КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Падклас сальвінііды (Salviniidae)
Падклас марсілеіды (Marsileidae). Уключае парадак марсілевыя (Marsileales), сям’ю марсілевыя (Marsileaceae) і 3 роды – марсілея (Marsilea), пілюлярыя (Pilularia) і рэгнелідыум (Regnellidium). Гэта разнаспоравыя папараці, водныя ці земнаводныя расліны. Маюць спаракарпіі. Уваходзіць парадак Salviniales, сям’я Salviniaceae і 10 відаў. Гэта разнаспоравыя расліны тропікаў і субтропікаў. У Беларусі сустракаецца сальвінія плывучая (Salvinia natans), а таксама у азёрах і затоках рэк Еўрапейскай часткі СНД. Тонкае сцябло ў вузлах нясе лісты кальчакамі па тры. Два лісты авальныя, зялёныя, плаваючыя. Трэці ліст падводны, моцна рассечаны, замяняе расліне карані. Сапраўдных каранёў няма. Анатамічная будова сцябла і лістоў адлюстроўвае рысы прыстасавання да воднага спосабу жыцця: шмат буйных паветраных поласцяў, нязначна развіты механічныя элементы, моцна рэдукавана праводзячая сістэма. У цэнтры сцябла праходзіць канцэнтрычны праводзячы пучок (у цэнтры ксілема з 1-3 трахеід, флаэма, перыцыкл і эндадэрма). Кара з вялікімі паветранымі поласцямі. У лістах многа паветраных поласцяў у два паверхі. На верхнім баку ліста развіваюцца акруглыя клеткі з васкавым налётам. Гэта сасочкі, якія спрыяюць выдаленню вады з паверхні ліста. Знізу лісты і сцябло пакрыты шматлікімі бурымі валаскамі. У аснове падводных лістоў на кароткіх бакавых разгалінаваннях утвараюцца шарападобныя сорусы – спаракарпіі. Усе яны аднолькавыя па памеры, але ўтрымліваюць у сярэдзіне розныя спарангіі. У адных спаракарпіях развіваюцца шматлікія дробныя мікраспарангіі, у другіх – больш буйныя мегаспарангіі ў меншай колькасці. Спарангіі маюць ножку і прымацоўваюцца да плацэнты. Спаракарпіі маюць двайную абалонку (індузій), які зрастаецца ўверсе і ўнізе. Паміж імі знаходзіцца паветра. У спарангіях са спарагеннай тканкі шляхам рэдукцыйнага дзялення ўтвараюцца споры. У мікраспарангіях развіваецца звычайна 64 мікраспоры. У мегаспарангіях утвараецца спачатку вялікая колькасць мегаспор, але поўнага развіцця дасягае толькі адна, астатнія адміраюць. Увосень спаракарпіі адпадаюць і зімуюць на дне вадаёма. Вясной пасля згнівання абалонак спаракарпіяў мікраспарангіі і мегаспарангіі ўсплываюць на паверхню. Кожная з 64 мікраспор прарастае ў моцна рэдукаваны мужчынскі зарастак, які не пакідае мікраспарангія. Пры першых дзяленнях мікраспоры ўтвараецца тры клеткі. Ніжняя яшчэ раз дзеліцца на дзве праталіяльныя клеткі. Адна праталіяльная клетка разрастаецца і высоўвае дзве верхнія клеткі праз разрыў абалонкі мікраспарангія наверх. Сперматагенная клетка антэрыдыя ўтварае 4 мнагажгуцікавыя сперматазоіды. Такім чынам, мужчынскі зарастак утварае 2 антэрыдыі з 8-ю сперматазоідамі. Зарасткі разрастаюцца і прабіваюць сценку мікраспарангія і высоўваюцца наверх. Мегаспора ў мегаспарангіі прарастае і ўтварае жаночы зарастак, які не пакідае абалонкі мегаспарангія. Пры прарастанні ядро мегаспоры дзеліцца і ўтварае дзве клеткі. З верхняй клеткі фарміруецца жаночы зарастак. Ніжняя клетка моцна разрастаецца, ядро яе дзеліцца шматразова, але перагародкі не ўтвараюцца. Яна запаўняецца пажыўнымі рэчывамі для зародка. Зарастак складаецца з зялёных клетак. Ён разрывае абалонку мегаспарангія і высоўваецца наверх. На ім фарміруецца 3-5 архегоніяў. Пасля апладнення з зіготы фарміруецца зародак (сцяблінка і лісцікі). З яго ўтвараецца дарослая расліна. Сям’я азолавыя (Asollaceae) утрымоўвае 1 род з 6 відамі, распаўсюджанымі ў тропіках і ва ўмераных абласцях Паўночнай Амерыкі. Гэта маленькія кволыя разнаспоравыя папараці, якія плаваюць на паверхні вады. Па знешняму выгляду - гэта дробныя расліны, больш падобныя да лістасцябловых юнгерманіевых імхоў, чым да папарацяў. Прыкметнай асаблівасцю азолы з’яўляецца сімбіёз гэтай расліны з сіне-зялёнай водарасцю анабенай. Выказана меркаванне аб трэцім члене складанага сімбіёзу з удзелам бактэрый псеўдамонас і азотабактэр. Разнаспоравыя папараці нагадваюць насенныя расліны. Яны стаяць на мяжы з голанасеннымі раслінамі. У Чырвоную кнігу Беларусі з папарацяў занесены мнаганожка звычайная (Polypodium vulgare), сальвінія плывучая (Salvinia natans), чыставуст каралеўскі (Osmunda regalis), пузырнік судэцкі (Cystopteris sudetica), кастянец пасценны (Asplenium ruta-muraria).
Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 750; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |