КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Прычыны (перадумовы) ўзнікнення ВКЛ у беларускім Панямонні?
а)Унутраныя – высокі эканамічны і культурны ўзровень развіцця беларускага Панямоння – гарадоў Ваўкавыск, Свіслач, Гародня, Слонім, асабліва Навагародак (заснаваны ў 10 ст.). У 12-13 стст. Навагародак зведаў незвычайны росквіт эканомікі (земляробства, рамёствы, гандаль з Візантыяй, Блізкім Усходам, Польшчай, Прыбалтыкай і інш.). Археалагічныя раскопкі пацвердзілі, што гэта быў горад (рэгіён) з высокай матэрыяльнай культурай, шырокімі міжнароднымі сувязямі, са значнай заможнай праслойкай насельніцтва (выйшлі з-пад уплыву галіцка-валынскіх князёў). Усё гэта, несумненна, адыграла важную ролю ў працэсе пабудовы ВКЛ. б )Знешнія – неабходнасць супрацьстаяць знешняй агрэсіі татара-манголам з паўднёвага ўсходу і рыцарам-крыжакам з паўночнага захаду. Феадальная раздробленасць(княжацкія міжусобіцы) ў сярэднія вякі была характэрнай з'явай для многіх краін Еўропы. Раздробленыя княствы аказваліся бездапаможнымі перад крыжакамі і мангола-татарамі. Патрэбна было іх аб'яднанне для падтрымкі і саюзу ў барацьбе са знешнім ворагам.
З аднаго боку, з 1237 года татара-манголы робяць ваенны паход у Еўропу з Азіі праз землі ўсходнеславянскіх княствў: 1240 г. – захоплены Кіеў 1241 г. – Кракаў (сталіца Польшчы) 1251 г. – залежнасць ад іх прызнаў Ноўгарад (Аляксандр Неўскі ездзіў за "ярлыком") 1259 г. – Даніла Галіцкі (Галіцка-Валынская зямля) прызнае сябе васалам татара-манголаў. Беларусь у сваёй асноўнай частцы не зведала мангольскага нашэсця (акрамя паўднёвых гарадоў Брэста, Пінска, Гомеля). У 1257-1260 гг. пасля прызнання сябе татарскім васалам галіцка-валынскія і ардынскія князі рабілі сумесныя набегі на Беларусь. Таму аб'яднанне было неабходным. З другога боку, адначасова з Залатой Ардой з'яўляецца пагроза з боку крыжакаў, якія ў канцы 12- пач. 13 стст. з'явіліся ў Прыбалтыцы і пачалі каланізаваць яе тэрыторыі. У 1201 г. яны заснавалі крэпасць Рыгу. Для хрысціянізацыі паганцаў тут ствараецца ордэн мечаносцаў – рыцарскі ордэн братоў па мечу. У 1214 г. ён захапіў Кукенойс і Герцыку. в) Даўняя практыка палітычнага і ваеннага ўзаемадзеяння на землях балта-славянскага памежжа. З канца 12 ст. разам з берасцейскім князем супраць палякаў змагаюцца Мінскія, Друцкія, Полацкія князі. Як вядома, ў рэгіёны паўночна-заходняй Беларусі славяне прыйшлі позна і жылі тут у перамежку са сталым балцкім насельніцтвам. Выразнай этнічнай мяжы між імі не было. Пачатак утварэння ВКЛ звязаны з імем Міндоўга, які княжыў у 1236-1263 гг. Ён паходзіў з сям'і буйнога літоўскага феадала (кунігаса). Дзе гвалтам, дзе подкупам, дзе шлюбамі дзяцей падначаліў сабе дробных феадалаў і заснаваў адносна адзіную новую незалежную дзяржаву, адну з буйнейшых у свеце і Еўропе. Значэнне і ролю ВКЛ у беларускай (ды украінскай) гісторыі нельга недаацэньваць – яно вельмі вялікае. Без ВКЛ, без Міндоўга, Вітаўта і інш. мы мелі б яшчэ больш бязрадасную будучыню, чым маем сёння, пачынаючы з 18 ст. Па-першае, ВКЛ стала перашкодай для заваявання нашых зямель тэўтонамі, крыжаносцамі і іх саюзнікамі палякамі. Па-другое, яно паўстала супраць бязрадаснай усходняй перспектывы абарачэння нас у Арду, якую настойліва навязвала Масковія. Па-трэцяе, без ВКЛ сёння не існавала б ні Беларусі, ні Ўкраіны,а народы былі б апалячаны ці анямечаны. ВКЛ у сваім узнікненні, развіцці і заняпадзе прайшло 3 асноўныя этапы: 1. Этап станаўлення і ўмацавання ВКЛ(Наўгародскі перыяд 1236-1316 гг.) 2. Перыяд тэрытарыяльнага росту дзяржавы, эканамічнага і духоўнага росквіту ВКЛ (Віленскі перыяд, пачынаючы з Гедыміна (з 1317 г. па 16 ст.)) 3. З 17 ст. пачынаецца паступовы заняпад ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай, які завяршыцца падзелам Рэчы Паспалітай. Такім чынам, гістарычная неабходнасць выклікала да жыцця гэты своеасаблівы беларуска-літоўскі саюз, які стаў дзяржавай. & Больш за 500 год праіснавала ВКЛ, што з'яўляецца даволі рэдкай з'явай для краіны з буйной тэрыторыяй і поліэтнічным насельніцтвам (у 14 ст. – ад Балтыкі да Чорнага мора, да таго ж складзенай з розных этнічных, культурных і рэлігійных частак. З 1362 г. Кіеў і інш. укр. землі ўвайшлі ў склад ВКЛ). Пісьмовыя крыніцы не згадваюць пра саюз Наваградка з Міндоўгам. Але вядома, што Наваградак няспынна імкнуўся аб'яднаць вакол сябе суседнія славянскія і балцкія землі. Летапісная Літва (13 ст.) – гэта не тэрыторыя сучаснай Літвы, нашай суседкі. Летапісная Літва знаходзілася ў Панямонні. Вось якія запісы захаваліся ў летапісе: "У 1252 г. войска Данілы Галіцкага пайшло ў Літву на Наваградак (Крэнь, стр.193); Літва Міндоўга. Не хацелі аб'яднання ў ВКЛ галіцка-валынскія князі і таму рабілі набегі на Літву". Яшчэ адзін запіс пра сына Міндоўга Войшалка, які заснаваў на рацэ Нёмане між Літвой і Нова гародкам Лаўрышаўскі манастыр. Землі цяперашняй Літвы ў тыя часы называліся інакш: Паўночная прыбалтыйская частка Літвы аж да 20 ст. называлася Жамойціяй. Раён сучаснага Вількаміра займала Дзяволтва; Паўднёвы захад і цэнтр сучаснай Літвы займала Аўкштайція. Калі гэтыя землі ўвайшлі ў склад ВКЛ, назва "Літва" распаўсюдзілася і на іх. Але многія нават і зараз працягваюць лічыць, што Беларусь далучалі да Літвы ў 13 ст., што ВКЛ не было беларускай дзяржавай. На самой справе было не так. Якія ж фактары сведчаць аб беларускасці ВКЛ: 1. ВКЛ стварался на беларускіх землях. Першая сталіца – Наваградак (і называлася Літоўскае). Літва Міндоўга – на Наваградчыне. 2. Жамойцкія землі (сённяшняй Літвы) былі далучаны да ВКЛ толькі ў 1410-1422 г. (пры Вітаўце) і дзяржава атрымала назву Жамойцкае амаль праз 100 год. 3. Дзяржаўная мова да канца 17 ст. у ВКЛ (600 тамоў літоўскай метрыкі) – старабеларуская. Бо гэта быў дамінуючы этнас з развітай пісьмовай мовай, ні ў жамойтаў, ні ў Аўкштайтаў, ні ў Літвы яе не было. 4. Продкі сённяшніх літоўцаў у ВКЛ складалі 2/10 усяго насельніцтва, а іх тэрыторыя – толькі 1/10. 5. Сённяшняя Літва прысвоіла і беларускую сімволіку - герб "Пагоня" (пры Віцені), у жамойтаў – мядзведзь, нават на іх мове да сярэдзіны 19 ст. назвы не было – у 1845 годзе гісторык Даўкантас назваў яе "Віціс" (Вітязь). Да канца 19 ст. насілі назву Жамойція (у іх раней пачалося нацыянальнае адраджэнне, і яны ўзялі назву ўсёй поліэтнічнай дзяржавы). 6. Что возмутило волнения Литвы – это спор славян. Пушкин о Литве, как славянской державе: Клеветникам России.1831 г. О чем шумите вы, народные витии? Зачем анафемой грозите вы России? Что возмутило вас? Волнения Литвы? Оставьте: это спор славян между собою. Домашний, старый спор, уж взвешенный судьбою Вопрос, которого не разрешите вы. Уже давно между собою враждуют эти племена Не раз клонилась под грозою: то их, то наша сторона Оставьте нас: вы не читали сии кровавые скрижали Вам непонятна, вам чужда сия семейная вражда. 1 перыяд - Наваградскі На пачатку 13 ст. на беларускіх землях існавалі 30 княстваў. Асновы ВКЛ заклаў Міндоўг (1236-1263 гг.), быў забіты. Паводле хронікі Літоўскай і Жамойцкай, нальшчанскі князь Даўмонт такім чынам адпомсціў Міндоўгу за тое, што той сілай забраў яго жонку. Панаванне Міндоўга стала першым этапам знішчэння племяннога ладу і стварэння новай структуры ўлады. Яго справу працягнуў сын Войшалк (1263-1268 гг.) – загінуў ад рук Данілы Галіцкага, здолеў далучыць Нальшчанскую зямлю, зеселеную балтамі і Дзяволтву (усходня частка цяперашняй Літвы). Пры князю Тройдзені, пляменніку Міндоўга (1270-1282 гг.), заходнія балты (прусы) і яцвягі, якія ратаваліся ад крыжакоў, былі пераселены на беларускія землі ў наваколлі Слоніма і Гародні. Віцень (1255-1316 гг.) – ВКЛ асабліва ўмацавалася пры ім знутры, дабіцца яе палітычнага адзінства. Пры ім удзельныя князі не прэтэндуюць на Наваградскі трон. Віцень мячом уціхамірыў жамойтаў, якія хацелі пайсці на саюз з крыжакамі супраць ВКЛ. Ад Віценя ідзе наш гістарычны герб "Пагоня"(1293 г.), з канца 13 ст. зрабіў гербам Наваградка, потым гербам вялікіх князёў літоўскіх, а з 1384 г. – дзяржаўны герб ВКЛ: Іпацьеўскі летапіс падае: "рыцар збройны на кані з мечам, еже ныне наречут Погоня". Са смерцю Віценя (1316 г.) закончыўся Навградскі перыяд ВКЛ, перыяд станаўлення і ўмацавання ВКЛ. Сыны: Воін стаў Полацкім князем, далучаны да ВКЛ у 1307 г, ваяваў з крыжакамі (зрабіў 16 паходаў). Сын Федар ваяваў з Польшчай, зрабіў 9 паходаў.
2 перыяд – Віленскі 25 гадоў уладарыў у ВКЛ Гедымін (1275-1341 гг.). З 1316 г. сын Віценя, па некаторых звестках брат (дынастыя Гедымінавічаў). Пры ім пачынаецца віленскі перыяд ВКЛ, тэрыторыя якога павялічылася прыкладна ў 3 разы. Яна ўключала каля 80% сучаснай тэрыторыі Беларусі. У 1323 годзе ён перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню, якая заставалася стольным горадам да канца 18 ст., бо Наваградак стаў пастаянным аб'ектам крыжацкай агрэсіі, што падрывала эканоміку і палітычнае значэнне Наваградскай зямлі – разбуралася, рабавалася, знішчалася Наваградская зямля. Першая назва Вільні – Крыў-горад – на рацэ Вілія. Вільня – гэта святыня для беларусаў, цэнтр беларускай культуры, адукацыі, навукі, нацыянальнага руху з 16 да пач. 20 ст. Пры Гедыміне і яго наступніках (Альгердзе, Вітаўце і інш.) пачаўся перыяд бурнага тэрытаряльнага росту дзяржавы, што вывела яе ў лік найбуйнейшых тагачасных дзяржаў Еўропы. Гедымін пашырыў межы і ўплыў ВКЛ на ўсходне-славянскі поўдзень і ўсход. Пры Гедыміне поўная назва пасады дзяржаўнага кіраўніка стала гучаць так: "кароль Літвы і Русі", "кароль літоўцаў і многіх рускіх", адпаведна "каралеўства ліцвінаў і русінаў". Пад назвай "рускія" меліся наўвазе жыхары беларускіх зямель: Віцебскай, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У выніку гэтага дзяржава атрымала назву "Вялікае княства Літоўскае і Рускае". Пад "Літвой" тады разумелася тэрыторыя верхнга і сярэднага Панямоння, а пад "Руссю" – верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней (у першай палове 15 ст.), калі была далучана Жамойція – заходняя частка сучаснай Літвы, дзяржава атрымала поўную назву "Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае". Часцей ужывалася скарочаная назва – ВКЛ.
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 1012; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |