў). Уплыў левага пафасу адчуў на сабе М.Філіповіч, у творчасці якога ўсё ж пераважалі тэмы беларускага фальклору і гістарычная.

20-я гг. – пачатак творчасці вядомага беларускага скульптара З.І.Азгура. У дзяцінстве ён вучыўся ў віцебскага гліняных спраў майстра Піліпа Патапенкі і ў 13 гадоў трапіў у майстэрню Ю.М.Пэна, які за паўгода падрыхтаваў З.І.Азгура да паступлення ў мастацка-практычны інстытут. Дырэктарам інстытута ў гэты час быў М.Шагал. Камісія прызнала З.Азгура таленавітым, але, паколькі яму было толькі 13 гадоў і ён не меў належнай адукацыі, яго прынялі пры ўмове, што, будучы студэнтам, ён на працягу навучання вытрымае адпаведныя іспыты па ўсіх прадметах.

Такім чынам, беларусізацыя абудзіла да свядомага нацыянальнага жыцця шырокія слаі беларускага насельніцтва. За некалькі гадоў было створана тое, што многія нацыі стваралі дзесяцігоддзямі: нацыянальная асвета і даследчыя ўстановы, нацыянальны тэатр, кіно; узнялася шматлікая маладая плеяда беларускіх літаратараў і дзяржаўных дзеячаў. Але праводзімая зверху, часам павярхоўная, беларусізацыя залежала ад змен у палітыцы далёка не беларусізаванай кампартыі. Да таго ж мастацтва і ў 20-я гт. як духоўная сфера выхавання прыгажосці не разглядалася. Прагматычны падыход, спажывецкі погляд на выяўленчае мастацтва, скульптуру, кераміку вялі. да выхавання кадраў, якія былі здольныя ствараць паточным метадам "дзяўчыну з вяслом", "калгасніцу", "рабочага". Арыентацыя на "сярэдняга" мастака не садзейнічала вылучэнню талентаў.

Адсутнасць разнастайнасці формаў гаспадарання у эканоміцы, меркаванняў і поглядаў у палітычнай сферы, цэнтралізацыя і ўніфікацыя ў дзяржаўным жыцці непазбежна адбіліся і на развіцці культуры. Разам з тым культурнае жыццё як ніякае іншае было звязана з вялікай роляй творчай асобы і найбольш складана паддавалася уніфікацыі. 3 мэтай вырашэнмя апошняй задачы была абвешчана так званая "культурная рэвалюцыя". Выкарыстаўшы словы стваральніка кампартыі У.І.Леніна, сталінскае кіраўніцтва істотна змяніла іх сэнс: культурная рэвалюцыя, з аднаго боку, павінна была выхаваць новую плынь дзеячаў культуры, сацыялістычную інтэлігенцыю, а з другога стварыць ідэальны кантроль як над сродкамі інфармацыі, так і над рознымі кірункамі развіцця культуры. Пры гэтым акцэнт рабіўся на развіццё масавай культуры не толькі ў сэнсе адпаведнасці яе запытам шырокіх слаёў насельніцтва, але і ў сэнсе адмаўлення права пэўнай асобы выяўляць сваю творчую індывідуальнасць.

На рубяжы 20 – 30-х гг. у многіх галінах культуры ўзнікаюць арганізацыі, якія маюць на мэце стварэнне новай пралетарскай культуры. Палітыка беларусізацыі згортваецца. Адстойванне інтарэсаў нацыянальнай культуры і нават прыналежнасць да яе разглядаюцца як варожыя сацыялізму, а гэта значыць, і народу. На такой аснове НКУС дзеля знішчэння нацыянальна-свядомай часткі інтэлігенцыі была сфальсіфікавана справа СВБ (Саюз вызвалення Беларусі). Другая хваля рэпрэсій мела месца ў 1936 – 1938 гт. Асабліва адчувальны ўрон быў нанесены літаратуры – частцы культуры, якая ў той час мела найбольшы ўплыў на шырокія слаі насельніцтва. У лагерах і турмах загінулі М. Гарэцкі, У. Галубок, М. Чарот, М. Зарэцкі, А. Дудар, П. Галавач, З.Жылуновіч і дзесяткі іншых літаратараў, У верасні 1930 г. у ліку 115 вучоных быў арыштаваны рэктар БДУ прафесар У.Пічэта (яго выратаваў толькі выпадак – прыезд у СССР прэзідэнта Чэхаславакіі Т.Масарыка). Першы прэзідэнт АН БССР У.М.Ігнатоўскі, пратэстуючы супраць неабгрунтаваных абвінавачванняў, пакончыў жыццё самагубствам.

Разам з тым не трэба адкідваць і пэўныя станоўчыя зрухі, якія адбываліся ў развіцці культуры ў перыяд 1929 – 1939 гг. Нягледзячы на жорсткі ідэалагічны прэсінг, сілай таленту нараджаліся многія выдатныя творы. Узрастаў агульны ўзровень адукацыі насельніцтва, павялічвалася колькасць навучальных устаноў, даследчых інстытутаў. 2 і 4 жніўня 1932 г. былі прынятыя Пастановы СНК БССР аб увядзенні ўсеагульнай сямігадовай адукацыі і “Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання для малапісьменных".

1 студзеня 1929 г. адбылося афіцыйнае адкрыццё Беларускай Акадэміі навук на чале з У. Ігнатоўскім (на аснове Інбелкульта). У выніку рэпрэсій істотна пацярпелі філалогія, гісторыя, геаграфія, літаратуразнаўства, у сувязі з чым найбольшых поспехаў дасягнулі хімія, біялогія, медыцьша, геалогія. Трэба мець на увазе, што шэраг навуковых напрамкаў атрымаў развіццё ў межах структурных падраздзяленняў ВНУ рэспублікі. 3 БДУ пераважна звязана развіццё фізікі і матэматыкі, тут у 1934 г. адкрываецца гістарычны факультэт, на аснове асобных факультэтаў БДУ ўтвараюцца новыя вышэйшыя навучальныя ўстановы: 21 чэрвеня 1930г. прынята Пастанова СНК БССР аб рэарганізацыі медыцынскага факультэта БДУ ў Мінскі медыцынскі інстытут, створаны педагагічны, юрыдычны інстытуты. 21 чэрвеня 1930 г. у Гомелі заснаваны Беларускі лесатэхнічны інстытут (з 1945 г. - у Мінску, у 1961 г. пераўтвораны ў Беларускі тэхналагічны інстытут). У маі 1933 г. адбылося адкрыццё Беларускага інстытута народнай гаспадаркі, а ў ліпені 1933 г. – Беларускага політэхнічнага інстытута.

3 1930 г. уводзіцца абавязковае наведванне лекцый студэнтамі, а на грамадскія спецыяльнасці пачалі прымаць толькі камуністаў і камсамольцаў. 3 сярэдзіны 30-х гг. усе студэнты ВНУ з першага курса вывучалі рускую мову. У школах яе выкладанне з 1937 г. пачыналася з 2-га класа.

Асноўныя тэмы, якім аддавалі перавагу празаікі гэтага часу, – адлюстраванне рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, калектывізацыі. Пры гэтым пераважная ўвага надавалася (з пэўнай ступенню гераізацыі) тым, хто прыняў Савецкую ўладу, актыўна змагаўся за яе станаўленне і тыя пераўтварэнні, якія ажыццяўляліся дзякуючы ёй (аповесць "Дрыгва" Я.Коласа, раманы "Бацькаўшчына" К.Чорнага, "Мядзведзічы" К.Крапівы і інш.). Менш паспяховымі былі спробы апісання адзначаных падзей у паэзіі ("Цэхавыя будні" П.Броўкі, "На шляхах волі" Я.Коласа, "Над ракой Арэсай" Я.Купалы). У 30-я гг. з’яўляецца шмат захапляючых твораў для дзяцей, у тым ліку тых, што ўвайшлі ў класіку дзіцячай літаратуры ("Міколка-паравоз" М.Лынькова, “Палескія рабінзоны”, “ТВТ” Я.Маўра і інш.). 27 мая 1932 г. прынята Пастанова ЦК КП(6)Б "Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР". 26 жніўня 1933г. – Пастанова СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”, а 8-14 чэрвеня 1934 г. – I з’езд пісьменнікаў БССР.

У драматургіі акрэсленага часу, акрамя рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, адной з папулярных тэм з’яўлялася тэма “ворагаў народа”, даніну якой аддалі Е.Міровіч, Э.Самуйлёнак і інш. Разам з тым і тут былі цікавыя здабыткі, напрыклад сатырычная камедыя К.Крапівы "Хто смяецца апошнім". У выніку тэатральнай дыскусіі 1928 г. адбыўся зварот тэатраў да "актуальных тэм". Пры гэтым поспех спектакля залежаў ад якасці драматычнага твора і акцёраў, сярод якіх у 30-я гг. у БССР было шмат выдатных майстроў (У.Крыловіч, П.Глебаў, Б.Платонаў, П.Малчанаў). У 30-я гг. не толькі закрываліся тэатры (тэатр У.Галубка, БДТ-3), але і распачыналі сваю дзейнасць новыя тэатральныя калектывы: з 1 кастрычніка 1930 г. да 25 мая ў Мінску Беларускай студыі оперы і балета. 25 мая 1933г. адбылося адкрыццё ў Мінску Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета (з 1940 г. - Вялікі, з 1964 г. - акадэмічны). Дзейнічалі таксама тэатр юнага гледача і тэатр лялек. У 30-я гг. былі створаны вядомыя беларускія оперы Я. К. Цікоцкага «Міхась Падгорны», А. В. Багатырова «У пушчах Палесся», А. Я. Туранкова «Кветка шчасця», першы нацыянальны балет М. Я. Крошнера «Салавей».

Значнае развіццё атрымала музычнае мастацтва. У 1932 г. была заснавана Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, дзе пачаў плённую дзейнасць вучань М.Рымскага-Корсакава, выдатны расійскі кампазітар В.Залатароў. Выпускнікі В.Залатарова (А.Багатыроў, П.Падкавыраў, М.Вайнберг, У.Алоўнікаў і інш.) сталі вядомымі беларускімі кампазітарамі, па сутнасці стваральнікамі беларускай музычнай школы. 25 красавіка. 1937 г. – адкрыццё ў Мінску Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Асобныя цікавыя знаходкі былі і ў сферы кінамастацтва ("Сосны шумяць", "Атэль", "Двойчы народжаны"), аднак менавіта яе ў найболыпай ступені закранулі працэсы палітызацыі і ідэалагізацыі. 10 лістапада 1930 г. быў адкрыты ў Мінску першы ў БССР гукавы кінатэатр "Чырвоная зорка". Самае адметнае, што было зроблена ў архітэктуры БССР у 30-я гг., стваралася ў сферы грамадскіх будынкаў. Значная заслуга ў гэтым Г.Лаўрова (корпус Беларускай політэхнічнай акадэміі), І.Лангбарда (Дом Урада, Дом Чырвонай Арміі, тэатр лялек). Савецкія беларускія жывапісцы ў адзначаны перыяд імкнуліся распрацоўваць "вытворчую" тэм у (Г.Віер, Я.Кругер, А.Шаўчэнка). У жанры пейзажа па-ранейшаму вядучае месца належала В.Бялыніцкаму-Бірулі, а ў жанры партрэта – В.Волкаву, М.Філіповічу, І.Ахрэмчыку. У 1934 г. у Гомелі быў пабудаваны першы ў БССР шматпавярховы жылы дом.

Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў рэспубліцы. Вынікі першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, замежнай інтэрвенцыі і акупацыі, а таксама ўмовы Рыжскага дагавора выклікалі палітычны і гаспадарчы крызіс у БССР і патрабавалі вырашэння шэрага буйных палітычных задач. Адной з іх стала вялікая колькасць бежанцаў і былых ваеннапалонных, якія з’явіліся тут яшчэ ў гады першай сусветнай вайны. Другой задачай была неабходнасць барацьбы з нелегальнымі (кантрабанднымі) гандлёвымі зносінамі з заграніцай, выкліканымі эканамічнай разрухай і абмежаванымі матэрыяльнымі рэсурсамі краіны.

Прамысловая вытворчасць у 1920 г., у параўнанні з даваеннай, скарацілася ў сем разоў. Колькасць рабочых зменшылася амаль на 30 %, а іх заработная плата складала 10 – 20% ад даваеннага ўзроўню. Гэтай зарплаты не хапала нават на харчаванне. Ад голаду і холаду гарадскія жыхары ўцякалі ў навакольныя вёскі, дзе былі згодны наймацца на любую працу, толькі б выжыць у той час. Зімой 1920 – 1921 гг. у Мінску не было паліва і не працаваў транспарт: адступаўшыя польскія войскі спалілі чыгуначны вакзал, гарадскую электрастанцыю, больш за адну трэць магазінаў. У 1920 г. колькасць насельніцтва ў горадзе была ўдвая меншай, чым у 1914 г. Абставіны жыцця на беларускай вёсцы здаваліся лепшымі толькі на першы погляд. Прадукцыя сельскай гаспадаркі складала менш чым 50 % даваеннай. Пасяўныя плошчы зменшыліся больш чым на адну трэць. Тысячы сялян засталіся без жылля, зведалі што такое голад. Тым не менш яны ўзялі на выхаванне сотні дзяцей з галадаючых раёнаў РСФСР і накіравалі ў гэтыя раёны тысячы пудоў харчавання.

Становішча пагаршалася палітыкай «ваеннага камунізму». Сяляне патрабавалі адмены харчразвёрсткі і дазволу свабоднага гандлю. На глебе матэрыяльных цяжкасцей узніклі забастоўкі рабочых, а таксама паўстанні сялян, якія ліквідаваліся з дапамогай Чырвонай Арміі.

Увядзенне новай эканамічнай палітыкі (нэпа). 3 заканчэннем грамадзянскай вайны на парадак дня было пастаўлена пытанне аб аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі. Але палітыка “ваеннага камумізму» гэтаму ўжо не спрыяла. Сяляне выказвалі ўсё большае незадавальненне харчразвёрсткай ва ўмовах пераходу да мірнага будаўніцтва, не разумелі, чаму цяпер, пасля заканчэння вайны, трэба амаль усе свае прадукты аддаваць Чырвонай Арміі. Незадаволеныя харчразвёрсткай сяляне браліся за зброю. Савецкія органы улады вымушаны былі да 1922 г. уключна захоўваць у БССР надзвычайнае становішча.

Незадаволенасць сялян вылілася ў Кранштацкі мяцеж, які пачаўся ў лютым 1921.

Бальшавіцкае кіраўніцтва на чале з У. I. Леніным ужо праз тры дні пасля падпісання Рыжскага дагавора, на Х з’ездзе РКП(б) 21 сакавіка 1921 г., прыняло рашэнне аб замене харчразвёрсткі натуральным харчпадаткам, распачаўшы такім чынам палітыку, якая атрымала назву новай эканамічнай (нэп). Што ж было новага ў гэтай палітыцы ў параўнанні з “ваенным камунізмам»? Па-першае, уводзіўся харчпадатак, які быў меншы за харчразвёрстку і аб’яўляўся загадзя, напярэдадні сяўбы. У выніку ў селяніна паявіліся лішкі прадуктаў, якія заставаліся пасля выплаты харчпадатку. Ён мог прадаць іх на рынку, атрымаўшы за гэта грошы ва ўласную кішэню, бо ў краіне ўводзілася свабода гандлю, немагчымая раней ва ўмовах вайны.

І сам харчпадатак, а таксама іншыя элементы нэпа (кааперацыя, свабодны выбар формы землекарыстання, дазвол прыватнага гандлю і г. д.) аказалі дабратворны ўплыў на стан сельскай гаспадаркі, якая да 1927 г. была поўнасцю адноўлена.

Кааперацыя – форма арганізацыі працы, пры якой адбываецца добраахвотнае аб’яднанне людзей для сумеснай арганізацыі працы, напрыклад, таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі, гандлёвы кааператыў і г. д.

Формы землекарыстання – калектыўныя ў сельскагаспадарчых кааператывах альбо індывідуальныя пры існаванні хутарской сістэмы гаспадарання.

У сакавіку 1921 г. быў зроблены “першы практычны крок”, да якога ён заклікаў: харчовая развёрстка была заменена харчовым падаткам (гэта значыць лішкам, што заставаўся пасля выканання харчпадатку, селянін распараджаўся сам). Аднак адзначны крок у значнай ступені з’яўляўся прапагандысцкім. Па-першае, харчпадатак 1921 г, для БССР вызначаўся ў большых памерах, чым развёрстка папярэдняга года. Па-другое, хлеб прадаваць напачатку забаранялася, а абмен яго на прамысловыя тавары па істотна завышаных цэнах быў нявыгадны. К канцу 1921 г. стала зразумела, што непасрэднага тавараабмену горада з вёскай не атрымалася, і У.І.Ленін, карысгаючыся тэрміналогіяй таго часу, заявіў аб чарговым “адступленні”.

Пераважнае эканамічнае значэнне для Беларусі напачатку нэпу захоўвала сельская гаспадарка. Аднак НЭП, пачаўшыся з сельскагаспадарчай палітыкі, развіўся ў палітыку фінансавай стабілізацыі і урэшце вызначыўся і як палітыка прамысловая. Паколькі буйная прамысловасць не магла быць адноўлена без вялікіх капіталаўкладанняў, пачаць гэты працэс можна было, стымулюючы спачатку развіццё дробнай і сярэдняй прамысловасці. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што на Беларусі гістарычна пераважалі менавіта дробныя і сярэднія прадпрыемствы.

У сферы прамысловасці БССР новая эканамічная палітыка выявілася ў наступным:

Скасоўвалася празмерная цэнтралізацыя. Прамысловасць БССР атрымоўвала магчымасць лепш выкарыстоўваць мясцовыя рэсурсы. Былі створаны ўпраўленні, якія падпарадкоўваліся непасрэдна Саўнаргасу рэспублікі. У паветах дзейнічалі эканамічныя аддзелы, у кампетэнцыю якіх уваходзілі пытанні аднаўлення прамысловасці мясцовага значэння (кустарная вытворчасць, мясцовае будаўніцтва). Усе прамысловыя прадпрыемствы былі падзелены на чатыры групы. У першую ўваходзілі найбольш буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія павінны былі працаваць на аснове гаспадарчага разліку (за кошт прыбытку пакрываць страты). Да другой адносіліся тыя, што падлягалі часовай кансервацыі. У трэцяй знаходзіліся прадпрыемствы, якія не мелі дзяржаўнага значэння; яны аддаваліся ў арэнду кааператыўным арганізацыям і прыватным асобам. Да чацвёртай групы належалі прадпрыемствы, якія падлягалі закрыццю, іх рабочыя і служачыя пераводзіліся на працуючыя фабрыкі і заводы. Аднак значная частка рабочых (пераважна нізкай кваліфікацыі) не змагла знайсціработу і трапіла ў лік беспрацоўных. Існаванне рынку працоўнай сілы было характэрным для грамадства часоўновай эканамічнай палітыкі.

Ліквідавалася ўраўнілаўка ў аплаце працы рабочых. Формы аплаты ўлічвалі кваліфікацыю рабочага, прадукцыйнасць яго працы. Уводзілася калектыўнае забеспячэнне рабочых і служачых у непасрэднай залежнасці ад вынікаў работы прадпрыемства. У першыя гады новай эканамічнай палітыкі разам з грашовай захоўвалася і натуральная аплата за кошт мясцовых харчовых рэсурсаў. 3 пачатку 20-х гг. адбываўся пераход да рыначных адносін на вёсцы. Услед за заменай харчовай развёрсткі харчовым падаткам (1921) з 1922 г. быў дазволены свабодны выбар формаў землекарыстання, зменшылася і без таго нешматлікая колькасць калектыўных гаспадарак, павялічыўся рост хутароў. Адначасова сялянства атрымала права свабодна прадаваць лішкі сваёй прадукцыі.

Наступным крокам на шляху фарміравання гаспадарчай сістэмы новай эканамічнай палітыкі на вёсцы стаў пераход з 1923/24 гаспадарчага года ад сістэмы натуральнага падаткаабкладання да грашовага. Сяляне атрымалі магчымасць лепш прыстасоўвацца да рынку, сеяць больш выгадныя культуры, займацца дробным промыслам.

Ужо напачатку 20-х гг. развеяліся ілюзіі аб тым, што ўраўняльнасць у размеркаванні гарантуе сацыяльную роўнасць. Дыферэнцыяцыя на вёсцы працягвалася, дзе-нідзе нават загаварылі аб неабходнасці “другой рэвалюцыі”. У гэты час адна частка сялянства не магла забяспечыць эфектыўнага выкарыстання рабочых рук і інвентару з-за недахопу зямлі, а другая не здольна была яе апрацаваць. У кастрычніку 1924 г. намеснік наркама земляробства БССР (з 1925 г. – наркам) З.Прышчэпаў падкрэсліваў, што “зараз трэба даць магчымасць развівацца нэпу на вёсцы”. У 1925 г. было пацверджана права сялян на свабодны выбар формаў землекарыстання, зямельным кодэксам БССР замацавана арэнда зямлі, інвентару і наём рабочай сілы. Гэта дазваляла эканамічнымі метадамі зменшыць верагоднасць сутыкненняў паміж рознымі па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця гаспадаркамі.

У снежні 1920 г. у мэтах аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО), названы У. I. Леніным «другой праграмай партыі». У БССР быў распрацаваны свой план, таму што яе тэрыторыя была доўгі час акупіравана. Згодна гэтаму плану на тэрыторыі Беларусі к сярэдзіне 20-х гг. было пабудавана звыш 20 электрастанцый. Яе будаўнікі ганарыліся тым, што паставілі беларускія балоты на службу індустрыялізацыі. Індустрыялізацыя – пераход ад ручной працы да машыннай тэхнікі, развіццё ў першую чаргу прамысловасці як галіны гаспадаркі, якая вызначае эканамічны патэнцыял краіны.

Развіццё эканомікі Беларусі ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі мела істотныя вынікі. Аб’ём валавой прадукцыі індустрыі, па-ранейшыму ў значнай ступені дробнай, у 1927 г. перавысіў даваенны ўзровень, хоць і пры большай колькасці рабочых, занятых на вытворчасці. Аднаўленне сельскай гаспадаркі, электрыфікацыя прывялі да ўздыму прамысловасці. У лістападзе 1926 г. пачаўся выпуск першых станкоў на заводзе “Энергія”. У ліпені 1927 г. пачалося будаўніцтва Асінаўскай раённай электрастанцыі (БелДРЭС) у Аршанскім раёне, якая выкарыстоўвала ў якасці паліва торф. Яе будаўнікі ганарыліся тым, што паставілі беларускія балоты на службу індустрыялізацыі. Індустрыялізацыя – пераход ад ручной працы да машыннай тэхнікі, развіццё ў першую чаргу прамысловасці як галіны гаспадаркі, якая вызначае эканамічны патэнцыял краіны.

Пачалі працаваць мінскія чыгуналіцейны і машынабудаўнічы заводы, крыштальны завод «Барысаў», фабрыка запалак «Бярэзіна», лесапільныя і гарбарныя заводы. У 1927 г. прамысловасць, будучы дробнай, усё ж перавысіла даваенны ўзровень развіцця.

Але пры правядзенні нэпа краіна сутыкнулася і з цяжкасцямі. Забяспечанасць зямлёй беларускага сялянства была на 41 % меншай, чым у сярэднім па ўсёй савецкай краіне. 74 % сялянскіх двароў былі цераспалоснымі. Таму асноўная маса сялянскіх гаспадарак (95 %) не магла не тое што прадаваць прадукты, а нават забяспечыць саміх сябе, асабліва ва ўмовах так званых «нажніц цэн», калі цэны на прамысловыя тавары былі значна даражэйшымі, чым на сельскагаспадарчыя прадукты.

Вольны выбар форм землекарыстання прывёў да павелічэння колькасці хутароў, якія ствараліся на былых памешчыцкіх землях. Гэта забяспечыла галоўным чынам хуткія тэмпы пасляваеннага аднаўлення вёскі, а таксама з’явілася асаблівасцю ў развіцці сельскай гаспадаркі Беларусі.

Рост сельскагаспадарчай прадукцыі дасягаўся цяжкай працай сялян, якія атрымалі свабоду карыстання зямлёй ва ўмовах нэпа і добраахвотна абмяжоўвалі асабістае спажыванне, спадзеючыся ўмацаваць сваю гаспадарку. Такім чынам, поспехі нэпа былі толькі ілюзіяй працвітання сялянства.

Яшчэ адной асаблівасцю ў правядзенні нэпа на Беларусі стала ліквідацыя ў 1922 – 1924 гг. розных грашовых адзінак і ўвядзенне ў абарот савецкага чырвонца (грашовая адзінка наміналам 10 рублёў, якая выраблялася з золата ці магла замяняцца папяровымі грашамі і раўнялася больш чым 5 доларам ЗША).

Да канца 1922 г., калі быў здзейснены пераход ад палітыкі «ваеннага камунізму» да нэпа, У. I. Ленін ставіць пытанне аб неабходнасці перагляду «ўсяго пункта погляду на сацыялізм».

Адбываўся хуткі рост арэндных і прыватных прамысловых аб'ектаў, асабліва рамесных і саматужных майстэрняў. Гэта павінна было ў кароткі тэрмін ліквідаваць таварны голад і пашырыць тавараабарот паміж горадам і вёскай.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-28; Просмотров: 1238; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.