Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пад ап-нем у суч. літ-стве разумеюць эпічны твор, заснаваны на ўзнаўленні адной падзеі з жыцця героя




 

 

Што характэрна для апавядання?

Звычайна ў апавяданні

· адна сюжэтная лінія;

· адна канфліктная сітуацыя,

· адна жыццёвая сітуацыя, падзея;

· невялікая колькасць дзейных асоб;

· характары герояў, як правіла, сфарміраваныя.

· перавага сюжэтнага пачатку над фабульным,

· цікавасць не да самой падзеі, як такой, а да спосабу яе мастацкага адлюстравання.

 

Для апавядання ўласцівы “рэжым эканоміі” (А.Б. Есін).

 

Своеасаблівая “памяць жанру” пра сваё паходжанне ў ап-ні – скіраванасць на жыццёвую верагоднасць, дакладнасць, падкрэсліванне таго, што ўзноўлены факт не плод фантазіі, а што ён меў месца ў жыцці апавядальніка.

 

У сувязі з гэтым часта аповед вядзецца ад імя аўтара або героя-апавядальніка (на суч этапе форма апавяданне ў апавяданні)і з’яўляецца недыялагізаваным пераказам.

“Я дакапаўся да жанравага вызначэння “апавядання ў 20–50-я гады ХІХ стагоддзі. “Ап-нем” называецца жанр, у якім абавязкова быў апавядальнік” (з ліста Ю.Тынянава да В.Шклоўскага).

Нейкі час у ХІХ ст. тэрміны “аповесць” і “ап-не” былі сінанімічнымі. У В.Бялінскага: “ раман ёсць кніга жыцця, аповесць – асобная старонка гэтай кнігі ” (Пушкінскія “Аповесці Белкіна”). Ап-не традыцыйны жанр для славянскіх літ-р (А.Пушкін, Л.Талстой, А.Чэхаў, І.Бунін, І.Франко, М.Гарэцкі і інш.). Больш псіхалагічная форма ў параўнанні з навелай.

 

У кампазіцыі апавядання, як і кожнай малой формы, вельмі важная канцоўка, якая носіць

· або характар сюжэтнай развязкі,

· або характар эмацыйнага фіналу.

 

Цікавымі з’яўляюцца і тыя канцоўкі, якія не вырашаюць канфлікту, а толькі дэманструюць яго невырашальнасць, как званыя “адкрытыя” фіналы, як у “Даме з сабачкам” Чэхава, у “Галі” Брыля.

 

Апавяданне генетычна звязана з такімі жанрамі вуснай народнай творчасці як

Казка (“Каваль Вярнідуб”, “Удовін сын”). Якуб Колас напісаў цыкл алегарычных апавяданняў “Казкі жыцця”: “Хмарка”, “Цвіркун”.

Анекдот – кароткае апавяданне жартоўнага ці сатырычнага зместу пра незвычайную падзею, сітуацыю, рысу характару ці ўчынак чалавека.

Народныя анекдоты выкарыстоўвалі беларускія пісьменнікі пры напісанні апавяданняў:

Ядвігін Ш. “Важная фіга”, “Вучоны бык”.

Якуб Колас. “Святы Ян”, “Як поп зрабіўся авіятарам”.

Кузьма Чорны. “Кат у белай манішцы”.

Паводле характару адлюстравання рэчаіснасці і выяўлення асобы аўтара вылучаюць апавяданні:

– бытавыя,

– сацыяльна-бытавыя,

– гумарыстычныя,

– сатырычныя,

– лірычныя,

– псіхалагічныя і інш.

 

У гісторыі сусветнага апавядання шырока вядомы імёны Джавані Бакачча (Італія) – (“Дэкамерон”), Гі дэ Мапасана, Праспера Мэрымэ (Францыя), Аляксандра Пушкіна, Мікалая Гогаля, Антона Чэхава, Канстанціна Паўстоўскага, Юрыя Нагібіна, Васілія Шукшына (Расія), Томаса Мана (Германія), Эрнеста Хемінгуэя (ЗША).

 

Першыя ўзоры беларускага апавядання стварылі Адам Плуг (сапр. Пяткевіч Антоні Антонавіч) / апавяданне “Кручаная баба”, Францішак Багушэвіч / апавяданне “Тралялёначка”.

 

Майстрамі беларускага апавядання лічацца: Цётка, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Максім Гарэцкі, Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Міхась Лынькоў, Янка Маўр, Янка Брыль, Іван Шамякін, Аляксей Кулакоўскі, Ян Скрыга ' н, Іван Пташнікаў.

 

У мастацкай літаратуры нярэдка сустракаюцца вершаваныя апвяданні. Вершаванае апавяданне як жанр упершыню сустакаецца ў В.Дуніна-Марцінкевіча. Пісьменнік пакінуў некалікі яго жанравых разнавіднасей:

– гістарычнае (“Славяне ў ХІХ стагоддзі”, “Люцынка, або шведы ў Літве”);

– сацыяльна-бытавое (“Травіца брат-сястрыца”);

– гісторыка-літаратурнае (“Літаратурныя клопаты”).

 

Разнавіднасцю апавядання з’яўляецца навела. Яна мае ўсе прыкметы апавядання, але адрозніваецца ад яго большай напружанасцю сюжэта і памяншэннем апісальнай прасторы.

Навела (з італьянскага – навіна) – невялікі па аб’ёму жанр апавядальнай літ-ры, які набліжаецца да аповесці або апавядання.

Жанравыя межы паміж гэтымі формамі не заўсёды выразныя.

Ад апавядання навела адрозніваецца вострым, захапляючым сюжэтам, менш глыбокім псіхалагізмам.

Для навелы ўласціва нечаканая, парадаксальная канцоўка (развязка).

 

Навела... новая, нечаканая прыгода ” – Гётэ. Як літ. жанр склалася ў эпоху Адраджэння (“Дэкамерон” Бакачча). Аднак зарадзілася ў Ст.Грэцыі, як кароткі аповед пра рэальныя або праўдападобныя падзеі. Мяркуюць, нават у дагамераўскую эпоху, як вусная форма. Пашырана была ў эпоху элінізма, мела пераважна эратычны змест (“Мілецкія апавяданні”). У заходнееўрапейскіх і амерыканскай літ-ры пераважае навела (Мапасан, Мерыме, Эдгар По і інш.). Многія даследчыкі лічаць навелу разнавіднасцю апавядання.

 

У навелах сюжэт сціснуты, дзеянне сканцэнтравана.

· Сюжэт развіваецца імкліва, ён характарызуецца эканомнай сістэмай персанажаў: іх звычайна роўна столькі, колькі патрэбна, каб дзеянне магло бесперапынна развівацца.

· Эпізадычныя персанажы ўводзяцца (калі ўвогуле ўводзяцца) толькі для таго, каб даць штуршок сюжэтнаму дзеянню і пасля гэтага неадкладна знікнуць.

· У навеле, як правіла, няма пабочных сюжэтных ліній, аўтарскіх адступленняў; з мінулага герояў паведамляецца толькі тое, што абсалютна неабходна для разумення канфлікту і сюжэту.

· Апісальныя элементы, якія не рухаюць наперад дзеянне, зведзены да мінімуму і з’яўляюцца выключна ў пачатку; потым бліжэй да фіналу, яны будуць перашкаджаць, тармозячы развіццё дзеяння і адцягваючы ўвагу.

· Навела, як правіла асноўваецца на знешніх канфліктах, у якіх супярэчнасці сутыкаюцца (завязка), развіваюцца і, дайшоўшы ў развіцці і барацьбе да найвышэйшай кропкі (кульмінацыя), больш ці менш імкліва вырашаюцца.

· Пры гэтым самае важнае тое, што супярэчнасці, якія сутыкнуліся, павінны і могуць быць вырашаны па ходу развіцця дзеяння. Супярэчнасці для гэтага павінны валодаць некаторай псіхалагічнай актыўнасцю, каб імкнуцца чаго б тое ні каштавала вырашыць канфлікт, а сама калізія павінна хаця б у прынцыпе паддавацца неадкладнаму вырашэнню.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 1205; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.