КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэма 19. Музычная культура Беларусі ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў
Тэма 18. Гісторыя беларускага тэатра ад вытокаў да пачатку ХХ стагоддзя Тэма 17. Музычная культура Беларусі эпох класіцызму і рамантызму Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва на тэрыторыі Беларусі. Развіццё нацыянальнай кампазітарскай творчасці ў другой палове ХVІІІ стагоддзя: Міхал Казімір Агінскі, Міхал Клеафас Агінскі, Мацей Радзівіл, Восіп Казлоўскі, Ян Давід Голанд. Новыя формы музычнай творчасці: першыя ўзоры опернай, аркестровай, камерна-інструментальнай і камерна-вакальнай музыкі. Музычны оперна-балетны тэатр. Нясвіжскі і Слуцкі тэатры Радзівілаў, Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага, Гродзенскі тэатр Антонія Тызенгаўза, Шклоўскі тэатр Сямёна Зорыча. Камічная опера. Першая нацыянальная опера Я.Д. Голанда “Агатка”. Аркестровае выканальніцтва, канцэрты сімфанічнай музыкі. Фарміраванне сістэмы музычнай адукацыі: “прытэатральныя” музычныя школы, музычныя пансіёны, прыватныя ўрокі. Рамантычныя тэндэнцыі ў беларускім мастацтве першай паловы ХІХ стагоддзя: цікавасць да нацыянальнай гісторыі і да народнай творчасці. Публічныя канцэрты сімфанічнай, камерна-інструментальнай, аратарыяльнай музыкі. Развіццё традыцый музычнага тэатра. Тэатры магнатаў У. Тышкевіча, Л. Ракіцкага, А. Буйніцкага. Музычныя гурткі і салоны. Сядзібная культура і яе ўплыў на развіццё нацыянальнага музычнага мастацтва. Папулярызацыя музычнага мастацтва ў шырокіх колах насельніцтва Беларусі. Музычныя пансіёны. Беларускія кампазітары першай паловы ХІХ стагоддзя: Напалеон Орда, Антон Абрамовіч, Фларыян Міладоўскі, Станіслаў Манюшка.
Вытокі беларускага тэатра: народныя гульні, абрады, ігрышчы; скамарохі. Народная драма: вытокі, выкарыстанне сродкаў пераўвасаблення. Батлейка (канец XVI стагоддзя): віды, сюжэты, уплыў на беларускую драматургію. Школьныя тэатры (XVI стагоддзе): прызначэнне, рэпертуар, характар езуіцкіх школьных драм, праваслаўны школьны тэатр і яго спецыфіка. Прыватнаўласніцкія тэатры (сярэдзіна XVІІI стагоддзя). Драматургія і тэатральная дзейнасць В.Дуніна–Марцінкевіча. Першая беларуская трупа І.Буйніцкага.
Музычная культура ў 1900 – 1917 гг. Нацыянальна-вызваленчы рух. Дэмакратызацыя музычнага мастацтва. Музычная культура паслякастрычніцкага перыяду. Станаўленне беларускай кампазітарскай школы. Развіццё оперы (М.Шчаглоў, А.Туранкоў, Я.Цікоцкі, А.Багатыроў), балета (В.Залатароў, М.Крошнер), сімфоніі (М.Аладаў), камерных жанраў, харавой і сольнай песні. Беларуская музыка ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Росквіт народнай творчасці ў пасляваенны перыяд. Даследаванне беларускага фальклору, выданне зборнікаў народных песень. Выпуск “Анталогіі беларускай народнай песні”. Разнастайнасць жанраў, тэматыка твораў беларускіх кампазітараў у пасляваенны перыяд: фартэпіянны цыкл “Фрэскі” Л.Абеліёвіча; вакальна-сімфанічныя паэмы “Вечна жывыя” і “Героям Брэста” Г.Вагнера; сімфанічная паэма “Партызанская быль” У.Алоўнікава; опера “Алеся” Я.Цікоцкага; опера “Кастусь Каліноўскі” Д.Лукаса; балет “Князь-возера” В.Залатарова; кантаты “Беларусь”, “Беларускія песні” А.Багатырова. Стварэнне Н.Сакалоўскім гімна БССР (1955 г.). Далейшае развіццё балетнага (Г.Вагнер, Я.Глебаў, В.Кузняцоў), опернага (Ю.Семяняка, У.Солтан), сімфанічнага (М.Аладаў, Л.Абеліёвіч, П.Падкавыраў) і камерна-інструментальнага жанраў. Стылістыка нацыянальнага фальклору, своеасаблівасць гарманічнай мовы, зварот да паліфоніі ў творах беларускіх кампазітараў. Музычная культура Беларусі 70-90-х гадоў. Абнаўленне тэматыкі, жанраў, сродкаў музычнай выразнасці. Творчасць Г.Вагнера, Я.Глебава, Дз.Смольскага, С.Картэса, А.Мдзівані, У.Дарохіна, Э.Зарыцкага. Развіццё жанра сімфанічнай музыкі ў творчасці сучасных беларускіх кампазітараў: В.Войцік, Г.Казлова, М.Марозава, А.Літвіноўскі, Г.Гарэлава, Д.Лыбін.
Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 1099; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |