Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Аповесць. Малыя апавядальныя формы: апавяданне, навела




Пытанне № 18

Побач з раманам у эпічнай літаратуры шырокае распаўсюджанне атрымалі аповесць (так зв. сярэдні жанр) і апавяданне (малы эпічны жанр).

 

Прасцейшае адрозненне паміж трыма асноўнымі эпічнымі жанрамі праводзіцца ў залежнасці ад іх аб’ёму. Л.Цімафееў: “ Малая форма паказвае чалавека толькі ў пэўным эпізодзе, характэрным для яго жыццёвага шляху; сярэдняя ахоплівае пэўны перыяд, этап яго жыцця, некалькі такіх эпізодаў; вялікая – жыццёвы шлях чалавека ў яго найбольш складаных праявах, у перапляценні з жыццёвым шляхам іншых людзей, якія паказаны гэтак жа шматгранна, як і ён”.

 

Вызначэнне вельмі агульнае і “працуе” не заўсёды. Так, жыццёвы шлях чалавека паказваецца В.Быкавым у апавяданнях “Труба, “Вочная стаўка”. У апавяданнях “На чорных лядах”, “Жоўты пясочак”, “Народныя мсціўцы” да таго яшчэ дзейнічае некалькі персанажаў.

 

Па падобнаму прынцыпу (прасочваецца жыццёвы шлях героя) пабудаваны і некаторыя аповесці В.Быкава 80–90-х гг. (“Сцюжа”, “Аблава”). У дадзеным выпадку можна гаварыць пра творы з раманічным тыпам зместу (паняцце ўведзена Г.Паспелавым).

 

Даследчыкі даўно, але без асаблівага выніку, шукаюць інш., не звязаныя з аб’ёмам твораў, асаблівасці зместу і формы рамана, аповесці, апавядання. Мастацкая практыка гэтыя канцэпцыі аспрэчвае.

 

Так, В.Кожынаў лічыць раман і навелу больш драматычнымі за аповесць і апавяданне. “ У параўнанні з раманам аповесць непаспешлівая, спакойная; яна не мае складанага, напружанага і закончанага сюжэтнага вузла, які характэрны для рамана”.

Але аповесці В.Быкава, а побач з ім і нек. іншых пісьменнікаў (А.Жука, В.Казько, у рускай літ-ры В.Распуціна) не аднясеш да “непаспешлівых і спакойных”.

З другога боку, падзейны драматызм не ўласцівы раманам М.Гарэцкага (“Камароўская хроніка”), І.Чыгрынава (пенталогія), Я.Брыля (“Птушкі і гнёзды”).

У некаторых літаратурах свету (французская, нямецкая і інш.) сярэдні эпічны жанр увогуле адсутнічае, ёсць толькі вялікая і малая форма эпасу.

 

У сучасным літаратуразнаўстве пад аповесцю звычайна паразумеваюць апавядальны твор, які мае даволі разгорнутую кампазіцыю, паказвае жыццё людзей на працягу значнага часу. У адрозненне ад рамана аповесць звычайна канцэнтруе ўвагу на жыцці аднаго-двух персанажаў, развівае адну сюжэтную лінію, звязаную з галоўным героем. У параўнанні з раманам яна меншая па аб’ёму, па багаццю жыццёвага матэрыялу, у ёй менш складаны сюжэт і кампазіцыя. В.Р. Бялінскі гаварыў, што аповесць ёсць той жа раман, толькі ў меншым аб’ёме, называў яе “відам рамана”.

 

Аповесцьзаймае прамежкавае становішча паміж раманам і апавяданнем, і таму яго называюць сярэдняй эпічнай формай.

Рэзкую граніцу паміж аповесцю і раманам, аповесцю і апавяданнем цяжка правесці (аповесць В.Быкава “Знак бяды”, апавяданне Я.Брыля “Галя”). У рускай літаратуры таксама можна знайсці шмат прыкладаў калі аповесць набліжаецца да апавядання (“Повести Белкина” А.Пушкина) або аповесць больш падобна на раман (яго ж “Капитанская дочка”).

 

Аповесць вельмі пашыраны жанр у беларускай літаратуры: “Дрыгва” Я.Коласа, “Антон” М.Гарэцкага, “Салавей” З.Бядулі, “Сірочы хлеб” Я.Брыля, “Хатынская аповесць” А.Адамовіча, “Чазенія” У.Караткевіча, аповесці В.Быкава.

Пісьменнікі нярэдка складаюць цыкл аповесцей, аб’яднаных адной задумай, ідэяй, і вобразамі:

Дылогія – складаецца з 2-х частак (А.Адамовіч – “Партызаны”– “Вайна пад стрэхамі”, “Сыны ідуць у бой”.

Трылогія – складаецца з 3-х частак (Я.Колас – “На прасторах жыцця” – “У палескай глушы”, “У глыбі Палесся”, “На ростанях”).

Пенталогія – складаецца з 5-ці чсатак (І.Шамякін – “Трывожнае шчасце” – “Непаўторная вясна”, “Начныя зарніцы”, Агонь і снег”, “Пошукі сустрэчы”, “Мост”).

 

Малая эпічная форма прадстаўлена апавяданнем і навелай.

 

Апавяданне – адзін з дамінуючых жанраў у сучаснай літаратуры (проза). Амаль да канца 19 стагоддзя пад апавяданнем разумелі не столькі пэўную жанравую форму, колькі манеру апавядання ў рамане або аповесці. Адсюль і назва “ апавяданне ”, г. зн. апавядаць. Рускае “рассказ” – “рассказывать”.

Тэрмін “апавяданне” у свядомасці чытача замацаваў А.П. Чэхаў, прызнаны майстар апавядання. Яго пяру належаць: «Хамелеон», «Унтер Пришибеев», «Человек в футляре», «Крыжовник», «Ионыч», “Ванька”.

Абсяг жыцця, схоплены апавяданнем, практычна неабмежаваны. Ап-не лёсу (“Судьба человека” М.Шолахава, “Труба”, “Вочная стаўка” і інш. у В.Быкава).

І ўсё ж галоўнай адзнакай апавядання лічыцца аднападзейнасць”.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 3487; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.