КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Марцінкевіч
Г.В.Кісялёў.
Геранім Францавіч (14.7.1816 —пасля 1864?) Паэт, празаік, драматург. Нарадзіўся ў в. Тулава Віцебскага павета. Паходзіў са збяд-нелага шляхецкага роду Марцінкевічаў герба «Лебедзь» (да другога адгалінавання гэ-тага роду ншіежаў В.Дунін-Марцінкевіч). Ву-чыўся ў Віцебскім базыльянскім вучылі-шчы, адкуль з 1832 перайшоў у губернскую гімназію. Паводле архіўных звестак, у 1834 віцебскі павятовы маршалак шляхты прасіў уладкаваць бедных вучняў гімназіі Гераніма Марцінкевіча i яго брата Аляксандра на казённы кошт, але яму было адмоўлена «за недастатковасцю законных дакументаў аб дваранстве». У 1835 М. паспяхова скончыў гімназію і ў тым жа годзе паступіў на юры-дычны факультэт Маскоўскага універсітэта. Колькі ён там правучыўся — невядома, але закончанай універсітэцкай адукацыі не ат-рымаў. Каб зарабляиь на хлеб, перайшоў на службу ў Віцебскае губернскае праўлен-не, потым па невядомых прычынах зволь-ніўся. У канцы 1849 «адстаўны канцыляр-скі служыцель» М. атрымаў ад віцебскага губернатара дазвол зноў паступіць на службу — на гэты раз у дваранскую дэпутацкую зборню. За 11 гадоў даслужыўся да невысокага чыну губернскага сакратара. На пачат-ку 1860-х гадоў разбіты пар&іічом. У 1864 у віцебскіх установах вялася перапіска пра афармленне яму пенсіі. Далейшых біягра-фічных звестак няма. Падгрымліваў сяб-роўскія адносіны ca сваім земляком i pa-веснікам А.Вярыгам-Дарэускш i яго братам Сымонам, арганізатарам публічнай чыталь-ні ў Віцебску, у 1843 прысвяціў ім верш «Захад сонца». Літаратурнай дзейнасцю М. пачаў займацца ў 1830-я гады. Супра-цоўнічаў у часопісе «Rubon» («Рубон») i інш. рэгіянальных выданнях. У 1845 надру-каваў у віленскага выдаўца Ю.Завадскага томік сваіх польскамоўных паэтычных тво-раў (тыраж каля 500 экз.). У 1848 выдаў другую кнігу, куды ўвайшлі драма «Час над Дзвіной», паэма «Першае падзенне чалаве-ка», пераклады з І.В.Гётэ i М.Лермантава.
Трэцяя яго кніга — стракаты ў жанравых адносінах зборнік «Творы, напісаныя між іншым» (нарысы, замалёўкі, вершы) — выйшла ў 1858. Драма «Падарожны» не была апублікавана. М. быў прагрэсіўным правінцыяльным літаратарам, актыўным удзельнікам літаратурна-культурнага жыц-ця Віцебска. У сваіх творах выказваў тры-вогу за лес народа, спадзяванні на лепшую будучыню, сатырычнымі фарбамі маляваў добра знаёмае яму чыноўніцкае асяроддзе. Ад глыбокай цікавасці да народнай культуры (вядомы яго пераклады на польскую мову беларускіх песень) ён сам перайшоў да творчасці на беларускай мове (камедыя «Аказія падпалкоўніцам» або «Аказія пры пшікоўніцах», якая нібыта ставілася на ві-цебскай аматарскай сцэне А.Вярыгам у 1861-62 i захоўвалася ў маёнтку Селігоры на Лепельшчыне). Даследчыкі ідэнтыфіку-юць гэты твор з гт'есай «Адвячорак. Аказія ў карчме пры Фальковічах» (1858), тэкст якой (праз А.Рыпінскага, М.Піятуховіча i інш.) у копіі дайшоў да нашага часу i збе-рагаецца ў ЦДАМЛіМ Беларусі. Асобныя аўтографы твораў М. захоўваюцца ў Віль-нюсе. Шт.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971; Мальдзіс А. Пюьмы наводзяць на след // Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. Г.В.Юсяяёў.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 993; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |