Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Утварэнне Рэчы Паспалiтай. Барацьба Вялiкага княства Лiтоўскага за захаванне самастойнасцi

Фармiраванне беларускай народнасцi.

 

У Х - ХII ст. пачаў складвацца беларускi народ-этас. Беларуская народнасць сфармiравалася на аснове трох блiзкiх этнiчных аб'яднанняў: крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў. Яны былi непасрэднымi продкамi беларусаў. Кожная народнасць, у тым лiку i беларуская, характарызуецца шэрагам адметных рыс. Сярод iх наiбольш важныя - сумеснае пражыванне на адпаведнай тэрыторыi, адзiнства гаспадаркi, мовы i культуры. Людзi адной народнасці ўсведамляюць сваю прыналежнасць да яе i складаюць тым самым народ-этнас. Фармiраванне беларусаў было выклiкана з нешнiмi і ўтутранамі ўмовамi развiцця Панямоння, Падзвiння, Верхняга Прыдняпроўя, Пасожжа, Палесся i Пабужжа. Над гэтымi землямі ў ХII - ХIII ст. навiсла з захаду пагроза з боку крыжакоў, а з усходу вельмi блiзка прадыйшлi татары. Панямонне i Верхняе Падняпроўе знаходзiлася далей ад знешнiх ворагаў. Таму Наваградская, Менскаяi Мсцiслаўская землi сталi аб'яднальным цэнтрам тэрыторыi беларусаў. Выгаднае становiшча Панямоння i Падняпроўя было прычынай перасялення сюды асобных груп падзвiнскага i палескага насельнiцтва. З утварэннем Вялiкага княства Лiтоўскага склалiся спрыяльныя ўмовы для фармiравання тэрыторыi беларусаў. Яго ядром стала Наваградская зямля. Устанаўленне адзiнай вярхоўнай улады ў канцы ХIII ст. спрыяла росту сувязей памiж асобнымi беларускiмi землямi. Межы i характар рассялення беларусаў у многiм былi прадвызначаны прыроднымі ўмовамi тых зямель, дзе адбывалася ўтварэнне iх супольнасцi. Клiмат, рэльеф, глебы аказалi значны ўплыў на заняткi i побыт мясцовых жыхароў. З цягам часу родная зямля стала спадчынай кожнага беларуса. Важнай рысай у фармiраваннi народнасцi з'яўляецца складанне старабеларускай мовы. Паступова ў мове насельнiцтва панеманскiх, падзвiнскiх, падняпроўскiх i iнш. зямель замацавалiся агульныя рысы. Аб гэтым сведчаць помнiкi пiсьменнасцi ХIY - ХY ст. Iх змест захаваў прыметы старабеларускай гутарковай мовы. Адметнай рысай беларускай мовы стала "дзеканне", "цеканне", "аканне", цвердае вымаўленне гукаў "р" i "ч". Адметныя рысы беларускай народнасцi праявiлiся і ў фальклоры. Гэта вобразы жывельнага свету: хiтрая лiса, мудры кот, прагны воўк, баязлiвы заяц. Распаўсюдзiлiся вусныя апавяданнi пра дрэвы, кветкi i дэманiчных iстот: русалак, лесавiкоў, дамавiкоў i iнш. Цудоўныя паданнi створаны пра гiстрычныя падзеi на тэрыторыi Беларусi. Значная частка паданняў расказвае аб паходжаннях беларусаў, iх продкаў.

 

 

Заключэнне дзяржаўнай вунii памiж дзвума суседнiмi краiнамi – Вялiкiм княствам Лiтоўскiм, Рускiм, Жамойцкiм i Польшчай было падзеяй ва ўсей Еўропе, бо на яе карце з'явiлася новая дзяржэава - Рэч Паспалiтая - адна з самых вялiкiх i магутных. Сярод насельнiцтва шмат этнiчнага аб'яднання аказаўся i беларускi народ. Прычыны заключэння вунii памiж ВКЛ i Польшчай: 1. Iмкненне беларуска-лiтоўскай шляхты да набыцця "залатых шляхецкiх вольнасцей"; 2. Цяжкае стапновiшча ВКЛ на мяжы страты незалежнасці ў Лiванскай вайне; 3. Польшча сама дамагалася вунii. Польскай шляхце ВКЛ мроiлася ў якасцi багатага прыдатка да вялiкай Польшчы. Люблiнскi сойм пачаўся 10 студзеня 1569 года i доўжыщся 6 месяцаў. З-за разнагалоссяў сойм спыніў працу 1 сакавiка, але 27 чэрвеня аднавіў работу. 1 лiпеня 1569 года акт Люблiнскай вунii памiж Влiкiм княствам Лiтоўскiм, Рускiм, Жамойцкiм i Польшчай быў падпiсаны.

Умовы аб’яднання: 1. З гэтага часу дзве дзяржавы ўтваралі агульную Рэч Паспалітую; 2. Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сойм, якi мог збiрацца толькiкi на тэрыторыi Польшчы. 3. Манарх павiнен быць агульным. 4. Уступіўшы ў саюз дзяржавы не мелi права паасобку праводзiць знешнюю палiтыку. Разам з тым Вялiкаму княству актам не адводзiлася роля нейкай Польскай каланiяльнай ускраiны. Тут поўнасцю захоўваўся былы адмiнiстрацыйны апарат, асобная ад Польшчы заканадаўчая i судовая арганiзвцыя, тытул i пячатка. Асобнымі ў Княстве i Кароне заставалiся войскi, рознымi былi мовы дзяржаўных актаў: лацiна - у Польшчы, старабеларуская - у Княстве. Такiм чынам, у вынiку вунii ВКЛ не спынiла свайго iснавання. Дзве краiны аб'ядналiся ў федэрацыю. Але ўсе ж першыя ўражаннi ад вынiкаў Люблiнскай вунii для Лiцьвiнскага грамадства былi шокавымi. Згуба трэцi тэрыторыi ВКЛ, згуба палiтычнага верхавенства ў новай краiне не задавальняла беларуска-лiтоўскiх магнатаў, шляхту. Беларуска-лiтоўскiя колы шляхты i магнатаў згубiлi магчымасць набываць землі ў раенах, якiя былi гвалтоўна адарваны ў 1569г., ад ВКЛ (Валынь Падляшка, Кiеўшчына). Усе гэта нараджала ў беларуска-лiтоўскай шляхты незалежнiцкiя памкненнi. Антыпольскiя настроi не разыходзiлiся са справамi лiцвiнскiх палiтыкаў. Насуперак вунii на працягу 70-80 гадоў ХYI ст. у ВКЛ збiралiся агульнадзяржаўныя Соймы. У 1581 г. была створана асобная вышэйшая судовая iнстанцыя для ВКЛ - Галоўны трыбунал. Але самым важкiм здабыткам у барцьбе за дзяржаную самастойнасць ВКЛ, Рускага i Жамойцкага было прыняцце Статута 1588 года. Статут 1588 года, па сутнасцi, спасаваў многiя пастановы Люблiнскай вунii. Паказальна нават тое, што ў Статуце нi разу не памiнаецца акт вунii. Згодна Статута ВКЛ паўставала самастойнай дзяржавай не толькi з асобным заканадаўствам, але i са сваей тэрыторыяй, дзяржаўным апаратам, войскам, фiнансамi. Адмяняў Статут 1588 года пункт пастановы Люблiнскага Сойма 1569 г. аб дазволе шляхты Каралеўства Польскага набываць зямельныя ўладанні ў межах Княства. Статут 1588 года дэклараваў права займаць дзяржаўныя пасады ў ВКЛ, атрымлiваць землi тут для грамадзян гэтай дзяржавы. Такiм чынам, з прыведзеных вышэй фактаў вынiкае, што шляхта ВКЛ прытрымлiвалася пазiцыi, якая мела на мэце захаванне як мага большай самастойнасцi сваей дзяржавы ў рамках федэратыўнага саюзу з Польшчай.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Рэлігія і царква ў XIII – першай палове XVI ст. Рэфармацыя | Контррэфармацыя. Дзейнасць ордэна езуітаў на тэрыторыі Беларусі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 715; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.