КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. 6 страница
Намнога болыпае значэнне для Еўропы мела Англійская буржуазная рэвалюцыя 1640 — 1660 гг. Тут яшчэ ў пачатку XVII ст. абвастрыліся палітычныя, сацыяльныя і рэлігій-ныя супярэчнасці, што і з'явілася асноўнай прычынай рэ-валюцыі. У выніку першай (1642 —1646) і другой (1648) грамадзянскіх войнаў значна змянілася палітычная сістэ-ма краіны. У Англіі была абвешчана канстытуцыйная ма-нархія. У адпаведнасці з выбарчай рэформай (1654) боль-шасць месц у парламенце атрымалі дваране, буйная і ся-рэдняя буржуазія. Закон 1689 г. зацвердзіў уладу парла-мента, які з гэтага часу стаў вышэйшым заканадаўчым органам у краіне. Англійская буржуазная рэвалюцыя з'явілася першай рэ-валюцыяй "еўрапейскага маштабу", якая нанесла сакрушаль-ны ўдар па феадалізму. Англійская буржуазія атрымала дос-туп да ўлады і свабоду прадпрымальніцкай дзейнасці. Былі адкрыта аб'яўлены буржуазныя парадкі, якія ў далейшым прыйшлі на змену і ў іншых краінах Заходняй Еўропы. Утварэнне каланіяльнай сістэмы. 3 развіццём капіта-лізму цесна звязаны пачатак каланіяльных захопаў. Та-варна-грашовыя адносіны, якія ў гэты час хутка распаў-сюджваліся, зрабілі золата галоўным крытэрыем багацця. Нязначныя запасы каштоўных металаў у Еўропе падштур-хоўвалі еўрапейцаў да пошуку новых зямель, багатых зо-латам. Паняцце "каланізацыя" і "каланіялізм" маюць два зна-чэнні. У шырокім сэнсе слова "каланізацыя" абазначае ства-рэнне на чужой тэрыторыі пасяленняў жыхароў якой-не-будзь іншай краіны. У вузкім сэнсе яно абазначае захоп чу-жой тэрыторыі з мэтай эксплуатацыі мясцовага насельніц-тва. Перпіымі з еўрапейскіх краін на шлях каланіяльных захопаў бталі Іспанія і Партугалія. Найболыпую зацікаўле-насць у іх выклікалі багатыя краіны Усходу. Аднак шыро-кае пранікненне еўрапейцаў на Усход стала магчымым толькі пасля экспедыцыі Васка да Гамы, які адкрыў марскі шлях у Індыю ў абход Афрыкі. Да канца XVI ст. у сувязях з Усхо-дам дамінавалі партугальцы. У XVII ст. пранікненне на Ус-ход пачаді галандцы, французы і англічане. Найбольшага поспеху каланізатары дасягнулі ў тых рэ-гіёнах, дзе не існавала моцных дзяржаў. Там жа, дзе скла-ліся магутныя цэнтралізаваныя краіны, еўрапейцам доўгі час не ўдавалася ўстанавіць сваё панаванне. Спачатку яны змаглі стварыць свае апорныя пункты ў шэрагу краін — Японіі, Кітаі, Бірме, аднак да канца XVIII ст. адтуль былі выгнаны. Першапачаткова эксплуатацыя калоній вялася шляхам рабавання, які асабліва эфектыўна выкарыстоўвалі партугаль-цы і іспанцы. Галандцы, французы і англічане, замацаваў-шыся на Усходзе, сталі на шлях развіцця гандлю. 3 усходніх краін яны вывозілі тавары, якія карысталіся попытам у Еў-ропе. Паступова гандаль ператварыўся ў галоўны від адносін паміж Захадам і Усходам; рабаванні адышлі на другое месца. Таму невыпадкова перыяд XVI — XVII стст. атрымаў назву перыяду гандлёвай экспансіі еўрапейцаў на Усход. Неабходна адзначыць, што еўрапейскае пранікненне ў гэты час мала хвалявала правіцеляў усходніх краін. Усход па сваёй эканамічнай і ваеннай магутнасці перасягаў Захад. Ак-рамя таго, мясцовыя валадары былі зацікаўлены ў гандлі з Захадам, які прыносіў ім значныя даходы. Напрыклад, сул-таны Асманскай імперыі нават заахвочвалі гандлёвыя кан-такты з еўрапейцамі і ўводзілі для еўрапейскіх купцоў знач-ныя льготы. Усходніх правіцеляў хвалявала не столькі магчымасць вай-ны з еўрапейцамі, колькі іх культурны ўплыў, у якім бачы-лася пагроза існуючым парадкам. Па-першае, хрысціянства, якое распаўсюджвалася на Усходзе, магло быць выкарыстана апазіцыяй. Па-другое, еўрапейцы прыносілі з сабою новыя каштоўнасці і маральныя нормы: індывідуалізм, свабоду асо-бы, імкненне да актыўнай дзейнасці і г.д. Менавіта таму правіцелі Японіі, Кітая, Карэі ў XVI — XVII стст. сталі на шлях самаізаляцыі ад знешняга свету. Аднак гэта самаізаля-цыя не была абсалютнай. Абмежаваны гандаль з еўрапейцамі захоўваўся, аднак быў пастаўлены пад жорсткі дзяржаўны кантроль. У цэлым пранікненне еўрапейцаў на Усход аб'ектыўна мела прагрэсіўнае значэнне, таму што вяло да пераадольван-ня ізаляванасці двух цэнтраў сусветнай цывілізацыі. У той жа час гэты працэс набыў від каланіяльных захопаў, раба-вання падпарадкаваных народаў. У XVI — XVII стст. гэтыя негатыўныя вынікі каланізацыі толькі пачыналі праяўляц-ца. Усход у гэты час быў дастаткова моцным, каб даць у выпадку неабходнасці адпор каланізатарам. Тым не менш еўрапейцы пастаянна пашыралі зону свайго ўплыву ва ўсходніх краінах. Далейшае развіццё каланіялізму залежала ад таго, як адкажа Усход на еўрапейскае пранікненне. У 1492 г. з Іспаніі адправілася экспедыцыя пад кіраўніц-твам X. Калумба, якая мела за мэту адкрыць марскі шлях у Індыю. Праз 70 дзён экспедыцыя дасягнула ўзбярэжжа Аме-рыкі. 3 пачатку XVI ст. пачынаецца заваяванне Іспаніяй Паўднёва-Амерыканскага кантынента, якое фактычна завяр-шылася да сярэдзіны стагоддзя. Выключэннем стала толькі Бразілія, якую захапіла Партугалія. Каланізацыя Амерыкі ўяўляла сабою варварскае знішчэн-не індзейскіх плямёнаў, іх культуры і прыродных рэсурсаў кантынента. Індзейскае насельніцтва значна скарацілася, таму ў хуткім часе ў Амерыку сталі ўводзіць з Афрыкі неграў — рабоў для работы на плантацыях. 3 канца XVI ст. пачынаецца пранікненне ў Новы Свет англічан, якія пачалі захопліваць марскія шляхі і калоніі іспанцаў. Яны заснавалі ў Паўночнай Амерыцы шэраг ка-лоній, дзе на плантацыях таксама працавалі вывезеныя з Афрыкі рабы. У пачатку XVII ст. у барацьбу за калоніі ўсту-піла Галандыя. На ўзбярэжжы Паўночнай Амерыкі галанд-цам удалося заснаваць шэраг сваіх пасяленняў. Аднак у выні-ку трох англа-галандскіх войнаў XVII ст. яны перайшлі да Англіі. Каланіяльная палітыка была цесна звязана з развіццём капіталізму ў Еўропе. Розны ўзровень развіцця краін Еўро-пы і народаў Амерыкі прадвызначыў адставанне і залежныя формы іх інтэграцыі ў сусветны капіталістычны рынак. Такім чынам, у XVI — XVII стст. у краінах Заходняй Еўропы адбываліся важнейшыя падзеі, якія вызначылі ас-ноўныя кірункі развіцця сусветнай цывілізацыі. Зараджаўся капіталізм, адбываліся буржуазныя рэвалюцыі, пачыналася ўтварэнне каланіяльнай сістэмы. У сферу міжнародных ад-носін уцягваліся краіны Усходу.
Рзфармацыя і Контррэфармацыя. Геаграфічныя адкрыцці адкрылі перад еўрапейцамі дзверы ў новыя невядомыя землі і такім чынам падарвалі ўсталяваныя схаластычныя ўяўленні аб чалавеку і Сусвеце. Усё гэта суправаджалася аслабленнем тысячагадовага панавання каталіцкай царквы ў духоўным жыцці еўрапейскага грамадства, у якім наспявала імкненне выйсці з-пад татальнага кантролю Ватыкана. Распачаты з гэтай прычыны рэфарматарскі (пратэстанцкі) рух быў выкліканы, па-першае, жаданнем шырокіх колаў насельніцтва зрабіць царкоўныя падаткі меншымі, абрады — больш таннымі, пропаведзі — болын зразумелымі (латынь замянялася на родную мову); па-другое, мацнеючыя нацыя-нальныя дзяржавы адчувалі патрэбу ва ўласнай ідэалагічнай базе і жадалі мець падкантрольныя сабе царкоўныя інстыту-ты; па-трэцяе, дваранства і буржуазія прэтэндавалі на вяліз-ныя зямельныя ўладанні каталіцкіх кляштараў (у Англіі ім належала да 40 % усіх асвоеных тэрыторый); па-чацвёртае, пратэстанцкі рух дазваляў кансалідаваць грамадства для пра-вядзення радыкальных буржуазных пераўтварэнняў.
Вынікам Рэфармацыі стала стварэнне з пачатку XVI ст. шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, якія адасобіліся ад каталіцт-ва. У большасці краін Германіі і Скандынавіі атрымала рас-паўсюджанне лютэранства (назва паходзіць ад імя заснаваль-ніка М. Лютэра, адметна абраннем абшчынамі сабе паста-РаЎ)> У Швейцарыі і Шдэрландах — кальвінізм (назва па-ходзіць ад імя заснавальніка Ж. Кальвіна, адметная сваім сурова-аскетычным духам), у Англіі — англіканская царква (кампрамісны кірунак з уласнай царкоўнай іерархіяй і не-ўжываннем свечак, ладану, сутаны і споведзі). Агульнымі для ўсіх іх былі спадзяванне на выратаванне праз асабістую веру і без дапамогі царквы, адмова ад асобна-га стану святара ў грамадстве, прызнання Бібліі адзінай кры-ніцай веравучэння, прыняцце толькі некаторых з таінстваў (хрышчэнне і прычасце). Іх стварэнне адбывалася пры ак-тыўнай падтрымцы правячых колаў і буржуазіі азначаных краін. Лепшым прыкладам гэтага з'яўляецца Аўгсбургскі рэлігійны мір, які быў заключаны ў 1555 г. Згодна яму гер-манскія князі-лютэране дамагліся ад імператара Карла V прыз-нання права на свабоду веравызнання для сваіх падданых. Агучаны тут лозунг «чыя краіна, таго і вера» можна лічыць адным з галоўных пастулатаў Рэфармацыі. Хуткае распаўсюджанне пратэстантызму прымусіла Ва-тыкан прыняць шэраг захадаў, якія ў далейшым атрымалі назву Контррэфармацыі. У першую чаргу яны былі накірава-ны на ўмацаванне пазіцый каталіцызму ў свеце. Асноўныя палажэнні Контррэфармацыі былі выпрацаваны на знакамі-тым Трыдэнцкім Усяленскім саборы, які з перапынкамі пра-цягваўся з 1545 па 1563 г. У яго пастановах была ўмацавана ўлада Рымскага Папы і біскупаў, пацверджаны асноўныя рэлігійныя дагматы каталіцкага вучэння (выдадзена спецы-яльнае "Трыдэнцкае спавяданне", якому павінны былі пры-сягнуць ўсе святары і прафесары каталіцкіх універсітэтаў). Акрамя таго, Усяленскі сабор зацвердзіў дзейнасць створа-нага ў 1542 г. Вярхоўнага інквізітарскага трыбуналу, мэта якога заключалася ў выкараненні тэорый і ідэй, якія супярэ-чылі Св. Пісанню, што прывяло ў далейшым да пакарання дзесяткаў тысяч людзей (Дж. Бруна, Дж. Ваніні, Г. Галі-лей). Таксама тут атрымаў афіцыйнае прызнанне манаскі ордэн езуітаў, які быў заснаваны I. Лайёлай у 1534—1540 гг. і ставіў перад сабой мэту праз стварэнне шырокай сеткі наву-чальных устаноў усталяваць кантроль над грамадска-палітыч-ным і культурным жыццём вядучых краін свету. Менавіта ў Трыдэнце быў складзены і сумнавядомы "Індэкс забароненых кніг", што прывёў да значнага пашырэння царкоўнай цэнзуры і замарудзіў развіццё навукі і адукацыі (у 1616—1828 гг. у гэтым спісе фігуравалі, напрыклад, творы М. Каперніка). Трэба адзначыць, што ўплыў Контррэфармацыі адчуваў-ся ва ўсім свеце. Найболып вядомымі негатыўнымі праявамі яе ажыццяўлення сталі: бязлітасная дзейнасць судоў інквізіцыі ў Іспаніі, а таксама Варфаламееўская ноч у Фран-цыі (24—25 жніўня 1572 г.), калі былі забіты тысячы фран-цузскіх пратэстантаў (гугенотаў). Падобныя жорсткія заха-ды здолелі стрымаць далейшае распаўсюджанне рэфарматар-скага руху, але цалкам вярнуць сабе ранейшае вядучае месца Ватыкан быў ужо не ў стане. Такім чынам, еўрапейская цывілізацыя ў разгледжаны час перажывала складаны перыяд трансфармацыі, вынікам якога стала ўмацаванне пазіцый новага буржуазнага ладу, складванне першых каланіяльных імперый і абвастрэнне міжканфесіянальных адносін. Дзякуючы ж Рэнесансу наву-ка і культура зрабілі сапраўдны рывок наперад, што прывяло да істотных змен у сацыяльна-грамадскім жыцці ўсёй Еўропы. 16. Гiсторыя зблiжэння Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам бярэ свой пачатак з Крэўскай уніі 1385 г., калi дзве дзяржавы ўпершыню аб'ядналiся на аснове дынастычна-персанальнай унii пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палiтыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне унiй (у 1401, 1413, 1446, 1501 гг.) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое, аб наяўнасці ў жыццi абедзвюх дзяржаў такiх фактараў, якiя падштурхоўвалi iх да зблiжэння. У XV-XVI стст. вызначылася трывалая тэндэнцыя: чым больш абвастралiся адносiны Вiльнi з Масквой, тым больш ВКЛ схiлялася да аб'яднання з Польшчай. Няўдачы ў Лiвонскай вайне, захоп войскам Iвана Грознага Прыбалтыкi i Полацка адсекла ўсходнюю i цэнтральную часткі Беларусi ад мора, што было цяжкiм ударам па гандлi. Сiлы дзяржавы былi на мяжы магчымага. Гэта вайна, як адзначалi пазней палiтыкi, прыгнала ВКЛ да новай унii з Польшчай. У XVI ст. апрача рэлiгiйных супярэчнасцяў, узніклі iншыя - ўнутрысаслоўныя супярэчнасцi памiж магнатэрыяй (багатай шляхтай) i шляхтай сярэдняй ды дробнай. Элiтарнае магнацтва, буйныя землеўласнiкi мелі амаль неабмежаваную ўладу ў ВКЛ, праводзiлі на соймах і сойміках свае рашэннi, манiпулявалі большасцю шляхтай, якая не мела ў дзяржаве нiякай рэальнай улады. Літвінскую шляхту прываблівалі "залатыя вольнасцi" польскай шляхты, якая мела доступ да ўлады, рашуча ўплывала на ўнутраную i знешнюю палiтыку ўрада. Дасягненне гэтых мэтаў літвінская шляхта звязвала з заключэннем унii з Польшчай. Альтэрнатывай саюза з Польшчай для ВКЛ магло быць заключэнне унii з Масковiяй i прызнанне над сабой улады Iвана IV цi яго сына. Але маскоўскае дваранства не мела такой вольнiцы, як польскiя шляхцiчы. Больш таго, гэта быў час апрычнiны, дэспатычны рэжым Iвана IV адпужваў літвінскую шляхту. На перамовах урад ВКЛ i кiруючыя колы Польшчы прапаноўвалi розныя ўмовы злучэння дзяржаў. Літвінскія палітыкі хацелi абмежавацца ваенна-палiтычным саюзам, якi б захаваў незалежнасць i самастойнасць княства. Прадстаўнiкi Польшчы стаялi за скасаванне незалежнасцi ВКЛ. Кожны бок цвёрда стаяў на сваiм. Для канчатковага вырашэння пытання аб унii на 23 снежня 1568 г. быў прызначаны з'езд у Люблiне. Паслы ВКЛ, у лiку якiх было шмат магнатаў, адчувалі, што абставiны складваюцца не на iх карысць, збiралiся памалу i як бы нехаця. Больш-менш значная колькасць iх сабралася толькi да 10 студзеня 1569 г. У склад дэлегацыi ВКЛ уваходзiлi канцлер i вiленскi ваявода Мiкалай Радзiвiл Руды, падканцлер Астафей Валовiч, жамойцкi стараста Ян Хадкевiч, падскарбiй Мiкалай Нарушэвiч i iншыя ўплывовыя асобы. На сойм прыбылi кароль i каля 160 паслоў i сенатараў Польшчы i ВКЛ. У гэты ж дзень пачалiся перамовы. Амаль шэсць месяцаў працягваўся сойм. Кожны бок ставiў свае ўмовы, якiя не прымалiся супрацьлеглым. Нiхто не саступаў. Больш таго, дэлегацыя ВКЛ раскалолася на магнацкую i шляхецкую групы, з якiх першая была супраць, а апошняя стаяла за ўтварэнне унii з Польшчай. Калi паслы княства ўбачылi пагрозу гвалтоўнага заключэння унii на непрымальных для сваёй дзяржавы ўмовах, яны ў знак пратэсту ў ноч на 1 сакавiка 1569 г. пакiнулi Люблiн з намерам сарваць перамовы. Пры падтрымцы польскiх паслоў вялiкi лiтоўскi князь, кароль польскi Жыгiмонт Аўгуст, скарыстаў цяжкае знешнепалiтычнае становiшча княства і фактычна здзейснiў акт дзяржаўнай здрады - незаконна, насуперак сваiм абяцанням i прысягам аб захаваннi цэласнасцi тэрыторыi ВКЛ, 5 сакавiка 1569 г. выдаў унiверсал аб перадачы Польшчы Падляшша з гарадамi Бельск, Беласток, Драгiчын-на-Бугу, Мельнiк. Такiмi ж незаконнымi актамi, без згоды сойма былi адарваны ад княства i далучаны да Польшчы Валынь, Падолле, Кiеўшчына. Супрацьпраўныя акты Жыгiмонта Аўгуста, разбурэнне адзiнага фронту барацьбы за незалежнасць княства з-за пазiцыi ўкраiнскiх паслоў i сенатараў зламалі супрацiў магнатаў. У чэрвенi на пагрозлiвы выклiк караля яны вярнулiся ў Люблiн. Жыгiмонт загадаў дэпутатам літвінам прыняць унiю. Магнаты пайшлi на згоду. 1 лiпеня 1569 г. быў падпiсаны акт унii. Паводле гэтага акта, Каралеўства Польскае i Вялiкае княства Лiтоўскае злучаліся ў адну дзяржаву, якая атрымлівала назву Рэч Паспалiтая. Унiя была заключана на наступных умовах: Top of Form 1 Bottom of Form 1 Злучаныя дзяржавы маюць аднаго гаспадара - караля, якi носiць тытул "кароль польскi i вялiкi князь лiтоўскi, рускi, прускi, мазавецкi, жамойцкi, кiеўскi, валынскi, падляшскi i лiфляндскi". Яго пасада была не спадчыннай, а выбарнай. Абiраюць яго народы абедзвюх дзяржаў разам, для гэтай мэты збiраецца сойм у Варшаве. Каранацыя караля адбываецца ў Кракаве. Лiтва не мае права абраць для сябе асобнага вялiкага князя. Для вырашэння найважнейшых дзяржаўных спраў збiраецца агульны сойм Рэчы Паспалiтай. Ён складаецца з дэпутатаў, абраных на павятовых соймiках. Пасяджэннi сойма праходзяць на польскай зямлi. Склiканне асобных соймаў для княтва i для кароны (с. зн. Польшчы) не прадугледжвалася. Усе нязгодныя з умовамi унii ранейшыя пастановы ВКЛ касуюцца. Украіна (Кіеўшчына, Валынь, Падолле i Падляшша) аддзяляюцца ад ВКЛ i далучаюцца да Польшчы. Лiвонiя аб'яўляецца сумесным валоданнем княства i кароны. Дзяржавы праводзяць агульную знешнюю палiтыку. Разам з тым, Люблiнская унiя захоўвала пэўную самастойнасць ВКЛ. Яно мела сваё войска, асобнае ад Польшчы заканадаўства i судовую арганiзацыю, захоўвала даўнi адмiнiстрацыйны апарат i сваю пячатку. Польшча i ВКЛ захоўвалi самастойныя назвы i да канца XVII ст. мелi розныя дзяржаўныя мовы. Афiцыйнай дзяржаўнай мовай ВКЛ заставалася старабеларуская, у Польшчы - лацiнская. Доўгі час і грошы ў кароне i княстве былi асобныя. Захавалася нават мытная мяжа паміж імі. Для iншых дзяржаў Рэч Паспалiтая была адзiным цэлым утварэннем, але ўнутры яе iснавала дзяленне на карону, або Польшчу, - у яе склад уваходзiлi польскiя i ўкраiнскiя землi, i княства, цi Лiтву, - яна складалася з зямель сучаснай Літвы, Беларусі i некаторых рускiх зямель. Значная частка феадалаў ВКЛ праяўляла незалежнiцкiя, антыпольскiя настроi. Насуперак акту унii ў ВКЛ у 70-80-я гг. XVI ст. рэгулярна збiралiся агульнадзяржаўныя соймы. У 1581 г. была створана асобная вышэйшая судовая iнстанцыя для ВКЛ - Галоўны трыбунал. А прыняты ў 1588 г. Статут, па сутнасцi, скасоўваў многiя пастановы Люблiнскай унii. Top of Form 2 Bottom of Form 2 Барацьбiтом за незалежнасць княства ў складзе Рэчы Паспалiтай, якi пастаянна дбаў пра ўмацаванне яго эканамiчнай i палiтычнай магутнасцi, быў буйнейшы палiтычны i грамадскi дзеяч ВКЛ Леў Сапега (1557-1633) - сакратар, потым пiсар дзяржаўнай канцылярыi, падканцлер i ўрэшце канцлер. Сапега вёў барацьбу з Жыгiмонтам III за поўную самастойнасць княства, iмкнуўся прымусiць яго паважаць законы сваёй дзяржавы. Ён дамогся таго, што кароль мусiў узгадняць свае рашэннi па ўсiх пытаннях на тэрыторыi княства з канцлерам. 17. Кiраўнiкi праваслаўнай i каталiцкай канфесiй вякамі выношвалi iдэю скасаваць негатыўныя наступствы царкоўнага расколу 1054 г., пераадолець загародку памiж цэрквамi i ўзмацнiць хрысцiянства праз яднанне. Iдэя унii то замiрала, то зноў уваскрасала. Была i спроба яе рэалiзацыi ў 1439 г. у Фларэнцыi. Тады ўпершыню ўдалося прымiрыць грэкаў з рымскай царквою. Пад Фларэнцiйскай унiяй стаяў подпiс маскоўскага мiтрапалiта. Фармальна яна пашыралася і на Вялікае княтва Літоўскае, але фактычна не была ажыццёўлена. ВКЛ больш за iншыя дзяржавы адчувала негатыўныя наступствы падзелу хрысцiянства. Геапалiтычнае становiшча княства памiж Польшчай i Маскоўскай дзяржавай i двума сусветнымi рэлiгiйнымi цэнтрамi - Ватыканам i Канстанцiнопальскiм патрыярхатам - вымагала пошуку, з аднаго боку, кампрамісаў, а, з другога, самастойных шляхоў царкоўна-рэлiгiйнага развiцця сваёй дзяржавы. Калi ў адносiнах з заходнiм суседам удавалася дасягнуць пэўных кампрамiсаў, адносiны з усходнiм станавiлiся ўсё больш складанымi. Кіраўніцтву ВКЛ здавалася, што шляхам рэгiянальнай унii (калi правалiлася унiя Фларэнцiйская) магчыма вырашыць праблему супрацьстаяння на нашых землях Захаду i Усходу i стварыць самастойную царкву. Для шэрагу грамадскiх i рэлiгiйных дзеячаў царкоўны кампрамiс з'яўляўся таксама сродкам iнтэграцыi ў Заходнюю Еўропу. З дзевяцi мiтрапалiтаў, абраных у ВКЛ у XV ст., пяцёра абвяшчалі царкоўную унію або былі яе прыхiльнiкамi. Вядома калектыўнае пасланне праваслаўнага духавенства і свецкай знаці ВКЛ 1476 г. Папе Рымскаму з прапановай аб аб'яднанні з каталіцкай царквой. А тым часам арыентаваная на заняпалую, Вiзантыю i яе культуру, беларуска-ўкраінская прававаслаўная царква апынулася ў другой палове ХVI ст. у крызісным стане, губляла свой аўтарытэт у грамадстве і вернікаў. Найперш яе адракалася знаць - прадстаўнікі інтэлектуальнай і палітычнай эліты, якія не маглі задаволіць свае духоўныя патрэбы ў праваслаўнай царкве, кінуліся спачатку ў вір рэфармацыйнага руху, а потым перайшлі ў каталіцызм. Спробы мясцовай іерархіі рэфармаваць царкву поспеху не мелі. Шукаць паратунку ў тых умовах ад свайго духоўнага цэнтра - Канстанцiнопальскага патрыярхату, які гібеў пад уладай туркаў, не прыходзiлася. З'явiлася думка, што залежнасць ад яго бескарысная i нават шкодная. Выключалася i арыентацыя на створаны ў 1589 г. Маскоўскi патрыярхат, якi прысвойваў сабе мiсiю "трэцяга Рыма", - пасля спусташальнай Лiвонскай вайны распаўсюджвання ўплыву Масковii ў ВКЛ баялiся. Такiм чынам, рэлiгiйная згода 1596 г. паўстала ў вынiку збегу як комплексу еўрапейскiх рэлiгiйна-палiтычных адносiн 60-90-х гг. XVI ст., так i ўнутраных абставiн і з'явілася спробай вырашыць выступіўшыя ў рэлігійнай форме грамадска-палітычныя, нацыянальна-дзяржаўныя, міжнародныя і духоўна-культурныя праблемы і супярэчнасці ВКЛ, Беларусі і Украіны. Суб'ектамі уніі былі папства, улада Рэчы Паспалітай і Кіеўская мітраполія, кожны з якiх меў свае iнтарэсы i праводзiў уласную лiнiю ў царкоўнай сферы. Два першыя разглядалi унiю як пераходную ступень у рымска-каталiцтва. Беларуска-ўкраінскі епіскапат дастаткова паслядоўна адстойваў мясцовыя рэлiгiйна-палiтычныя i этнакультурныя iнтарэсы. Арганізатарамі уніі былі брэсцкi епiскап Iпацiй Пацей i луцкi епiскап Кiрыла Тарлецкi. Спачуванне i дапамогу яны знайшлi ў асобе караля i князя Жыгiмонта Вазы i канцлера ВКЛ Льва Сапегi. На працягу 1590-1595 гг. на саборах, нарадах і перамовах з прадстаўнiкамi Ватыкана вы-крышталізоўвалiся ўмовы уніі, агаворваліся гарантыі забеспячэння самабытнага аблiчча, асобнасцi, правоў i прывiлеяў сваёй царквы. Былі выпрацаваны 33 артыкулы царкоўнай згоды, прызнанне якіх Папам Рымскім і каралём было ўмовай заключэння уніі. Яны вызначалі дагматычныя, абрадава-літургічныя, іерархічныя і юрыдычныя асновы і статус уніяцкай царквы, яе ўзаемаадносiны з дзяржавай, касцёлам. Артыкулы-ўмовы былі закліканы ліквідаваць дэзарганізацыю праваслаўнай царквы ва ўсіх сферах духоўнага, матэрыяльнага і культурнага жыцця і мелі выразную этна-ахоўную скіраванасць. Яны прадугледжвалі дзяржаўныя гарантыі уніяцкай царкве, нейтралiзоўвалі небяспеку ла-цiнiзацыi i паланiзацыi, прадугледжвалі захаванне адміністрацыйнай самастойнасці і незалежнасці ад польскага касцёла, павышэнне сацыяльнага статусу епіскапата, захаванне ўсходняй (візантыйскай) традыцыі. Форма i змест артыкулаў-умоў Берасцейскай уніі абвяргаюць стэрэатып аб поў-ным падпарадкаваннi беларуска-ўкраiнскай праваслаўнай царквы рымскай i расчыстцы шляху для польска-каталiцкай культурна-рэлiгiйнай экспансii. Гэта была спроба ўзгадаваць новую форму хрысціянскай рэлiгii на вiзантыйска-ўсходнеславянскай аснове з выкарыстаннем заходнiх традыцый. На саборы праваслаўных епiскапаў у Берасцi вясной 1595 г. была абвешчана дэкларацыя аб рашэннi заключыць саюз з каталiцкай царквой. Яе падпiсалi кiеўскi мiтрапалiт Рагоза i ўсе епiскапы Вялiкага княства Лiтоўскага, акрамя львоўскага i перамышльскага. Сабор упаўнаважыў I. Пацея i К. Тарлецкага на далейшыя перамовы з каралём i Папам Рымскiм i - пры дасягненнi згоды - на правядзенне акта унii. Той самай восенню Жыгiмонт III звярнуўся да падданых сваёй дзяржавы з унiверсалам, у якiм абвясцiў рашэнне вышэйшага праваслаўнага духавенства аб унii, што патрэбна Рэчы Паспалiтай для ўзмацнення яе цэласнасцi, i заклiкаў у "добрай волi i любвi" прыняць унiю. Тады ж Пацей з Тарлецкiм паехалi ў Рым, дзе 23 снежня на пасяджэннi калегii кардыналаў з удзелам папы Клiмента VIII была ўрачыста абвешчана унiя. Царкоўны сабор 6-9 кастрычнiка 1596 г. у Берасці санкцыянаваў гэты акт. Праціўнікі уніі правялі тады ў Берасцi альтэрнатыўны сабор. Ён аб'явiў iмпiчмент унiяцкiм уладыкам, адлучыў iх ад царквы i выракся царкоўнай еднасцi. Iдэолагi кожнага з гэтых лагераў былi ўпэўнены, што менавiта яны адстойваюць праўду, выказваюць iнтарэсы ўсяго этнасу. Каралеўскi унiверсал 15 снежня 1596 г. зацвердзiў унію. Урады Вялiкага княства Лiтоўскага i Польшчы, папства пачалi афiцыйна лiчыць яе здзейсненым фактам. Уніяцкая, альбо грэка-каталіцкая царква ўзначальвалася кіеўскім мітрапалітам, які вызнаваў вяршэнства Папы Рымскага і ім прызначаўся. Рэзідэнцыя мітрапаліта знаходзілася ў Вільні, Наваградку, Мінску. Духавенства абіралася выключна з ураджэнцаў Беларусі і Украіны. Царква карысталася богаслужэбнай царкоўнаславянскай мовай (літургічнай), якая ў ХVII-XVIII стст. падверглася моцнай беларусізацыі, і беларускай ("рускай", паводле тагачасных крыніц), замацаванай рашэннем базыльянскай кангрэгацыі 1636 г. у якасці мовы казанняў. Грэка-католікі прызналі каталіцкую дагматыку, але захавалі праваслаўную абраднасць і юліянскі каляндар. Уніяцтва стала верай, галоўным чынам, сельскага насельнiцтва, гарадскiх нiзоў, часткi дробнай i сярэдняй шляхты. Магнаты i ў большасцi сваёй шляхта пасля падаўлення Рэфармацыi аддавалi перавагу каталiцтву. У 1647 г. на тэрыторыі Рэчы Паспалітай было каля 4 тысяч уніяцкіх прыходаў і 13,5 тысяч праваслаўных. Поспехі новага веравызнання ў значнай меры былі забяспечаны мірнымі, негвалтоўнымі метадамі, адносна сумленным спаборніцтвам з праваслаўем, тым больш што ва ўмовах вядомай талерантнасці, гарантаванай соймам, спадзявацца толькі на прымусовыя метады распаўсюджвання не прыходзілася. На мяжы XVII-XVIII стст. уніяцтва стала самай масавай рэлігіяй у ВКЛ. Рэфармацыя ў Еўропе і Беларусі У пачатку XVI ст. Заходнюю Еўропу ўскалыхнуў нябачны дагэтуль па актыўнасцi рэлiгiйны рух, якi ўвайшоў у гiсторыю пад назвай "Рэфармацыя". Ён быў накiраваны супраць засiлля каталiцкай царквы ва ўсiх сферах жыцця, аб'ектыўна меў антыфеадальны характар. Iнiцыятарам i авангардам руху была буржуазiя. Галоўнай мэтай руху было стварэнне спрыяльных маральных i прававых умоў для дзейнасцi i быту класа буржуазii. У вузкаканфесiянальным сэнсе Рэфармацыя азначала перагляд дагматаў каталiцызму i рэлiгiйныя пераўтварэннi, што прывялi да ўзнiкнення новага кiрунку ў хрысцiянстве - пратэстантызму. Ён аб'ядноўвае шэраг самастойных цэркваў i сектаў (лютэранства, кальвiнiзм, англiканская царква, метадысты, баптысты, адвентысты i iнш.), якiя некалькi адрознiваюцца культам i арганiзацыяй, але звязаны агульнасцю паходжання i дагматыкi. Асноўныя дагматычныя палажэннi пратэстантызму сфармуляваны яго заснавальнiкамi М. Лютэрам, Ж. Кальвiнам, У. Цвiнглi. У сярэдзіне XVI ст. дух пратэстанцтва павеяў на Беларусi. Разнастайныя сувязi з еўрапейскiмi краiнамi, асаблiва гандаль, вандроўкi цэхавых рамеснiкаў, падарожжы магнатаў, навучанне лiтвiнскай моладзi ў шэрагу унiверсiтэтаў Еўропы садзейнiчалi пастаяннаму прытоку iнфармацыi i ўспрыманню новых рэлiгiйных павеваў тагачасным грамадствам Беларусi. Рэфармацыя на Беларусi развiвалася ў рэчышчы еўрапейскага руху, але не была яе простым водгукам. У адрозненне ад заходнееўрапейскай яна развiвалася тут на феадальнай аснове i мела iншую сацыяльную базу. У вiр рэфармацыйнага руху былi ўцягнуты галоўным чынам прывiлеяваныя слаi: магнаты, частка дробнай i сярэдняй шляхты. У сярэдзiне XVI ст. рэлiгiйнымi навiнкамi захапiлiся магнаты (Радзiвiлы, Сапегi, Валовiчы, Кiшкi i iнш.) - працiўнiкi унii з Польшчай. З дапамогай пратэстанцкай веры яны жадалi захаваць адасобленасць сваёй дзяржавы ад каталiцкай Польшчы. Шляхту i заможных гараджан Рэфармацыя прываблiвала магчымасцю падарваць усемагутнасць царквы, як праваслаўнай, так і каталіцкай. Гэтыя мэты паўплывалi на магнатаў, якiя сталi не толькi прыхiльнiкамi iдэй Рэфармацыi, але i кiраўнiкамi яе практычнага пераўтварэння ў жыццё. Шырокiя народныя масы засталiся да яе глухiмi, таму рух не меў тут такога размаху, як у Еўропе. Top of Form 3 Bottom of Form 3 Асаблiва шчыраваў на нiве Рэфармацыi на Беларусi буйны магнат, вiленскi ваявода, канцлер, тагачасны некаранаваны ўладар Вялiкага княства Лiтоўскага Мiкалай Радзiвiл Чорны. Першай асобе дзяржавы пратэстанцтва ўяўлялася адным з дзейсных чыннiкаў збаўлення ад згубнага для суверэнiтэту ВКЛ уплыву суседзяў. Канцлер, якi паслядоўна адстойваў незалежнасць сваёй дзяржавы не толькi палiтычнымi, але i культурнымi сродкамi, хацеў з дапамогай новай веры iдэалагiчна i духоўна абаранiць ВКЛ i ад Польшчы, i ад Масковii. З уласцiвай яму дынамiчнасцю ён стаў выкараняць каталiцтва ў дзяржаве. Толькi ў сваiх уладаннях канцлер закрыў 187 касцёлаў, разбурыў усе прыдарожныя каталiцкiя каплiчкi i крыжы i адкрыў 134 кальвiнісцкiя зборы. У 1553 г. ён заснаваў у Вiльнi першую пратэстанцкую абшчыну, а ў канцы 50-х гг. заклаў у Бярэсцi першы на Беларусi збор (рэфармацкую царкву). Пад асабiстым заступнiцтвам М. Радзiвiла ў сярэдзiне XVI ст. былi арганiзаваны пратэстанцкiя абшчыны ў Нясвiжы, Клецку, Iўi, Оршы i iнш. У 1557 г. у Вiльнi пад яго старшынствам адбыўся першы ўстаноўчы з'езд лiтоўскiх пратэстантаў. У другой палове XVI - пачатку XVII стст. у многiх гарадах i мястэчках ВКЛ узнiклі кальвiнісцкiя асяродкi. Вакол iх групаваліся выдатныя вучоныя, прапаведнiкi, пiсьменнiкi, кнiгавыдаўцы. Некаторыя з iх (С. Будны, В. Цяпiнскi) становяцца ўпоравень са знакамiтымi еўрапейскiмi мыслiцелямi. Рэфармацыя спрыяла актывiзацыi духоўнага жыцця грамадства, развiццю асветы i арганiзацыi кнiгадрукавання, распаўсюджванню рэнесансна-гуманiстычных i рацыяналiстычных тэндэнцый у беларускай культуры i пашырэнню яе мiжнародных кантактаў. У другой палове XVI - першай палове XVII стст. на тэрыторыi Беларусi дзейнiчала каля 90 кальвiнісцкiх i 8 арыянскiх збораў. Большасць з iх размяшчалася ў заходнiх i цэнтральных паветах, дзе iснавалi буйныя прыватнаўласнiцкiя землеўладаннi. Гэтаму спрыяў i разнародны этнарэлiгiйны склад насельнiцтва рэгiёну ў параўнаннi з усходняй часткай Беларусi, дзе пераважала праваслаўнае насельнiцтва. Адчыняюцца сотнi кальвiнісцкiх школ, "шпiталi" (прытулкi для нямоглых), у буйнейшых абшчынах - друкарнi. Большасць рэфармацыйных абшчын знаходзiлася ў залежнасцi ад феадалаў-патронаў, якiя забяспечвалi пратэстанцкiх мiнiстраў (свяшчэннiкаў) i казнадзеяў (прапаведнiкаў) сродкамi на пражыццё - зямельнымi ўладаннямi, грашовым утрыманнем.
Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 628; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |