Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. 5 страница




У скарбніцу еўрапейскай культуры ўвайшла літаратур-ная спадчына беларускага паэта-гуманіста Міколы Гусоўскага (1470? —каля 1533). Пяру Гусоўскага належаць тры паэмы, больш за 10 вершаў, але гімнам Бацькаўшчыне, паэмай жыцця стала "Песня пра зубра", якую ён напісаў у 1522 г. у Рыме на лацінскай мове. Пясняр прыроды, працы і свабоднага чалавека, паэт выказаў гарачую любоў да роднай зямлі, з вялікай мастацкай сілай намаляваў жыццё простых людзей, гераічнае мінулае свайго народа, стварыў паэтычны вобраз Вітаўта, асудзіў міжусобныя войны. У 1523 г. "Песня пра зубра" была выдадзена ў кракаўскай друкарні.

Першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарня начала дзейнічаць у 1550 — 1570 гг. у Бярэсці пад апекай канцлера Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Радзівіла Чорнага. Першая кірылічная кніга у межах сучаснай Беларусі была надрукавана у Нясвіжы (1562). У XVI ст. друкарні існавалі і ў іншых мястэчках Беларусі: Заблудаве, Лоску, Цяпіне. У Заблудаве рускія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец вьщалі "Евангелле вучыцельнае" (1569).

Традыцыі Ф.Скарыны і М.Гусоўскага працягвалі выдатныя пісьменнікі-гуманісты Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Лявонцій Карповіч, Мялецій Сматрыцкі, Лаўрэнцій Зізаній, якія выступалі супраць нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту, прызнавалі індывідуальны розум асноўнай крыніцай пазнання.

Таленавітым публіцыстам пачатку 60-х гг. XVI ст., вядо-мым грамадска-палітычным дзеячам пратэстанцкага кірунку быў Сымон Будны (каля 1530 — 1593). У 1560 г. віленскі ваявода і канцлер Вялікага Княства Літоўскага Мікалай Радзівіл прызначыў яго пастырам клецкай саборнай царквы кальвіністаў. У 1562 г. Сымон Будны у Нясвіжскай друкарні выдаў на бёларускай мове свой "Катэхізіс", які стварыў для простых людзей. Ён імкнуўся да таго, каб усе, хто хоча дасягнуць "истины разумения", звярталіся да гэтай кнігі, а таксама "деток своих поучали". У 70-я гг. Сымон Будны разгарнуў інтэнсіўную грамадска-палітычную дзейнасць, выдаў Біблію (1572), Новы Запавет (1574), працу "Аб галоўных палажэннях хрыс-ціянскай веры" (1576). Пісьменнік-публіцыст палемізаваў з езуіцкімі тэолагамі, абвяргаў дагмат пра бессмяротнасць душы, самым надзейным аўтарытэтам у справах веры і пазнання лічыў Біблію, заклікаў да развіцця бёларускай культуры, роднай мовы.

Сучаснікам і аднадумцам Сымона Буднага быў Васіль Цяпінскі (? — каля 1599), які бачыў у паланізацыі феадальных вярхоў Вялікага Княства Літоўскага смяротную пагрозу развіццю нацыянальнай культуры беларускага народа. У 70-я гг. XVI ст. на свае сродкі ў маёнтку Цяпіна ён заснаваў друкарню, дзе выдаў "Евангелле", тэкст якога надрукаваў на царкоўнаславянскай і беларускай мовах. У прадмове да "Евангелля" ён выявіў сябе палымяным абаронцам нацыянальнай культуры.

У паслялюблінскі перыяд на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага шырокую дзейнасць дзеля ўмацавання каталіцкай царквы разгарнулі езуіты. Яны стварылі шырокую сетку агульнадаступных бясплатных школ. У 1570 г. у Вільні была заснавана езуіцкая калегія, якая пры каралі Стэфане Баторыі ператварылася у акадэмію. З’яўленне езуітаў у Вялікім Княстве Літоўскім паклала пачатак каталіцкай контррэфармацыі. Ва ўмовах міжканфесійнай барацьбы літаратура становіцца магутным ідэалагічным сродкам.

У перыяд контррэфармацыі значную ролю у развіцці культуры Беларусі адыгрывалі праваслаўныя брацтвы, прадстаўнікі якіх тэарэтычна абгрунтоўвалі юрьщычныя правы праваслаўнай царквы. Для распаўсюджвання сярод народа пісьменнасці брацтвы адкрывалі прыхадскія школы, арганізоўвалі друкарні, вьвдавалі кнігі. Пачатко-выя і сярэднія школы былі адкрыты у Вільні, Бярэсці, Пінску, Слуцку, Менску і Магілёве. Брацкія друкарні у канцы XVI — першай палове XVII ст. дзейнічалі у Вільні, Іўі, Магілёве. Выдаўцы выпускалі рэлігійна-культавыя і школьныя кнігі: "Евангелле вучыцельнае" (1569), "Псалтыр з Часаслоўцам" (1570), "Граматыка славенска" (1596) і інш. Друкарня Мамонічаў выпусціла першыя у беларускім кнігадрукаванні кірылічныя выданні прававога ха-рактару: "Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага" (1586) і "Статут Вялікага Княства Літоўскага" (1588).

Вострай палітычнай накіраванасцю і каларытнай жывой мовай гэтага часу вылучаюцца парадыйна-сатырычныя творы канца XVI ст. — "Пасланне апосталу Пятру", "Прамова Мялешкі" і "Ліст да Абуховіча".

У перыяд контррэфармацыі асаблівага росквіту дасяг-нула царкоўна-палемічная публіцыстыка. У -1577 г. у Віленскай друкарні Мікалая Крыштафа Радзівіла выйшла у свет кніга вядомага царкоўнага дзеяча, заснавальніка полацкага езуіцкага калегіума Пятра Скаргі "Аб адзінстве царквы боскай пад адзіным пастырам", у якой аўтар дае ідэалагічнае абгрунтаванне царкоўнай уніі.

У канцы 80-х гг. палемічную антыкаталіцкую публіцыс-тыку ўзначалілі палемісты астрожскай школы Герасім Смат-рыцкі і Васіль Суражскі. Яны абвяргалі тэндэнцыйныя сцвярджэнні П.Скаргі аб нізкім інтэлектуальным узроўні праваслаўнага насельніцтва, аб непрыгоднасці яго пісьмовай мовы для ўжывання у розных сферах духоўнага жыцця.

У канцы XVI ст. уплывовы палітычны дзеяч Вялікага Княства Канстацін Астрожскі у сваей рэзідэнцыі адкрыў першую грэка-славянскую праваслаўную школу і арганізаваў пры ей друкарню. 3 дзейнасцю астрожскай школы звязаны першы этап развіцця палемічнай публіцыстьпсі. Яркія замалёўкі непрымірымых сацыяльных канфліктаў дадзены у кнізе В.Суражскага "О единой истинной православной вере и о святой соборной апостольской церкви" (1588).

Выдатным творам антыўніяцкай публіцыстыкі быў "Апокрысіс" (Вільня, 1597) Х.Філалета, у якім аўтар ярка і вобразна сцвярджае, што царкоўны саюз уніяцкіх епіска-паў з папай рымскім быў абумоўлены імкненнем епіскапаў да матэрыяльных выгод і высокіх дзяржаўных пасад.

Значны след у развіцці палемічнай публіцыстыкі пакі-нуў архімандрыт віленскага Святадухаўскага манастыра, рэктар брацкай школы Лявонцій Карповіч (1580 — 1620). Яго "казанні" змяшчаюць глыбокія разважанні пра сэнс жыцця і маральную чысціню чалавека, вылучаюцца ўзвы-шаным барочным стыл ем.

Адно з вядучых месцаў у літаратурным працэсе Бела-русі канца XVI — першай паловы XVII ст. займае творчасць Мялеція Сматрыцкага (1577 — ІбЗЗ). У 1610 г. пад псеўданімам Тэафіла Арталога на польскай мове выдаў свой найбольш значны твор "Фрынас", у якім ад імя маці-царквы, якая з’яўлялася сімвалам прыгнечнай радзі-мы, заклікаў народы Беларусі і Украіны да аб’яднання супраць каталіцызму. Непадалёку ад Вільні у мястэчку Еўе М.Сматрыцкі займаўся педагагічнай дзейнасцю, выкладаў "свабодныя" навукі. У 1619 г. тут выйшла яго “Граматыка славенска", якая стала шырокавядомай не толькі ў славянскіх краінах, але і ў Заходняй Еўропе. М. Сматрыцкі ў значнай ступені абапіраўся на “Граматыку славенску" (1596) Л.Зізанія. Упершыню у гісторыі славянскага мовазнаўства ён склаў поўны курс граматыкі — арфаграфію, этымалогію, сінтаксіс і прасодыю. Тэта навуковая праца абяссмерціла яго імя ў вяках.

Прадстаўніком дэмакратычнага напрамку у царкоўна-палемічнай публіцыстыцы быў Афанасій Філіповіч (1597 — 1648). У шматлікіх публіцыстычных артыкулах, аб’яднаных у звод пад назвай "Дыярыуш" (1646), ён змагаўся з палітычнай несправядлівасцю Рэчы Паспалітай, пагражаў свецкім феадалам "страшным божым судом", заклікаў да барацьбы супраць каталіцкай экспансіі.

У другой палове XVI ст. традыцыйнае летапісанне, па сутнасці, спынілася. Шырокае развіццё атрымала гісторыка-мемуарная літаратура ("Допісы" аршанскага старасты Філо-на Кміты-Чарнабыльскага, мемуары наваградскага падсудка Фёдара Еўлашэўскага, "Баркулабаўская хроніка" і інш.). У "Баркулабаўскай хроніцы" мемуарыст распавядае пра страшны голад на беларускай зямлі ў пачатку XVII ст., калі "так мерли одны пры местах, на вулицах, па дорогах, по лесах, на пустыни, при роспутиях, по пустых избах". Аўтар паказвае простых людзей, іх цяжкую працу і быт, апісвае Бярасцейскі царкоўны сабор 1596 г. Гісторыка-мемуарная літаратура па сваім характары была прасякнута свецкімі матывамі. Аўтары ўслаўлялі інтарэсы чалавека незалежна ад яго сацыяльнага паходжання, што абумовіла далейшае паглыбленне дэмакратызацыі і гуманізацыі літаратурнага пра-цэсу на Беларусі у канцы XVI — першай палове XVII ст.

Плённа развівалася сілабічная паэзія, ля вытокаў якой стаялі Я. Вісліцкі, А. Рымша, Ф. Утчыцкі, І. Іяўлевіч і С. Полацкі. Асаблівасць беларускай паэзіі пачатку XVI ст. — стварэнне вершаваных твораў на лацінскай мове, шырокае бытаванне гістарычных паэм, панегірычных эпіграм, элегій. У гістарычнай паэме Яна Вісліцкага "Пруская вайна" (1516) услаўляецда перамога пад Грунвальдам.

Выдатным дасягненнем усей старажытнай культуры ўсходніх славян былі зборнікі Сімяона Полацкага (1629—1680) "Псалтыр рыфмаваная", "Вертоград многоцветный" і "Рифмологион". У сваіх вершах паэт усхваляў высокае прызначэнне чалавека, асвятляў шматлікія грамадска-палітычныя падзеі, падымаў маральна-філасофскія і сямейна-бытавыя праблемы, палемізаваў з кансерватыўнымі прадстаўнікамі царкоўнай іерархіі. С. Полацкі ачысціў паэтычную мову ад уплыву гутарковай стыхіі і наблізіў яе да рытарычна-дэкламацыйных традыцый старажытнага віційства.

У развіцці архітэктуры на беларускіх землях спалучаліся нацыянальныя і заходнееўрапейскія традыцыі, якія прынеслі на Беларусь гатычны, раманскі стылі і стыль барока. Творча пераасэнсоўваючы тэту спадчыну, беларускія майстры стварылі самабытныя і арыгінальныя помнікі дойлідства.

У сувязі з пастаяннай знешняй небяспекай у гэты час было пабудавана шмат крэпасцяў і замкаў. Адным з моцных абарончых збудаванняў стаў замак у Наваградку, які быў абнесены мураван-ымі сценамі і шмат’яруснымі ве-жамі. Адначасова з’явіліся замкі ў Лідзе, Крэве, Гародні, якія разам з мураванымі і драўлянымі замкавымі пабудо-вамі іншых гарадоў і мястэчак Беларусі стваралі абарон-чую сістэму агульнадзяржаўнага значэння. Абарончы характар насіла архітэктура замкаў у Сма-лянах і Койданаве. У пачатку XVI ст. магнацкім родам Ільінічаў была пабудавана жамчужына беларускага камен-нага дойлідства — Мірскі замак.

Дойліды дасягнулі высокага мастацкага ўзроўню у культавай архітэктуры. Быў створаны новы стыль — беларуская готыка, узорамі якой сталі цэрквы абарончага характару у Сынкавічах, Мала-Мажэйкаве (Мураванцы), Супраслі і Заслаўі. У другой палове XVI ст. на Беларусі пачалі з’яўляцца культавыя пабудовы у стылі рэнесансу (пратэстанцкі сабор у Смаргоні і каталіцкі касцёл у Нясвіжы). 3 канца XVI ст. узводзяцца барочныя помнікі — езуіцкі касцёл у Нясвіжы, які быў пабудаваны архітэктарам-італьянцам Дж. М. Бернардоні. Барочнай архітэктуры ўласціва прасторавая разгорнутасць, ансамблевасць і ды-намічнасць кампазіцыі.

У выяўленчым мастацтве Беларусі пашыраюцца іканапіс, фрэскі, дэкаратыўная скульптура палацаў і культавых пабудоў. Наибольшую цікавасць сярод твораў жывапісу таго часу выклікаюць абразы "Адзігітрыі Іерусалімскай" з пінскай Варварынскай царквы, "Замілаванне" з Маларыты. У другой палове XVI ст. у іканапісе адчуваюцца рысы Адраджэння, кампазіцыі вызначаюцца прасторавасцю пабудовы, з’яўля-юцца элементы бытавога характару (абраз "Нараджэнне Маці Боскай" Пятра Яўсеевіча з Галынца, 1649). Фоны абразоў часта ўпрыгожваліся разьбяным залачоным арна-ментам, які надаваў твору дэкаратыўнасць.

У XV ст. з’яўляюцца творы свецкага жывапісу — партрэты княгіні Ганны Радзівіл, слуцкага князя А.Алелькавіча, вядомага магната Аляксандра Хадкевіча і інш. Структура сістэмы размалёвак становіцца больш адвольнай, насычанай канкрэтнымі дэталямі. 3 канца XVI ст. у жывапісе акрамя партрэтнага ўзнікаюць гістарычны, ба­тальны і іншыя жанры. У скульптуры гэтага часу назіраецца.цікавасць да рэальнага чалавека, вобразам надаюцца рысы індывідуальнасці. Выразнасць пластычнай мовы вызначае кампазіцыю "Марыя з дзіцем" у Нясвіжы.

У XV — XVII стст. пры Слуцкім, Супрасльскім, Пінскім, Ляшчынскім манастырах існавалі бібліятэкі. Ствараліся яны таксама пры калегіумах у Гародні, Бярэсці, Менску, Наваградку і інш., фарміраваліся буйныя прыватнаўласніцкія зборы — наваградскага ваяводы, канцлера Вялікага Княства Літоўскага Альбрэхта Гаштольда, Радзівілаў, Сапегаў.

Такім чынам, менавіта XIII — XVII стст. сталі тым часам, калі культура беларускага народа, развіваючыся на ўласнай аснове, узбагацілася здабыткамі сусветнай цывілізацыі і актыўна ўключылася у агульнаеўрапейскі культурна-гістарычны працэс.


14. Народнасць – гэта гістарычная супольнасць людзей, якая заснавана на адзінстве тэрыторыі, мовы, культуры і некаторай агульнасці гаспадарчага жыцця. Яна характарызуецца таксама наяўнасцю самасвядомасці, этнічнай свядомасці, асаблівасцямі псіхалагічнага складу і характару паводзін. Трэба мець на ўвазе, што, як гістарычная катэгорыя, народнасць прыходзіць на змену роду і племені і папярэднічае нацыі. Кожная з гэтых этнасацыяльных форм з'яўляецца пэўнай ступенню фарміравання этнаса. Этнас – гэта ўстойлівая агульнасць людзей, якая складваецца на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца адзінствам мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і самасвядомасці, якія адлюстраваны ў адной назве і ўяўленнях аб адзінстве паходжання.

Неабходна вызначыць, як узнікла беларуская народнасць і якія былі прычыны для яе ўзнікнення. На гэтыя пытанні адназначна адказаць нельга, таму што на сённяшні дзень у гісторыкаў і этнографаў не існуе адзінай думкі. Пытанне аб часе, вытоках, этапах фарміравання беларускай народнасці адносіцца да складаных праблем сярэднявечнай гісторыі Беларусі. І тым не менш можна вызначыць час і галоўныя перадумовы, якія садзейнічалі фарміраванню беларускай народнасці. Многія даследчыкі лічаць, што галоўную ролю ў фарміраванні беларускага этнасу і Беларусі сыграла палітычнае аб'яднанне беларускіх зямель у складзе адной дзяржавы – ВКЛ. Падмацуйце гэтую думку гісторыкаў фактамі і сваімі разважаннямі. Пералічыце мерапрыемствы, якія садзейнічалі цэнтралізацыі вярхоўнай улады ў ВКЛ і кансалідавалі этнічную тэрыторыю беларускай народнасці.

Ва ўтварэнні беларускай народнасці важную ролю адыграў і сацыяльна-эканамічны фактар: развіццё ўнутранага рынку, умацаванне эканамічных сувязей, кансалідацыя гарадскога насельніцтва ў саслоўе мяшчан і інш. Дайце больш падрабязную характарыстыку гэтаму фактару.

Палітычны і эканамічны фактары з'яўляліся "фонам", на якім адбывалася фарміраванне і развіццё беларускага этнасу. Палітычная і сацыяльна-эканамічная інтэграцыя ў межах адной дзяржавы стварала амаль што аднолькавыя ўмовы для этнакультурнага развіцця розных зямель, прывяла да нівеліроўкі мясцовых асаблівасцяў.

Станаўленне і развіццё беларускай народнасці праходзіла ў складанай міжнароднай сітуацыі. Неабходнасць сумеснага супрацьстаяння народаў Вялікага княства Літоўскага спачатку супраць агрэсіі крыжакоў і мангола-татараў, а затым – Маскоўскага княства, садзейнічала аб'яднанню беларускіх зямель і развіццю пачуццяў нацыяльнай самасвядомасці.

Трэба адзначыць важную ролю ў фарміраванні беларускай народнасці і рэлігійнага фактару. У эпоху сярэднявечча, калі рэлігія займала пануючае становішча ў грамадскай свядомасці, ён меў вызначальнае значэнне ў этнічным развіцці. Да сярэдзіны XVI ст. большасць насельніцтва Беларусі складалі праваслаўныя. Нават сярод шляхты беларускага паходжання ўдзельная вага католікаў ў гэты час была нязначнай. Успомніце, у выніку якіх падзей і працэсаў беларускія феадалы аказаліся ў лоне каталіцызму.

Пералічаныя фактары садзейнічалі развіццю іншых этнаўтваральных працэсаў у фарміраванні беларускага этнасу, у першую чаргу, выпрацоўцы адзінства мовы і культуры.

Аднак былі і фактары, якія тармазілі працэс утварэння беларускай народнасці. Гэта пашырэнне прывілеяў пануючага класа, каталіцкая экспансія, паланізацыя беларускіх феадалаў. Раскрыйце адмоўны ўплыў гэтых фактараў і выкажыце свае меркаванні.

Беларуская народнасць як этнічная супольнасць мае шэраг агульных прыкмет: этнічная тэрыторыя, адзінства мовы і культуры, этнічная самасвядомасць, менталітэт.

Этнічная тэрыторыя – гэта тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа, з якой цесна звязана яго паходжанне і далейшая гісторыя. Этнічная тэрыторыя Беларусі ахапіла пераважна ўсходнеславянскія землі, на якіх жылі нашчадкі крывічоў (Віцебшчына, Смаленшчына, Невельшчына), гістарычнай Літвы (Віленшчына, Гарадзеншчына), дрыгавічоў (цэнтральная Беларусь, Палессе, Берасцейшчына), радзімічаў (Магілёўшчына, Гомельшчына, заходняя Браншчына). У XVI – XVII стст. амаль уся тэрыторыя будучай беларускай народнасці знаходзілася ў межах ВКЛ і складала прыкладна 260 тыс. кв. км. Звярніцеся да карты і вызначце этнічную тэрыторыю беларускай народнасці. Важна ўсвядоміць, што цэласнасць этнічнай тэрыторыі спрыяла працэсам кансалідацыі насельніцтва ў адзіную супольнасць, узнікненню аднароднасці такіх прыкмет, як мова, культура, самасвядомасць.

З XIII ст. на этнічнай тэрыторыі Беларусі стала вядомай самастойная мова са сваімі спецыфічнымі і сінтаксічнымі асаблівасцямі і лексічным складам, якая ўжо карэнным чынам адрознівалася ад старажытнарускай, расійскай і ўкраінскай моў. Абапіраючыся на гістарычную і лінгвістычную навукі, канкрэтызуйце адметныя асаблівасці беларускай мовы. Трэба ўлічваць, што развіццю старажытнабеларускай (ці як яе называлі тады "рускай") мовы спрыяла тое, што ў XIV–XVII стст. яна з'яўлялася дзяржаўнай мовай ВКЛ. Падумайце, калі і чаму беларуская мова пачала здаваць свае пазіцыі.

Адначасова з фарміраваннем беларускай мовы ў XIV–першай палове XVI стст. ішоў працэс нівеліроўкі матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. Развіваліся і замацоўваліся асноўныя асаблівасці яе гаспадарчага і грамадскага побыту: тып жылля, яго ўнутранае ўбранне і хатняе начыненне, вопратка, ежа, абрады і звычаі. З'яўляецца шэраг новых рыс у матэрыяльнай і духоўнай культуры. Найбольшая колькасць новаўтварэнняў адносіцца да XV–XVI стст. Культура ў гэты час набыла самабытны характар, нацыянальную своеасаблівасць. Неабходна праілюстраваць гэтую своеасаблівасць шляхам апісання такіх новых тыпаў пасяленняў, як мястэчкі, фальваркі, засценкі, ваколіцы; беларускага нацыянальнага касцюма, беларускай народнай кухні і інш.

Адным з галоўных вынікаў аб'яднаных этнічных працэсаў і асноўным паказчыкам ступені кансалідацыі народа выступае этнічная самасвядомасць – усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. Акрэсліце асноўныя пласты беларускай народнасці, якія праяўлялі любоў да роднага краю, зацікаўленасць у мінулым свайго народа і клопат аб развіцці нацыянальных форм духоўнай культуры. Важна ведаць, што думка аб нацыянальнай годнасці, гонары за сваю радзіму, народ, культуру ўпершыню была абгрунтавана ў творах М. Гусоўскага, Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага. Назавіце творы гэтых аўтараў і падбярыце ўрыўкі з іх, каб пацвердзіць гэты факт.

Знешняй формай праяўлення самасвядомасці з'яўляецца назва народа – этнонім. Назавіце этнонімы, якія выкарыстоўваліся для абазначэння насельніцтва Беларусі і знайдзіце на карце землі, якім яны адпавядалі.

Паступова складваўся і асобны менталітэт беларускага народа. Вызначце змест паняцця менталітэт і ахарактарызуйце лепшыя маральныя якасці беларусаў, адзначце адмоўныя бакі беларускага менталітэту. Падумайце, ці захавалі беларусы непаўторныя рысы свайго нацыянальнага характару, па якіх іх можна назваць і сёння.

Такім чынам, перыяд XIV–сярэдзіны XVII стст. стаў для беларускай народнасці часам станаўлення, развіцця і ўздыму. Яго паспяховае развіццё абарвала вайна 1654 – 1667 гг., якая стала першай нацыянальнай катастрофай. У наступныя часы ідзе працэс размывання і заняпаду беларускага этнасу, які выразіўся спачатку ў яго масавай паланізацыі, а потым і русіфікацыі.

У XIV–першай полове XVI стст. склаліся асноўныя прыкметы беларускай народнасці. Адным з важнейшых яе кампанентаў выступае этнічная самасвядомасць – усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. Знешняй формай праяўлення самасвядомасці з'яўляецца назва народа – этнонім. Але як і калі з'явілася назва "Беларусь", калі замацавалася за ўсёй этнічнай тэрыторыяй і што яна абазначала? Адказаць на гэтыя пытанні адназначна сёння пакуль што немагчыма, таму што ў географаў, этнографаў і гісторыкаў існуюць розныя пункты погляду. Неабходна з імі азнаёміцца.

Назвы "Беларусь", "беларусы" хоць і даўнія, але не мясцовага паходжання. Тэрмін "Белая Русь" упершыню сустракаецца ў летапісах пад 1135 г. у дачыненні да Уладзіміра-Суздальскага княства. З другой паловы XII ст. гэтым тэрмінам называліся таксама маскоўскія, смаленскія і пскоўскія землі. Пасля XV ст. гэты тэрмін ужо не выкарыстоўваўся для абазначэння Маскоўскай Русі.

Нашы землі ўпершыню выступілі пад назвай "Белая Русь" толькі ў 1305 г. на старонках Іпацьеўскага летапісу. Першапачаткова гэта назва адносілася толькі да Полацкай зямлі. Пазней яна замацоўваецца за ўсходнебеларускімі землямі: Віцебшчынай, Смаленшчынай, Магілёўшчынай і толькі ў другой палове XIX ст. распаўсюдзілася на ўсю нашу Бацькаўшчыну, а ў XX ст. была канстытуцыйна замацавана ў назве рэспублікі.

Тлумачэнняў паходжання і назвы "Белая Русь" безліч, але ўсе яны з'яўляюцца здагадкамі. Пералічыце вядомыя погляды вучоных наконт дадзенай назвы і вызначце фактары, якія яны бралі за аснову ў тлумачэнні тэрміну "Белая Русь". Звярніце ўвагу на замежныя хронікі XIV–XVI стст., дзе ўжываецца тэрмін Белая Русь і абазначаецца яе месцазнаходжанне.

Тэрмін "Белая Русь" ніколі не ўжываўся ў афіцыйных актах ВКЛ у дачыненні да тэрыторыі сучаснай Беларусі або ўсяго княства.

У XIV–першай палове XIX стст. тапонім "Белая Русь" і этнонім "беларусы" не ахоплівалі ўсёй нашай зямлі і этнасу, а з'яўляліся толькі лакальна-тэрытарыяльным вызначэннем. Заходнія беларускія землі да XIX ст. Белай Руссю не называліся. Існавалі іншыя гістарычныя назвы: Літва, Чорная Русь, Русь Літоўская, Падляшша (Брэшчына) і інш. У XVI і асабліва ў XVII–XVIII стст. назва Літва распаўсюджваецца амаль на ўвесь беларускі этнас. Такая форма "нацыянальнага" самавызначэння насельніцтва Беларусі (асабліва шляхты) ўмацоўваецца пасля аб'яднання ВКЛ з Польскім каралеўствам у Рэч Паспалітую.

Мясцовыя магнаты і шляхта доўгі час падкрэслівалі, што яны менавіта "ліцвіны", чым выказвалі даволі высокі ўзровень дзяржаўна-нацыянальнай самасвядомасці. "Мы і палякі, хоць і брацьця, але зусім адметных звычаяў", – пісаў у канцы XVI ст. канцлер Л. Сапега.

Такім чынам, зыходзячы з вышэй сказанага, патрэбна ўсвядоміць наступнае: нельга аддзяляць назвы Літва і Русь. Інакш мы не знойдзем сябе ў гісторыі, заблытаемся, што ў нашай культуры нашае, а што чужое, адкуль мы і адкуль іншыя.

Названыя этнонімы – ліцвіны і беларусы – у залежнасці ад абставін маглі ўжывацца паасобку ці сумесна ("ліцвін рускага роду", "ліцвін – беларусец"), але ўсе яны з'яўляліся элементамі этнічнай самасвядомасці беларускага народа.


Ад Сярэдніх вякоў да Новага часу. Паняцце "Новы час" з'явілася ў эпоху Адраджэння і звязвалася з развіццём асобы, навукі і культуры. Гуманісты лічылі, што чалавецтва ўступіла ў асобны — Новы — перыяд свайго развіцця. 3 канца XVII ст. у заходнееўрапейскіх універсітэтах традыцыйным стала дзяленне сусветнай гісторыі на старажытную гісторыю, Сярэднія вякі і Новы час. Гэтай перыя-дызацыяй гістарычная навука карыстаецца да сённяшняга дня. У XX ст. з'явілася паняцце "найноўшая", або "сучасная гісторыя".

Новы час бярэ свой пачатак на рубяжы XV — XVI стст. 3 ім звязаны такія падзеі, як адкрыццё Амерыкі, Рэфарма-цыя, Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя. Новая гісторыя завяршаецца ў пачатку XX ст. Рубяжом паміж новай і най-ноўшай (сучаснай) гісторыяй прынята лічыць Першую сус-ветную вайну 1914 — 1918 гг. У сваю чаргу Новы час падзя-ляецца на два перыяды: да Вялікай французскай рэвалюцыі і пасля яе.

У начальны перыяд Новага часу адбываецца зараджэнне сучаснай навукі. Значныя поспехі былі дасягнуты ў галіне прыродазнаўства, у геаграфіі і астраноміі. Далёкія марскія экспедыцыі пашыралі прасторавыя ўяўленні людзей, пры-мушалі вывучаць напрамкі ветру, плыні, клімат. Была засво-ена тэхніка вызначэння геаграфічнай даўгаты і шыраты, складзена дакладная карта Еўропы.

У галіне астраноміі рэвалюцыйную ролю адыграў вялікі польскі вучоны М. Капернік (1473—1543). Яго кніга "Аб вяр-

 

чэнні нябесных сфер" абгрунтоўвала геліяцэнтрычную ідэю, у адпаведнасці з якою Зямля не з'яўляецца цэнтрам свету, а круціцца вакол сваёй восі і вакол Сонца побач з іншымі пла-нетамі. Погляды Каперніка прапагандаваў вялікі італьянскі вучоны Дж. Бруна (1548—1600). Ён таксама сцвярджаў аб існаванні ў бяскрайнім сусвеце мноства сістэм, падобных да сонечнай.

У XVII ст. у Еўропе быў зроблены шэраг новых навуко-вых адкрыццяў, якія прывялі да ўтварэння новай прырода-знаўчай карціны свету, канчаткова змянілі сярэднявечныя погляды. Узніклі новыя метады і прынцыпы навуковага па-знання. Так, нямецкі вучоны I. Кеплер (1571—1630) абгрун-таваў і развіў геліяцэнтрычную тэорыю Каперніка, адкрыў тры законы руху планет. Італьянец Г. Галілей (1564—1642) эксперыментальна пацвердзіў ідэі Каперніка. Ён сканструя-ваў тэлескоп для назірання за нябеснымі целамі, які павяліч-ваў памеры назіраемых аб'ектаў у 32 разы. Англійскі вучо-ны I. Ньютан (1643—1727) адкрыў закон сусветнага прыця-жэння, які не толькі завяршыў геліяцэнтрычнае ўяўленне аб сонечнай сістэме, але і даў абгрунтаванне многім працэсам, якія адбываліся ў сусвеце, стаў асновай адзінай фізічнай кар-ціны свету.

Зараджэнне капіталістычных адносін. Істотныя зрухі ад-бываліся і ў галіне эканомікі. У прамысловай вытворчасці амаль паўсюдна былі ўдасканалены прылады працы і тэхна-лагічныя працэсы. Найбольш значным быўпрагрэс у здабы-ваючай і апрацоўваючай галінах. З'явілася даволі складанае для свайго часу абсталяванне для шахт, у металургічнай пра-мысловасці замест невялікіх горнаў пачалі будаваць больш высокія, якія сталі правобразам будучых доменных печаў. У металаапрацоўцы былі ўдасканалены молаты, у тэкстыльнай прамысловасці замест прымітыўнага вертыкальнага станка з'яўляецца гарызантальны ткацкі станок. Са з'яўленнем сва-боднага капіталу ўзнікаюць майстэрні або прадпрыемствы, якія атрымалі назву мануфактуры (ад лац. тапідз — рука, іасіііга — вырабляць). Характэрнымі прыкметамі мануфак-туры сталі падзяленне працы і выкарыстанне наёмных ра-бочых.

 

Істотныя зрухі адбыліся і ў развіцці сродкаў перамяш-чэння, асабліва ў марскім транепарце. З'яўленне ў пачатку XVII ст. агнястрэльнай зброі прывяло да сапраўднай рэвалю-цыі ў ваеннай справе. 3 пачаткам кнігадрукавання з'явілася новая галіна — тыпаграфская справа; пачалі вырабляць аку-ляры і гадзіннікі. Далейшае развіццё тэхнікі і тэхналогіі, хоць і не такое хуткае, адбывалася і ў сельскай гаспадарцы.

На аснове прагрэсу ў матэрыяльнай вытворчасці назіралі-ся змены ў гаспадарчых адносінах. Калі раней значная част-ка насельніцтва вяла натуральную гаспадарку, то зараз павя-лічылася роля таварна-грашовых адносін. Адначасова пашы-рыўся ўнутраны рынак, дзе галоўнай дзеючай асобай стано-віцца купец. Ускладнілася грашовае абарачэнне, з'явіліся но-выя віды гандлёвых здзелак і пагадненняў, біржа ператвары-лася ў месца аперацый з таварамі і каштоўнымі паперамі, развіваліся крэдыт і банкаўская справа. Усё гэта садзейніча-ла з'яўленню свабоднага капіталу — адной з рашаючых умоў зараджэння ў феадальным грамадстве капіталістычнага ўкла-ду. Фарміруюцца класы буржуазіі і наёмных рабочых.

У выніку глыбокіх зрухаў у эканамічнай і сацыяльнай структуры грамадства змянілася форма феадальнай дзяржа-вы — саслоўная манархія ў большасці еўрапейскіх краін ус-тупіла месца абсалютызму. Кароль не толькі сканцэнтраваў у сваіх руках вышэйшую дзяржаўную ўладу, але і падпарадка-ваў царкву. Феадальная знаць і дваранства ўбачылі пагрозу сваім эканамічным і палітычным прывілеям і павялі бараць-бу супраць узмацнення каралеўскай улады. У гэтых умовах манархія пачала шукаць апору ў апазіцыйнай феадалам палі-тычнай сіле — буржуазіі. Буржуазія давала абсалютнай ма-нархіі фінансавыя сродкі, а ўзамен атрымлівала выгады ад пратэкцыянісцкай і меркантыльнай палітыкі абсалютызму, Такі саюз цалкам задавальняў буржуазію, таму што дазваляў ёй умацаваць свае пазіцыі.

Абсалютная манархія адыграла ў еўрапейскіх краінах ста-ноўчую ролю ў развіцці нацыянальнай прамыеловасці і ганд-лю, а таксама ў завяршэнні палітычнай цэнтралізацыі. Ад-нак гістарычна прагрэсіўнае ўздзеянне феадальна-абсалютыс-цкая манархія аказвала нядоўга. Калі буржуазія ператвары-

 

лася ў магутную эканамічную сілу і пачала прэтэндаваць на палітычную ўладу, абсалютызм перайшоў да палітыкі падаў-лення і рабавання буржуазіі. У сваю чаргу буржуазія, якая адлюстроўвала інтарэсы прагрэсіўнай часткі грамадства, па-зяла адкрытую барацьбу супраць абсалютызму і сіл феадаль-най рэакцыі. Гэты непрымірымы канфлікт знайшоў сваё вырашэнне ў буржуазных рэвалюцыях.

Рэвалюцыі Новага часу. Першая еўрапейская буржуаз-ная рэвалюцыя адбылася ў Нідэрландах у 1566—1579 гг. Яе асноўнымі прычынамі былі: 1) ранняе развіццё капіталізму; 2) прыгнёт іспанскай кароны, бо Нідэрланды былі калоніяй Іспаніі. У першай палове XVI ст. склаліся глыбокія супярэч-насці паміж буржуазным развіццём Нідэрландаў і палітычным рэжымам феадальнай Іспаніі. Гэта надало буржуазнай рэвалю-цыі нацыянальна-вызваленчае адценне.

Паўстанне пачалося ў 1566 г. і з перапынкамі працягва-лася да 1579 г. У студзені 1579 г. была заключана Утрэхцкая унія, якая паклала пачатак існаванню сямі Злучаных правін-цый Нідэрландаў. Так узнікла першая буржуазная рэспублі-ка, ядром якой стала Галандыя. Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя насіла лакальны характар і адыграла вялікую ролю ў развіцці капіталізму непасрэдна ў Галандыі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 541; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.