КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэма 8. Рамантызм у музыцы
Эпоха Асветніцтва Тэма 7. Барока і класіцызм у тэатральным мастацтве. Венская класічная школа Тэма 6. Музычная культура эпохі Асветніцтва. Паняцце “класіцызм”. Роля антычнай музычнай тэорыі ў фарміраванні еўрапейскай прафесійнай кампазітарскай школы. Абвяшчэнне праўдзівасці і натуральнасці асноўным прынцыпам творчасці. Багацце мастацкіх вобразаў, дакладная прастата гармоніі, вызначанасць структуры. Глыбокі аптымізм зместу. Панаванне свецкай тэматыкі. Станаўленне і ўдасканаленне тыпу класічнай санаты. Камерная інструментальная творчасць венскіх класікаў. Буйныя вакальна-інструментальныя жанры: араторыя “Поры года” Ё.Гайдна, “Рэквіем” В.Моцарта, Урачыстая меса і фінал 9 сімфоніі Л.Бетховена. Рэформы опернага жанру ў творчасці К.Глюка і В.Моцарта. Сімфанічная спадчына і ідэя развіцця, накіраванага да вышэйшай мэты. Ускладненне і дынамізацыя сімфоніі ад мангемцаў праз Ё.Гайдна і В.Моцарта да Л.Бетховена.
Асаблівасці і асноўныя прынцыпы барока і класіцызму ў тэатральным мастацтве ХVIІ – ХVIІІ стагоддзяў. Барока ў англійскім тэатры: творчасць Дж.Вебстэра і Дж.Форда. Нямецкі і іспанскі барочныя тэатры. Класіцызм на сцэне французскіх тэатраў. Творчасць Ф.Д’Абіньяка – патрабаванні да ўзорнага тэатральнага спектакля. Трагедыі П.Карнеля, Ж.Расіна, камедыі Ж.Б. Мальера, творчасць Вальтэра. Спецыфіка тэатра эпохі Асветніцтва. Узнікненне драмы як жанру драматургіі. Развіццё баладнай оперы ў Англіі. Тэатральныя школы перажывання і прадстаўлення ў эпоху Асветніцтва. Узнікненне мяшчанскай драмы. Драматургія Р.Шэрыдана, Э.Мура, Д.Дзідро, П.Бамаршэ, Г.Лесінга. Рэформы ў італьянскім тэатры: К.Гальдоні, К.Гоцы. Веймарскі эксперымент І.Гётэ і Ф.Шылера.
Асветніцкая, педагагічная і канцэртная дзейнасць кампазітараў-рамантыкаў. Асаблівасці рускага і заходнееўрапейскага рамантызму. Характэрныя праяўленні рамантызму ў музыцы (вобразная сфера, жанры, праграмнасць як сродак пашырэння вобразнага зместу, сродкі музычнай выразнасці). Развіццё камерных вакальных жанраў, аб’яднанне рамансаў у вакальныя цыклы на падставе адзінства сюжэту, кола вобразаў ці агульнасці задумы. Рамансы і песні, вакальныя цыклы Ф.Шуберта, Р.Шумана, Э.Грыга. Камерна-інструментальная творчасць: закончанасць гарманічнай структуры, выпукласць вобразаў, паўнакроўнасць эмацыянальнага зместу кампазіцый малых форм (Ф.Шуберт, Р.Шуман, Ф.Ліст, Э.Грыг, М.Мусаргскі, Ц.Кюі і іншыя). Лірызацыя сімфоніі ў творчасці рамантыкаў. Новае ў оперным жанры: сімфанічнасць (бесперапыннасць тэматычнага развіцця вакальнай і аркестровай тканіны) гучання опер Р.Вагнера, рэалізм, рэльефнасць драматычных сітуацый, вастрыня вобразаў у музычна-сцэнічнай драме Дж.Вердзі.
Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 996; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |