Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Лекцыя 23. Методыка этнафальклорных палявых




даследванняў.

Тэрміналагічная база: Збіранне, захаванне, даследванне і публікацыя фальклору - найважнейшыя задачы фалькларыстыкі. Мэты, задачы палявых даследванняў.

Этнафальклорныя экспедыцыі: мэта, задачы, спецыфіка арганізацыі. Віды фальклорных экспедыцый.

Падрыхтоўчы этап фальклорных экспедыцый: вызначэнне мэты, задач экспедыцыі, пісьмовая фіксацыя звестак аб фалькларыстычным вопыце ўдзельнікаў, вызначэнне маршруту экспедыцыі, пунктаў сацыяльнай дапамогі. Вывучэнне бібліяграфіі па гісторыі і культуры рэгіёну даследвання, фізіка-геаграфічнай, гісторыка-культурнай, этнафальклорнай спецыфікі рэгіёну.

Метадычная і тэхнічная падрыхтоўка. Асэнсаванне значнасці гутарковага майстэрства, камунікацыйнасці даследчыка. Авалоданне навыкамі карыстання тэхнічнымі сродкамі: аўдыа-, відэа-, фота. Вывучэнне методыкі запісу музычнага і паэтычнага тэксту з вуснай перадачы, удакладненне незразумелых слоў, фіксацыя зместу аудыа-, відэазапісаў. Методыка запісу святаў, абрадаў, харэаграфічнага фальклору, музычных інструментаў, касцюмаў, прадметаў быта, жанраў вуснай прозы. Работа з апытальнікамі.

Пашпартызацыя экспедыцыйнага матэрыялу: складанне пашпарту мясцовасці, выканаўцы - носьбіту традыцыі, вусных тэкстаў. Спецыфіка афармлення аўдыа-, відэакасет, абавязковая пашпартная інфармацыя напачатку запісу.

Уласна экспедыцыйная дзейнасць. Складанне справаздачы па выніках экспедыцыі з аналізам атрыманых вынікаў, колькасна-якасная, жанравая характарыстыка сабранага фальклорнага матэрыялу.

Спецыфіка апрацоўкі і архівізацыі экспедыцыйнага матэрыялу. Фальклорныя лабараторыі як архіўна-гістарычны і папулярызатарскі цэнтр рэгіянальнай традыцыйнай культуры.

Публікацыі аб выніках этнафальклорнай экспедыцыі.

 

Лекцыя 24. Музычны фальклор у музычным выхаванні дзяцей і падлеткаў.

Тэрміналагічная база: Значэнне фальклору ў выхаванні дзяцей і падлеткаў. Перыядызацыя дзіцячых узростаў. Дзіцячае музычнае інтанаванне давербальнага і вербальнага перыядаў развіцця. Фізіялагічныя і вакальныя асаблівасці дзіцячага голасу.

 

Музычны фальклор у сістэме дашкольнага, школьнага, пазашкольнага выхавання.

Методыка навучання дзяцей народным спевам.

Роля носьбітаў фальклорнай традыцыі ў навучанні дзяцей і моладзі.

Этнафальклорныя дзіцячыя калектывы як пераемнікі традыцыйнай культуры.

ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ ВУСНАГА ТЫПУ

ПА КУРСУ "НАРОДНАЯ МУЗЫЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ"

 

1. Народная музычная творчасць як грамадска-гістарычная і мастацкая з’ява.

2. Народная музычная творчасць - найважнейшая галіна нацыянальнай і сусветнай культуры.

3. Этнамузыкалогія і асновы фалькларыстычнай тэрміналогіі.

4. Дзяржаўная культурная палітыка ў галіне традыцыйнага мастацтва. Аналіз нарматыўных дакументаў, практыкі рэалізацыі дзяржаўных праграм па традыцыйнаму мастацтву.

5. Сінкрэтызм фальклору. Спецыфіка знітаванасці і ўзаемасувязі музычнага традыцыйнага мастацтва з іншымі відамі народнай творчасці.

6. Фальклор - творчасць працоўных, мастацкая дзейнасць непрафесіяналаў.

7. Асаблівасці твораў народнай музычнай творчасці ў параўнанні з прафесійнай музыкай.

8. Каляндарна-земляробчы цыкл абрадавых песень. Спецыфіка народнага каляндара.

9. Жанр. Абумоўленасць узнікнення фальклорных жанраў. Жанравая разнастайнасць фальклорных твораў. Спецыфіка фальклорна-гістарычных пластоў, час фарміравання.

10. Характарыстыка I фальклорна-гістарычнага пласта і яго жанраў.

11. Характарыстыка II фальклорна-гістарычнага пласта і яго жанраў.

12. Характарыстыка III фальклорна-гістарычнага пласта і яго жанраў.

13. Характарыстыка IV фальклорна-гістарычнага пласта і яго жанраў.

14. Этнаграфія. Музычная фалькларыстыка. Комплекс праблем, задачы.

15. Развіццё беларускай музычнай фалькларыстыкі. Беларускія музычныя фалькларысты.

16. Раннетрадыцыйная музычная класіка. Агульная характарыстыка абрадавых песень. Народная школа “галоснага спеву”.

17. Сувязі паміж народным і прафесійным музычным мастацтвам. Музычны фальклор як крыніца прафесійнай і аматарскай музычнай дзейнасці.

18. Веснавыя абрады і святы ў рэгіянальным і лакальным асвятленні.

19. Веснавыя загуканні. Веснавыя песні (агульная характарыстыка).

20. Валачобныя песні.

21. Юр’еўскія песні.

22. Траецкія (сёмушныя) песні, куставыя, русальныя песні.

23. Летнія абрады і святы.

24. Купальскія і пятроўскія песні.

25. Жніўныя песні.

26. Восеньскія абрады і святы.

27. Восеньскія песні.

28. Зімовыя абрады і святы ў рэгіянальным і лакальным асвятленні.

29. Зімовыя песні.

30. Масленіца. Масленічныя песні.

31. Талака, Талочныя песні.

32. Сямейна-абрадавыя песні. Агульная характарыстыка.

33. Радзіны: звычаі, абрады. Рэгіянальныя (лакальныя) асаблівасці.

34. Радзінныя песні.

35. Традыцыйнае вяселле - своеасаблівая народная опера. Этапы, звычаі.

36. Вясельныя песні. Вясельныя галашэнні.

37. Пахаванне, хаўтуры, галашэнні.

38. Беларускія народныя музычныя інструменты. Беларускія народныя музычныя выканаўцы.

39. Інструментальная народная музыка.

40. Песні з умоўным прымеркаваннем па часе і абставінах выканання (агульная характарыстыка).

41. Паставыя песні, духоўныя вершы.

42. Балады.

43. Спецыфіка стылістыкі і тыпалогіі беларускіх народных напеваў старажытнага гістарычнага пласта.

44. Дзіцячы музычны і гульнёвы фальклор. Этнаграфія дзяцінства.

45. Познетрадыцыйная класіка народнай музыкі. Пазаабрадавыя песні.

46. Казацка-сялянская сацыяльная лірыка: песні сялянскай вольніцы.

47. Чумацкія, бурлацкія песні. Гістарычныя песні. Рэкруцкія песні.

48. Гераічны кант.

49. Пазаабрадавыя песні: агульная характарыстыка. Жартоўныя песні. Сямейна-бытавыя песні. Любоўна-лірычныя пені. Прыпеўкі.

50. Рэвалюцыйная класіка. Песні змагання ХIX пачатку ХХ ст. Батрацкія, адыходніцкія, рабочыя, рэвалюцыйныя песні.

51. Літаратурныя песні на словы прафесійных паэтаў.

52. Гарадская народна-бытавая песня. Жорсткія рамансы.

53. Песнятворчасць савецкага часу.

54. Музычная народная творчасць часоў грамадзянскай вайны.

55. Народна-песенная творчасць 20-30г.г.

56. Песенны фальклор Заходняй Беларусі (1921-1939г.г.)

57. Песенны фальклор Вялікай Айчыннай вайны. Партызанскія песні (1941-1945г.г.)

58. Фальклор сучаснага перыяду.

59. Жанры вусна-паэтычнага фальклора і іх сувязь з народнай музычнай творчасцю (замовы, казкі, легенды, паданні, загадкі, прыказкі, прымаўкі, бывальшчына і інш.).

60. Методыка палявых даследванняў. Збіранне і захаванне музычнага фальклора.

61. Музычны фальклор у музычным выхаванні. Фальклорна-этнаграфічныя калектывы. Методыка пераймання аўтэнтычнай традыцыйнай культуры.

62. Спецыфіка аналіза народнай песні.

 

Жанравы пералік фальклорных твораў з указаннем прыкладных узораў музычнай традыцыйнай класікі Беларусі

1. Зімовы песенна-абрадавы цыкл: калядная абыходная гаспадару.

2. Зімовы песенна-абрадавы цыкл: калядная абыходная гаспадыні.

3. Зімовы песенна-абрадавы цыкл: калядная абыходная сыну.

4. Зімовы песенна-абрадавы цыкл: калядная абыходная дачцэ.

5. Зімовы песенна-абрадавы цыкл: калядная абыходная дзеду, старой, дзецям.

6. Агульнакалядныя песні.

7. Шчадроўскія песні.

8. Прыпеўкі да каляднай гульні “Жаніцьба Цярэшкі”.

9. Зімовыя карагоды і гульні.

10. Масленічныя песні.

11. Веснавы песенна-абрадавы цыкл: заклічкі да Бога.

12. Веснавы песенна-абрадавы цыкл: да птушак.

13. Веснавы песенна-абрадавы цыкл:да Прачыстай.

14. Веснавы песенна-абрадавы цыкл: да Вясны.

15. Валачобныя песні: гаспадарскія.

16. Валачобныя песні: песні каляндара земляроба.

17. Валачобныя песні: да дзяўчыны.

18. Валачобныя песні: да хлопца.

19. Валачобныя песні: песенныя канцоўкі.

20. Юраўскія песні.

21. Сёмушныя песні (траецкія).

22. Русальныя песні.

23. Куставыя песні.

24. Летні песенна-абрадавы цыкл: купальскія песні.

25. Летні песенна-абрадавы цыкл: жніўныя песні (зажынкі).

26. Летні песенна-абрадавы цыкл: жніўныя песні (уласна жніво).

27. Летні песенна-абрадавы цыкл: жніўныя песні (дажынкі).

28. Купальскія карагодныя песні.

29. Жніўныя карагодныя песні.

30. Восеньскія песні.

31. Піліпаўскія песні.

32. Талочныя песні.

33. Сямейна-песенна-абрадавы цыкл.

34. Вясельныя: заручынныя песні.

35. Сямейна-песенна-абрадавы цыкл: песні суборнага вечара.

36. Сямейна-песенна-абрадавы цыкл: песні расплятання касы.

37. Сямейна-песенна-абрадавы цыкл: каравайныя песні.

38. Сямейна-песенна-абрадавы цыкл: пасадныя песні.

39. Сямейна-песенна-абрадавы цыкл: песні прыданак.

40. Сямейна-песенна-абрадавы цыкл: жартоўныя песні.

41. Сямейна-песенна-абрадавы цыкл: уласна вясельныя песні.

42. Сямейна-песенна-абрадавы цыкл: песні маладой-сіраце.

43. Сямейна-песенна-абрадавы цыкл: вясельныя галашэнні.

44. Радзінныя песні: бацьку.

45. Радзінныя песні: парадзісе.

46. Радзінныя песні: бабцы.

47. Радзінныя песні: кумам.

48. Бяседныя песні.

49. Галашэнні.

50. Духоўныя вершы.

51. Балады.

52. Познетрадыцыйная класіка: гістарычныя песні.

53. Познетрадыцыйная класіка: чумацкія песні.

54. Познетрадыцыйная класіка: рэкруцкія, салдацкія песні.

55. Познетрадыцыйная класіка: гераічны кант.

56. Рабочыя, рэвалюцыйныя песні.

57. Песні грамадзянскай вайны.

58. Песні перыяду 20-30 г.г.

59. Песні Заходняй Беларусі.

60. Жартоўныя пазаабрадавыя песні.

61. Сямейна-бытавыя пазаабрадавыя песні.

62. Прыпеўкі.

63. Любоўна-лірычныя песні.

64. Песні Вялікай Айчыннай вайны. Партызанскія песні.

65. Дзіцячыя музычныя гульні.

66. Дзіцячы фальклор. Калыханкі.

67. Дзіцячы фальклор. Дзіцячыя песенькі.

68. Абрадавыя творы, якія перайшлі ў дзіцячы фальклор.

69. Інструментальны фальклор: сігнальныя, гукавыяўленчыя найгрышы.

70. Інструментальны фальклор: песенныя найгрышы.

71. Інструментальны фальклор: маторныя найгрышы.

72. Танцавальная інструментальная традыцыйная музыка.

73. Маршавая інструментальная традыцыйная музыка.

74. Рускі музычны фальклор: Быліны.

75. Рускі музычны фальклор: Працяжная лірычная песня.

76. Рускі музычны фальклор: Гарадская песня XVIII - XIX ст.ст.

77. Лірычныя песні савецкага перыяду.

78. Песні сучаснага фальклору.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-10-17; Просмотров: 1292; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.035 сек.