КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Эпічныя жанры: агульная характарыстыка. Эпапея як літаратурны жанр, яе асноўныя характарыстыкі
Пытанне № 16
У літаратуразнаўстве тэрмін эпас мае два значэнні.
1) Вялікія фальклорныя творы гераічна-легендарнага зместу (армянскі “Давід Сасунскі”, карэла-фінская “Калевала”, кіргізскі “Манас” і інш.), а таксама рускія быліны, украінскія думы, казкі.
2) Адзін з трох (поруч з лірыкай і драмай) родаў мастацкай літратуры. Эпас – ад ст.грэч-га epos (слова) – (изобразительный) узнаўляльны род літ-ры. Ён паказвае чалавечыя характары ў іх знешнім выяўленні.
Знешнімі выяўленнямі эпасу як літаратурнага роду выступаюць:
· індывілуальны воблік людзей, · іх дзеянні, учынкі, узаемаадносіны, падзеі, у якіх людзі (героі твора) ўдзельнічаюць, · акаляючы прыродны і бытавы свет. Эпас паўстае ў выглядзе тыповых характараў і тыповых абставін, якія ўключаюць у непадзельным адзінстве і змест рэальнага жыцця, і творчую перапрацоўку яго пісьменнікам.
Агульная асаблівасці формы эпічнай л-ры: · Увасабленне мастацкага зместу ў формах аб’ектыўнага, матэрыяльна прадметнага быцця (вобразы персанажаў, карціны прыроды, быту). · Эпічны мастацкі вобраз ствараецца ў асноўным дзякуючы кампазіцыі прадметна-вобразных дэталей: чалавечая знешнасць (партрэт героя), дэталі прыроды, інтэр’ра, рэчаў, што акружаюць чалавека, а таксама дэталізацыя дзеянняў, учынкаў і г.д. · Сюжэт у эпічным творы паказвае на тое, што літаратура звязана з катэгорыяй часу, што яна засвойвае жыццё ў яго руху, зменах у часе. Сюжэт выяўляе логіку аўтарскага засваення рэчаіснасці. · Асаблівасці мовы: эпічны маст. твор уяўляе сабой у асн. апісанне чагосьці і аповед аб чымсьці, г. зн. мае апавядальна-апісальную структуру. Галоўным у эпасе з’яўляецца прамое значэнне слова, што называе прадметна-вобразную дэталь. Мастацкая глыбіня вобраза і вобразнай сістэмы ў цэлым дасягаецца дзякуючы кампаноўцы, узаемаразмяшчэнню такіх дэталей.
У эпічным родзе надзвычай вялікае значэнне мае падзейнасць. У творах эпічнага роду звычайна расказваецца пра які-н. “выпадак”, “здарэнне”, “гісторыю”, якія адбыліся з героямі і якія раскрываюць пэўныя бакі грамадства. У эпічным родзе літаратуры, арганізуючым пачаткам твора з’яўляецца аповед (повествование) пра персанажаў (дзейных асоб), іх лёсы, учынкі, імкненні, пра падзеі ў іх жыцці, прасцей кажучы, пра тое, што адбылося раней. Аповеду (повествованию) ўласціва часавая дыстанцыя. Аповед вядзецца з боку і, як правіла, мае граматычную форму прошлага часу. Для апавядальніка ўласціва пазіцыя чалавека, які ўспамінае пра тое, што адбылося раней, у мінулым.
Дыстанцыя паміж часам, паказаным у творы, і часам аповеду пра яго складае бадай самую істотную рысу эпічнай формы.
Слова “аповед” (повествование) у дачыненні да літаратуры выкарыстоўнаецца па-рознаму. У вузкім сэнсе – гэта разгорнутае абазначэнне словамі таго, што адбылося аднойчы і мела часавую працягласць.
У больш шырокім значэнні аповед уключае ў сябе таксама апісанні, г.зн. узнаўленне з дапамогаю слоў чагосьці ўстойлівага, стабільнага або зусім нерухомага (гэта большая частка пейзажаў, характарыстыкі побыту, рыс знешнасці персанажаў, іх душэўнага стану).
Апісаннямі з’ўляюцца таксама адлюстраванні таго, што перыядычна паўтараецца. “Бывало, он еще в постеле: / К нему записочки несут», – сказана, напрыклад, пра Анегіна ў першай главе пушкінскага рамана.
Такім самым чынам ў апавядальную тканіну ўваходзяць аўтарскія разважанні, якія выконваюць значную ролю ў Льва Талстога, Анатоля Франса, Томаса Мана, Я.Коласа.
У эпічных творах аповед падключае да сябе і нібы абгортвае выказванні дзейных асоб – іх дыялогі і маналогі, у тым ліку унутраныя, узаемадзейнічаючы з імі, тлумачачы іх, дапаўняючы і карэктуючы. І мастацкі тэкст становіцца свайго роду сплавам апавядальнага маўлення і выказваняў персанажаў, якія з’яўляюцца іх учынкамі (дзеяннямі).
Творы эпічнага роду выкарыстоўваюць арсенал мастацкіх сродкаў, даступных літаратуры, непрымусова і свабодна асвойваюць рэальнасць у часе і прасторы. Пры гэтым яны не ведаюць абмежаванняў у памеры тэксту. Эпас як род літаратуры ўключае ў сябе і кароткія апавяданні (А.Чэхаў, Я.Брыль), так і творы, разлічаныя на доўгачасовае слуханне або чытанне: эпапеі і раманы, якія ахопліваюць жыццё з небывалай шырынёй. Такімі з’ўляюцца індыйская “Махабхарата”, старажытнагрэчаская “Іліяда” і “Адысея”, “Вайна і мір” Л.Талстога, “Сага пра Фарсайтаў” Дж.Голсуорсі, “Каласы пад сярпом тваім” У.Караткевіча.
У эпічных творах значным з’ўляецца прысутнасць апавядальніка. Гэта зусім спецыфічная форма паказу чалавека. Апавядальнік з’яўляецца пасрэднікам паміж паказаным у творы і чытачом, іншы раз выступаючы ў ролі сведкі і “тлумача” паказаных асоб і падзей.
Тэкст эпічнага твора далёка не заўсёды змяшчае ў сабе звесткі пра апавядальніка, пра яго стасункі з дзейнымі асобамі, пра тое, калі, дзе, пры якіх умовах вядзе ён сваё апавяданне, або пра яго думкі і пачуцці. Дух апавядальніка, па словах Томаса Мана, часта бывае “невесом, бесплотен, вездесущ”; “нет для него разделения между “здесь и там”. А разам з тым мова, маўленне апавядальніка валодае не толькі выяўленчасцю, але і выразнай значнасцю; яна характарызуе не толькі аб’ект выказвання, але і самога прамоўцу, таго, хто расказвае. У кожным эпічным творы заўважаецца манера ўспрымаць рэчаіснасць, уласцівая таму, хто апавядае, уласцівыя яму светабачанне і спосаб мыслення. У гэтым сэнсе мэтазгодна гаварыць пра вобраз апавядальніка. Паняцце гэта трывала ўвайшло ў карыстанне дзякуючы Б.Эйхенбаўму, В.Вінаградаву, М.Бахціну (працы 1920-х гадоў). Эпічная форма, кажучы інакш, узнаўляе не толькі тое, пра што расказваецца, але і паказвае самога апавядальніка, расказчыка.
Вобраз апавядальніка (аўтара) выяўляецца не ў яго дзеяннях і не ў прамым самараскрыцці душы, а ў своеасаблівым апавядальным маналогу. Выразнасць такога маналога, з’яўляючыся яго другаснай функцыяй, разам з тым вельмі важны для разумення твора. Не можа быць паўнацэннага ўспрымання народных казак без узмоцненай увагі да іх апавядальнай манеры, у якой за наіўнасцю і бясхітрасцю таго, хто вядзе аповед, адчуваецца іронія і “луковство“, жыццёвы вопыт і мудрасць. І тым больш немаччыма разуменне твораў Я.Коласа, К.Чорнага, І.Мележа, Я.Брыля, В.Быкава без разумення асобы апавядальніка. У літаратуры вядомы розныя спосабы аповеду. · Найбольш глыбока ўкараніўся і прадстаўлены ў яе гісторыі тып аповеду, пры якім паміж персанажам і тым, хто апавядае пра іх, мае масца абсалютная дыстанцыя. Апавядальнік расказвае пра падзеі з надзвычайным спакоем. Яму зразумела ўсё, і гэта надае твору каларыт максімальнай аб’ектыўнасці. · У сусветнай літаратуры апошніх двух-трох стагоддзяў значнае месца займае суб’ектыўны аповед. Апавядальнік стаў глядзець на свет вачыма аднаго з персанажаў, унікаючы ў яго думкі і ўражанні. Да такога спосабу паказу падзей звяртаўся Л.Талстой. Барадзінская бітва ў адной з глаў рамана “Вайна і мір” паказана ва ўспрыманні недасведчанага ў ваеннай справе П’ера Безухава, ваенны савет ў Філях пададзены праз успрыманне дзяўчынкі Малашы. Трагічныя падзеі, якія разгарнуліся на хутары, (аповесць В.Быкава “знак бяды”) паказаны праз успрыманне Сцепаніды і Пятра Багацькаў), [раман Я. Брыля “Птушкі гнёзды”, апвяданне І.Пташнікава “Львы”]. Найбольш распаўсюджаная форма эпічнага аповеду – гэта аповед ад трэцяй асобы. Але апавядальнік ўпаўне можа выступаць у творы як нейкае “я”. Апавядальнік у такім выпадку нярэдка з’яўляецца адначасова і персанажам твора (Максім Максімыч ў аповесці М.Лермантава “Бэла”, Грынёў у аповесці А.Пушкіна “Капітанская дачка”). У форме запісак салдата 2-й батарэі N-cкай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы напісаны твор М.Гарэцкага “На імперыялістычнай вайне”. Ад першай асобы напісаны аповесці А.Купрына “Алеся”, В.Ластоўскага “Лабірынты”, апавяданне У.Караткевіча “Былі ў мяне мядзведзі”, аповесць В. Быкава “Абеліск”. Часам у шэрагу твораў (эпісталярная, мемуарная, сказавая формы) апавядальнікі выказваюцца ў манеры, якая не з’яўляецца тоеснай з аўтарскай і нават з ёю рэзка разыходзіцца. Спосабы аповеду, якія выкарыстоўваюцца ў эпічных творах бываюць вельмі разнастайныя. Самым старажытным літ. эпічным жанрам з’яўляецца эпічная песня. Па форме гэта вершаваны апавядальны твор з аднатыпнымі персанажамі – героямі, асілкамі – і паўтарэннем асобных прыёмаў аповеду: гераічныя песні Ст.Грэцыі, ірландскія сагі, рус. быліны.
Цыкл эпічных песень, творча перапрацаваных у цэласны твор, утварае эпічную паэму – эпапею. Песні аб”ядноўваліся агульнай гістарычнай тэматыкай, адзіным “вялікім эпічным стылем”. Стараіндыйская “ Махабхарата ”, скандынаўская “ Эдда ”, германская “ Песня пра Нібелунгаў ”, шумерскі эпас пра Гільгамеша. Пазнейшыя ўзоры гераічнай паэмы набываюць аўтарскую форму: “ Іліяда”, “Адысея” ў Ст.Грэцыі, “ Энеіда ” Вергілія ў Ст. Рыме, “Песня пра Раланда”, “Песня пра майго Сіда” ў л-ры Сярэднявечча. Да эпапеі адносяць таксама паэму Ш.Руставелі “ Віцязь у тыгровай шкуры”.
Эпапея – манументальны гісторыка-гераічны аповед пра падзеі, якія глыбока праніклі ў народную памяць і маюць агульнанацыянальнае значэнне.
У старажытнасці эпапея развівалася як эпічная паэма народна-гераічнага тыпу, што бярэ свой пачатак міфах і паданнях. Як мастацкае цэлае складвалася паступова, шляхам зрастання асобных фальклорна-апавядальных сюжэтаў і матываў вакол важнай падзеі або асобы. У паэме-эпапеі адлюстроўвалася агульна-народная барацьба з грамадскімі або прыроднымі сіламі. Узвышана-міфалагічнае светаадчуванне нараджала ідэалізаванага эпічнага героя, які ўвасабляў магутнасць і розум народа і дзейнічаў ва ўмоўна-гераічных аставінах, што спалучалі канкрэтнасць з гіпербалізаванай маляўнічасцю ў перадачы прадметных і падзейных рэалій жыцця. Урачыста-працяжная інтанацыя адпавядала ўзвышана-эпічнаму зместу твора. Да такіх эпапей адносяцца старажытна-грэчаская “Іліяда” і “Адысея” Гамера, старажытнарымская “Энеіда” Вергілія, старажытна-індыйская “Махабхарата” і “Рамаяна”, французская “Песня пра Раланда”, нямецкая “Песня пра Нібелунгаў”. Эпапея ўзнікла, калі грамадства было адносна гарманічным (асоба чалавека яшчэ не вылучылася з калектыву). Змест – гераічныя старонкі нацыянальнай гісторыі, часта гісторыя аддалена настолькі, што ўжо выступае міфалагізаванай. Бялінскі называў народнасць “ адной з асноўных умоў эпічнай паэмы”. Эпапеі ўласцівы шырокі, універсальны ахоп падзей. Усё жыццё Ст.Грэцыі (норавы, этычныя і рэлігійныя ўяўленні) у паэмах Гамера. У старажытнагрэчаскага рапсода было шмат паслядоўнікаў: Вергілій з “Энеідай”, Клапшток з “Месіядай”, Тасо з “Вызваленым Іерусалімам”, а таксама Вальтэр, Хераскаў. Бялінскі, услед за Шэлінгам і Гегелем, лічыў, што найб. істотныя рысы народа ў эпоху яго “дзяцінства”, выяўляюцца ў “ смеласці, гераізме, адвазе”.
Эпічныя паэмы старажытнага свету сапраўды заснаваны на ваенным канфлікце. Аднак для эпічных паэм іншага часу магчымы тэматычна іншыя канфлікты. Напрыклад, “ Боская камедыя” Дантэ. Асноўнае патрабаванне: усебакова паказаць жыццё народа, яго характар на нейкім важным этапе гісторыі. Пра эпапею новага часу Бялінскі гаварыў: “Не знакамітая падзея, а дух народа ці эпохі павінен выяўляцца ў творы, які можна паставіць побач з паэмамі Гамера”.
Усходнеславянская эпапея, што выспявала ў нетрах былін, чарадзейных казак, гістарычных песень, не сфарміравалася ў цэласную і закончаную мастацкую з’яву, аднак яе рысы моцна адчуваюцца ў “Слове пра паход Ігаравы”, “Песні пра зубра” М.Гусоўскага, дзе па-рознаму, але выразна выявіліся міфалагічнае светаадчуванне, паэтычная стыхія героікі. З развіццём рэалістычнга эпасу ў 19 ст. фарміраваўся новы тып эпапеі, жанравыя законы якога рэалізаваліся ў рамане.
Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 6377; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |