Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Масальскі




МАСАЛЬСКІ

Эдвард Тамаш (23.9.1799—28.6.1879)

Пісьменнік і публіцыст. Нарадзіўся ў в. Рудаўка пад Нясвіжам у сям'i былога маёра польскай вайсковай брыгады i пісара зем-скага суда Ануфрыя Масальскага. Пачатко-вую адукацыю атрымаў дома. Потым ву-чыўся ў езуіцкім калегіуме ў Магілёве i ў Полацкай акадэміі. У 1820 паступіў на ад-дзяленне маральных i палітычных навук Віленскага універсітэта. Там дэбютаваў i як паэт у «Tygodniku Wileńskim» («Віленскім штотыднёвіку»). Належаў да тайнага сту-дэнцкага таварыства філарэтаў, якое ставі-ла сваёй задачай глыбокае авалоданне ас-новамі навук, пашырэнне асветы сярод на-сельніптва, развіццё высокай маральнасці i нацыянальнай самасвядомасці грамадзян, выступала з патрабаваннямі сацыяльных перамен i адраджэння грамадства. У 1823 разам з іншымі членамі таварыства быў арыштаваны. Пасля вымушанага перапын-ку ў вучобе атрымаў ступень магістра права i філасофіі. 3 1832 жыў у Пецярбургу, слу-жыў у Міністэрстве фінансаў, рэдагаваў са-тырычны часопіс «Bałamut» («Баламут»). Быў кіраўніком спраў Любамірскіх на Ва-лыні. 3 1853 жыў у Варшаве, дзе працаваў у Галоўнай бібліятэцы.

Першым творам М., які звярнуў на сябе ўвагу грамадскасці, быў дыдактычны раман «Пан Падстоліч, або Чым з'яўляемся мы i чым быць можам», які ў 1831—33 быў над-рукаваны ў Вільні i Пецярбургу (адначасо-ва выйшаў на рускай мове ў перакладзе Р.Гаеўскага). У гэтым творы М. падняў ак-туальныя праблемы эканамічнага i палі-тычнага жыцця краіны, выказаў шэраг каштоўных рэкамендацый па ўдасканален-ні практыкі гаспадарання i кіравання. У трох першых частках твора ён раскрыў працэс распаду «паньшчызны» на Беларусі, паказаў цяжкае сацыяльнае становішча ся-лянства, вынішчэнне маёнткаў шляхты, за-няпад рамёстваў i гандлю ў гарадах. У двух апошніх частках стварыў вобраз ідэальнага пана, паказаў узоры рацыянальнай аргані-зацыі працы i жыцця ў маёнтку Падстолі-ча. М. з'яўляецца таксама аўтарам прац «Пра славянскія скарбы» (1853), «Звычаі пінчукоў i беларусаў» (не апублікаваны), «Граматыка польскай мовы» (1858), артыкулаў па эканоміцы сельскай гаспадаркі, мемуараў пра сваё знаходжанне на Беларусі (часткова апублікаваны Г.Масціцкім у кні-зе «3 філарэцкага свету»; Вільня, 1924).

Літ.: Towarzystwo Filomatów. Kraków, 1924; Biel i ński F. Uniwersytet Wileński (1579— 1831). T. 3. Kraków, 1899—1900.

Юзаф Ануфрыевіч (1800 — пасля 1840)

Пісьменнік, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі. Брат Э.Ма-сальскага. Нарадзіўся ў в. Белічаны Бярэ-зінскага раёна Мінскай вобл. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, у 1818 скончыў По-лацкую езуіцкую акадэмію, кандидат філа-софіі. Служыў гувернёрам у Ю.Славацкага ў Вільні. У 1823 арыштаваны як член тай-нага віленскага студэнцкага таварыства фі-ламатаў. За ўдзел у паўстанні 1830—31 сас-ланы ў Сібір. Аўтар аповесйі «Яцак» (1823), зборніка «Паэзія» (т. 1—2, 1827—28), у якіх пераважае беларуская тэматыка, папу-лярных баек, эпіграм, песень, у т.л. «Далі бог, скажу маме...», музыку да якой напісаў С.Манюшка (1842).




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 459; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.