Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Беларускі нацыянальны рух і фармаванне нацыі ў XIX–пачатку XX ст


Асэнсаванне беларусамі сваёй пры­на­леж­нас­ці да асобнага эт­на­су або фармаванне іх нацыянальнай са­мас­вя­до­мас­ці пачалося пас­ля далучэння да Расійскай імперыі. Доўгі час назвы «Беларусь», «беларускі» і г. д. зна­ходзі­ліся галоўным чынам у афіцыйным ужытку і мелі больш ге­аг­ра­фіч­ны, чым этнічны змест.

У сiлу розных (сацыяльна-эканамiчных, палiтычных, культурных пры-чын) беларускi нацыянальны рух у параўнаннi з польскiм стаў афармляцца значна пазней. У ХIХ cт. ён i выспяваў у нетрах польскага вызваленчага руху за аднаўленне РП. Натуральна, што без нацыянальнай самасвядомасцi нiякi нацыяльны рух, у дадзеным выпадку, быў немагчымы. Асобныя прадстаўнiкi паланiзаванай i акаталiчанай шляхты, якiя не страцiлi сувязей са сваёй зямлёй, яе мiнулым i г. д., або вялi свой радавод ад мясцовых княскiх дына-стый стваралi спрыяльнае асяроддзе для ўтварэння культурна-асветнiцкiх суполак з мэтай вывучэння духоўнай спадчыны. Значную ролю ў гэтым ады-грывалi таксама выхадцы з сем’яў святароў унiяцкага веравызнання. Першыя праявы нацыянальнай актыўнасцi адбiлiся ў дзейнасцi вiленскiх тайных таварыстваў, у творчасцi i намаганнях Я. Чачота i Я. Баршчэўскага па збiраннi мясцовага фальклору.

Частка iнтэлiгентаў уставалi на глебу прызнання беларусаў як асобнага этнасу i ў сваiх лiтаратурных творах (Дунiн-Марцiнкевiч, А. Кiркор, Ф. Багушэвiч) шмат зрабiлi для прыцягнення грамадскай цiкавасцi да Беларусi i яго самабытнага народа. Да сярэдзiны ХIХ cт., праўда, сам народ, у падаўляючай большасцi cяляне, яшчэ не выяўляў цiкавасцi да нацыянальнага жыцця ў палiтычным сэнсе гэтага слова. Працэс яго на-цыянальнай самаiдэнтыфiкацыi толькi пачынаўся.

Чарговы крок да абуджэння нацыянальнай свядомасцi можна звязваць з дзейнасцю, у тым лiку выдавецкай, К. Калiноўскага. У гэты час сацыяль-ная база барацьбiтоў супраць самаўладдзя значна пашырылася за кошт так зва-ных “разначынцаў” i нават сялян.

Варта адзначыць таксама, што царскi ўрад пасля падаўлення паўстання 1863 г. не шкадаваў сродкаў, каб русiфiкаваць край. Але публiкацыя архiў-ных дакументаў, этнаграфiчныя экспедыцыi, гiстарычныя даследаваннi такiх аўтараў як Насовiч, Семянтоўскi, Нiкiфароўскi, Карскi сведчылi спрыялi зваротнаму працэсу – умацаванню грамадскага пераканання ў тым, што бела-русы - гэта асобны этнас.

Што датычыць праяў палiтычнай дзейнасцi беларусаў, што iх (праяў) пачатак можна з вялiкай доляй умоўнасцi звязваць з дзейнасцю К. Калi-ноўскага i яго блiжэйшых аднадумцаў, якiя ў час паўстання i пасля яго (“Пiсьмо з-пад шыбенiцы”) iмкнулiся абаранiць права беларускага народа на самастойнасць, на сваю школу, сваю веру (унiяцтва).



Пасля паўстання 1863 г., калi царскi ўрад у барацьбе супраць польскага ўплыву на Беларусi ўзмацнiў барацьбу супраць усяго неправаслаўнага, ня-рускага, наогул, надрукаванага не кiрылiцай, натуральна, што працэс эт-нiчнай кансалiдацыi беларусаў iзноў запаволiўся. Перадавая беларуская моладзь захапiлася агульнарасiйскiм народнiцкiм рухам, скiраваным супраць самаўладдзя, за лiквiдацыю пам землеўладання, за сацыялiст iдэалы.

Студэнты-беларусы (дакладней, выхадцы з Беларусi) уваходзiлi ў су-полкi “Зямлi i Волi”, затым “Чорнага перадзелу” i “Народнай волi”. На мяжы 70-80 х гг. у Пецярбургу i iншых гарадах утварылiся гурткi студэнтаў-беларусаў рэвалюцыйна-дэмакратычнага (нарадавольнiцкага) i лiберальна-асветнiцкага накiрункаў. У лiку iх друкаваных твораў мелiся i спецыяльна звернутыя “Да беларускай моладзi” i “Да беларускай iнтэлiгенцыi”. Крыху пазней з’явiлiся “Пiсьмы пра Беларусь”, “Пасланне да землякоў-беларусаў”, два нумары часопiса “Гомон”. Характэрна, што ўсе гэтыя матэрыялы выйшлi ў свет на рускай мове.

У названых творах упершыню гаварылася аб iснаваннi самабытнага беларускага народа “як асобнай галiны славянскага племенi”. Заўважалася таксама, што ён мае iнтарэсы свае, а не “польскiя i вялiкарасiйскiя”.

Аўтары адозвы “Да беларускай моладзi” слушна адзначалi, што бела-рускi народ “безгалосы, не мае прадстаўнiкоў для абароны сваiх правоў i iнтарэсаў”. З гэтай нагоды, каб паправiць яго маральнае, разумовае i эка-намiчнае становiшча, адозва заклiкала моладзь да стварэння арганiзацыi – “Беларуская грамада”.

У “Пiсьме” за подпiсам Данiлы Баравiка, акрамя iншага, утрымлiваўся заклiк да беларускай iнтэлiгенцыi наблiзiцца да народа, “i ўciмi сiламi cа-дзейнiчаць узняццю яго эканамiчнага i маральнага быту, абуджэнню яго самасвядомасцi”. Рэвалюцыйных мэт аўтар перад iнтэлiгенцыяй не ставiў.

У студзеньскiм 1884 г.“Пасланнi да землякоў-беларусаў” за подпiсам “Шчыры беларус” з нагоды з’яўлення “Пiсьма” гаварылася пра недастат-ковасць для iнтэлiгенцыi толькi асветнiцкай працы i адзначалася, што для паляпшэння становiшча народа неабходна сумесная агульнарасiйская ба-рацьба за звяржэнне самаўладдзя. Нягледзячы на тое, што “Шчыры бе-ларус” адзначаў ажыўленне ў краi нацыянальнага руху, яго (руху) кан-крэтная палiтычная праграма яшчэ не асвятлялася.

Прыкладна такой жа iдэяй быў напоўнены змест адозвы “Да беларускай iнтэлiгенцыi” (канец 1883), перад якой (iнтэлiгенцыяй) ставiлася задача “...разварушыць магутныя сiлы свайго народа” i як сродак для паспяховай працы – распачаць барацьбу супраць самаўладдзя.

Пра першую беларускую арганiзацыю - “Гомон” стала вядома з матэ-рыялаў следства “ахранкi”. Група была створана ў Пецярбургу не пазней 1884 г. студэнтамi-ураджэнцамi Беларусi (А. Марчанка, Х. Ратнер i iнш.). Мела сувязi ў Вiльнi, Вiцебску, Мiнску, Кiеве, Слуцкiм i Дзicенскiм паветах.

У № 1 часопiса “Гомон” яго рэдакцыя заявiла, што ён (часопiс) ставiць на мэце служыць выразнiкам iдэй сацыяльна-рэвалюцыйнай групы бела-русаў. Па нацыянальным пытаннi група падтрымала “прынцып абласной самастойнасцi як аснову для будучага федэральна-палiтычнага ладу”. У мэ-тах дасягнення самастойнасцi прызнавалася неабходным наладзiць выданне друкаванага органа i стварыць сваю Абласную рэвалюцыйную арганiзацыю.

Другi нумар “Гомона” заяўляў аб падтрымцы беларусамi-сацыялiстамi праграмы “Народнай воли” i заклiкаў да супрацоўнiцтва з ёй. Разам з тым, рэ-дакцыя асудзiла выступленне аднаго з яе лiдэраў Л. Цiхамiрава, якi заяўляў аб “недарэчнасцi” i “штучнасцi” стварэння “новых нацыянальнасцей”, маючы на ўвазе беларусаў. У адказ рэдакцыя спаслалася на выказваннi Бакунiна i iнш. народнiкаў аб праве Беларусi, нароўнi з Польшчай i Украiнаю – на федэратыўную незалежнасць. Пры гэтым “гоманаўцы” аргументавалi сваю пазiцыю аб’ектыўнымi ўмовамi развiцця беларускага народа.

У тым жа, другiм нумары “Гомона” быў змешчаны артыкул пецярбург-скай групы, што называла сябе “беларускай мясцовай фракцыяй” партыi “Народная воля” (адзiн з заснавальнiкаў - I. Грынявiцкi), якая заявiла аб сваёй рашучасцi “энергiчна абараняць Беларусь як ад польскага, так i вялi-кара-сiйскага насiлля”. Яшчэ фракцыя заяўляла аб праве беларусаў на “аў-таном-ную федэратыўную самастойнасць у сям’i iншых народнасцей Расii”. Таксама аб барацьбе супраць самаўладдзя на платформе “Народнай воли”

У Мiнску сярод навучэнцаў у канцы 90-х утварыўся гурток па вывучэн-ню беларускага нацыянальнага пытання. У 1902 г. яго заснавальнiкi – браты А. i I. Луцкевiчы працягнулi гэтую дзейнасць у Пецярбурзе, у студэнцкiм “Гуртку беларускай народнай асветы”. Зiмою 1902/1903 гг. члены гурт-ка (у тым лiку, браты Луцкевiчы, Цётка, К. Каганец, А. Бурбiс, Вац. Iваноўскi, Ф. Умястоўскi) з удзелам моладзi Мiнска i Вiльнi заснавалi “Беларускую рэвалюцыйную грамаду”

Нагадаем, што ў гэты час на Беларусi дзейнiчалi суполкi “ППС на Лiт-ве, якiя абвясцiлi сваёй мэтай барацьбу за палiтычную незалежнасць краю i дасягненне сацыялicтычнага ладу. Iх дзейнасць пэўным чынам уплывала на стваральнiкаў першай беларускай партыi.

I з’езд БРГ, якi адбыўся ў 1903 г. канстытуяваў сябе як сацыяльна-палi-тычная арганiзацыя беларускага працоўнага народа. У яе праграме канчатко-вай мэтай абвяшчалася знiшчэнне капiталiстычнага ладу i пераход у грамад-скую ўласнасць зямлi, сродкаў вытворчасцi i камунiкацый.

Блiжэйшай задачай абвяшчалася звяржэнне самаўладдзя. Нацыянальная часта праграмы выглядала даволi радыкальнай, бо выказавалася за права для ўсiх народаў мець найбольшую свабоду, а самай жаданай формай забеспя-чэння нацыянальнай свабоды ў эпоху капiталiзму прызнавала “Беларускую незалежную дэмакратычную рэспублiку” [з усiмi яе правамi, свабодамi i iнш. атрыбутамi]. Меркавалася, у прыватнасцi, дабiвацца палiтычнай аўтаномii Беларусi з сеймам у Вiльнi i культурна-нацыянальнай аўтаномii для этнiчных груп краю. Аграрная частка праграмы прадугледжвала скасаванне прыватнай зямельнай уласнасцi, прапагандавала апрацоўку зямлi ўласнымi ciламi, без выкарыстання наёмнай працы. У рабочым пытаннi – тыя ж, што i РСДРП патрабаваннi.

У цэлым, у праграма не ўтрымлiвала палажэнняў “максiмум-мiнiмум”. Тут рэвалюцыйны дэмакратызм спалучаўся з народнiцкiм (сялянскiм) са-цыялiзмам (ураўнальнае землекарыстанне, кааперацыя i г. д.). Такiм чы-нам, новая партыя спалучала cацыяльна-эканамiчныя iдэi сацыялiзму з на-цыянальнымi. Недзе памiж 1904 i 1905 годам БРГ прыняла назву БСГ.

У цэлым, да рэвалюцыi 1905 г. уплыў партыi на рабочых быў нязнач-ным. Магчыма, таму, што большасць рабочага класу Беларусi складалi не беларусы, а яўрэi. Наогул, як вядома, беларуская нацыя ў перыяд капiта-лiзму фармiравалася як сялянская ў сваёй аснове. Невыпадкова, асноўным аб’ектам уздзеяння БРГ з’яўлялася сялянства.

Такiм чынам, парэформенны перыяд – быў важным этапам у працэсе ўтварэння беларускай нацыi. Нягледзячы на русiфiкацыю, часткова – пала-нiзацыю, адсутнасць беларускiх навучальных устаноў i iнш., пад уздзеяннем агульнарасiйскага рэвалюцыйнага руху ў асяроддзi мясцовай, па вера-вызнаннi – хрысцiянскай, iнтэлiгенцыi ўзнiк пласт людзей, якi ўсвядомiў сваю прыналежнасць да беларускай этнiчнай супольнасцi. У пачатку 80-х частка беларускай студэнцкай моладзi i iнтэлiгенцыi тэарэтычна абгрунтоўва-лi роўныя з iншымi народамi правы на палiтычнае самавызначэнне, а так-сама заклiкалi да сумеснай барацьбы супраць самаўладдзя. Адным з вынiкаў гэтай працы стала стварэнне першай нацыянальнай партыi – БРГ (БСГ), а таксама выхад газеты “Наша доля” у верасні 1905 г.

Велізарную ролю ў справе кансалідацыі беларускай нацыі адыграла таксама газета “Наша ніва”. Значную частку сваіх сіл малады беларускі рух патраціў на барацьбу супраць заходнерусізму.

Заходнерусізм (руск.: западнорусизм) — ідэалагічны накірунак навуковага, грамадска-палітычнага, этнаканфесійнага і культурнага жыцця, які ўзнік на беларускіх землях пасля іх уключэння ў склад Расійскай імперыі; грунтаваўся на тэзісе, што Беларусь з'яўляецца часткай Расіі, а беларусы - адгалінаваннем рускага этнаса.

Міхаіл Каяловіч (1828 - 1891) сцвярджаў, што беларусы - гэта частка рускага народа, апалячанага і акаталічанага, і патрабаваў прыняць меры, каб беларусы і ўкраінцы забылі свае мовы і карысталіся рускай. Для абазначэння тэрыторыі Беларусі ўвёў у зварот тэрмін «Заходняя Расія».

Філолаг і этнограф Еўфімій Карскі ў 1903 годзе пісаў: На вопросъ: кто ты? простолюдинъ отвечаетъ — русскій, а если онъ католикъ, то называетъ себя либо католикомъ, либо полякомъ; иногда свою родину назоветъ Литвой, а то и просто скажетъ, что онъ «тутэйшій» — конечно противопоставляя себя лицу, говорящему по-великорусски, какъ пришлому въ западномъ крае

Гісторык і філолаг Алексей Каўка назваў заходнерусізм «трупным вірусам у беларускім арганізме».

Іэалогія заходнерусізму - гэта копія ідэалогіі паланізму, што з Усходу нас душыла праваслаўная царква Масквы, а з Захаду душыў польскі касцёл, які навязваў ідэю, што "католікі-беларусы" - гэта "палякі". Трэба памятаць словы А. Луцкевіча "Пакуль царква і касцёл у Беларусі не зробяцца беларускімі, наш народ заўсёды будзе дзяліцца на дзве часткі".

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фармаванне эт­ніч­най тэрыторыі беларусаў у ХІV–ХV стст. Утварэнне беларускай народнасці | Фармаванне нацыі ў XIX–пачатку XX ст

Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 2146; Нарушение авторских прав?


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



ПОИСК ПО САЙТУ:


Рекомендуемые страницы:

Читайте также:
studopedia.su - Студопедия (2013 - 2020) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление
Генерация страницы за: 0.004 сек.