Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэма 31. Гісторыя станаўлення і развіцця беларускага кінамастацтва ХХ – ХХІ стагоддзяў




Тэма 30. Кінамастацтва Японіі. Індыйскае кіно

Тэатральныя традыцыі ў раннім японскім кіно. Эксперыменты ў кінамастацтве Т.Кінугасу. Асноўныя накірункі японскага кінематографа сярэдзіны – другой паловы ХХ стагоддзя. Рэжысёрскія падыходы Я.Одзу, А.Курасавы, К.Мідзогуці. Зорка японскага кіно Т.Міфунэ.

Мастацкія прынцыпы нацыянальнага кінематографа Індыі. “Новае індыйскае кіно” – творчая дзейнасць раданачальніка бенгальскай школы С.Рэя і прадстаўніка бамбейскай школы кіно Р.Капура. Зоркі індыйскага кіно 70 – 80-х гг.: А.Бачан, М.Чакраборці.

 

Кінастудыя “Савецкая Беларусь” у Ленінградзе (1928 – 1939 гг.). Першыя ігравыя фільмы: “Лясная быль”, “Да заўтра”, “Нянавісць” Ю.Тарыча. Рамантычна-гераічныя фільмы беларускага кіно 20-х гг: У.Гардзін “Кастусь Каліноўскі”. Кінатворы на сучасную тэматыку: В.Балюзяк “Джэнтэльмен і певень”, У.Гардзін “Песні вясны”.

Стварэнне студыі “Белдзяржкіно”. Развіццё нацыянальнага кінематографа: творчасць Ю.Тарыча і У.Корш-Сабліна, з’яўленне беларускага гукавога кіно: “Першы ўзвод”. Беларускі кінематограф у 30-я гг.: “Саша” А.Хахлова, “Жанчына” Я.Дзігана, “Двойчы народжаны”, “Новая радзіма” Э.Аршанскага, “Шлях карабля” Ю.Тарыча, “Шукальнікі шчасця” У.Корш-Сабліна. Беларускае кіно для дзяцей: “Палескія рабінзоны”, “Канцэрт Бетховена”.

Беларускі кінематограф у часы Вялікай айчыннай вайны. Стварэнне дакументальных фільмаў пра вайну, баявых кіназборнікаў, кіначасопісаў. Станаўленне студыі “Беларусьфільм”. Пасляваеннае кіно Беларусі: “Канстанцін Заслонаў”, “Хто смяецца апошнім”. Працяг традыцый мінулых часоў у кінатворах 50 – 60-х гг.: “Чырвонае лісце”, “Гадзіннік спыніўся апоўначы”, “Першыя выпрабаванні”. Творчая дзейнасць стваральніка дзіцячага кіно У.Голуба (“Міколка-паравоз”, “Дзяўчынка шукае бацьку”). Сучасная праблематыка беларускага кінамастацтва 60 – 70-х гг. Пашырэнне тэматычнай, жанравай і стылёвай разнастайнасці кінамастацтва. Гісторыка-біяграфічны фільм Б.Сцяпанава “Я, Францыск Скарына”. Зварот да фальклору, народных легенд і традыцый у фільме В.Рубінчыка “Магіла ільва”. Дакументальнае кінамастацтва і тэма Вялікай айчыннай вайны ў 70 – 80-я гг. Дзіцячы кінематограф “Беларусьфільма” 70 – 80-х гг.: “Зімародак”, “Прыгоды Бураціна”, “Пра Чырвоны Каптурок”, “Маленькі сяржант”, “Расклад на паслязаўтра”, “Марынка, Янка і тайны каралеўскага палаца”, “Андрэй і злы чарадзей”. Зварот да твораў беларускай прозы ў кінамастацтве 80-х гг.: “Чужая бацькаўшчына”, “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”, “Раскіданае гняздо”. Новыя тэмы, жанры і імёны ў беларускім кінамастацтве 80-х гг.: І.Дабралюбаў “Белыя росы”, А.Карпаў “Асабістыя разлікі”, В.Рубінчык “Вянок санетаў”, “Культпаход у тэатр”, Д.Ніжнікоўская “Канец бабінага лета”. Крызіс кінастудыі “Беларусьфільм” у 90-х гг. Перыяд “экранізацый прымітыўных сцэнарыяў”.

Творчыя праблемы беларускага кіно ў ХХІ стагоддзі: студыя “Беларусьфільм” – здымачная пляцоўка расійскіх тэлесерыялаў. Гістарычная праблематыка ў фільмах “Анастасія Слуцкая”, “У чэрвені 41-га”, “Дзень Перамогі”, “Брэсцкая крэпасць”.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 1004; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.