Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Дунін-марцінкевіч

Вінцэнт [Вікенцій Іванавіч; псеўд. Навум Прыгаворка; 4.2.1808 (паводле інш. звестак 1807) —29.12.1884]

 

Прадстаўнік культурна-асветнай плыні ў грамадскай думцы Беларусі, адзін з пачы-нальнікаў новай беларускай літаратуры, заснавальнік нацыянальнай драматургіі i тэатра. Нарадзіўся ў фальварку Панюшка-вічы (Бабруйскі р-н) у сям'і дробнага шляхціца. Закончыў Бабруйскую павято-вую школу (1824). Вучыўся ў Пецярбург-скім (ці Віленскім) універсітэце на меды-цынскім факультэце. 3 1827 служыў у Мін-скай епархіяльнай кансісторыі, Мінскай крымінальнай палаце. У 1840 пакінуў службу, набыў фальварак Люцынка каля г. Івянца. Тут разгарнулася яго культурна-ас-ветная, літаратурная i тэатральная дзей-насць i прайшлі ўсе наступныя гады жыц-ця. У час паўстання 1863—64 абвінавачваў-ся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй, быў арыштаваны, знаходзіўся пад следствам, потым выпушчаны пад нагляд паліцыі. Пісаў па-беларуску i па-польску. Творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэ-та, першыя з якіх не захавапіся. У 1846 у Вільні надрукаваны яго драматычны твор «Сялянка» («Ідылія»; пастаноўка ажыццёў-лена ў Мінску ў 1852). У 1850-я гады ства-рыў шэраг паэтычных твораў, вершаваных аповесцей i апавяданняў — «Вечарніцы» i «Гапон» (1855), «Купала» (1856), «Шчароўскія дажынкі» (1857), «Травіца брат-сяс-трыца» i «Быліцы, расказы Навума» (нап. 1857). Пісаў таксама творы на польскай мове: «Благаславёная сям'я» i «Славяне ў XIX ст.» (1856). У 1859 пераклаў на бела-рускую мову паэму А.Міцкевіча «Пан Та-дэвуш». Арганізаваў тэатратьную трупу — першы беларускі тэатр, які ншіаджваў спектаклі ў Люцынцы, а таксама ў Мінску, Бабруйску i інш. месцах. У 1860—70-я га­ды напісаў камедыі «Пінская шляхта» i «Залёты». Значная частка яго твораў, у т.л. камедыі, не ўбачылі свету пры жыцці аўта-ра.

Дзейнасць Д.-М. разгортвалася ў перыяд глыбокага крызісу феадальна-прыгонніц-кай сістэмы, паступовага, але няўхільнага ўсталявання новых фамадскіх адносін, раз-віцця на Беларусі дэмакратычнага нацыя-нальна-вызваленчага руху. Яго светапогляд i творчасць увабралі ў сябе істотныя тэн-дэнцыі гістарычнага развіцця народа ў гэты пераломны час, адлюстравалі яго драма-тызм i глыбокую супярэчлівасць. Вышэй за ўсё ставячы агульны дабрабыт народа i гра-мадства, ён лічыў немагчымым набліжэнне гэтага без пераадолення процілегласці са-цыяльных інтарэсаў i без дасягнення сацы-яльнай гармоніі ў грамадскім жыцці. Шлях да гармоніі ён бачыў у маральным удаска-наленні, асветніцтве, развіцці нацыяналь­най культуры. Сапраўдная каштоўнасць яго творчасці — у гуманістычным пафасе ўзвышэння працоўнага чалавека, селяніна, усведамленні неабходнасці развіцця нацыя­нальнай культуры i літаратуры, што адлюс-троўвала, хоць не заўсёды выразна, карэн-ныя патрэбы беларускага народа як паўна-цэннага, самастойнага суб'екта гісторыі, грамадскага жыцця, духоўнай творчасці.

У тагачасных умовах Д.-М., абставінамі выхавання арганічна далучаны да трады-цый польскай літаратуры i эстэтыкі, пры-ходзіць да сцвярджэння неабходнасці існа-вання беларускай літаратуры i культуры. Практычнай рэалізацыяй гэтай пазіцыі ста­ла яго літаратурная творчасць на беларус­кай мове. Такі кірунак памкненняў. пісь-менніка выходзіў далека за межы ўласна лі-таратурных інтарэсаў i набываў надзённы грамадска-палітычны сэнс. Д.-М. была падтрымана дэмакратычнымі прадстаўніка-мі польскай культуры (У.Сыраколыя i інш.).

Пісьменніку былі блізкія многія ідэі шляхецкіх рэвалюцыянераў. Аднак ён быў прыхільнікам паступовых пераўтварэнняў,

 

 

духоўна-маральных сродкаў i спосабаў да-сягнення грамадска значных мэт. Яго твор-чая дзейнасць прыпала на час, калі ў выз-валенчым i нацыянальна-адраджэнскім ру-ху ўсё больш важнай станавілася сялянская рэвалюцыйна-дэмакратычная плынь, што паўплывала на характар i кірунак яго твор-часці. Новыя, дэмакратычныя тэндэнцыі спалучаліся ў Д.-М. з прыхільнасцю да мі-нулага, да ідэалізацыі яго. Яшчэ захоўваўся стары іерархічна-саслоўны дух, i пісьмен-нік імкнуўся ўзняць яго на ступень асвет-ніцтва i шчырага клопату пра дабрабыт ся-лян. Вынікам такога спалучэння стала сцвярджэнне прынцыпу агульнага дабра-быту, які трактаваўся ў абстрактна-пашы-раным плане i падпарадкоўваўся ідэі сацы-яльнай згоды, маральна-духоўнай кансалі-дацыі. Прынцыпы адзінства ўсіх cli i маг-чымасцей народа, аб'яднання ўсіх пластоў i груп у працэсе сацыяльнай i культурнай творчасці давалі перспективы сапраўды шырокага i плённага ажыццяўлення нацыя-нальна-адраджэнскіх тэндэнцый, будучага развіцця народа i яго культуры.

Светапогляд Д.-М. меў пераважна ма-ральна-эстэтычны характар, быў прасякну-ты ўстаноўкай на пошукі гарманічных узае-масувязей у сферы сацыяльных адносін, а таксама ў галіне культуры, маралі, нацыя-нальнага жыцця. Асновай, на якой магчы-ма было дасягненне гэтага гарманічнага адзінства, Д.-М. лічыў узровень патрыяр-хальных адносін. Так выяўлялася арыента-цыя на мінулае як крыніцу ідэалізаваных норм адносін паміж людзьмі і імкненне да ідэальнай сучаснасці. Спроба рэстаўрацыі ідэалізаванага мінулага абумоўлівала тэн-дэнцыю да разумения ім сутнасці быцця як трывала ўсталяванага, гарманічна заверша-нага.

Асаблівае значэнне для пісьменніка на-бываў прынцып гарманічнага адзінства ў сферы маралі, паколькі эстэтычная ацэнка ў яго творчасці неадлучная ад маральнай. Гэта характарызавала яго пазіцыю як ас-ветніцкую, якой была ўласціва ідэя карыс-насці мастацтва, падыход да яго як да сродку сцвярджэння пэўных маральных норм. 3 дапамогай мастацтва маральныя ўяўленні і ўзоры ўзвышаліся да ступені эс-тэтычнага ідэалу. Грамадскія адносіны Д.-М. імкнуўся вытлумачыць праз прызму ідэалі-заваных норм патрыярхальнай маралі, таму сацыяльныя адносіны ў яго набывалі абліч-ча адносін паміж бацькамі i дзецьмі ў вялікай зладжанай сям'і. Прынцып гарманіч-нага адзінства ў сферы сацыяльнага жыцця вёў да сцвярджэння ідэі класавага саліда-рызму. Д.-М., безумоўна, усведамляў наяў-насць сацыяльных супярэчнасцей, прызна-ваў, што сярод сялян «укаранёны з дзяцін-ства супраць... паноў погляд» (Тв. Мн., 1984. С. 258), абвострана адчуваў антыгу-маннасць грамадскага становішча, калі ад-ны працуюць, a другія толькі карыстаюцца вынікамі працы. Таму відавочнасці сацы­яльнага антаганізму ён імкнуўся проціпас-тавіць культурна-асветную дзейнасць аду-каваных паноў (арганізацыя нацыянальных школ, стварэнне літаратуры на беларускай мове), што, на яго думку, здольна ўраўна-важыць існуючую няроўнасць. «Наша не-шчаслівае мінулае, — пісаў ён, — давяло вясковы люд да заняпаду... Яшчэ ёсць час, каб нашы грамадзяне спахапіліся і, утвара-ючы школкі, прытулкі i іншыя магчымыя ахвяры. імкнуліся гэтую м&тодшую брацію сваю, якая ўмее быць удзячнай, прытуліць да сэрца i для ўсеагульнага дабра з ёй моц-на аб'яднацца» (Там жа. С. 482).

Асаблівае значэнне ў ажыццяўленні гэ-тай мэты ён надаваў літаратуры на беларус­кай мове, якая, звяртаючыся i да пана i да селяніна, паказвала прьшягальнасць стану грамадства, дзе захаваны формы простых i добразычлівых адносін паміж людзьмі роз­ных сацыяльных станаў.

Гаворачы пра вытокі сваёй літарат>;рнай дзейнасці, Д.-М. пісаў: «Жывучы сярод лю­ду, які размаўляе па-беларуску, прасякнуты яго ладам думак, марачы аб долі гэтага братняга племені, анямеўшага ў маленстве ад невуцтва i цемнаты, вырашыў для заах-вочвання яго да асветы ў духу яго звычаяў, паданняў i разумовых здольнасцей пісаць на яго ўласнай гаворцы» (Там жа. С 481). Момант «заахвочвання да асветы» i мараль-нага ўдасканалення пісьменнік падкрэслі-ваў пастаянна. Абуджэнне народа да духоў-нага жыцця ён разглядаў як крок унутрана-га развіцця, які зробіць рэальным мараль­ныя ўяўленні пра гарманічныя адносіны паміж людзьмі, найперш паміж панам i ce-лянінам. Паводле меркавання пісьменніка, дасягненне гэтай мэты ў большай ступені залежала ад паноў, ад таго, наколькі яны самі стануць носьбітамі лепшых духоўных якасцей i будуць садзейнічаць укараненню гэтых маральных уяўленняў. У прадмове да «Літаратурных клопатаў» Д.-М. намаляваў ідылічную сцэну, як арыстакратычная,

 

 

добра выхаваная пані чытае ў святочны дзень кнігу сялянам. Пісьменнік падкрэслі-ваў навізну самога прынцыпу духоўнага ўзаемадачынення, кантактаў розных сацы-яльных пластоў, дзякуючы чаму сяляне да-ведваюииа, што «паны апісваюць ix звычаі i ахвотна цікавяцца ix доляй» (Там жа. С. 258). Асветніцкі характар яго пазіцыі, яе канкрэтная акрэсленасць выяўлены ў да-дзеным выпадку асабліва выразна. Глеба духоўнасці ўяўлялася яму нейтральнай i ўсеагульнай, пачаткам вырашэння жыццё-вых супярэчнасцей i праблем.

Існаванне літаратуры на беларускай мо-ве абгрунтоўвалася ім задачамі асветніцкімі i «маральнага выпраўлення», што адкрыва-ла шлях да пераадолення сацыяльных цяж-касцей. Ступень яе ўздзеяння вызначала i важнасць ускладаемай на літаратуру ролі. Таму была пастаўлена праблема даступнас-ці літаратуры. На першы план Д.-М. вылу-чаў фактар беларускай мовы, неабходнасць захоўваць яе адпаведнасць узроўню духоў-нага развіцця чалавека працы (дух народ­ных звычаяў, паданняў). Так пазначалася фальклорна-этнаграфічная арыентацыя лі-таратуры на беларускай мове, зварот яе да каштоўнасцей народнай культуры.

У «Літаратурных клопатах» адна з частак названа «Падарожжа на Беларусь» — у тую ідэалізаваную краіну, дзе пануюць адносі-ны братэрства, любві, добразычлівасці. На-цыянальная ідэя праяўлялася ў яго як ідэя-мара пра Беларусь. Але i такое яе выяўлен-не сведчыла пра наяўнасць тэндэнцый да кансалідацыі, самавызначэння ўнутраных пачаткаў нацыянальнага жыцця беларуска-га народа. Агульная ідэя сацыяльнай гар-моніі была цесна звязана з поглядам Д.-М. на лес культуры. Сцвярджэнне ім самабыт-нага характару культуры Беларусі грунтава-лася ў першую чаргу на рэальных рысах духоўнага багацця беларусаў, увасобленага ва ўсім складзе светапогляду народа, у яго паданнях, песнях, звычаях, побыце. Разам з тым паняцце культурнай самабытнасці неадлучна ад яго ідэалізатарскіх імкненняў. Тэндэнцыя класавага салідарызму абгрун-тоўватася патрэбамі духоўнага i культурна-га плана, якія мелі для пісьменніка пер-шаступеннае значэнне. Таму вышэйшай мэтай яго імкненняў становіцца не проста «чыста» сацыяльная тэндэнцыя аб'яднан-ня. Ён меў на ўвазе адукаванае дваранства-носьбіта высокіх духоўных якасцей, узор-нага ў маральных адносінах — i далучанаеда асветы ў выніку стварэння літаратуры на беларускай мове сялянства, якое захавала лепшыя здабыткі самабытнай народнай культуры.

Праблема культурнай пэўнасці Беларусі вырашалася ім як сінтэз i адзінства дзвюх культур — дваранскай i народнай, першая нясе высокі ўзровень духоўнасці, другая вызначае самабытнасиь. Такое адзінства дваранскай i народнай культур павінна бы­ло стварыць фундамент, абумовіць харак­тар новай беларускай культуры, дзякуючы якой «мясцовы» патрыятызм перастане адыгрываць другарадную ролю i набудзе самастойнае абгрунтаванне. У гэтым Д.-М. бачыў прызначэнне беларускіх пісьменні-каў. Менавіта гэта думка выказана ў «Літа-ратурных клопатах»: «Захаваць старыя звычкі просім вас, паэтаў, вы злучаеце веру продкаў з нашаю асветай» (Збор тв. Мн., 1958. С. 234). Ідэя культурнай самабытнас-ці мела выразную тэндэнцыю да кансаліда-цыі, проціпастаўлялася сляпой пераймаль-ніцкай арыентацыі арыстакратычных вяр-хоў на культуру, мову i норавы Захаду.

Імкненне Д.-М. да сцвярджэння гарма-нічнага пачатку найбольш поўна выявілася ў яго мастацка-эстэтычных уяўленнях: ідэ-альнае (узорная норма), камічнае (з выха-дам да сатыры) i адмоўна-эстэтычнае (пач-варнае, карыкатура). Такая іерархія эстэ-тычных сфер — водгук эстэтыкі класіцыз-му з яе строгім размежаваннем высокіх i нізкіх сфер, для якой народнае жыццё бы­ло эстэтычна «зніжаным». Значэнне ж эс-тэтыкі Д.-М. ў тым, што ён спрыяў пад-няццю «зніжанага» (народнае жыішё) да ўзроўню ідэальнага, хоць адбітак няроўнас-ці захоўваўся i ў яго сістэме эстэтычных уяўленняў.

У цэлым ідэал Д.-М. можа быць вызна-чаны як ідэал арганічна-быційнай гармоніі — сімвала прастаты, натуральнасці i чалавечнас-ці, — які пропіпастаўляецца складанасці, маральнаму хаосу гарадскога жыцця i ары-ентаванасці арыстакратычных вярхоў на Захад. Гэта было проціпастаўленне старога новаму (вёскі — гораду), у аснове якога ляжалі марапьныя крытэрыі. Прастата i ча-лавечнасць звязваліся з ідэалізаванымі пат-рыярхальнымі адносінамі, узаемная варо-жасць i маральнае бязладдзе — з новымі павевамі ў жыцці, якімі ахоплены ў пер­шую чаргу горад. Крытыкуючы надыходзя-чы капіталізм, Д.-М. здолеў убачыць анты-гуманную сутнасць меркантыльнага пады

 

 

ходу да жыцця. У гэтым шырокім сацыяль-ным працэсе ён найперш адчуваў пагрозу прастаце i натуральнасці жыцця, добразыч-лівасці ў людскіх адносінах. Веска для пісь-менніка была хавальнікам дарагіх яму ма-ральных прынцыпаў (хоць гэта была хутчэй ідэалізаваная, чым рэальная веска). Зварот да прыроды i вёскі, узбагачаны яго глыбо-кім патрыятычным матывам, сутучны па-чуццю адзінства з родным краем, шлях да-лучэння да патрэб i інтарэсаў «сялянскага люду» — беларускага народа. 3 радасным хваляваннем ступае пісьменнік на тэты шлях: «I не дзіўна, што так біцца мае сэрца стала, i не дзіўна, што душу так радасць напаўняла, калі ўбачыў я, як кінуў позірк на дарогу, коней цуг i беларуса-фурмана старога» (Там жа. С. 226). Так народнае жыццё ўваходзіла ў сферу ідэальнага, ста-навілася паўнапраўным аб'ектам мастацка-га адлюстравання.

Імкненне Д.-М. да гарманічнага выра-шэння фамадскіх супярэчнасцей i праблем пастуліравала раўнапраўе ў яго ідэйна-мас-тацкай канцэпцыі рэчаіснасці і ў ідэальнай сферы двух бакоў — панства i сялянства, жыцця паноў і народнага жыцця. Ідэаль-ныя вобразы паноў ілюстравалі тэзіс пісь-менніка пра добрага пана — клапатлівага бацьку сваіх сялян. Сам пісьменнік адзна-чаў, што яны не былі рэальнымі вобразамі. Адначасова ўвядзенне народнага жыцця ў сферу ідэальнага мела наватарскае на той час значэнне, прынцыпова важнае для да-лейшага развіцця беларускай літаратуры. У рэчышчы дыдактычнай накіраванасці Д.-М. стварыў шэраг вобразаў сялян (Ананій у «Вечарніцах», Халімон Накліка ў «Купа-ле»), хавальнікаў патрыярхальнай маралі (даследчыкі справядліва адзначалі аднатып-насць i слабасць гэтых вобразаў). Сапраўд-ныя ж мастацкія дасягненні пісьменніка ляжалі па-за межамі такой накіраванасці. Гэта смелы i рашучы чалавек, здольны па-стаяць за свае правы Гапон, светлы i чысты вобраз Агаткі з «Купалы» i шэраг інш. воб-разаў, у якіх адлюстраваны рэальныя рысы народных характараў.

Стваральная, аб'яднальная тэндэнцыя ў творчасці Д.-М. — найбольш яркае выяў-ленне памкнёнасці пісьменніка да гарма-нічнага спалучэння мэты ўсіх яго намаган-няў і крытэрый станоўчай эстэтычнай ацэнкі. Прынцыпы сацыяльнага яднання i сямейнага адзінства выступалі ў яго як ас-ноўныя тыпы духоўнага i маральнага саюзу —перадумовы ўпарадкаванага жыцця, аргані-заванай, гарманічна завершанай рэчаіснас-ці. Праз прызму гарманічна-маральнага па-гаднення пісьменнік паслядоўна праводзіў сяброўства, любоў, сям'ю, сацыяльны мір.

Маральны характар ідэалу, што сцвяр-джаў Д.-М., выразна высвечваўся тымі пат-рабаваннямі, якім, на яго думку, павінен адпавядаць сапраўдны чалавек («Залёты»). Сапраўдным чалавекам, высока мар&іьным выступае ў яго адукаваны, гуманны паме-шчык, які не спяшаецца безразважна пе-раймаць чужыя норавы i павевы i накіроў-вае свае намаганні на дабрабыт роднага краю. Селянін пры гэтым застаецца аб'ек­там яго гуманізатарскай i асветніцкай дзей-насці. Пісьменнік рабіў выразны акцэнт на «добрай славе ў людзей», падкрэсліваючы матывы служэння люду, адзначаў, што перш за ўсё трэба бачыць духоўна-мараль-ныя якасці («сэрца»), адукаванасць i «славу ў людзей», а не звяртаць увагу на багацце чалавека. Маральна-эстэтычны дуалізм Д.-М. звязаны з фальклорным прынцыпам «даб-ро — зло», з выразнай насычанасцю дзвюх асноўных фарбаў-тонаў пры абмалёўцы вобразаў — светлых i цёмных. Добрае ў яго — аб'яднальнае, гарманічнае, г.зн. прыгожае; злое — разбуральнае, дысгарманічнае, а таму адмоўнае, цёмнае, хаатычнае, пачвар-нае. Сфера адмоўна-эстэтычнага займала ў яго эстэтыцы намнога меншае месца, чым ідэальнае. Адмоўна-эстэтычныя фарбы вы-карыстоўваліся пераважна з павучальнай мэтай, каб паказаць, што трэба рашуча ад-хіляць. Разбуральная тэндэнцыя ў яго тво-рах таксама заўсёды была падначалена гар-манічнаму пачатку. Прыклад унутранай ма-ральнай спустошанасці дадзены пісьменні-кам у вобразе Сабковіча («Залёты»), для якога грошы сталі адзінай мэтай усіх жыц-цёвых намаганняў.

Камічнае ў эстэтыцы Д.-М. з'яўлялася прамежкавай сферай паміж ідэальным і ад-моўна-эстэтычным, што рабіла немагчы-мым ix непасрэднае сутыкненне. Гэта сфе­ра была рухомай, гнуткай, здольнай суда-кранацца са станоўча-эстэтычным i з раз-буральным. У цэлым камічнае ў Д.-М. — гэта зніжанае ў параўнанні з ідэальным, і таму з'яўлялася простанародным. Аднак камічнае паступова ператваралася ў форму асваення жыцця народа, спрыяла дыфе-рэнцыяцыі адносна самастойных тыпаў эс­тэтычнай ацэнкі — сатыры, іроніі, сарказ­му. Пасля «Ідыліі» («Сялянкі») пачаў пісь

 

 

меннік узвышаць i ідэалізаваць народнае жыццё, што выходзіла за межы камічнага. На пэўным этапе творчасці Д.-М. (у 1856—57) аформілася тэндэнцыя ставіць прадстаўніка народа ў цэнтры твора, што спрыяла пашырэнню сферы i магчымасцей камічнага. Такія тэндэнцыі яскрава выяві-ліся ў «Пінскай шляхце», дзе няма эстэ-тычнай іерархічнай двухпластовасці, як у іншых вадэвілях-фарсах i п'есах Д.-М. На першы план вылучаецца смех, які набывае сілу сатырычнага выкрыцця i накіраваны супраць прадстаўнікоў царскай бюракра-тычнай сістэмы.

Роля Д.-М. ў развіцці беларускай нацыя-нальнай культуры вельмі значная. Ён быў адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры; яго творчасць стала важным этапам яе фарміравання ў вельмі неспры-яльных умовах. Народнае жыццё i прад-стаўнік працоўнага народа сталі аб'ектам пільнай увагі пісьменніка, што на той час было крокам немалой грамадзянскай муж-насці. Ён настойліва шукаў гарманічныя высновы чалавечага быцця. Можна не па-гаджацца з уяўленнямі Д.-М. пра справяд-лівае ўладкаванне фамадства, аднак трэба аддаць належнае яго настойлівым пошукам дасканаласці і гармоніі, яго імкненню са-дзейнічаць дабрабыту роднага краю i свай-го народа.

Те:. Збор твораў. Мн., 1958; Творы. Мн., 1984.

Літ:. Купала Я. «Залёты», аперэтка Вінцука Дуніна-Марйінкевіча // 36. тв. Мн., 1976. Т. 7; Богданович М. Белорусское возрож­дение // 36. тв. Мн., 1968. Т. 2; Гарэцкі М. Псторыя беларускай літаратуры. 3 выд. М.; Л., 1924; Майхровіч С. В.І.Дунін-Марцін- кевіч. Мн., 1955; Барысенка В.В. Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Мн., 1957; Семян о в i ч А.А. Беларуская драматургія (дакастрычніцкі перыяд). Мн., 1961; Навуменка I. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Мн., 1992; Пачынальнікі. Мн., 1977; Лойка А.А. Псторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1. 2 выд. Мн., 1989; Очерки истории фило­
софской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Кісялёў Г. Спасціга-
ючы Дуніна-Марцінкевіча. Мн., 1988; Янушк е в i ч Я. Беларуси Дудар: Прабл. славян, традыцый i ўплываў у творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча. Мн., 1991. А.С.МайхровЫ. ДЫБОЎСКІ

Бенядзікт Іванавіч (12.5.1833—31.1.1930)

Прыродазнавец, заолаг i ўрач. Член-ка-рэспандэнт АН СССР (1928). Нарадзіўся ў маёнтку Адамарын Вілейскага пав. Мін-скай губ. Брат У.Дыбоўскага. Вучыўся ў Мінскай гімназіі. Медыцыну i прырода-знаўчыя навукі вывучаў у Дэрпце (Тарту), Браславе i Берліне, дзе ў 1860 атрымаў сту­пень доктара медыцыны. 3 1862 экстраар-дынарны прафесар заалогіі i палеанталогіі ў Варшаве. За ўдзел у нацыянальна-вызва-ленчым паўстанні ў 1864 асуджаны на 15 гадоў катаргі i сасланы ва Усходнюю Сібір. Але i там ён працягваў навуковую дзей-насць: даследаваў жывёльны i раслінны свет возера Байкал, рэк Амур i Ангара, уз-багаціў заалогію шэрагам новых адкрыц-цяў. У 1877 вярнуўся на радзіму. Неўзаба-ве, маючы намер вывучаць Камчатку, пася-ліўся ў Петрапаўлаўску, дзе займаў пасаду ўрача. 3 1882 прафесар заалогіі ў Львове. Тут ён арганізаваў музей заалогіі з камчац-кіх экспанатаў. Вывучаў беларускія азёры Любань, Свіцязь, Чорнае i інш. Яго шмат-лікія артыкулы па заалогіі надрукаваны ў рускіх, польскіх, нямецкіх часопісах. Па-водле светапогляду Д. быў рэвалюцыйным дэмакратам, у поглядах на прыроду — ма-тэрыялістам. Ён адзін з першых у Еўропе стаў прыхільнікам i прапагандыстам эвалю-цыйнай тэорыі Ч.Дарвіна. У сваіх працах i лекцыях даказваў, што жывёльны i раслін-ны свет развіваецца па натуральных зако­нах.

Літ:. Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978; Лаптев С.Н. Матери­алы к биографии и научно-исследовательской деятельности Б.И.Дыбовского в Восточной Си­бири // Изв. Гос. геогр. о-ва. 1939. Т. 71, вып. 6.

В.В.Краснова.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Дунін-горкавіч | ЕРМАКОЎ
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 1667; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.017 сек.