Студопедия

КАТЕГОРИИ:



Мы поможем в написании ваших работ!

Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Мы поможем в написании ваших работ!

Мы поможем в написании ваших работ!

Фарміраванне тэрыторыі ВКЛ





1. Гедымін зрабіў 2 паспяховыя паходы на поўдзень ў 1321-1322 гг. і далучыў да ВКЛ "манархію Кіеўскую, Валынскае і Северскае княствы аж да Пуціўля (за Кіевам на 50 міль, згадваецца ў Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай)". Але канчатковы пераход Кіева да ВКЛ адбыўся ў 1362 годзе пры Альгердзе.

Гедымін уключыў у склад ВКЛ Віцебскую, Берасцейскую, Менскую, Тураўскую і Пінскую землі – большую частку зямлі сучаснай Беларусі

частку Латвіі

Падляшша (тэрыторыя сучаснай Польшчы)

Смаленск стаў саюзнікам Гедыміна (Гедымін аддаў дачку замуж за сына маскоўскага князя Івана Каліты)

Цвярскі князь Дзмітрый (зяць Гедыміна, за якога пайшла замуж дачка Марыя) падпарадкаваў Вязьму

Польскі кароль (зяць Гедыміна, аддаў яму сваю дачку Альдону).

У выніку Гедымін назваў дзяржаву "ВКЛ(верхняе і сярэдняе Панямонне)

і рускае" (Падняпроўе і сярэдняе Падзвінне).

Палітычная мудрасць Гедыміна заключаецца ў тым, што далучаючы да ВКЛ іншыя тэрыторыі, ён гарантаваў ім аўтаномію, захоўваў мясцовыя законы, правы і ўладанні мясцовых феадалаў і іншых слаёў. Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры ім стаў наступны: "Не рушыць даўніны, не ўводзіць навізны". Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ, пераемнасць у палітычным і грамадскім жыцці. Для пашырэння межаў Гедымін выкарыстоўваў розныя сродкі:

дынастычныя саюзы

шлюбы сваіх дзяцей

палітычныя пагадненні

ваенную сілу.

Асаблівых поспехаў Гедымін дамогся сваёй усходняй палітыкай з прынцыпам негвалтоўнага далучэння новых зямель Русі. Адным з галоўных фактараў, які спрыяў працэсу збірання земляў вакол літоўскай дынастыі – антытатарская палітыка літоўскіх князёў. Да моцнага ВКЛ як альтэрнатывы ханскай уладзе хіліліся і заходнія землі Вялікарасіі, для элітаў якіх вялікаўладзімірскі князь быў стаўленікам Залатой Арды.

Другім выйгрышным момантам палітыкі вялікага князя літоўскага была рэлігійная талерантнасць.

З княжання Івана Каліты (1325-1340 гг.) стала хутка ўзрастаць моц Масквы. Іван Данілавіч імкнуўся захоўваць добрыя адносіны як з Ардой, так і з ВКЛ. Ён ў 1333/34 гг. ажаніў свайго сына Сямёна з Гедымінавай дачкой Аўгустай. Гедымін парушыў мір і ў адказ на тое вялікі князь маскоўскі спаліў залежныя ад ВКЛ гарады Смаленскай зямлі. Так Масква ўпершыню адкрыта выступіла супраць ваенных заваёў ВКЛ. Аднак ваенны канфлікт не паспеў перарасці ў вайну. Маскоўскае княства стала ўмацоўвацца дзякуючы новай палітыцы Залатой Арды: хан Узбек паставіў на мэце умацаваць Маскву як супрацьвагу літоўскай экспансіі. У 1339/1340 гг. Залатая Арда прыступіла да ажыццяўлення праграмы маскоўска-татарскага націску на ВКЛ.



Магчыма, Гедымін дасягнуў бы большых поспехаў у аб'яднанні ўсходніх славян, але пастаянна перашкаджалі крыжакі (Тэўтонскі ордэн). Пры Гедыміне на ўсёй заходняй мяжы будуюцца крэпасці (Вільня, Трокі, Ліда, Крэва). Ад ядра крыжакаў у 1341 годзе (у Медніках) Гедымін і загінуў.

2. Дастойна супрацьстаяць ворагам будзе старэйшы сын Гедыміна, Альгерд (1296-1377 гг.) (у Вільні) і ягоны брат Кейстут (княжыў з 1345 г.) (у Троках). Зоны ўплыву Альгерда – ўсходняя палітыка (татара-манголы + маскоўцы), Кейстута – крыжакі.

Пры Альгердзе ВКЛ вырасла ў магутную еўрапейскую дзяржаву, з якой вымушаны былі лічыцца і нямецкі ордэн, і татара-мангольская Залатая Арда і іншыя магутныя суседзі. Пры Альгердзе тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш чым у 2 разы. Такім чынам, завяршылася аб'яднанне тэрыторыі сучаснай Беларусі ў складзе ВКЛ.

Пасля смерці Альгерда ў 1377 годзе пасад у Вільні дастаўся не Андрэю Альгердавічу, а Ягайлу, які не стаў дастойным пераемнікам бацькі ў збіранні ўсходне-славянскіх зямель вакол Вільні. Пачнецца барацьба паміж братамі (іх 12) за галоўны трон + сын Кейстута Вітаўт.

1385 г. – падпісана Крэўская ўнія. Палякі паставілі Ягайлу ўмову: прыняць каталіцызм самому і прымусіць да гэтага прыдворных, і тады ён становіцца Каралём Польскім і князем ВКЛ.

Палітыка Ягайлы па акаталічванню беларусаў выклікала незадаволенасць вярхоў ВКЛ. Гэтыя настроі выкарыстаў Вітаўт, сын Кейстута і ўнук Гедыміна (1350-1430 гг.). 3-гадовая барацьба паміж Вітаўтам і Ягайлам завяршылася Вострынскім пагадненнем (ля Ліды) у 1392 г. Яно фактычна перакрэсліла Крэўскую ўнію.

& Вітаўт княжыў 38 гадоў у ВКЛ, Ягайла – 48 у Польшчы

Вітаўт – самы выдатны дзяржаўны дзеяч ВКЛ, ён прыйшоў да ўлады ў вельмі неспрыяльны час (барацьба католікаў і праваслаўных за незалежнасць ад Польшчы), таму прабіцца наверх і ўтрымацца там мог толькі вельмі таленавіты, здольны чалавек, які часта шукаў падтрымку ў крыжакаў. Яго мараль, метады барацьбы за ўладу выклікаюць розныя пачуцці: ён прадоўжыў аб'яднанне ўсходне-славянскіх зямель.

Здабыткі Вітаўта:

 

1395 г. – канчаткова падпарадкаваў Смаленск

далучыў паўднёвую Падолію

дамогся прызнання сваёй улады над расійскім Ноўгарадам

пад пратэктарат ВКЛ трапіла Разанскае княства і Пскоў.

Напрыканцы 14 ст. Вітаўт распаліў у сабе вельмі шырокія амбіцыі (пасля 1380 года хан Мамай быў забіты, на яго месца прыйшоў Тахтамыш, які ў 1382 годзе зрабіў паспяховы паход на Маскву, захапіў яе і спаліў. Але ў гэты час з поўдня на Залатую Арду зрабіў паход Тамерлан, які ўшчэнт разбіў войскі Тахтамыша).Тады Вітаўт запрасіў Тахтамыша да сябе, аддаў яму горад Ліду (засяленне татар у ВКЛ). Вітаўт марыў стварыць самую магутную ў Еўропе літоўска-славянскую дзяржаву, далучыўшы Масковію (заключыў з ёй саюз), аддаў замуж сваю дачку Соф'ю за Маскоўскага князя Васіля І. Вітаўт рыхтаваў паход супраць татарскай арды з ханам Тахтамышам, у Лідскім замку яны дамаўляліся пра тое што "Я цябе пасаджу на Ардзе і на Сараі, і на Балканах, і на Астрахані, і на Азове, і на Заяцавай Ардзе, а ты мяне пасадзі на Маскоўскім вялікім княжанні і на Ноўгарадзе Вялікім,і на Пскове,а Цвер і Разань маі ёсць, а немцаў і сам вазьму". Гэтым планам не ўдалося здзейсніцца. 12 жніўня 1399 года ля ракі Ворскла войскі Вітаўта і Тахтамыша былі разбіты аб'яднанымі сіламі залатаардынскіх ханаў. У 1425 годзе пасля смерці Васіля І, Соф'я прыняла васальную залежнасць ад ВКЛ (ненадоўга). Пры Вітаўце ВКЛ займала найбольшую ў сваёй гісторыі тэрыторыю 900 тыс. кв.км. – ад Нёмана і Дзвіны да нізоўя Дняпра і Днястра да прычарнаморскіх стэпаў. На ўсходзе мяжа праходзіла 150 км ад Масквы. Памёр Вітаўт у 1430 годзе, а ўлада перайшла да брата Свідрыгайлы.

 

2.З сярэдзіны 14 –да сяр. 15 ст. на тэрыторыі Беларусі назіраецца пагаршэннне дэмаграфічнай сітуацыі. Пагаршэнне клімату вяло да няўродаў, набегі татар на ВКЛ (паўднёвую частку), у Еўропе ў 1340-я гады – эпідэмія чумы. Чорная смерць закранула і беларускія землі, ¼ насельніцтва скарацілася. Усё гэта адмоўна сказалася на сацыяльна-эканамічным становішчы дзяржавы.

Асноўны сродак вытворчасці пры феадалізме – зямля. Вядомы 4 формы феадальных павіннасцей:

даніна (мёд, пушніна, воск) (у 9-11 стст.)

прадуктовы аброк (у 12-14 стст.) ∫ часта існавалі ўсе разам

грашовы (15 –перш.пал. 16 ст.)

паншчына (з сяр. 16 ст.)

Асноўны прынцып феадалізму такі: "Карыстацца селянінам так, каб яго хапіла назаўтра". На працягу 15-16 стст. у сацыяльна-эканамічным развіцці ВКЛ назіраліся 2 асноўныя тэндэнцыі:

1. фарміраванне саслоўнай сістэмы з замацаваннем шляхецкага саслоўя ў якасці манапольнага носьбіта палітычнай і эканамічнай улады.

2. аграрная спецыялізацыя эканомікі як вынік агульнаеўрапейскага падзелу працы.

У гэты час адбыўся падзел Еўропы на 2 эканамічныя зоны:

- прамысловы Захад

- аграрны Усход (ВКЛ).

Калі на Захадзе Еўропы галоўнай крыніцай эканамічнага прыбытку становіцца прамысловая прадукцыя і асноўны сацыяльны слой – мяшчанства (гараджане), то ва Ўсходняй Еўропе – асноўным багаццем засталася зямля, сельская гаспадарка, а эканамічную і палітычную ўладу манапалізавала шляхта – землеўладальнікі. Заходняя прамысловая Еўропа патрабавала збожжа, харчу, там хутчэй развіваліся гарады,таму там збожжа каштавала ў 3-4 разы больш, чым у ВКЛ.

У 15-17 стст. аснову грамадтва складалі 2 асноўныя класы: феадалы-землеўладальнікі і феадальна-залежныя сяляне.

Былі яшчэ халопы, чэлядзь нявольная, а з 1588 года – чэлядзь дворная. Значную частку насельніцтва складалі вольныя людзі, якія не былі феадаламі і не залежалі ад іх.

Вольнымі людзьмі лічыліся сяляне-даннікі, мяшчане (жыхары горада), ніжэйшае духавенства, яўрэі, татары, беззямельная служылая шляхта + шляхта, якая мела зямлю, але апрацоўвала яе сама і не мела залежных ад сябе сялян.

Феадальнае грамадства падзялялася на саслоўі па свайму прававому становішчу:

шляхта

мяшчане

духавенства

сяляне.

Асноўнымі заняткамі насельніцтва па-ранейшаму былі земляробства, жывёлагадоўля+промыслы і рамёствы. У гарадах – рамёствы, гандаль, ліхвярства.

2 асноўныя вытворчыя адзінкі:

сялянская гаспадарка – "дым" (абшчына)

маёнтак феадала – (з др. паловы 15 ст. фальварак).

Прадукцыя фальварка цалкам насіла таварны характар (зерне), накіроўвалася на экспарт (у партовыя гарады Балтыкі, у Еўропу, будаваліся паабапал рэк Буг, Зах. Дзвіна, Нёман).

Феадальная аграрная рэформа 1557 г. – "Устава на валокі"

Прадугледжвала стварэнне новых і павышэнне даходнасці старых дзяржаўных і вялікакняскіх маёнткаў, двароў, фальваркаў. Новыя фальваркі ствараліся на землях, адабраных у сялян і дробнай шляхты. Новай формай закабалення стала паншчына, праца на панскім фальварку, замест ранейшага аброку часткай прадуктаў, атрыманых на сваім надзеле. Гэта вяло да запрыгоньвання.

Адмоўныя вынікі аграрнай рэформы:

1. Рэгрэс гарадской эканомікі. Прыгоннае права не давала магчымасці прытоку насельніцтва ў гарады. Шляхта атрымлівала права на бяспошлінны вываз і ўвоз імпартных тавараў, што падрывала буйны гарадскі гандаль.

2. Збожжавая кан'юнктура ў Еўропе давала магчымасць дорага прадаваць збажыну, не спрыяла развіццю сельскай гаспадаркі, заснаванай на бясплатнай працы. У 17 ст. на збожжавым рынку Еўропы для РП з'явіцца моцны канкурэнт – Расія.

3. Прыгоннае права. Праца не была эфектыўнай: запрыгоньванне ішло паступова (2 дні паншчына – 5 дзён на сябе).

 

 

3.Дзяржаўны лад ВКЛ з пачатку свайго ўзнікнення характарызаваўся наяўнасцю шырокай аўтаноміі асобных земляў-княстваў, якія ўваходзілі ў яго склад. Гэта была федэрацыя. Тэрытарыяльная структура ВКЛ паводле ўласных паўнамоцтваў падзялялася на 2 часткі:

удзельныя княствы, цэнтральныя землі (на Беларусі іх было больш за 20)

Яны мелі сваіх уласных князёў, якія самастойна кіравалі (без удзелу вялікакняскай адміністрацыі), мелі аўтаномію:

а) удзельныя князі прызнавалі васальную залежнасць ад вялікага князя, адмаўляліся ад самастойнай знешняй палітыкі і абавязаліся гаспадару плаціць падаткі і несці ваенную службу (з 16 ст. нават прадугледжвалася пакаранне смерцю, калі шляхціч без прычыны адмаўляўся ехаць на вайну).

б) Вялікі князь абавязваўся не парушаць прыняты тут уклад жыцця, не ўводзіць нічога новага па двубаковай дамове.

З гэтых цэнтральных земляў найбольш развітымі былі т.зв. гаспадарскія вотчыны –палітычны цэнтр, што непасрэдна залежалі ад вялікага князя. Гэта радавыя ўладанні вялікіх князёў літоўскіх. Землі, якія прымалі непасрэдны ўдзел у стварэнні ВКЛ. Буйнейшымі цэнтрамі гаспадарскай вотчыны былі Наваградак, Вільня, Трокі, Мінск, Пінск, Гомель, Магілёў.

47 знакамітых родаў Беларусі арыстакратычныя, самыя багатыя мелі тут свае вотчыны.

землі "прыслухоўваючыя" (анексы), далучаныя да ВКЛ

На Беларусі гэта былі Полацкая, Віцебская і Смаленскія землі. На Украіне – Валынь, Падолія, Кіеўшчына, Чарнігава-Северская зямля. Падляшша – Драгічын, Бельск, Мельнік – Польша. Жмудзь – этнічная Літва.

Пасля далучэння да ВКЛ яны не мелі свайго князя, а вялікі князь адначасова быў і Кіеўскім. На месцах інтарэсы вялікага князя прадстаўляў яго намеснік, пазней названы ваяводам (з пач. 16 ст. уся дзяржава будзе падзелена на ваяводствы).

Пасля адміністрацыйнай рэформы 16 ст. усе землі ВКЛ (і ўдзельныя княствы, і землі-анексы) былі падзелены на 13 ваяводстваў, а тыя ў сваю чаргу на паветы (усяго 30). У ваяводстве было ад 1 да 5 паветаў.

Гэтыя рэформы не змянілі аўтаномію зямель, а толькі павялічылі правы заможнай шляхты. Прадстаўнікамі вялікага князя ў ваяводстве былі ваявода і кашталян – кіраваў войскам (лац. кастэль – замак). У павеце інтарэсы вялікага князя прадстаўляў стараста.





Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 2530; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



ПОИСК ПО САЙТУ:


Рекомендуемые страницы:

Читайте также:
studopedia.su - Студопедия (2013 - 2021) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление
Генерация страницы за: 0.006 сек.