КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Кніжная справа
У XIV–XV стст. высокага мастацкага ўзроўню дасягнула афармленне рукапіснай кнігі. “Кніжны жывапіс” гэтага часу дэманструе нямала твораў прафесійнага мастацтва: Мсціжскае і Лаўрышаўскае евангеллі (XIV ст.), Жыровіцкае, Шарашоўскае, другое Тураўскае, Віцебскае евангеллі (усе XV ст.), Радзівілаўскі летапіс (XV ст.), Смаленскі псалтыр (XIV ст.). Усе яны аформлены маляўнічымі, па-майстэрску выкананымі ініцыяламі, застаўкамі і асобнымі мініяцюрамі. Большасці помнікаў захоўвае візантыйскую традыцыю. Аднак, пачынаючы з Лаўрышаўскага евангелля, створанага на Навагрудчыне ў пачатку XIV ст., мініяцюры “напаўняюцца” жыццём, рухам, што сведчыць пра кантакты з заходнееўрапейскім мастацтвам. Мініяцюры Лаўрышаўскага евангелля (іх усяго 18: “Варлаам і Іасааф”, “Уезд у Іерусалім”, “Архангел Міхаіл”, “Іаан” і інш.) – ключавыя помнікі жывапісу, якія падкрэсліваюць, што ўжо ў пачатку XIV ст. намячаецца пэўны адыход ад візантыйскіх схем і канонаў, цікавасць да заходнееўрапейскага мастацтва. Тэндэнцыя да пераадолення візантыйскага стылю найбольш яскрава выявілася ў мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу, даванага 1485–1495 гг., але перапісанага з больш старажытных (магчыма, XI–XIII стст.) арыгіналаў. У рукапісе 618 мініяцюр, якія адлюстроўваюць жыццё Старажытнай Русі. Пераважаюць батальныя сцэны. У асобных малюнках пададзены падзеі старажытнай гісторыі Полацкай зямлі (напрыклад, эпізод паўстання гараджан у Кіеве ў 1068 г., калі на стол быў пасаджаны полацкі князь Усяслаў Чарадзей). Сюжэтнае багацце мініяцюр Радзівілаўскага летапісу робіць яго сапраўдным мастацкім летапісам сярэдневякоўя. У XIV–XV стст. працягвалася дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі: ювелірнай справы, разьбы па косці, каменю і дрэву, мастацкай апрацоўкі металу, вырабу рэчаў са шкла і гліны. У перыяд фарміравання беларускай народнасці закладваліся асновы ўласна беларускага ткацтва, абнаўляліся старыя і ўзнікалі новыя народныя танцы, узбагачалася і ўдасканальвалася народная музыка і спевы, актыўна развіваўся фальклор, завяршылася станаўленне яго асноўных відаў і жанраў: чарадзейныя і рэалістычныя, антыпрыгонніцкія і антыцаркоўныя народныя казкі, гістарычныя, абрадавыя, лірычныя песні, легенды, паданні, загадкі, прыказкі і прымаўкі. Такім чынам, у другой палове ХІІІ–ХV стст. працягвалася фарміраванне глыбока самабытнай па характару культуры Беларусі. Асновы ўласна беларускай культуры былі закладзены да XV ст. Будучы непасрэдна пераемніцай мясцовай культурнай спадчыны папярэдняга перыяду, яна вырастала на багатых традыцыях агульнай культуры ўсіх усходніх славян, увабрала ў сябе заходнееўрапейскія культурныяўплывы.Далейшае ўзбагачэнне гэтай спадчыны, творчае развіццё старажытнарускіх і заходнееўрапейскіх традыцый і стварэнне новых, самабытных культурных каштоўнасцей, якія адпавядалі духу часу, складаюць асноўны змест гісторыі беларускай культуры XIV – пачатку XVI ст. З цягам часу рысы і з’явы культуры набываюць спецыфічную этнічную выразнасць і становяцца агульнабеларускімі па свайму характару.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 528; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |