КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэма22.3. Казачны фальклор
Тэма 22.2. Замовы. Сучасны фальклор. Лекцыя 21. Народная песнятворчасць савецкага часу. Тэрміналагічная база: Аналіз гістарычнай эпохі. Перыяды няроўнай часавай працягласці: кастрычнік 1917г. і грамадзянская вайна да пачатку 20-х г.г.; 20-30-я гады; гады Вялікай Айчыннай вайны; пасляваенны час. Вызначальныя рысы кожнага перыяду. Песні часоў грамадзянскай вайны. Народна-песенная творчасць 20-30г.г., развіццё самадзейнага мастацтва, калгасная песнятворчасць. Практыка стварэння самадзейных хароў і агульны фальклорны працэс 20-30 гадоў. Народна-песенная творчасць Заходняй Беларусі (1921-1939г.г.) Песнятворчасць перыяду Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945г.г.). Партызанская песня, як з’ява беларускай народнай творчасці. Агітатрады і партызанскія атрады. Аўтары партызанскіх песень. Тыпізаваныя прыкметы жанру. Уплыў на фарміраванне жанру савецкай масавай песні калгаснай самадзейнасці даваеннага часу. Сучасны стан традыцыйнай культуры. Праблемы захавання аўтэнтычнай традыцыйнай культуры ў сучасных умовах.
Лекцыя 22. Жанры вусна-паэтычнага фальклору і іх сувязь з народнай музычнай творчасцю. Тэрміналагічная база: Знітаванасць верша і музыкі ў песенных фальклорных жанрах. Узаемасувязь паэтычных і музычных вобразаў.
Тэрміналагічная база: Спецыфіка жанру. Замовы і светапогляд старажытных славян. Заклінанні, іх функцыі, адрозненне ад замоў. Праклёны, іх функцыі, адрозненне ад замоў і заклінанняў. Тыпы замоў у адпаведнасці з прызначэннем: гаспадарчыя ад розных хвароб, звязаныя з сямейным і прыватным жыццём, замовы грамадскага і сацыяльнага зместу. Кампазіцыя замоў, змястоўнасць кожнай часткі. Рытмічная, інтанацыйная арганізацыя замоў. Замоўны характар старажытных абрадавых песень.
Тэрміналагічная база: Характарыстыка жанру, паходжанне назвы. Гістарычныя вытокі народнага казачнага эпасу. Цесная сувязь казак з міфамі, легендамі, паданнямі, замовамі, прыказкамі, прымаўкамі. Бытаванне казак на беларускай вёсцы ў часы наладжвання попрадак, са звычаяў расказваць фальклорныя творы ў піліпаўскі пост і калядныя вечары. Вобразы казачнікаў у беларускім фальклоры. Казачнік Бай. Класіфікацыя казак. Чарадзейныя, фантастычныя казкі, іх сувязь з міфамі, паданнямі, старажытнымі абрадамі. Казкі, сюжэты якіх сустракаюцца ў іншых славянскіх народаў. Казкі, звязаныя з беларускай гістарычнай рэчаіснасцю. Казачныя вобразы Івана Прастачка, Івана Падвея (Удовінага сына), Івашкі Мядзвежага Вушка, Кацігарошка, Кірылы Кажамякі, Іллі Мурамца і іх сувязь з вобразамі старажытных былін, паданняў пра волатаў. Чарадзейныя казкі пра матэрыяльны дабрабыт. Характарыстыка зачынаў, канцовак, паўтораў, казачных формул чарадзейных казак. Казкі пра жывёл, як найбольш старажытны від казачнага эпасу. Сувязь з паляўнічымі апавяданнямі старажытнасці, для якіх характэрны анімізм, татэмізм. Характэрныя рысы жанру. Цесная сувязь з музычным фальклорам. Тыповыя персанажы: ліса, воўк, мядзведзь, заяц, сабака, кот, баран, конь, певень, асэнсаванне іх вобразных рысаў і тыповых характараў і якасцей людзей праз гэтыя вобразы. Адметныя рысы беларускіх народных казак пра жывёл. Легендарныя казкі - казкі блізкія да легенд. Дзеючыя асобы легендарных казак. Казкі рэлігійнага і антырэлігійнага зместу. Сацыяльна-бытавыя казкі і іх асаблівасці. Героі сацыяльна-бытавых казак і адносіны да іх у народзе. Навелістычныя казкі і іх адметныя рысы ў параўнанні з сацыяльна-бытавымі. Героі навелістычных казак і іх станоўчыя, адмоўныя рысы. Тыповыя сюжэты. Тэма 22.3. Легенды і паданні. Тэрміналагічная база: Спецыфічныя рысы жанра легенды. Час узнікнення, сутнасць назвы. Гістарычны шлях развіцця жанру легенд. Касмаганічныя легенды: пра стварэнне Сусвету, Зямлі, Сонца, зорак, адрозненні легенд дахрысціянскага і хрысціянскага перыядаў. Этыялагічныя легенды пра тлумачэнне жывёльнага свету. Тапанімічныя легенды пра ўзнікненне пэўных гарадоў, вёсак, рэк, азёр, урочышчаў і іх назваў. Этнаграфічныя легенды пра паходжанне народаў і плямёнаў. Легенды аб дзеянні святых, вандраваннях Ісуса Хрыста. Гістарычныя і гераічныя легенды. Сацыяльна-бытавыя і ўтапічныя легенды. Легенды часоў грамадзянскай вайны, Вялікай Айчыннай вайны. Сувязь легенд з музычным фальклорам, іншымі відамі фальклору. Вызначальныя рысы паданняў, іх адрозненне ад легенд і казак. Беларускія паданні часоў старажытнасці і іх героі. Паданні пра воінскія подзвігі герояў абаронцаў Русі ад захопнікаў. Беларускія гістарычныя паданні - пра войны, барацьбу з іншаземнымі захопнікамі, пра эпідэміі, пра гістарычных асоб і герояў; тапанімічныя - пра паходжанне гарадоў, мястэчак, вёсак, урочышчаў, гарадзішчаў. Беларускія паданні пра гістарычнае мінулае ў старажытных хроніках XVI ст. Тэма 22.4. Загадкі, прыказкі, прымаўкі. Тэрміналагічная база: Спецыфіка жанраў, іх старажытныя вытокі. Сувязь зместу загадак з шматграннай рэчаіснасцю, асобай чалавека, яго працоўнай дзейнасцю, матэрыяльным, сацыяльным, духоўным жыццём, прыродай і яе з’явамі, жывёльным і раслінным светам. Метафарычныя і алегарычныя загадкі. Загадкі-пытанні, загадкі-задачы. Сувязь загадак з музычным фальклорам. Прыказкі, як адлюстраванне жыццёвага вопыту і мудрасці народа. Тэматыка прыказак: пра жыццё і сямейны побыт чалавека, яго маральныя якасці, трапныя назіранні, разважанні, павучанні. Прымаўкі. Вызначальныя рысы, іх адрозненне ад прыказак. Значэнне прыказак і прымавак у абрадавым фальклоры.
Дата добавления: 2014-10-17; Просмотров: 1556; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |