КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэма 27. Еўрапейскі кінематограф сярэдзіны ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў
Тэма 26. Сусветны кінематограф перыяду Другой сусветнай вайны Тэма 25. Еўрапейскі і савецкі даваенны кінематограф Тэма 24. Гісторыя стварэння гукавога кіно Эра гукавога кіно: фільм А.Кросленда “Спявак джазу” (1927 г.). Першыя кампаніі гукавога кіно. З’яўленне новых жанраў (гангстэрскі фільм, фільм жахаў, вестэрн). “Залаты век” Галівуда. Росквіт амерыканскага дакументальнага кіно, дзейнасць Р.Флаэрці.
Росквіт французскага кіно 20 – 40-х гг. ХХ стагоддзя. Творчасць Ж.Рэнуара, Р.Клера, Ж.Віго. Паэтычны рэалізм у французскім даваенным кінематографе. Фільмы М.Карне. Першы трагічны акцёр французскага экрана – Ж.Габэн. Англійскі кінематограф. Папулярнасць дакументальнага кіно Дж.Грырсана. Росквіт англійскага кіно А.Корда, фільм “Прыватнае жыццё Генрыха VІІІ”. Дэтэктыўны жанр у творчасці А.Хічкока: “Жылец”, “Меладрама”, “Трыццаць дзевяць прыступак”. Казкі і ўтопіі нямецкага кіно. Неарамантызм, экспрэсіянізм і каммершпіль – накірункі нямецкага кінематографа 20-х гг. ХХ стагоддзя. “Нямецкі” перыяд творчасці Марлен Дзітрых. Першыя савецкія паўнаметражныя ігравыя гукавыя фільмы: М.Экка “Пуцёўка ў жыццё”. Гісторыка-рэвалюцыйныя фільмы. Вылучэнне асобнага рэвалюцыйнага героя: фільм “Чапаеў” Г. і С. Васільевых. Музычная камедыя “Лірычная камедыя з музыкай” – сінтэз рэальнасці і кінематаграфічнай выдумкі. Фільмы “Вясёлыя рабяты”, “Волга-Волга”, “Цырк” Р.Аляксандрава, “Багатая нявеста”, ”Трактарысты”, “Свінарка і пастух” І.Пыр’ева.
Мастацкая вартасць дакументальных стужак перыяду Другой сусветнай вайны. Дакументальнае кіно СССР, ЗША, фашысцкай Германіі. Драмы ваенных гадоў.
Асаблівасці італьянскага неарэалізму ў пасляваенным кінематографе Еўропы. Філасофскія пытанні ў кінематографе Італіі другой паловы ХХ стагоддзя: рэжысёрская дзейнасць Ф.Феліні, Антаніёні, Вісконці, В. дэ Сіка, Дзіфірэлі. Акцёркая дзейнасць С.Ларэн і М.Мастраяні. Творчыя пошукі Б.Берталучы. “Новая хваля” ў французскім кінамастацтве канца 50-х – пачатку 60-х гг., рэжысёрскія пошукі Э.Рамера, Ж.Рывета, К.Шаброля і інш. Французская акцёрская школа: Ж.Філіп, Ж.Марэ, Ж.-П. Бельмандо. Музычны бум у французскім кінематографе 60-х. Зоркі французскага кіно: Л. дэ Фюнес, П.Рышар, Ж.Дэпардзье, А.Дэлон, Б.Бардо, К.Дэнёў, А.Жырардо. Творчасць Л.Бунюэля, Л.Бясона, К.Лялюша. Новы пад’ём англійскага кіно (сярэдзіна 50-х – пачатак 60-х гг.). Узнікненне саюза “свабоднага кіно” і “маладых раззлаваных” – аб’яднанні кінематаграфістаў, пісьменнікаў і дзеячаў тэатра. Кінематограф Скандынаўскіх краін. Станаўленне польскай, чэхаславацкай і венгерскай нацыянальных кінашкол. Маладое нямецкае кіно – новы накірунак у кінематографе Германіі канца 60-х гг. ХХ стагоддзя.
Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 614; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |