Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны




Жанравая характарыстыка ігравога кіно ХХ – ХХІ стагоддзяў

Тэма 32. Жанр у кінамастацтве. Праблема класіфікацыі кінажанраў.

Віды кіно: мастацкае (ігравое), дакументальнае, навукова-папулярнае, мультыплікацыйнае. Жанравая сістэма ў кінамастацтве. Фактары жанраўтварэння. Раннія жанры ігравога кіно. Крытэрыі класіфікацыі кінажанраў. Асноўныя жанравыя накірункі: паэтычны, драматычны, прыгодніцкія фільмы, кінакамедыі, музычна-драматычныя кінатворы.

Жанравая сістэма ігравога кіно. Тры асноўныя групы кінажанраў і жанравых утварэнняў: драматычныя (псіхалагічныя, камедыйныя, прыгодніцкія), эпічныя, ліра-эпічныя жанры. Жанры музычнага фільма і жанрава-тэматычныя ўтварэнні.


Нумар раздела, тэмы, заняткаў Назва раздзела, тэмы, заняткаў; пералік вывучаемых пытанняў Колькасць аўдыторных гадзін Матэрыяльнае забеспячэнне заняткаў Літаратура Формы кантролю заняткаў
Лекцыі Практычныя (семінарскія) заняткі Лабараторныя заняткі Кіруемая самастойная работа
                 
  Музыка як від мастацтва. Музычныя жанры і формы (2 гадзіны) 1. Музыка ў сістэме мастацтваў. Спецыфіка музычнага мастацтва. Інтанацыйная прырода музыкі. 2. Асноўныя эстэтыка-логіка-тэхнічныя паняцці музычнага мастацтва: мелодыя, рытм, тэмп, тэмбр, гармонія, фактура. 3. Музыка як спосаб эмацыянальнага адлюстравання разнастайнасці навакольнага свету, думак і пачуццяў чалавека. 4. Жанравая сістэма ранняга фальклору. 5. Музычная форма: куплетная, адначасткавая, двух- і трохчасткавыя формы; варыяцыі, ронда, сюіта, санатна-сімфанічны цыкл. 6. Формы выпадковага выбару, “момант-формы”, формы-працэсы паступовых зменаў (фальклор, мастацтва менестрэляў і скамарохаў).         Ілюстратыўны матэрыял: музычныя творы [1а], [15а], [7д]  
  Тэорыя тэатральнага мастацтва (4 гадзіны) 1. Тэатр як від мастацтва, яго мастацкія сродкі, віды тэатра, тэорыі паходжання, змест і форма ў тэатральным мастацтве. 2. Асноўныя складаючыя тэатральнага мастацтва.           Фотаілюстрацыі   [8а], [16а]   [8а], [16а]     Індывідуальнае і франтальнае апытанне
1. Арганiзацыйная структура тэатра як творчага калектыву, асноўныя задачы акцёра і абавязкі рэжысёра.
  Музычная культура Антычнасці, Сярэдневякоўя і Адраджэння (2 гадзіны) 1. Грэчаская міфалогія, класічная афінская трагедыя, гімнастычныя гульні – іх значэнне ў развіцці сусветнай культуры. 2. Пытанні эстэтыкі і музычнай тэорыі ў працах Арыстоцеля і Піфагора. 3.Асноўныя жанры сярэдневяковай царкоўнай музыкі. Культура Візантыі і яе значэнне для развіцця сусветнай музычнай культуры. Развіццё натацыі. Сярэдневяковыя менестрэлі і скамарохі. 4.Фарміраванне нацыянальных школ, нераўнамернасць, цыклічнасць развіцця музыкі Ренесансу. 5.Нараджэнне оперы як самастойнага жанра. Развіццё свецкай музыкі ў эпоху Адраджэння.         Ілюстратыўны матэрыял: музычныя творы   [1а], [9а], [10а], [15д], [7д]      
  Гісторыя тэатральнага мастацтва Антычнасці, Сярэдневякоўя і Адраджэння (6 гадзін) 1. Вытокі тэатральнага мастацтва. 2. Тэатр Антычнасці: Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыму.                   Фота-прэзентацыя   [8а], [16а]   [8а], [16а]   [8а], [16а]     Вусныя паведамленні   Рэфераты Даклады
1. Сярэдневяковы тэатр Еўропы. Супярэчнасці тэатральнага мастацтва Сярэдневякоўя: рэлігійны тэатр і тэатральныя прадстаўленні, заснаваныя на язычніцкіх абрадах.
1. Тэатральнае мастацтва эпохі Адраджэння: італьянскі тэатр, англійскі тэатр, іспанскі тэатр, тэатральнае мастацтва Францыі і Германіі.
  Стыль барока ў музыцы (XVI – першая палова XVII стагоддзяў) (2 гадзіны) 1. Узаемаўплыў і перапляценне паліфанічнага і гамафонна-гарманічнага пісьма, зацвярджэнне мажора-мінорнай сістэмы. 2. Тыповыя інструментальныя жанры эпохі барока. 3. Музычная культура барока ў Германіі, Францыі, Iталii, Англii.         Ілюстратыўны матэрыял: музычныя творы [1а], [9а], [6д]  
  Музычная культура эпохі Асветніцтва. Венская класічная школа (2 гадзіны) 1. Паняцце “класіцызм”. Роля антычнай музычнай тэорыі ў фарміраванні еўрапейскай прафесійнай кампазітарскай школы. 2. Багацце мастацкіх вобразаў, дакладная прастата гармоніі, вызначанасць структуры. Глыбокі аптымізм зместу. 3. Панаванне свецкай тэматыкі. Станаўленне і ўдасканаленне тыпу класічнай санаты.           Ілюстратыўны матэрыял: музычныя творы   [1а], [6д]  
  Барока і класіцызм у тэатральным мастацтве. Эпоха Асветніцтва (2 гадзіны) 1. Асаблівасці і асноўныя прынцыпы барока і класіцызму ў тэатральным мастацтве ХVIІ – ХVIІІ стагоддзяў. Барока ў англійскім, нямецкім і іспанскім тэатры. 2. Класіцызм на сцэне французскіх тэатраў. 3. Спецыфіка тэатра эпохі Асветніцтва. Узнікненне драмы як жанру драматургіі. Развіццё баладнай оперы ў Англіі. Тэатральныя школы перажывання і прадстаўлення ў эпоху Асветніцтва. Узнікненне мяшчанскай драмы.         Ілюстрацыі [8а], [16а]  
  Рамантызм ў музыцы (4 гадзіны) 1. Асветніцкая, педагагічная і канцэртная дзейнасць кампазітараў-рамантыкаў. 2.Асаблівасці рускага і заходнееўрапейскага рамантызму. 3.Характэрныя праяўленні рамантызму ў музыцы.                 Ілюстратыўны матэрыял: музычныя творы [10а], [7д]   [10а], [15а]     Тэставыя заданні Франтальнае апытанне  
1. Камерна-інструментальная творчасць: закончанасць гарманічнай структуры, выпукласць вобразаў, паўнакроўнасць эмацыянальнага зместу кампазіцый малых форм. 2. Новае ў оперным жанры: сімфанічнасць гучання опер Р.Вагнера, рэалізм, рэльефнасць драматычных сітуацый, вастрыня вобразаў у музычна-сцэнічнай драме Дж.Вердзі.
  Музычны імпрэсіянізм (2 гадзін) 1.Сувязь музычнага імпрэсіянізму з французскім паэтычным сімвалізмам і імпрэсіянізмам ў жывапісу. 2. Карціны прыроды, сюжэты антычнай міфалогіі, казачныя, фантастычныя вобразы, сярэдневяковыя паданні, экзотыка Усходу – крыніцы натхнення кампазітараў-імпрэсіяністаў.                 Ілюстратыўны матэрыял: музычныя творы [10а], [7д]  
  Тэатральнае мастацтва Еўропы ХІХ – ХХ стагоддзяў (4 гадзіны) 1. Рамантызм у тэатральным мастацтве. 2.Асноўныя накірункі тэатральнага мастацтва ХІХ – ХХ стагоддзяў. 3. Авангард у тэатральным мастацтве канца ХІХ – ХХ стагоддзяў.               [8а], [16а] [16д]   [8а], [16а]     Вусныя паведам­ленні
1.Параўнаўчая характарыстыка тэатральнага мастацтва ХІХ – ХХ стагоддзяў у Аўстрыі, Англіі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Францыі, Польшчы і Скандынаўскіх краінах. 2. Ірландскі тэатр ХІХ – ХХ стагоддзяў.
  Тэатральнае мастацтва ЗША (2 гадзіны) 1. Узнікненне амерыканскага тэатра. 2.Дзейнасць “Тэатральнай акадэміі”. 3.Амерыканская сістэма творчай справы – брадвейская форма арганізацыі сцэнічнага жыцця і малыя тэатры. 4.Метады К.С. Станіслаўскага на амерыканскай сцэне.         Фотаілюстрыцыі [8а], [16а]  
  Тэатр Усходу (4 гадзін) 1.Адметныя рысы і спецыфічныя асаблівасці тэатра Усходу. 2. Тэатр Індыі. 3. Кітайскі традыцыйны тэатр. Сімволіка ў традыцыйным кітайскім тэатры.         2л   [8а], [16а]   [8а], [16а]   Рэфераты
1. Традыцыйныя японскія тэатры “Но”, “Кабукі”, “Бунраку”.
  Тэатральнае мастацтва Расіі ХVIII – другой паловы ХІХ стагоддзяў (2 гадзіны) 1.Прыдворны тэатр цара Аляксея Міхайлавіча. Першыя публічныя тэатры эпохі Пятра І. 2.Зараджэнне рускага прафесійнага тэатра. 3.Рускі тэатр першай чвэрці ХІХ стагоддзя 4.Рускі тэатр другой чвэрці ХІХ стагоддзя. 5.Рускі тэатр 50 – 70 гг. ХІХ стагоддзя.           [10а], [13д]  
  Музычная культура Расіі канца ХVIII – канца ХХ стагоддзяў (4 гадзіны) 1.Фарміраванне першай нацыянальнай кампазітарскай. 2.Развіццё жанраў інструментальнай музыкі, сімфанічнай уверцюры, раманса і оперы. 3.І. Глінка – заснавальнік рускай класічнай музыкі. 4.Развіццё прынцыпаў патрыятызму, гуманізму, дэмакратычнасці мастацтва ў творчасці кампазітараў “Магучай кучкі”. Росквіт рускай музыкі. 5.Развіццё прынцыпаў рускай нацыянальнай музыкі ў творчасці П.Чайкоўскага.             [4а], [6а], [9д], [10д]   [10а] [11а] [6д], [10д]   Падбор музычных твораў Аналіз музычных твораў
1.Развіццё традыцый рускай класічнай школы ў творчасці С.Рахманінава. 2.Складаныя філасофскія ідэі і сістэма выяў-знакаў А.Скрябіна. 3.Стылістычная шматстатнасць творчасці І.Стравінскага. 4.Імкненне да наватарства ў творах С.Пракофьева. 5.Традыцыі рускага харавога спеву і еўрапейскага неафалькларызма ў творчасці Г.Свірыдава. 6.Оперы Д.Шастаковіча – выдатная з'ява ў развіцці музычнага тэатра XX стагоддзя, асноўныя жанры творчасці – сімфонія, інструментальны канцэрт, музыка для камерных ансамбляў. 7.Развіццё музычнага авангарда ў Расіі – Э.Дзянісаў, С. Губайдуліна, А. Шнітке.    
  Тэатральнае мастацтва Расіі канца ХІХ – ХХ стагоддзяў (2 гадзіны) 1. Рускі тэатр канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. 2.Маскоўскі Мастацкі тэатр у перыяд дзейнасці К.С. Станіслаўскага і У.І. Неміровіча-Данчанкі. У. Меерхольд у трупе Маскоўскага Мастацкага тэатра. Класічны напрамак дзейнасці тэатра. 3.Рускі савецкі тэатр другой паловы ХХ стагоддзя. 4.Адкрыццё тэатра-студыі “Современник”. Тэатр на Таганцы. 5.Рускае савецкае тэатральнае мастацтва 60-х гг. 7.Дасягненні рускага савецкага тэатра ў апошнія дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя.             [3д], [12д] Вусныя паведам­ленні
  Музычная культура Беларусі эпох Сярэдневякоўя, Рэнесансу і барока (2 гадзіны) 1.Музычны фальклор. Фарміраванне беларускага этнасу. 2. Беларуская культавая музыка Полацкага перыяду. 3.Развіццё праваслаўных музычных традыцый ў ХІІІ – ХV стагоддзях. 4.Рэлігійная сітуацыя і новыя з’явы ў музыцы на Беларусі ў эпоху барока. 5.Развіццё свецкай інструментальнай музыкі. “Полацкі сшытак”.         Ілюстратыўны матэрыял: музычныя творы [9а], [12а]  
  Музычная культура Беларусі эпох класіцызму і рамантызму (4 гадзіны) 1. Развіццё нацыянальнай кампазітарскай творчасці ў другой палове ХVІІІ стагоддзя. 2.Новыя формы музычнай творчасці. 3.Музычны оперна-балетны тэатр. Аркестровае выканальніцтва, канцэрты сімфанічнай музыкі. 4.Рамантычныя тэндэнцыі ў беларускім мастацтве першай паловы ХІХ стагоддзя.             Ілюстратыўны матэрыял: музычныя творы     [3а], [12а]   [3а], [12а]     Рэфераты Інтэлектуальная гульня
1.Публічныя канцэрты сімфанічнай, камерна-інструментальнай, аратарыяльнай музыкі. 2.Тэатры магнатаў У. Тышкевіча, Л. Ракіцкага, А. Буйніцкага. Музычныя гурткі і салоны. Сядзібная культура і яе ўплыў на развіццё нацыянальнага музычнага мастацтва. 3.Папулярызацыя музычнага мастацтва ў шырокіх колах насельніцтва Беларусі. Музычныя пансіёны.
  Гісторыя беларускага тэатра ад вытокаў да пачатку ХХ стагоддзя (2 гадзіны) 1. Вытокі беларускага тэатра. 2.Народная драма. 3.Батлейка. 4.Школьныя тэатры. 5.Прыватнаўласніцкія тэатры. 6.Першая беларуская трупа І.Буйніцкага.             Ілюстрацыі   [5а], [2д], [14д]    
  Музычная культура Беларусі ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў (2 гадзіны) 1. Музычная культура ў 1900 – 1917 гг. 2.Музычная культура паслякастрычніцкага перыяду. 3.Станаўленне беларускай кампазітарскай школы. Развіццё оперы, балета, сімфоніі. камерных жанраў, харавой і сольнай песні. 4.Беларуская музыка ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. 5.Музычная культура Беларусі 70-90-х гадоў. Абнаўленне тэматыкі, жанраў, сродкаў музычнай выразнасці. Творчасць Г.Вагнера, Я.Глебава, Дз.Смольскага, С.Картэса, А.Мдзівані, У.Дарохіна, Э.Зарыцкага. 6.Развіццё жанра сімфанічнай музыкі ў творчасці сучасных беларускіх кампазітараў.         Ілюстратыўны матэрыял: музычныя творы [2а], [10а]  
  Беларускі прафесійны тэатр ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў (2 гадзіны) 1. Першае таварыства беларускай драмы і камедыі Ф.Ждановіча. Творчасць Е.Міровіча. 2. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. БДТ-3 (Гомель). 3.Творчасць У.Галубка. 4.Дзейнасць польскага і яўрэйскага тэатра. 5.Беларускае тэатральнае мастацтва на сучасным этапе: 6.Студыйны рух у 1980 – 1990-х гг.           [5а], [13а], [14д], [15д]  
  Кінематограф як від мастацтва. Шляхі да вынаходніцтва і з’яўленне кіно. Нямое кіно (2 гадзіны) 1.Кінематограф як від мастацтва. Спецыфіка кінамастацтва, змест і форма ў кіно. 2.Перадумовы нараджэння кіно. Дзейнасць братоў Люмьер. Пачатковыя накірункі ў кінамастацтве: “лінія Люмьера”, “лінія Мельеса”. 3.Роля акцёра, рэжысёра, сцэнарыста, аператара і прадзюсера ў кінематографе. 4.Авангард і сюррэалізм у нямымкіно.         Фота-прэзентацыя [8а], [16а]  
  Еўрапейскі кінематограф пачатку ХХ стагоддзя. Амерыканскае кіно, стварэнне Галівуда (2 гадзіны) 1.Французскі, нямецкі, італьянскі кінематограф пачатку ХХ стагоддзя. 2.Амерыканскі кінематограф пачатку ХХ стагоддзя.                
  Пачатак кінематографа ў Расіі. Нараджэнне і ўздым савецкага нямога кіно (2 гадзіны) 1.Першая расійская ігравая стужка “Сценька Разін”. 2.Рэканструкцыя падзеі ў першай паўнаметражнай расійскай стужцы В.Ганчарова і А.Ханжонкава “Абарона Севастопаля. 3.Рускі рэвалюцыйны кінаавангард. 4.Савецкае кіно пасля грамадзянскай вайны.         Відэа-прэзентацыя [8а], [16а]  
  Гісторыя стварэння гукавога кіно (2 гадзіны) 1. Эра гукавога кіно. Першыя кампаніі гукавога кіно. 2.З’яўленне новых жанраў. “Залаты век” Галівуда. 3.Росквіт амерыканскага дакументальнага кіно.         Фотаілюстрацыі [8а], [16а] Вусныя паведам­ленні Даклады
  Еўрапейскі і савецкі даваенны кінематограф (2 гадзіны) 1. Росквіт французскага кіно 20 – 40-х гг. ХХ стагоддзя. 2.Англійскі кінематограф. 3.Казкі і ўтопіі нямецкага кіно. 4.Першыя савецкія паўнаметражныя ігравыя гукавыя фільмы. Музычная камедыя         Фотаілюстрацыі [8а], [16а]  
  Сусветны кінематограф перыяду Другой сусветнай вайны (2 гадзіны) 1.Мастацкая вартасць дакументальных стужак перыяду Другой сусветнай вайны. 2.Дакументальнае кіно СССР, ЗША, фашысцкай Германіі.       2п   [8а], [16а] Рэфераты
  Еўрапейскі кінематограф сярэдзіны ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў (2 гадзіны) 1. Асаблівасці італьянскага неарэалізму ў пасляваенным кінематографе. 2.“Новая хваля” ў французскім кінамастацтве канца 50-х – пачатку 60-х гг. 3.Новы пад’ём англійскага кіно. 4.Кінематограф Скандынаўскіх краін. 5.Станаўленне польскай, чэхаславацкай і венгерскай нац. кінашкол. 6.Маладое нямецкае кіно.           [8а], [16а]  
  Амерыканскае кіно сярэдзіны ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў (2 гадзіны) 1. Крызіс амерыканскага кінематографа, які быў звязаны з распаўсюджаннем тэлебачання. Зварот да штодзённых праблем грамадства, жыцця звычайных людзей. 2.Жанр “чорнага” фільма. Нараджэнне шырокаэкраннага кіно. 3.Творчасць мастакоў “новага” Галівуда. Кінафантастыка. 4. Творчасць Дж.Кэмерона. 5.Развіццё дзігітальнага (лічбавага) кінематографа. Кіно і новыя высокія тэхналогіі.           [8а], [16а]  
  Савецкае і расійскае кіно сярэдзіны ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў (2 гадзіны) 1. Гістарычная і ваенная тэматыка творчасці рэжысёраў пасляваеннага часу. 2.Цэнзура ў савецкім кінематографе ў другой палове ХХ стагоддзя. Спалучэнне “цэнзурных вытанчанасцяў” з сапраўдным камізмам. 3. Кінаказка – першы жанр у савецкім дзіцячым кіно. 4.Кінематограф “адлігі”. Экранізацыя класічнай літаратуры. 5. Савецкія камедыі. Сацыяльны гратэск і сатыра ў творчасці Э.Разанава, Л.Гайдая. 6.Падтэкст і недаказанасць у кінематографе 70-х гг. Адлюстраванне эпохі застоя ў савецкім кінамастацтве 70 – 80-х. 7.Новыя тэмы, задумы і спосабы іх рэалізацыі, а таксама “некамфортнасць” у расійскім кіно 90-х.           [8а], [16а]  
  Кінамастацтва Японіі. Індыйскае кіно (2 гадзіны) 1 Тэатральныя традыцыі ў раннім японскім кіно. Асноўныя накірункі японскага кінематографа сярэдзіны – др. паловы ХХ ст. 2.Мастацкія прынцыпы нацыянальнага кінематографа Індыі. 3.Зоркі індыйскага кіно 70 – 80-х гг.: А.Бачан, М.Чакраборці.         Відэафільм [8а], [16а]  
  Гісторыя станаўлення і развіцця беларускага кінамастацтва ХХ – ХХІ стагоддзяў (2 гадзіны) 1. Дзейнасць кінастудыі “Савецкая Беларусь”, Стварэнне студыі “Белдзяржкіно”. Развіццё нацыянальнага кінематографа. 2.Беларускі кінематограф у часы Вялікай айчыннай вайны. 3. Станаўленне студыі “Беларусьфільм”. Пасляваеннае кіно Беларусі. 4. Дакументальнае кінамастацтва і тэма Вялікай айчыннай вайны ў 70 – 80-я гг. 5.Дзіцячы кінематограф “Беларусьфільма”. 6.Крызіс кінастудыі “Беларусьфільм” у 90-х гг. Перыяд “экранізацый прымітыўных сцэнарыяў”. 7.Творчыя праблемы беларускага кіно ў ХХІ стагоддзі. 8.Гістарычная праблематыка ў фільмах ХХІ ст.               [8а], [16а]  
  Жанр у кінамастацтве. Праблема класіфікацыі кінажанраў. Жанравая характарыстыка ігравога кіно ХХ – ХХІ стагоддзяў (2 гадзіны) 1. Віды кіно. Жанравая сістэма ў кінамастацтве. Фактары жанраўтварэння. Раннія жанры ігравога кіно. 2. Крытэрыі класіфікацыі кінажанраў. Асноўныя жанравыя накірункі. 3.Жанравая сістэма ігравога кіно.           [8а], [16а]  




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 430; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.