КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
ЕРМАКОЎ
ЕЛЬСКІ ЕЛЬСКІ ДЫБОЎСКІ Уладзіслаў Іванавіч (18.4.1838—27.7.1910) Заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фалькларыст. Доктар мінералагічных навук (1878). Брат Ъ.Дыбоускага. Нарадзіўся ў б. маёнтку Адамарын Вілейскага павета Мін-скай губ. Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ун-т (1862). За ўдзел у паўстанні 1863—64 пры-гавораны да турэмнага зняволення. 3 1871 працаваў у Дэрпцкім ун-це. У 1878 пера
ехаў на Навагрудчыну. Даследаваў выкап-нёвыя рэшткі Усходняй Прыбалтыкі, Сібі-ры, флору i фауну Навагрудчыны i інш. частак Расіі. Збіраў беларускі фальклор. У штогодніку «Zbiór wiadomości do antropologii krajowej» («Зборнік паведамленняў па ай-чыннай антрапалогіі») апублікаваў «Бела-рускія прыказкі з Навагрудскага павета» (т. 5, 1881, 768 тэкстаў), «Беларускія загадкі з Мінскай губерні» (т. 10, 1886, 112 тэкстаў). A. Ф.Літвіновіч. ДЭШНЕР (Deszner) Саламея (1759—20.3.1809) Польская артыстка драмы i оперы, рэ-жысёр i антрэпрэнёр. Нарадзілася ў Бела-стоку. Стваральніца першага пастаяннага тэатра у Гродне. Выканаўца роляў маладых гераінь і субрэтак. 3 1777 у Варшаўскім тэ-атры. У 1784 выступала ў Гродне ў былым каралеўскім манежы ў складзе трупы ар-тыстаў пад кіраўніцтвам В.Багуслаўскага. У 1785—90 працавала ў тэатрах Львова, Дубна (Ровенская вобл., Украіна), Вільні, у 1790—94 — Варшавы. 3 1794 у Гродне, дзе у чэрвені 1802 стварыла тэатр. Ад афіцый-ных устаноў яна атрымала дазвол на «дзе-сяцігадовае ўтрыманне» будынка гродзен-скага тэатра. Некалькі месяцаў кіравала тэ-атрам на парытэтных асновах разам з заез-джым акцёрам i антрэпрэнёрам Я.Шыман-скім. Ix трупы ігралі папераменна, але Шыманскі прэтэндаваў на непадзельнае валоданне будынкам гродзенскага тэатра. Восенню 1803 Д. i Шыманскі, аб'яднаўшы 2 творчыя калектывы, стварылі тэатраль-ную суполку. Шыманскі выступаў як ак-цёр. У Д. быў вопыт працы на сталічнай і правінцыяльнай сцэнах, багаты рэпертуар. Выхаванка, партнёрка i добрая сяброўка Багуслаўскага, яна вельмі патрабавальна ставілася да сваей творчасці і да сябе, вы-шэй за асабісты поспех у глядзельнай зале цаніла агульныя інтарэсы трупы, тэатра, мастацтва. Заўчасная смерць Д. спыніла яе пленную акцёрскую i тэатральна-арганіза-тарскую дзейнасць. Яна была дзелавітым антрэпрэнёрам, любіла тэатр і, паводле Ба-гуслаўскага, «высока трымала сцяг мастацтва». Яе дзейнасць мела культурна-асвет-ніцкае значэнне: тэатр станавіўся адной з актыўных форм духоўнага жыцця людзей. Літ:. Псторыя беларускага тэатра. Мн., 1983.Т. 1. С. 226, 229. В.В.Краснова.
Аляксандр Карлавіч (псеўд. Бацян з-над Пцічы, Літвін-грамадзянін; 16.6.1834—10.9.1916) Беларускі пісьменнік, гісторык, этнограф, краязнавец, перакладчык, публіцыст. Брат М.К. Ельскага. Нарадзіўся ў в. Дудзічы Ігуменскага пав. Мінскай губ. (цяпер Пуха-віцкі р-н) у сям'і памешчыка. Пачатковую адукацыю атрымаў у нямецкай школе ў Лясдэнене (цяпер Калінінградская вобл.). У 1852 скончыў Мінскую класічную гімна-зію. У 1852—56 на вайсковай службе, удзельнік Крымскай вайны. У чыне паруч-ніка выйшаў у адстаўку i пасяліўся ў в. За-мосце (цяпер Пухавіцкі р-н), дзе пасля смерці бацькі атрымаў у спадчыну фальва-рак. Быў жанаты, меў сына i дачку. У гас-падарцы значную ўвагу аддаваў паляпшэн-ню культуры земляробства, меліярацыі гле-бы, догляду лесу, развядзенню рыбы, за-клаў парк, сад i цагельню. 3 1861 быў міра-вым суддзёй 2-й акругі Ігуменскага пав., у
1882—87 — членам апякунскага камітэта пры рэальным вучылішчы ў Мінску, а з 1901 — ганаровым куратарам павятовага Таварыства ўзаемастрахоўкі ад пажару. Лі-таратурна-публіцыстычную дзейнасць па-чау з допісаў у газету «Kurier Wileński» («Bi-ленскі веснік», 1860), прысвечаных пера-важна вызваленню сялян ад прыгону. Пі-саў на беларускай, польскай, рускай мовах. У час паўстання 1863—64 знаходзіўся пад наглядам п&ііцыі. У 1864 заснаваў у Замос-ці краязнаўчы музей, у якім з часам наза-пасілася значная колькасць карцін, гравюр, малюнкаў i эскізаў заходнееўрапейскіх i мясцовых мастакоў, зберагаліся асобныя прадметы i лісты А.Міцкевіча, АЛ.Касцюш-кі, кшіекцыі фарфору, шкла, слуцкіх пая-соў, каля 20 тысяч аўтофафаў i дакументаў (у т.л. Пятра I, Напалеона, Лютэра, Ва-шынгтона, А.Міцкевіча i інш.). Беспера-пынна Е. папаўняў сваю бібліятэку, пад ка-нец жыцця ў ёй было больш за 10 тысяч кніжных адзінак, сярод ix старадрукі, вы-данні 17 ст., амаль усе польскія i літоўска-беларускія хронікі, дыярыушы, розныя бія-графічныя даведнікі, энцыклапедыі, атласы, вопісы архіваў i т.д., багатыя матэрыя-лы па беларусістыцы. Зборамі Е. карыста-ліся некаторыя вучоныя, Кракаўская ака-дэмія, музей Румянцава ў Маскве, Маскоў-скае этнаграфічнае таварыства, Асалінэум. У кнізе наведнікаў музея меліся запісы на рускай, польскай, французскай, нямецкай, дацкай, беларускай мовах. Е. напісаў больш за 10 тысяч гісторыка-краязнаўчых артыкулаў пра Беларусь для «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага i іншых славянскіх краін», «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі». Ён прымаў удзел у археалагічных з'ездах у Вільні (1893) i ў Рызе (1896). Літаратурна-журна-лісцкая праца Е. была найбольш актыўная ў 1880-я гады, супрацоўнічаў больш як у 20 перыядычных выданнях. У яго карэспан-дэнцыях, незалежна ад тэматыкі, заўсёды закраналіся пытанні маральнасці грамад-скіх узаемаадносін. 3 культурна-асветніцкіх пазіцый ім напісаны матэрыялы пра гас-тролі ўкраінскай трупы М.Старыцкага ў Мінску, пра бібліятэку Храптовічаў у Шчорсах, збіранне беларускага фальклору ў Мінскай губ., «Паўночна-Заходні калян-дар» i інш. Е. ведаў i цаніў творчасць В.Ду-ніна-Марцінкевіча, зберагаў у замосцінскім музеі аўтографы яго твораў, прысвяціў яму верш «Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу, беларускаму паэту» (1872), стаў яго першым біёг-рафам, быў знаёмы з арыгінальнай паэзіяй i перакладамі Я.Лучыны, перапісваўся з Ф.Багушэвічам i інш. 3 клопатамі пра ма-ральнае жыццё вёскі i аптымістычным по-глядам у будучыню напісаў вершаваныя i празаічныя брашуры «Сынок» (1895), «Вы-біраймася ў прочкі» (1896), «Слова аб пра-клятай гарэліцы i аб жыцці i смерці п'яні-цы» (1900), распаўсюджваў ix сярод дваран i сялян у літаграфаваным выглядзе. У сваіх творах «Гутарка аб тым, якая мае быць «Зямля i Воля» сельскаму народу» (1906) i інш. асуджаў асобныя маральныя заганы тагачаснага грамадства, заклікаў да прыват-ных рэформ, рацыянальнага вядзення гас-падаркі, апраўдваў сацыяльную няроў-насць. Пераклаў на беларускую мову 1-ю частку паэмы А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1893), рабіў захады, каб арганізаваць папу-лярныя выданні для народа накшталт пера-кладзенай ім на беларускую мову праиы польскага эканаміста Ю.Супінскага «Сем вечароў». На рускую мову перакладаў да-следаванні польскага філосафа Ю.Ахаровіча «Каханне, злачынства i мараль» (1876), «Пра асноўныя супярэчнасці ў нашых ведах пра сусвет» (1877). Выдаў зборнік «100 прыказак, загадак, прыдумак i гавэндаў для пажытку беларускага (крывіцкага) народа» (1908). Гісторыі этнаграфіі, фальклору, мо-ве i літаратуры Беларусі прысвечаны яго працы на польскай мове: «Заўвагі аб ся-лянскім пытанні» (1884), «Пра беларускую гаворку» (1885), «Беларуская літаратура і бібліяграфія» (1892), «Нарыс гісторыі мяс-цовай гаспадаркі ў супастаўленні з народ-нымі звычаямі ад першабытных да апошніх часоў» (1893—97), «Гістарычныя звесткі пра радзівілаўскую ткальню паясоў у Слуц-ку» (1893), «Пстарычныя звесткі пра фаб-рыку шкла i аздобных люстэрак ва Урэччы Радзівілаўскім на Літве» (1899) i інш. Падзвіжніцкая культурная праца, плён-ныя навуковыя намаганні Е. мелі шырокі розгалас у славянскім свеце, высока цанілі-ся ў фамадска-культурных колах i ў наву-ковым асяроддзі. У 1885 яму прысвоена званне члена-супрацоўніка Вольнаэкана-мічнага таварыства ў Пецярбургу, a ў 1892 — правадзейнага члена камісіі гісторыі i мас-тацтва філалагічнага аддзялення Акадэміі навук у Кракаве. Па малюнку І.Урублеў-скага быў адліты медаль Е. Пасля смерці Е. большасць экспанатаў яго музея загіну-ла, частка рукапісных i кніжных збораў
трапіла ў музеі i архівы Вільні, Мінска, Кракава i Варшавы (фонд Прозараў i Ель- скіх у Галоўным архіве старажытных актаў). У.І.Мархыь. Міхаіл Карлавіч (8.10.1831 — студз. 1904) Беларускі скрыпач, кампазітар, музычны пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Дудзічы (цяпер Пухавіцкі р-н). Брат А.Ельскага. Атрымаў добрае музычнае выхаванне ў сям'і. Ігры на скрыпцы навучыўся ў К.Кжыжаноўска-га ў Мінску, В.Банькевіча ў Вільні; у 1860-я гады ўдасканальваў музычнае майстэрства ў славутых скрыпачоў А.В'ётана ў Парыжы, КЛіпінскага ў Дрэздэне. 3 пачатку 1860-х га-доў выступаў з канцэртамі ў гарадах Поль-шчы i Германіі. Доўгі час жыў у сваім ма-ёнтку Дудзічы, адкуль часта выязджаў з канцэртамі ў Мінск i Вільню. У 1884 выс-тупаў у Варшаўскім музычным таварыстве, потым зрабіў новае турнэ па Германіі. У 1902 вялікім канцэртам у Дудзічах адзна-чыў 50-годдзе сваёй канцэртнай дзейнасці. Меў вялікі музычны рэпертуар, асабліва блізкія яму былі творы Дж.Б.Віёці, В'ё'тана, КЛіпінскага, Л.Шпора. Ён аўтар каля 100 твораў, у т.л. 2 канцэртаў, санаты-фантазіі, фантазіі «Вясна», Бліскучай фантазіі на арыгінальныя тэмы, фантазіі на тэмы польскіх народных мелодый для скрыпкі, скрыпічных i фартэпіянных паланезаў, ма-зурак, мініяцюр (першыя творы — «Скры-пічныя мініяцюры» апублікаваны ў 1852 у Кіеве). Шмат выступаў як музычны публі-цыст. У польскіх часопісах «Ruch muzyczny» («Музычны рух»), «Echo myzyczne» («Музычнае рэха») і інш. друкаваў артыкулы i нарысы пра значных тагачасных кампазіта-раў i музыкантаў-выканаўцаў, у т.л. бела-рускіх: Ю.Дашчынскага, Кжыжаноўскага, К.Стравінскага i інш. Ва ўспамінах Е. шмат цікавых фактаў пра развіццё му-зычнага мастацтва на Беларусі. Збіраў i за-пісваў беларускія народныя мелодыі, выка-рыстоўваў ix у сваіх творах. Аўтар працы «Народныя танцы Мінскай губерні» (рука-піс зберагаецца ў Варшаўскім універсітэце), якая не страціла пазнавальнага значэння да нашага часу. Літ.: Дамінікоўскі Ф. Кампазітар i скрыпач М.Ельскі // Беларусь. 1946. №8; К а - п и л о в А. Скрипач из Дудичей // Неман. 1978.
Васіль Пятровіч (11.3.1845—16.3.1922) Матэматык, педагог. Нарадзіўся ў в. Це-руха на Гомельшчыне. Пасля заканчэння Кіеўскага універсітэта ў 1868 пакінуты там для падрыхтоўкі на пасаду прафесара матэ-матыкі. У 1870 адкрыў новую i цікавую прыкмету збежнасці бясконцых радоў і апублікаваў пра гэта артыкулы «Агульная тэорыя збежнасці радоў» (1870), «Новая прыкмета збежнасці i разбежнасні бясконцых знакапераменных радоў» (1872). У 1871 накіраваны па навуковых справах за мяжу. У 1874 абараніў магістарскую, у 1879 — доктарскую («Інтэграванне дыферэнцыяль-ных ураўненняў механікі») дысертацыі i прызначаны прафесарам Кіеўскага універ-сітэта. У 1884 выбраны членам-карэспан-дэнтам Пецярбургскай АН. Аўтар шматлі-кіх прац па матэматыцы, якія публікаваліся ў перыядычным друку. У варыяцыйным вылічэнні выказаў думку пра неабходнасць даследавання поўнага прырашчэння інтэгра-ла. Адзін з арганізатараў Кіеўскага фізіка-ма-тэматычнага таварыства (1889). Выдаваў «Журнал элементарной математики» (1884—86). Літ.: Историко-математические исследования. М., 1956. Вып. 9. С. 667—722; Дабравольскі В.А. Да ісціны — найпрасиейшым шляхам: Васіль Ермакоў. Мн., 1992.
ЕЎЛАШОЎСКІ (Еўлашэўскі) Фёдар Міхайлавіч (7.2.1546 — пасля 1616) Мемуарыст, беларускі грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў г. Ляхавічы ў мнагадзетнай праваслаўнай сям'і. Яго бацька Міхаіл — прадстаўнік даўняга баярскага роду, які з часам збяднеў, але пры фарміраванні шля-хецкага саслоўя здолеў атрымаць набіліта-цыю, карыстаўся ўласным гербам. Надзеле-ны ад прыроды кемлівым розумам, Е. шляхам самаадукацыі яшчэ ў юнацтве набыў параўнальна шырокія i глыбокія веды ў ма-тэматыцы, справаводстве i юрыспрудэнцыі, дзякуючы чаму карыстаўся выключнай па-вагай у сучаснікаў. 3 18 гадоў пачаў сама-стойнае жыццё, тады ж стаў прыхільнікам, хоць i непаслядоўным, моднага ў той час пратэстантызму. Адукаваны юнак хутка звярнуў на сябе ўвагу не толькі мясцовых паноў i падпанкаў, але i такіх знатных маг-натаў, як М.Радзівіл, Я.Хадкевіч, К.Ас-трожскі, якія, не зважаючы на яго аднос-ную беднасць, даручалі яму весці важныя судовыя справы ва ўсіх інстанцыях. Пры-маючы пад увагу юрыдычныя здольнасці i багаты практычны вопыт свайго земляка, яго вядомасць пры каралеўскіх дварах Жы-гімонта II Аўгуста, Стафана Баторыя i Жыгімонта III Вазы, а таксама ўдзел у Люблінскім сойме 1569, навагрудская шляхта ў 1579 паслала Е. сваім павятовым паслом на Варшаўскі вальны сойм. Там яму як дзяржаўнаму чыноўніку (паводле каралеўскага прывілея Стафана Баторыя ён з 1577 займаў пасаду пінскага i сервецкага мастаўнічага) разам з навагрудскім суддзёй А.Трызнам было даручана прыняць удзел у выпрацоўцы тэксту «Трыбунала Вялікага княства Літоўскага». A калі ў 1592 у нава-грудскім земскім судзе аказалася вакантным месца падсудка, у ліку чатырох ін-шых прэтэндэнтаў ваяводская шляхта абра-ла яго сваім кандыдатам. 3 ix Жыгімонт III выбраў менавіта Е., які займаў гэту пасаду да 1613. У 1603 Е. ўзяўся за пяро, каб пакінуць нашчадкам звесткі пра сваё жыццё, асабіс-тыя ўражанні ад грамадска-палітычных па-дзей, якія здаваліся вартымі ўвагі. У яго ўспамінах створана цэлая галерэя вобразаў дробнай i сярэдняй шляхты Вялікага княства Літоўскага 2-й паловы 16 — пач. 17 ст. Мемуары носяць пераважна аўтабіяграфіч-ны характар, факты ў ix пададзены ў строгахраналагічнай паслядоўнасці, што паслу-жыла падставай пазнейшым даследчыкам называць ix дзённікам. 3 твора вынікае ці-кавасць мемуарыста да побыту сярэдняга чалавека, да поглядаў сваіх суайчыннікаў, ix сацыяльнага жыцця i грамадскіх узаема-адносін. Як сведчыць тэкст успамінаў, аўтар не выказаў асаблівай цікавасці да палітычных падзей таго часу, хоць яму паводле харак-тару службы часта даводзілася сутыкацца з рознымі дзеячамі Рэчы Паспалітай. Пытан-ні вялікай палітыкі ён адносіў да кампетэн-цыі вялікіх паноў, выбраных дзеля гэтага самім Богам. Таму, нават закранаючы не-каторыя падзеі палітычнага жышдя, сваю абыякавасць да ix ён тлумачыў тым, што не мае намеру паўтараць сказанае іншымі людзь-мі, абмяжоўваўся заўвагай: «Опускаю то, яко ведучы, достаточне то от иншых выписано». Мемуары сведчаць аб памяркоўным лібералізме аўтара, яго падкрэсленым мяс-цовым патрыятызме. Усведамляючы сябе грамадзянінам Вялікага княства Літоўскага. Е. ганарыўся яго фамадскімі дзеячамі і пры кожным зручным выпадку імкнуўся проціпаставіць сваё, мясцовае, польскаму. «Успаміны» Е. — своеасаблівы гісторы-ка-мемуарны зборнік цікавых, месцамі сю-жэтна разгорнутых бытавых навел, у цэн-тры якіх жывы, рэальны чалавек з уласці-вымі яму рысамі характару i псіхалогіяй. Перад чытачом паўстае выразны вобраз са-мога аўтара — прыкладнога шляхціца, цу-доўнага сем'яніна, пяшчотнага сына, які паважае бацькоў, любіць сваіх дзяцей, пе-ражывае за ix лес, не шкадуе часу, энергіі i сродкаў, каб лепш уладкаваць ix дабрабыт, хоць гэта i перашкодзіла здзейсніць яго юнацкую мару — наведаць іншыя краіны, папоўніць там свае веды, авалодаць розны-мі рамёствамі. Вось чаму, калі ў канцы 16 ст. ў сувязі з падрыхтоўкай Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 у краіне разгарнулася ўпартая рэ-лігійная барацьба, калі пад уздзеяннем новых гістарычных умоў ламаліся старыя, традыцыйныя шляхецкія ўяўленні, калі ў грамадска-палітычным, нацыянальным, рэ-лігійным i культурным жыцці краіны «за-латы век» шляхецкай вольнасці спараджаў непажаданыя парасткі сацыяльнага эгаізму i неўтаймаванага анархізму, супрацьстаяць якім быў бяссільны нават сам кароль, па-мяркоўна ліберальны Е. з асаблівай пры-емнасцю ўспамінаў пра нядаўнія часы, поўныя рэлігійнай верацярпімасці.
Рукапіс мемуараў Е. збярогся ў Галоў-ным архіве старажытных актаў у Варшаве. Упершыню апублікаваны (са значнымі папраўкамі) у 1886 украінскім гісторыкам У.Антановічам. Те.: Дневник Новогородского подсудка Федора Евлашевского (1564—1604 года) // Киев, старина. 1886. Т. 14, янв. Jlim.: Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. М., 1972. С. 59—60; История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 206—209. А.Ф.Коршунаў.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 544; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |