Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

МАРЦІНОЎСКІ




МАРЦІНКЕВІЧ

(па мужу А с i n о в i ч) Каміла Вінцэнтаўна (1837 — пасля 1890)

Беларуская піяністка, кампазітар, педа­гог, удзельніца рэвалюцыйнага руху на Бе-ларусі ў 1860-я гады. Дачка В.Душна-Мар-цінкевіча. Фартэпіяннай ігры вучылася ў Мінскім пансіёне Мантэграндзі. Яркі му-зычны талент i незвычайнае прафесійнае майстэрства ўжо ў юнацкія гады прынеслі ёй шырокую вядомасць. Вучаніца Ц.Ста-фановіча, Каміла з 8-гадовага ўзросту выс­тупала ў Беларусі, Літве, Украіне. Значны поспех мелі яе канцэрты з братам Мірасла-вам у 1849 у Кіеве i ў 1850 у Варшаве. Мяс-цовыя музычныя крытыкі аднадушна адзначалі талент беларускай піяністкі. Ста-ноўчыя водгукі змяшчалі i «Минские гу­бернские ведомости». Побач з творамі Ф.Шапэна i Ф.Ліста яна выконвала ўлас-ныя варыяцыі на тэму песні А.Варламава «Чырвоны сарафан». 3 іншых яе твораў вя-дома фантазія «У летуценні мінулага». Удзельнічала ў спектаклях тэатра Дуніна-Марцінкевіча. Выкладала музыку ў прыват-ных пансіёнах.

На жаль, цяжкае матэрыяльнае станові-шча сям'і не дазволіла Каміле скончыць кансерваторыю. Прашэнні бацькі на імя імператара Мікалая I i вялікага князя Аляксандра (будучага цара Аляксандра II) накіраваць дачку на вучобу за казённы кошт засталіся без увагі. У знак пратэсту яна амаль цалкам адышла ад канцэртнай дзейнасці і іграла толькі для блізкіх сяброў i знаёмых. Асноўным яе запяткам з сярэ-дзіны 1850-х г. стала музычна-педагагічная i асветніцкая дзейнасць. На пачатку 1860-х гадоў яна арганізавала ў Мінску i мястэчку Гарадок на Маладзечаншчыне школы для дзяцей беднаты. У гэты ж час яна прыняла актыўны ўдзел у рэвалюцыйна-дэмакра-тычным руху. У яе дома збіраліся члены мінскай арганізацыі Літоўскага правінцый-нага камітэта. Яна ўдзельнічала ў вулічных дэманстрацыях, вучыла членаў нелегальных гурткоў рэвалюцыйным гімнам, уласным прыкладам натхняла на рэвалюцыйную ба-рацьбу супраць самадзяржаўя. За актыўны ўдзел у дэмакратычным руху праследавала-ся царскімі ўладамі. У 1863 «як жанчына шкодная i зусім нядобранадзейная ў палі-тычных адносінах» саслана пад строгі палі-цэйскі нагляд у Пермскую губ. Толькі ў 1880 цяжка хворай М. было дазволена вяр-нуцца на радзіму, дзс яна i памсрла.

Літ.: Ахвердава А. Пачынальнікі бела-рускага піянізму // Мастацтва Беларусі. 1985

 

 

№2; Б а р ы ш е в Г. Из истории семьи В.И.Дунина-Марцинкевича // Неман. 1961. №1; Кл­ея л ё ў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963. С. 148—174. В.В.Краснова.

Антон (21.7.1781—15.1.1855)

Выдавец, публіцыст. Нарадзіўся ў мяст. Радашковічы Маладзечанскага р-на. Скон-чыў Мінскую гімназію, Віленскі універсітэт (1807). Адзін з арганізатараў i актыўных членаў Віленскага друкарскага таварыства, а таксама літаратурна-грамадскага таварыс­тва шубраўцаў, якое аб'ядноўвала ўраджэн-цаў i жыхароў Беларусі i Літвы i мела на мэце маральнае ўдасканаленне людзей праз дасціпнае высмеивание розных грамадскіх i асабістых заган. Члены таварыства выкаі1 валіся за прыватныя рэформы, грамадскую роўнасць людзей, выступалі супраць невуц-тва, цемрашальства, забабонаў, шляхеіжіх нораваў, лічылі, што пашырэнне асветы можа ўплываць на паляпшэнне становішча прыгонных сялян. У 1816—22 рэдагаваў друкаваны орган шубраўцаў сатырычны ча-сопіс «Wiadomości brukowe» («Вулічныя на-віны»), у 1817—39 рэдактар-выдавец газ. «Kurier Litewski» («Літоўскі веснік»), у 1819—30 — першага на Беларусі i ў Літве навукова-літаратурнага часопіса «Dziennik Wileński» («Віленскі дзённік»). У 1817 зас-наваў у Вільні друкарню, дзе выдаў каля 400 назваў кніг па розных галінах ведаў, у т.л. «Летапісец Літвы i хроніку рускую» ў апрацоўцы Х.Даніловіча (1827), «Гісторыю літоўскага народа» І.Нарбута (т. 1—9, 1835—41), творы І.Красіцкага, Ф.Князьніна, І.Легатовіча i інш. Аўтар прац па педагогі-цы, антыпрыгонніцкай сатыры «Машына для біцця хлопаў» (пад псеўд. П а т э л е, 1817), дзе паказаў бяспраўнае становішча прыгонных сялян; мемуараў (зберагліся ў Р.Зямкевіча, загінулі ў 2-ю сусветную вай-ну). Адзін са складальнікаў «Збору стара-жытных грамат гарадоў: Вільні, Коўна, Трокаў...» (ч. 1—2, 1843). Мяркуюць, што ў 1812 ён пісаў на бел. мове адозвы для ся­лян супраць памешчыкаў.

Літ.: Шулькина Г. Виленское типогра­фическое общество // Науч. тр. высших учебных заведений Лит. ССР: Вопр. библиотековедения и библиогр. Вильнюс, 1962. Т. 2.

Рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Пас-палітай. прадстаўнік Асветніцтва. Нарадзіў-ся ў вёсцы Алекшыцы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл, ў сям'і віленскага каш-таляна i гетмана Вялікага княства Літоўска-га Міхаіла Іосіфа Масальскага. 3 маленства М. рыхтавалі да духоўнага сану. У 15-гадо-вым узросце стаў канонікам віленскага ка­пала, а пасля вучобы ў Рыме, дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі i філасофіі, — рэ-ферэндарыем літоўскім, пробашчам i прэ-латам віленскім. У 1762 ён стаў членам Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай па Беларусі i Літве i першым старшынёй Ка-місіі народнай адукацыі. Адначасова ў 1774 быў i распарадчыкам фонду публічнага вы-хавання ў Літве.

М. быў прыхільнікам тэорыі фізіякра-таў, у аснове якой ляжала ідэя натуральнай абумоўленасці грамадскіх адносін, звароту да вечных натуральных законаў быцця, са-цыяльнай роўнасці i правоў чалавека. Па яго ініцыятыве гэтыя ідэі прапаведаваліся нават з касцёльных кафедраў. Захоплены ідэямі тагачасных эканамістаў, М. ў сваіх пастырскіх пасланнях гаварыў пра надзён-ныя інтарэсы людзей, падкрэсліваў неаб-ходнасць пераадолення векавой адсталасці краіны, больш эфектыўнага выкарыстання зямлі i сялянскай працы як адзінай крыні

 

 

цы ўсіх багаццяў. Паводле сведчання Р.Княжэвіча, які ў сваіх працах (1770) вы-клаў ідэі М., ён імкнуўся палепшыць асвету i матэрыяльныя ўмовы жыцця земляробаў, таму што «ўдасканаленне земляробства з'яўляеідца справай народа свабоднага, аду-каванага, думаючага, упэўненага». М. лічыў неабходным забяспечыць усім сялянам сва-боду, магчымасць валодаць i павялічваць сваю ўласнасць, імкнуўся пашыраць сярод ix веды. Ён выдаваў спецыяльныя інструк-цыі для ніжэйшага духавенства, у якіх прадпісваў ім дапамагаць у асвеце сялян i адкрываць школы, спрабаваў наладзіць су-меснае навучанне дзяцей з сялянскіх i шляхецкіх сем'яў. У 1777 М. звярнуўся са спецыяльнай адозвай пра неабходнасць ар-ганізацыі пачатковых (парафіяльных) школ для сялян, а ў інструкцыях для такіх школ рэкамендаваў пачынаць навучанне з уразу­мения рэчаў, што акружаюць дзяцей у ix жыцці. У Вільні ён заснаваў семінарыю i распачаў за свой кошт будаўніцтва кафед-ральнага сабора. Пад уплывам М. знахо-дзіўся арганізаваны пры Віленскім універ-сітэце гурток прагрэсіўных дзеячаў, якія ці-кавіліся эканамічнымі пытаннямі. Ён за-прасіў у краіну віднага дзеяча школы фізія-кратаў Бадо, які адыграў прыкметную ролю ў дзейнасці Адукацыйнай камісіі. Разам з іншымі членамі гэтай камісіі М. падтрым-ліваў непасрэдныя кантакты з французскі-мі асветнікамі, уваходзіў у парыжскі гурток фізіякратаў, выступаў супраць анархіі, за парламентарнае праўленне, сімпатызаваў рэспубліканскай форме ўлады. Ён часта наведваў салоны энцыклапедыстаў i блізкіх да ix людзей, сустракаўся i гутарыў з імі, у прыватнасці з Д.Дзідро. Актыўнымі пры-хільнікамі светапоглядных ідэй i мерапры-емстваў М. былі М.Карповіч, В.Калінскі i інш. прадстаўнікі своеасаблівага кірунку мясцовага «асветніцкага гуманізму», якія лічылі, што пашырэнне асветы сярод усіх грамадзян магло б стаць асновай аздараў-лення Рэчы Паспалітай, адным з важней-шых фактараў росту дабрабыту народа i ўсёй дзяржавы. Як удзельнік Таргавіцкай канфедэрацыі (саюзу магнатаў i шляхты, які выступаў за ліквідацыю праведзеных у краіне прагрэсіўных рэформ) М. загінуў у час паўстання 1794 у Польшчы, на Бела-русі i ў Літве.

Літ.: Очерки истории философской и социо­логической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (до­октябрьский период). Мн., 1977.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 402; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.