КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэма 4. Гісторыя тэатральнага мастацтва Антычнасці, Сярэдневякоўя і Адраджэння
Тэма 3. Музычная культура Антычнасці, Сярэдневякоўя і Адраджэння Тэма 2. Тэорыя тэатральнага мастацтва Тэатр як від мастацтва, яго мастацкія сродкі, віды тэатра, тэорыі паходжання, змест і форма ў тэатральным мастацтве, асноўныя складаючыя тэатральнага мастацтва: драматургія, мастацтва акцёра, рэжысёра, кампазітара, сцэнографа, арганiзацыйная структура тэатра як творчага калектыву, асноўныя задачы акцёра і абавязкі рэжысёра.
Грэчаская міфалогія, класічная афінская трагедыя, гімнастычныя гульні – іх значэнне ў развіцці сусветнай культуры. Сінкрэтызм як характэрная асаблівасць мастацтва таго часу. Перавага вакальных жанраў і форм, падпарадкаваная роля інструментальнай музыкі. Пытанні эстэтыкі і музычнай тэорыі ў працах Арыстоцеля і Піфагора. Музычная сістэма антычнага перыяду. Тэтрахорд – асноўнае заваяванне стражытнагрэчаскай ладавай сістэмы. Асноўныя жанравыя разнавіднасці песнапенняў антычнага перыяду: гіменас, пеанас, комас. Оды – дыятанічнасць і ўрачыстасць складу. Творчасць аэдаў і рапсодаў. Асноўныя жанры сярэдневяковай царкоўнай музыкі. Меса, матэт. Культура Візантыі і яе значэнне для развіцця сусветнай музычнай культуры. Развіццё натацыі. Сярэдневяковыя менестрэлі і скамарохі. Асноўныя жанры менестрэльнай музыкі: эпічныя, лірычныя, танцавальныя, жартоўныя песні. Фарміраванне нацыянальных школ, нераўнамернасць, цыклічнасць развіцця музыкі Ренесансу: XIV стагоддзе – італьянскае ars nova; XV стагоддзе – росквіт нідэрландскай паліфанічнай школы (Арланда Ласо, Жаскен Дэпрэ); XVI стагоддзе мадрыгал і культавае шматгалоссе (Клаўдзіа Мантэвердзі, Джаванні Палестрына). Пратэстанскі харал (Марцін Лютэр). Нараджэнне оперы як самастойнага жанра: («Дафна» Я.Перы, «Арфей» К.Мантэвердзі). Развіццё свецкай музыкі ў эпоху Адраджэння. Узнікненне традыцыі навучання ігры на музычных інструментах, з’яўленне харавых школ, развіццё музычнай тэорыі. Танцавальная музыка і з’яўленне жанра сюіты.
Вытокі тэатральнага мастацтва. Тэатр Антычнасці: Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыму. Сярэдневяковы тэатр Еўропы. Супярэчнасці тэатральнага мастацтва Сярэдневякоўя: рэлігійны тэатр (літургічная і паўлітургічная драма; міракль, містэрыя, маралітэ) і тэатральныя прадстаўленні, заснаваныя на язычніцкіх абрадах (карнавалы, майскія гульні), фарс і гульні. Тэатральнае мастацтва эпохі Адраджэння: італьянскі тэатр (камедыя дэль артэ, вучоная камедыя), англійскі тэатр (творчасць У.Шэкспіра, тэатр “Глобус”), іспанскі тэатр (творчасць Л.Ф. дэ Вэга Карпіа), тэатральнае мастацтва Францыі і Германіі.
Тэма 5. Стыль барока ў музыцы (XVI – першая палова XVII стагоддзяў) Музычнае барока, яго сутнасць, асноўныя рысы, эстэтычныя катэгорыі і законы паэтыкі. Узаемаўплыў і перапляценне паліфанічнага і гамафонна-гарманічнага пісьма, зацвярджэнне мажора-мінорнай сістэмы. Тыповыя інструментальныя жанры эпохі барока: фуга (Д.Фрэскабальдзі), канчэрта-гроса (А.Вівальдзі), ансамблевая і сольная санаты (А.Карэлі, Д. Скарлаці). Музычная культура барока ў Германіі: цяга да сярэдневяковых каранёў і да рэлігійнай музыкі. Творчасць Д.Букстэхудэ, І.-С. Баха, Г.Тэлемана, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё арганнай, клавірнай, кантатна-аратарыяльнай, інструментальнай музыкі. Англійскае барока. Далейшая распрацоўка оперна-аратарыяльнага жанру. Развіццё мастацтва ігры на верджынэле. У.Берд, Г.Пёрсел і Г.Гендэль. Музычнае барока Францыі. Ж.Б. Люлі, яго ўклад у развіццё камерна-інструментальнай і сцэнічнай музыкі (оперы, музычна-сцэнічныя пастаноўкі з балетам). Творчыя партрэты Ф.Куперэна, Ж.Ф. Рамо.
Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 923; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |