КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Дунін-горкавіч
ДУМАШЭЎСКІ ДУЛЕВІЧ Уладзіслаў Матэматык, прафесар філасофіі. Гады нараджэння i смерці невядомыя. Паходзіў з Вялікага княства Літоўскага. У 2-й палове 18 ст. быў настаўнікам у манастырскіх школах княства, у т.л. ў галоўнай фран-цысканскай школе ў Гродне, дзе выкладаў філасофію i матэматыку (1768—69). Аўтар падручніка па матэматыцы i геаметрыі (за-хаваўся ў рукапісе). Арнольд Барысавіч (1836—1887) Юрыст. Нарадзіўся ў Магілёве ў сям'і краўца. Дапамагаў бацьку ў яго працы, а з 13 гадоў стаў прыказчыкам у кнігарні. Пісьменнасці навучыўся тайна ад бацькоў у прыходскага дзячка. У 14 гадоў паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут, які скончыў у 1855. Пасля непрацяглай службы пісцом у канцылярыі папячыцельнагакамітэта ў Адэсе Д. звярнуў на сябе ўвагу вядомага рускага хірурга М.І.Пірагова, дзя-куючы якому паступіў у Рышэльёўскі ліцэй (1859), а праз год перайшоў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Там у 1862 атрымаў ступень кандыдата права i накіраваны за мяжу для падрыхтоў-кі да прафесарскага звання ў галіне цывіль-нага права. Пасля вяртання ў Расію служыў у Міністэрстве юстыцыі i ў Сенаце. У 1871 стаў рэдактарам-выдаўцом газеты «Судебный вестник», у якой змясціў шэраг арты-кулаў па розных пытаннях практычнай юрыспрудэнцыі. Быў прыхільнікам пра-ктычнага кірунку ў вывучэнні права. Лі-чыў, што рускае цывільнае права пры умелым тлумачэнні i гістарычным асвятленні дзеючых крыніц без звароту да традьшый-ных інстытутаў рымскага права можа са-мастойна ператварыцца ў стройную сістэму норм. 3 сабранага ім на працягу цяжкага жыцця капіталу ў 56 тыс. руб. ён завяшчаў палову Пецярбургскаму універсітэту на стыпендыі лепшым студэнтам юрыдьгчнага факультэта (па 300 руб. у год) i 4 тыс. руб. Пепярбургскай кансерваторыі на прэмію за лепшыя рускія застольныя песні. Памёр у Пецярбургу. Аляксандр Аляксандравіч (10.4.1854—9.1.1927) Географ, краязнавец, педагог. Нарадзіў-ся на Гродзеншчыне. Адукацыю атрымаў у Гродзенскай гімназіі і ў Лісінскай лясной школе. Спачатку працаваў на радзіме, а з 1890 служыў ляснічым у Табольскай губ. i навуковым кансультантам шэрагу арганіза-цый па пытаннях паўночнай гаспадаркі, быў членам Камітэта Поўначы i выкладчы-кам у зоаветтэхнікуме. 3 пераездам у Та-больскую губ. ён заняўся ўсебаковым выву-чэннем краю. У 1908 кіраваў экспедыцыяй па даследаванні нізоўяў ракі Об. Актыўна працаваў у Табольскім губернскім музеі. Напісаў шэраг артыкулаў па лесаводстве, краязнаўстве, суднаходстве i інш. Асноўная яго праца — «Табольская поўнач» (1904), дзе прыведзены звесткі пра лясы, межы месцаў росту асобных відаў i парод дрэў, змешчана складзеная ім карта краю з паз-начэннем лясоў i тундраў.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 468; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |