Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Падклас асмундавыя (Osmundidae)




Клас папараці (Polypodiopsida).

Клас мараціяпсіды (Marattiopsida).

Клас офіяглосапсіды, або вужоўнікі (Ophioglossopsida).

Уключае манатыпны парадак вужоўнікавыя (Ophioglossales) і сям’ю вужоўнікавыя (Ophioglossaceae). Гэта невялікія травяністыя расліны. Яны маюць сцябло (карэнішча), схаванае ў глебе. Ад яго ўгару адыходзіць надземны ліст, падзелены на дзве часткі: спараносную і зялёную бясплодную, размешчаных на агульным чаранку. Уніз ад карэнішча адыходзяць некалькі даволі тоўстых каранёў.

Сям’я вужоўнікавых утрымлівае 3 роды. У нас, у паўночных і сярэдніх раёнах, на імшыстых лугавінах сустракаецца вужоўнік звычайны (Ophioglossum vulgatum). Бясплодная частка ліста ў выглядзе авальнай цэльнай пласцінкі. Спараносная частка ліста сцеблападобная і заканчваецца спарангіяфорам, на восі якога ў два рады размешчаны спарангіі. Спарангіі кожнага рада зрастаюцца паміж сабой, утвараюць сінангіі. Спарангіі маюць мнагаслойную сценку. У іх развіваюцца мноства спор. Спарангій ускрываецца падоўжнай шчылінай.

Зарасткі вужоўніку бясколерныя, жывуць пад зямлёй на глыбіні 2-10см у сімбіёзе з гіфамі грыба (мікарыза). Сперматазоіды мнагажгуцікавыя. Зародак першапачаткова развіваецца за кошт зарастка, затым ён фарміруе сцябло і карэньчык і пераходзіць да самастойнага харчавання. Развіццё маладой расліны працягваецца вельмі марудна (5 – 6 гадоў).

Сустракаюцца ў нас таксама вельмі рэдкія віды. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: граздоўнік рамонкалісты (Botrychium matricarifolium), граздоўнік віргінскі (B. virginianum).

Сюды ўваходзіць адзін парадак мараціевыя (Marattiales), адна сям’я мараціевыя (Marattiaceae). Прадстаўлены як цяпер жывучымі, так і вымерлымі раслінамі. Сучасныя мараціевыя распаўсюджаны ў трапічных абласцях (Angiopteris, Archangiopteris, Macroglossum, Chrystensenia, Danaea).

Уключае 4 падкласы: асмундавыя (Osmundidae), поліподыіды (Polypodiidae), марселііды (Marsileidae), сальвінііды (Salviniidae).

Уключае парадак асмундавыя (Osmundales) і адну сям’ю (Osmundaceae), якая цікавая наяўнасцю пераходных форм ад дрэвападобных да тыпова травяністых раслін. Прадстаўнікі – тадэа (Todea) – у вільготных субтрапічных лясах Аўстраліі, Новай Зеландыі і Паўднёвай Афрыкі. Гэта невялікае дрэўца. Цяжка адназначна вызначыць жыццёвую форму гэтай расліны.

Род асмунда (Osmunda). Асмунда каралеўская (O. regalis) – адзін з прыгажэйшых папарацяў. Яна расце і ў Беларусі, уключана ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Сваімі каранямі асмундавыя ўходзяць да першапапарацяў.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 868; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.006 сек.