КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Парадак дзеразовыя (Lycopodiales)
Уваходзіць адна сям’я дзеразовыя (Lycopodiaceae) і два роды: дзераза (Lycopodium) і філаглосум (Phylloglossum), які сустракаецца ў Аўстраліі. Род дзераза налічвае каля 400 відаў. У СНД прадстаўлены 10-12 відамі, у Рэспубліцы Беларусь - 5 відамі. Сучасная дзераза – невялікая травяністая расліна. У трапічных лясах сустракаецца Lycopodiym volubile, дасягае 90 м у даўжыню (ліяна). У нашай краіне шырока распаўсюджана дзераза булавападобная (Licopodium clavatum), якая расце ў хваёвых, часцей сасновых лясах. Дыхатамічна разгалінаванае сцябло дзеразы сцелецца па зямлі, чапляецца, дзярэцца. Адсюль, мабыць, і назва дзеразы. Анатамічная будова сцябла прымітыўная. Маладыя сцяблінкі маюць пратастэлічную, а дарослыя – плектастэлічную будову. Зверху сцябло пакрыта эпідэрмісам. Далей ідзе моцная кара. Клеткі ўнутраных слаёў кары маюць тоўстыя сценкі і ўтвараюць механічнае кальцо. Цэнтральная частка сцябла занята канцэнтрычным праводзячым пучком (стэла). Ксілема ў пучку размяшчаецца ў выглядзе стужак, якія злучаны паміж сабой. Паміж участкамі ксілемы і вакол яе з перыферыі - флаэма. Асяродка няма, камбія ў пучку няма. За флаэмай ідзе слой перыцыкла, далей – эндадэрма, якая адмяжоўвае пучок ад кары. У кары сцябла ёсць ліставыя сляды – пучкі праводзячай тканкі, якія ідуць да жылак ліста. Лісты звонку адзеты эпідэрмісам з вусцейкамі. Мезафіл мнагаслойны з міжклетнікамі. Карані бакавыя з каранёвымі валаскамі. Жывуць 2-5 гадоў. Спаранашэнне ў дзеразы наглядаецца ў сярэдзіне лета. Спараносныя каласкі па аднаму, радзей па два- тры ўзнікаюць на верхавінах галінак. На восі каласка размешчаны спарафілы. Яны драбней вегетатыўных лістоў, маюць трохкутова-яйцападобную форму, завостраныя, афарбаваныя ў жоўты колер. На верхнім баку спарафілаў развіваюцца спарангіі ныркападобнай формы на кароткай ножцы. Унутры спарангія са спарагеннай тканкі шляхам меёзу фарміруюцца дробныя аднолькавыя споры ў вялікай колькасці. Яны маюць акругла-тэтраэдрычную форму жаўтаватага колеру. Споры маюць дзве абалонкі – экзаспорый і эндаспорый. Унутранае змесціва споры з пратаплазмы, ядра, пластыд, кропелек тлушчу. Спелы спарангій лопаецца папярочнай трэшчынай. Да гэтага часу вось каласка некалькі разрастаецца, спарафілы рассоўваюцца і споры лёгка высейваюцца надвор. На паверхні зямлі спора токамі вады уносіцца ў паглыбленні (шчыліны) глебы, дзе на глыбіні ў некалькі сантыметраў прарастае. Утвараецца зарастак у выглядзе камячка клетак. Жыццё зарастка магчыма толькі пры сімбіёзе з гіфамі грыба. Спелы зарастак мае форму дзіцячай цацкі ваўчка. На верхнім баку зарастка ўтвараюцца антэрыдыі і архегоніі. Антэрыдыі пагружаны ў тканку зарастка. У іх развіваюцца шматлікія двухжгуцікавыя сперматазоіды. Архегоніі таксама пагружаны ў зарастак брушком, а шыйка ўзвышаецца над паверхняй зарастка. У брушку архегонія фарміруецца яйцаклетка і брушная канальцавая клетка. У шыйцы – 6-8 канальцавых клетак. Аплодненая яйцаклетка дзеліцца і фарміруе зародак, які мае сцяблінку, першасны лісцік і бакавы корань. На першых этапах зародак жывіцца за кошт пажыўных рэчываў зарастка. Зарасткі дзеразы развіваюцца вельмі марудна. Ад прарастання споры да маладога спарафіта праходзіць 15-18 гадоў. Па гэтай прычыне віды дзеразовых патрабуюць аховы. Рысы прымітыўнай арганізацыі дзеразы: 1) дыхатамічнае разгалінаванне сцяблоў і каранёў; 2) адсутнасць строгай дэтэрмінаванасці пры закладванні парасткаў і каранёў; 3) адсутнасць прыдаткавых каранёў; 4) наяўнасць самых прымітыўных тыпаў стэлы ў шэрагу відаў – пратастэлы і актынастэлы; 5) вялікая працягласць жыцця гаметафітаў; 6) наяўнасць доўгай шыйкі архегонія. Усё гэта дае аснову разглядаць род дзеразы як сапраўды жывую выкапнёвую расліну. Дзеразовыя маюць практычнае выкарыстанне. Споры дзеразы ў аптэчнай справе вядомы як дзіцячая прысыпка. Імі таксама перасыпаюць пілюлі. У металургіі пры адліўцы адказных дэталей зямельныя формы пасыпаюць спорамі дзеразы. У сельскай мясцовасці нярэдка дзеразой абвіваюць аркі, партрэты, што рабіць немэтазгодна з прычыны знішчэння раслін. У склад Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь уключаны баранец звычайны, дзераза баранец – Huperzia selago і лікападыела заліўная – Lycopodiella inundata.
Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 697; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |