КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Усталяванне таталітарнага рэжыму
Нэп – гэта развіццё дзяржаўнага і прыватнага гандлю як асноўных форм эканамічных сувязей паміж горадам і вёскай. Прамы прадуктаабмен спыняўся, рабіўся пераход да таварна-грашовых адносін. 3 дазволам прыватнага гандлю ўся Беларусь спачатку ператварылася ў вялікі базар. Былыя мяшочнікі, дамашнія гаспадыні, рабочыя, дэмабілізаваныя салдаты і іншыя натоўпам выйшлі на плошчы і вуліцы, гандлюючы хто чым можа. Упарадкаванне гандлю адбылося ў выніку стварэння дзяржаўнай падатковай службы, выкупу гандлярамі патэнту (ліцэнзіі) і выплаты імі прагрэсіўнага падатку. Да сярэдзіны 20-х гг. была створана шырокая сетка магазінаў і магазінчыкаў – рознічны гандаль, дзе галоўнай фігурай стаў прыватнік. У аптовым гандлі вядучую ролю адыгрывалі дзяржаўныя і кааператыўныя прадпрыемствы. Нэп – гэта карэнная перабудова сацыяльнай сферы, адмова ад ваенна-камуністычных прынцыпаў размеркавання. Адмяняліся ўсеагульная працоўная павіннасць, працоўныя мабілізацыі, працоўныя арміі і ўраўняльная аплата працы. Камплектаванне прадпрыемстваў рабочай сілай рабілася праз біржы працы, а заработная плата вызначалася ў залежнасці ад зробленай работы. Аднаўлялася плата за транспарт, камунальныя і іншыя паслугі. Асаблівасцю для Беларусі было тое, што ў выніку існаваўшай тут у дарэвалюцыйныя часы яўрэйскай «мяжы аселасці» нэпманамі з’яўляліся пераважна яўрэі. Гэта служыла асновай для ўзмацнення антысемітызму. Такім чынам, новая эканамічная палітыка не азначала адмовы бальшавікоў ад прынцынаў сацыялізму і камунізму, нэп быў часовым адступленнем у эканамічнай сферы з тым, каб, выкарыстаўшы капітал буржуазіі і вопыт прыватных асоб, стварыць умовы для будаўніцтва сацыялізму. Гэта быў тактычны манеўр, а не змена стратэгічнага курсу бальшавікоў. Нэпам аказалася незадаволенай як некаторая частка партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў, прызвычаемых да камандных метадаў, так і частка простага насельніцтва, якое не магло дасягнуць таго багацця, якое было ў так званых нэпманаў (уладальнікаў невялічкіх прадпрыемстваў, хутаран і інш.). Таму нэп як палітыка паступова стаў згортвацца. Вынікі аднаўлення народнай гаспадаркі БССР. Ажыццяўленне нэпа, павелічэнне тэрыторыі БССР, стабілізацыя фінансаў, намаганні рабочага класа, рост яго заработнай платы садзейнічалі паскарэнню тэмпаў аднаўленчых работ, развіццю прамысловай вытворчасці. Былі адноўлены і пабудаваны шклозавод «Старэва», крыштальная фабрыка «Барысаў», лесазаводы ў Бабруйску, фанерны завод і запалкавая фабрыка «Днепр» (Рэчыцкі павет), завод «Метал» у Мінску, фабрыка запалкавай саломкі ў Крупках, Мінскі кафельна-керамічны завод, Комыскі кафельны завод, кардонная фабрыка «Друць», Мінская шпалерная фабрыка, Віцебская льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна». У 1926/27 гаспадарчым годзе асноўныя фонды прадпрыемстваў склалі амаль 87 млн руб. супраць 59 млн руб. у 1913 г. Для рэгулявання землекарыстання, ліквідацыі цераспалосіцы і далёказямелля, павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці ў 20-я гг. праводзілася перасяленне сялян з вёсак на хутары і дробныя пасёлкі. Беларускія паслядоўнікі дарэвалюцыннага рэфарматара П. А. Сталыпіна – нарком земляробства БССР 3. Прышчэпаў, яго намеснік Я. Лабаноўскі, прафесар I. Кіслякоў не ўлічвалі таго, што для правядзення хутарызацыі патрабаваліся вялікія намаганні і сродкі. Ішла з ахвотай на хутары заможная частка сялянства. На яе быў скіраваны лозунг рэфарматараў «Багацей беларускі селянін!». Беднякі і сераднякі разараліся, іх землі пераходзілі да кулакоў. Хутарызацыя – шлях умацаваныя капіталістычных адносін у аграрным сектары эканомікі. Яна супярэчыла палітыцы бальшавікоў, якія стваралі на вёсцы сацыялістычныя калектыўныя гаспадаркі – калгасы, саўгасы, камуны, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі, іншыя кааператыўныя аб’яднанні і вырашалі больш паспяхова задачу ліквідацыі цераспалосіцы і далёказямелля. На тэрыторыі ўсходніх абласцей БССР за час сталыпінскай аграрнай рэформы на хутары і адрубы выйшлі толькі каля 13 % сялян. У працэс землеўпарадкавання ў 20-я гг. на хутары выйшла амаль столькі ж. Да 1928 г. агульная колькасць сялян, якія выйшлі на хутары і адрубы, склала больш за 25 % усіх гаспадарак. Для аслаблення аграрнай перанаселенасці беларускай вёскі праводзілася перасяленне сялян у раёны Сібіры і Далёкага Усходу. У сярэдзіне 20-х гг. у асноўным былі адноўлены даваенныя памеры пасяўной плошчы, ураджайнасць і валавы збор сельска-гаспадарчых культур. Валавы збор збожжавых культур у 1928 г. у параўнанні з даваенным часам павялічыўся на 20 %, бульбы – на 60 %. Больш значнымі былі вынікі ў жывёлагадоўлі. У 1927 г. пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў параўнанні з 1916 г. павялічылася амаль на 49 %, свіней – на 30 і авечак – на 88%. Такім чынам, першая палова 20-х гг. вызначылася завяршэннем аднаўлення прамысловасці і сельскай гаспадаркі, правядзеннем хутарызацыі і перасялення сялян у раёны Сібіры і Далёкага Усходу, павелічэннем вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў гады нэпа. Узбуйненне БССР. Увядзенне нэпа патрабавала дэмакратызацыі ўсяго грамадска-палітычнага жыцця. Бальшавікі звязвалі яе з узмацненнем сваіх пазіцый у грамадстве, каб не дапусціць ператварэння РКП(б) у партыю «чыноўніцтва». Такія дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, як Саветы, прафсаюзы, Камуністычны Саюз моладзі, разглядаліся імі ў якасці праваднікоў ідэй Камуністычнай партыі сярод насельніцтна. Разам з тым масавы набор у партыю рабочых «ад станка» і сялян «ад сахі» ў выніку так званых ленінскіх прызываў 1924 – 1925 гг. (пасля смерці У. I. Леніна), хоць і папоўніў яе «сваімі» па сацыяльна-класаваму складу людзьмі, але і знізіў узровень адукаванасці партыйцаў. Гістарычны факт. 3 той жа мэтай узмацнення асабістых пазіцый бальшавікі зрабілі, здавалася, крок да справядлівасці: у 1923 г. была прынята пастанова аб аб’яўленні амністыі ўсім беларускім палітычным і культурным дзеячам, членам беларускіх нацыянальных урадаў і беларускіх партый, якія не прымалі актыўнага ўдзелу ва ўзброенай барацьбе з савецкай уладай. Беларуская эміграцыя ў сваю чаргу прызнала БССР палітычнай рэальнасцю і цэнтрам кансалідацыі беларускага народа. У 1925 г. на II (Берлінскай) канферэнцыі урад БНР аб’явіў аб сваім самароспуску. Многія з эмігрантаў вярнуліся ў Савецкую Беларусь, працавалі на ніве культуры, асветы, навукі і, нягледзячы на кароткі тэрмін (як потым аказалася), унеслі свой уклад у іх развіццё. Першапачатковае значэнне для Беларусі мела вырашэнне нацыянальнай праблемы. Шмат канфліктаў на гэтай глебе ўзнікла паміж Камуністычнай партыяй і БПС-Р. У той жа час сярод саміх беларускіх эсэраў узмацнялася барацьба ІІаміж прыхільнікамі будаўніцтва беларускай дзяржаўнасці сумесна з Савецкай Расіяй, з аднаго боку, і прыхільнікамі БНР – з другога, прычым пазіцыі апошніх умацоўваліся. У сувязі з гэтым у БПС-Р адбыўся раскол. У 1924 г. беларускія эсэры ў БССР абвясцілі аб «самараспадзе». Тое ж самае яшчэ раней адбылося з Бундам і іншымі палітычнымі партыямі, якія супрацьстаялі бальшавікам. Такім чынам у БССР замацавалася аднапартыйная сістэма. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны заключанае ў гады грамадзянскай вайны саюзнае пагадненне – дагавор аб ваенна-палітычным саюзе савецкіх рэспублік ад 1 чэрвеня 1919 г. – ужо не адпавядала існуючаму становішчу. Таму з лета 1922 г. пад кіраўніцтвам ЦК РКП(б) пачаліся пошук і выпрацоўка канкрэтных форм аб’яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. І. В. Сталін выступіў з ідэяй «аўтанамізацыі», паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі аб’явіць сябе састаўнымі часткамі РСФСР і ўвайсці ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. У. I. Ленін знайшоў іншую форму адзінства – федэрацыю, у якой на раўнапраўнай аснове аб’ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі. Утварэнне СССР. Далучэнне да БССР усходнебеларускіх зямель. Ажыццяўленню новай эканамічнай палітыкі садзейнічала ўмацаванне і пашырэнне сувязей паміж савецкімі рэспублікамі. 16 студзеня 1921 г. быў заключаны дагавор аб ваенным і гаспадарчым саюзе паміж РСФСР і БССР. У адпаведнасці з дагаворам аб’ядноўваліся народныя камісарыяты ваенных і марскіх спраў, знешняга гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфа, вышэйшыя саветы народнай гаспадаркі. У выніку ўсебаковага супрацоўніцтва да сярэдзіны 1922 г. 6 кастрычніка 1922 г. ЦК РКП(б) прыняў рэзалюцыю па пытанню аб узаемаадносінах РСФСР з незалежнымі савецкімі рэспублікамі. У ёй гаварылася: «Прызнаць неабходным заключэнне дагавора паміж Украінай, Беларуссю, Федэрацыяй Закаўказскіх рэспублік і РСФСР аб аб’яднанні іх у Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з захаваннем за кожнай з іх права свабоднага выхаду з Саюза». Ідэя аб’яднання шырока і актыўна прапагандавалася сярод насельніцтва рэспублікі. Гэта кампанія ў Беларусі завяршылася IV Усебеларускім з’ездам Саветаў, які адбыўся 14 – 18 снежня 1922 г. у Мінску. 242 дэлегаты з’езда аднагалосна адобрылі ідэю стварэння Саюза ССР. Была выбрана дэлегацыя для паездкі ў Маскву, каб выказаць свае адносіны да Саюза ССР, 30 снежня 1922 г. дэлегацыі, якія сабраліся на I Усесаюзным з’ездзе Саветаў, падпісалі ў Маскве Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні СССР. Дагавор аб утварэнні СССР заключылі паміж сабой 4 незалежныя савецкія рэспублікі: БССР, РСФСР, УССР і ЗСФСР. Саюз ССР утвараўся як дабравольнае аб’яднанне раўнапраўных рэспублік, як адзіная саюзная дзяржава. 3 улікам як эканамічнага, так і нацыянальнага фактараў савецкія і партыйныя органы рэспублікі выказалі жаданне вярнуць БССР паветы, у якіх большасць насельніцтва складалі беларусы. Насельніцтва далучаных да БССР тэрыторый станоўча аднеслася да вяртання ў склад рэспублікі, бо гэта спрыяла працэсу фарміравання беларускай нацыі, развіццю яе эканомікі і культуры. Улічваліся таксама знешнепалітычныя абставіны, асабліва становішча ў Заходняй Беларусі. 3 сакавіка 1924 г. Прэзідыумам ЦВК СССР і Усерасійскім ЦВК была прынята пастанова аб перадачы Беларускай ССР 15 паветаў і асобных воласцей Віцебскай, Гомельскай і Сма-ленскай губерняў, дзе большасць насельніцтва складалі бе-ларусы. VI Надзвычайны Усебеларускі з’езд Саветаў у сакавіку 1924 г. заканадаўча аформіў далучэнне да БССР усходнебела-рускіх зямель. Пасля гэтага тэрыторыя БССР склала Гюльш за 110 тыс. км2, а насельніцтва дасягнула 4,2 млн чалавек. Сярод іх беларусаў налічвалася 70,4 %. У снежні 1926 г. адбылося новае ўзбуйненне БССР. У яе склад увайшлі Гомельскі і Рэчыцкі паветы, у якіх налічвалася больш як 15 тыс. км2 з насельніцтвам каля 650 тыс. чалавек. Тэрыторыя БССР павялічылася да 126 тыс. км2, а насельніцтва дасягнула амаль 5 млн чалавек. Такім чынам, усходнебеларускія землі (Віцебшчына, Гомельшчына і Магілёўшчына) былі далучаны да Савецкай Беларусі ў 1924 і 1926 гг. Заходнебеларускія землі (Гродзеншчына, Брэстчына, частка Міншчыны і Віцебшчыны) да 1939 г. працягвалі заставацца ў складзе Польшчы. Працэс фарміравання БССР у межах пражывання беларускага этнасу яшчэ не закончыўся. Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі, што ў сваю чаргу было замацавана ў Канстытуцыі БССР, прынятай у 1927 г. 1. Ва ўмовах пераходу ад вайны да міру і крызісу палітыкі «ваеннага камунізму» нэп з яго першай антыкрызіснай мерай – заменай харчразвёрсткі харчпадаткам – стаў неабходнай мерай для аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі. 2. Удзел Беларусі ў стварэнні СССР, узбуйненне БССР азначалі вырашэнне пытання аб нацыянальна-дзяржаўным ладзе краіны як федэрацыі дзяржаў, але з вельмі вялікай роляй цэнтра. Дэмакратызацыя – распаўсюджванне і замацаванне форм дзяржаўнага ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпу народаўладдзя, свабоды, роўнасці грамадзян. Амністыя – памілаванне, дараванне віны. Культ асобы – узвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычных падзей. Таталітарны рэжым – форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (татальны) кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства, забаронены дэмакратычныя арганізацыі і ліквідаваны канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян. Грамадска-палітычнае жыццё ў канцы 20-х – 30-я гг. і зацвярджэнне дыктатуры. Палітычны рэжым, што ўсталяваўся ў 20-я гг. у Савецкай Беларусі, лічыцца рэжымам аўтарытарнага цэнтралізму – гэта значыць бясспрэчнага падначалення цэнтральнай уладзе, на чале якой у канцы 20-х гг. стаў I. Сталін. Прыход Сталіна да ўлады суправаджаўся спыненнем нэпа і замацаваннем адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання грамадствам. 3 сярэдзіны 30-х гг. у рэспубліцы штучна ўмацоўваецца рэжым асабістай улады, ці культу асобы. Саветы, грамадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі ў гэтых умовах сваю ролю. У той жа час павялічылася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС), які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя супрацьстаяла сталінскай. У рэспубліцы ўсталяваўся таталітарны рэжым. У 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, названая ў гісторыі Канстытуцыяй «перамогшага сацыялізму», у якой абвяшчаўся шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады. Але гэта на самай справе не ажыццяўлялася. Аб тым, што гэта так, сведчаць тыя хвалі рэпрэсій, што пракаціліся да і пасля прыняцця Канстытуцыі 1936 г. Так, у 1937 г. была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыямал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Ф. Гікалам, А. Р. Чарвяковым, М. М. Галадзедам. У выніку масавых чыстак і палітычнага тэрору рэспубліканская партыйная арганізацыя страціла 40 % свайго складу, былі рэпрэсіраваны 99 першых сакратароў райкомаў КП(б)Б з 101 райкома, якія былі ў той час на тэрыторыі БССР. Масавыя рэпрэсіі, грубыя парушэнні правоў чалавека праходзілі пад прыкрыццём сталінскай формулы аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. У 30-я гады ў выніку рэпрэсій загінулі Я. Лёсік, В. Ластоўскі, А. Луцкевіч, А. Смоліч, 3. Жылуновіч, А. Чарвякоў, У. Ігнатоўскі... Усе яны загінулі ў 30-я гг. Нарком НКУС БССР Б. Берман, лічыў, што тэмпы барацьбы з «ворагамі народа» адстаюць ад паказчыкаў у астатніх рэспубліках. Ён гаварыў, што «трэба канчаць допыты ў белых пальчатках... Кожны следчы павінен выкрываць не меней аднаго арыштаванага ў суткі, а лепей – двух». У 1939 г., у час знаходжання на пасадзе кіраўніка НКУС БССР Л. Цанавы, было арыштавана 27 тыс. чалавек. Амаль да 900 чалавек у дзень. Паводле падлікаў вучоных, у 30 – 40-х гг. было рэпрэсіравана каля 600 тыс. чалавек.
Дата добавления: 2015-06-28; Просмотров: 1004; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |