Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Типовая учебная программа 2 страница




Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва на тэрыторыі Беларусі.

Развіццё нацыянальнай кампазітарскай творчасці ў другой палове ХVІІІ стагоддзя: Міхал Казімір Агінскі, Міхал Клеафас Агінскі, Мацей Радзівіл, Восіп Казлоўскі, Ян Давід Голанд. Новыя формы музычнай творчасці: першыя ўзоры опернай, аркестровай, камерна-інструментальнай і камерна-вакальнай музыкі. Музычны оперна-балетны тэатр. Нясвіжскі і Слуцкі тэатры Радзівілаў, Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага, Гродзенскі тэатр Антонія Тызенгаўза, Шклоўскі тэатр Сямёна Зорыча. Камічная опера. Першая нацыянальная опера Я.Д. Голанда “Агатка”. Аркестровае выканальніцтва, канцэрты сімфанічнай музыкі.

Фарміраванне сістэмы музычнай адукацыі: “прытэатральныя” музычныя школы, музычныя пансіоны, прыватныя ўрокі.

Рамантычныя тэндэнцыі ў беларускім мастацтве першай паловы ХІХ стагоддзя: цікавасць да нацыянальнай гісторыі і да народнай творчасці.

Публічныя канцэрты сімфанічнай, камерна-інструментальнай, аратарыяльнай музыкі. Развіццё традыцый музычнага тэатра. Тэатры магнатаў У. Тышкевіча, Л. Ракіцкага, А. Буйніцкага. Музычныя гурткі і салоны. Сядзібная культура і яе ўплыў на развіццё нацыянальнага музычнага мастацтва. Папулярызацыя музычнага мастацтва ў шырокіх колах насельніцтва Беларусі. Музычныя пансіёны.

Беларускія кампазітары першай паловы ХІХ стагоддзя: Напалеон Орда, Антон Абрамовіч, Фларыян Міладоўскі, Станіслаў Манюшка.

 

Тэма 18. Гісторыя беларускага тэатра ад вытокаў да пачатку ХХ стагоддзя

Вытокі беларускага тэатра: народныя гульні, абрады, ігрышчы; скамарохі. Народная драма: вытокі, выкарыстанне сродкаў пераўвасаблення. Батлейка (канец XVI стагоддзя): віды, сюжэты, уплыў на беларускую драматургію. Школьныя тэатры (XVI стагоддзе): прызначэнне, рэпертуар, характар езуіцкіх школьных драм, праваслаўны школьны тэатр і яго спецыфіка. Прыватнаўласніцкія тэатры (сярэдзіна XVІІI стагоддзя). Драматургія і тэатральная дзейнасць В.Дуніна–Марцінкевіча. Першая беларуская трупа І.Буйніцкага.

 

Тэма 19. Музычная культура Беларусі ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў

Музычная культура ў 1900 – 1917 гг. Нацыянальна-вызваленчы рух. Дэмакратызацыя музычнага мастацтва. Музычная культура паслякастрычніцкага перыяду. Станаўленне беларускай кампазітарскай школы. Развіццё оперы (М.Шчаглоў, А.Туранкоў, Я.Цікоцкі, А.Багатыроў), балета (В.Залатароў, М.Крошнер), сімфоніі (М.Аладаў), камерных жанраў, харавой і сольнай песні.

Беларуская музыка ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Росквіт народнай творчасці ў пасляваенны перыяд. Даследаванне беларускага фальклору, выданне зборнікаў народных песень. Выпуск “Анталогіі беларускай народнай песні”. Разнастайнасць жанраў, тэматыка твораў беларускіх кампазітараў ў пасляваенны перыяд: фартэпіянны цыкл “Фрэскі” Л.Абеліёвіча; вакальна-сімфанічныя паэмы “Вечна жывыя” і “Героям Брэста” Г.Вагнера; сімфанічная паэма “Партызанская быль” У.Алоўнікава; опера “Алеся” Я.Цікоцкага; опера “Кастусь Каліноўскі” Д.Лукаса; балет “Князь-возера” В.Залатарова; кантаты “Беларусь”, “Беларускія песні” А.Багатырова.

Стварэнне Н.Сакалоўскім гімна БССР (1955 г.). Далейшае развіццё балетнага (Г.Вагнер, Я.Глебаў, В.Кузняцоў), опернага (Ю.Семяняка, У.Солтан), сімфанічнага (М.Аладаў, Л.Абеліёвіч, П.Падкавыраў) і камерна-інструментальнага жанраў. Стылістыка нацыянальнага фальклору, своеасаблівасць гарманічнай мовы, зварот да паліфоніі ў творах беларускіх кампазітараў.

Музычная культура Беларусі 70-90-х гадоў. Абнаўленне тэматыкі, жанраў, сродкаў музычнай выразнасці. Творчасць Г.Вагнера, Я.Глебава, Дз.Смольскага, С.Картэса, А.Мдзівані, У.Дарохіна, Э.Зарыцкага.

Развіццё жанра сімфанічнай музыкі ў творчасці сучасных беларускіх кампазітараў: В.Войцік, Г.Казлова, М.Марозава, А.Літвіноўскі, Г.Гарэлава, Д.Лыбін.

 

Тэма 20. Беларускі прафесійны тэатр ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў

Першае таварыства беларускай драмы і камедыі Ф.Ждановіча. Творчасць Е.Міровіча. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы – тры перыяды дзейнасці: БДТ, БДТ-1, тэатр імя Янкі Купалы. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа (Віцебск) – БДТ-2. БДТ-3 (Гомель). Творчасць У.Галубка, яго вандроўны тэатр. Дзейнасць польскага і яўрэйскага тэатра. Беларускае тэатральнае мастацтва на сучасным этапе: абласныя тэатры. Тэатр юнага гледача. Лялечныя тэатры. Актывізацыя ў 1980 – 1990-х гг. студыйнага руху ў Беларусі: студыя “Жэст”, тэатральная студыя “На Плошчы Перамогі”, тэатральная студыя “Абзац”. Беларускія тэатры канца ХХ стагоддзя.

 

Тэма 21. Кінематограф як від мастацтва. Шляхі да вынаходніцтва і з’яўленне кіно. Неразмоўнае кіно

Кінематограф як від мастацтва урбанізаванага грамадства. Спецыфіка кінамастацтва, змест і форма ў кіно. Перадумовы нараджэння кіно. Дзейнасць братоў Люмьер. Першы кінасеанс. Пачатковыя накірункі ў кінамастацтве: “лінія Люмьера”, “лінія Мельеса”. Роля акцёра, рэжысёра, сцэнарыста, аператара і прадзюсера ў кінематографе. Творчасць Макса Ліндэра – першай сусветнай зоркі кінаэкрана. Рэжысёрскія эксперыменты ў галіне кінематаграфічнай формы Л.Дэлюка, А.Ганса, Ж.Альбер-Дзюлака, Ф.Лежэ. Авангард і сюррэалізм у неразмоўным кіно.

 

Тэма 22. Еўрапейскі кінематограф пачатку ХХ стагоддзя. Амерыканскае кіно, стварэнне Галівуда

Французскі, нямецкі, італьянскі кінематограф пачатку ХХ стагоддзя. З’яўленне вялікай “фабрыкі мрояў” – самага моцнага ў свеце цэнтра кінавытворчасці. Амерыканскі кінематограф пачатку ХХ стагоддзя. Творчасць Д.У. Грыфіта. Ч.Чаплін у гісторыі кінематографа. Мэры Пікфорд, Дуглас Фэрбенкс – яркія постаці неразмоўнага кіно.

 

Тэма 23. Пачатак кінематографа ў Расіі. Нараджэнне і ўздым савецкага неразмоўнага кіно

Першая расійская ігравая стужка “Сценька Разін” – заяўка на нацыянальную традыцыю ў кінамастацтве. Рэканструкцыя падзеі ў першай паўнаметражнай расійскай стужцы В.Ганчарова і А.Ханжонкава “Абарона Севастопаля”: яркія батальныя і масавыя сцэны. Творчасць рускіх кінаартыстаў І.Мазжухіна, В.Халоднай. Агіткі і прыгодніцкія стужкі – раннія жанры савецкага кіно: “Чырвоныя д’ябаляты”, “Незвычайныя прыгоды містэра Веста ў краіне бальшавікоў”. Творчая дзейнасць Л.Куляшова. Рускі рэвалюцыйны кінаавангард: дакументальнае кіно Дзіга Вертава “Гісторыя Грамадзянскай вайны”, выпускі кіначасопіса “Кинонеделя”, “Кино-Глаз”, “Шагай, Совет”; фільмы С.Эйзенштэйна “Браняносец “Пацёмкін””, “Кастрычнік”, “Старое і новае”. Выразная пластыка У.Пудоўкіна ў савецкім неразмоўным кіно. Арыгінальнасць мастацкай задумы ў творчасці А.Даўжэнка. Савецкае кіно пасля грамадзянскай вайны.

 

Тэма 24. Гісторыя стварэння гукавога кіно

Эра гукавога кіно: фільм А.Кросленда “Спявак джазу” (1927 г.). Першыя кампаніі гукавога кіно. З’яўленне новых жанраў (гангстэрскі фільм, фільм жахаў, вестэрн). “Залаты век” Галівуда. Росквіт амерыканскага дакументальнага кіно, дзейнасць Р.Флаэрці.

 

Тэма 25. Еўрапейскі і савецкі даваенны кінематограф

Росквіт французскага кіно 20 – 40-х гг. ХХ стагоддзя. Творчасць Ж.Рэнуара, Р.Клера, Ж.Віго. Паэтычны рэалізм у французскім даваенным кінематографе. Фільмы М.Карне. Першы трагічны акцёр французскага экрана – Ж.Габэн.

Англійскі кінематограф. Папулярнасць дакументальнага кіно Дж.Грырсана. Росквіт англійскага кіно А.Корда, фільм “Прыватнае жыццё Генрыха VІІІ”. Дэтэктыўны жанр у творчасці А.Хічкока: “Жылец”, “Меладрама”, “Трыццаць дзевяць прыступак”.

Казкі і утопіі нямецкага кіно. Неарамантызм, экспрэсіянізм і каммершпіль – накірункі нямецкага кінематографа 20-х гг. ХХ стагоддзя. “Нямецкі” перыяд творчасці Марлен Дзітрых.

Першыя савецкія паўнаметражныя ігравыя гукавыя фільмы: М.Экка “Пуцёўка ў жыццё”. Гісторыка-рэвалюцыйныя фільмы. Вылучэнне асобнага рэвалюцыйнага героя: фільм “Чапаеў” Г. і С. Васільевых.

Музычная камедыя “Лірычная камедыя з музыкай” – сінтэз рэальнасці і кінематаграфічнай выдумкі. Фільмы “Вясёлыя рабяты”, “Волга-Волга”, “Цырк” Р.Аляксандрава, “Багатая нявеста”,”Трактарысты”, “Свінарка і пастух” І.Пыр’ева.

 

Тэма 26. Сусветны кінематограф перыяду Другой сусветнай вайны

Мастацкая вартасць дакументальных стужак перыяду Другой сусветнай вайны. Дакументальнае кіно СССР, ЗША, фашысцкай Германіі. Драмы ваенных гадоў.

 

Тэма 27. Еўрапейскі кінематограф сярэдзіны ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў

Асаблівасці італьянскага неарэалізму ў пасляваенным кінематографе Еўропы. Філасофскія пытанні ў кінематографе Італіі другой паловы ХХ стагоддзя: рэжысёрская дзейнасць Ф.Феліні, Антаніёні, Вісконці, дэ Сіка, Дзіфірэлі. Акцёркая дзейнасць С.Ларэн і М.Мастраяні. Творчыя пошукі Б.Берталучы.

“Новая хваля” ў французскім кінамастацтве канца 50-х – пачатку 60-х гг., рэжысёрскія пошукі Э.Рамера, Ж.Рывета, К.Шаброля і інш. Французская акцёрская школа: Ж.Філіп, Ж.Марэ, Ж.П. Бельмандо. Музычны бум у французскім кінематографе 60-х. Зоркі французскага кіно: Л. дэ Фюнес, П.Рышар, Ж.Дэпардзье, А.Дэлон, Б.Бардо, К.Дэнёў, А.Жырардо. Творчасць Л.Бунюэля, Л.Бясона, К.Лялюша.

Новы пад’ём англійскага кіно (сярэдзіна 50-х – пачатак 60-х гг.). Узнікненне саюза “свабоднага кіно” і “маладых раззлаваных” – аб’яднанні кінематаграфістаў, пісьменнікаў і дзеячоў тэатра. Кінематограф Скандынаўскіх краін.

Станаўленне польскай, чэхаславацкай і венгерскай нацыянальных кінашкол.

Маладое нямецкае кіно – новы накірунак у кінематографе Германіі канца 60-х гг. ХХ стагоддзя.

 

Тэма 28. Амерыканскае кіно сярэдзіны ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў

Крызіс амерыканскага кінематографа, які быў звязаны з распаўсюджаннем тэлебачання. Зварот да штодзённых праблем грамадства, жыцця звычайных людзей.

Жанр “чорнага” фільма. Нараджэнне шырокаэкраннага кіно. Акцёрская дзейнасць Мэрлін Манро, Э.Тэйлар, Грэгары Пэка, Бёрта Ланкастэра, М.Брандо і іншых.

Творчасць мастакоў “новага” Галівуда. Кінафантастыка: Дж.Лукас, С.Спілберг, Ф.Капола, М.Скарсэзе. Зоркі “новага” Галівуда: Дж.Нікалсан, Б.Стрэйзанд, Л.Мінелі, Ш.Конеры, Р. Дэ Ніра, С.Сталоне, Д.Хофман, А.Шварцнегер. Разнажанравая творчасць Дж.Кэмерона: фантастыка “Тэрмінатар”, камедыйны баявік “Праўдзівая хлусня”, дакументальная драма “Тытанік”.

Развіццё дзігітальнага (лічбавага) кінематографа. Кіно і новыя высокія тэхналогіі. Спецэфекты ў кінамастацтве ХХІ стагоддзя.

 

Тэма 29. Савецкае і расійскае кіно сярэдзіны ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў

Скарачэнне выпуску савецкіх мастацкіх фільмаў у пасляваенны перыяд. Гістарычная тэматыка ў творчасці С.Эйзенштэйна: “Аляксандр Неўскі”, “Іван Грозны”. Ваенная тэматыка ў мастацкіх фільмах, псіхалагічная дакладнасць вобразаў рэальных герояў. Цэнзура ў савецкім кінематографе ў другой палове ХХ стагоддзя. Удалае спалучэнне “цэнзурных вытанчанасцяў” з сапраўдным камізмам (“Вясна”, “Поезд ідзе на ўсход”, “Кубанскія казакі”). Кінаказка – першы жанр у савецкім дзіцячым кіно.

Кінематограф “адлігі” (50-я – сярэдзіна 60-х гг.). Экранізацыя класічнай літаратуры: “Вайна і мір”, “Уваскрасенне”, “Ганна Карэніна”, “Ідыёт”, “Злачынства і пакаранне”. Славутыя савецкія камедыі “Верныя сябры”, “Дзяўчаты”. Сацыяльны гратэск і сатыра ў творчасці Э.Разанава: “Карнавальная ноч”, “Беражыся аўтамабіля”, “Гараж”. Эксцэнтрыка, тонкі гумар і яскравасць персанажаў Л.Гайдая (“Пёс Барбос і незвычайны крос”, “Самагоншчыкі”, “Аперацыя “Ы” і іншыя прыгоды Шурыка”, “Каўказская палонніца”, “Брыльянтавая рука”, “Іван Васільевіч мяняе прафесію”). Індывідуальнасць героя ў савецкім кінематографе 70-х: “Пачатак” Г.Панфілава і Я.Габрыловіч, відовішчнасць рэвалюцыйных падзей у фільмах М.Міхалкова “Свой сярод чужых”, “Раба кахання”, ваенная тэматыка і тэма чалавека на вайне ў кінастужках “Вызваленне”, “Бітва за Маскву” Ю.Озерава, “Лёс чалавека”, “Яны змагаліся за Радзіму” С.Бандарчука, “А зоры тут ціхія” С.Растоцкага, “Праверка на дарогах” А.Германа. Падтэкст і недаказанасць у кінематографе 70-х гг. (“Няскончаная п’еса для механічнага піяніна” М.Міхалкова). Кіно – не для ўсіх: творчасць А.Таркоўскага, А.Сакурава, С.Параджанава, К.Муратавай. Адлюстраванне эпохі застоя ў савецкім кінамастацтве 70 – 80-х: “Прашу слова” Г.Панфілава, “Каліна красная” В.Шукшына, “Палёты ў сне і наяве” Р.Балаяна.

Новыя тэмы, задумы і спосабы іх рэалізацыі, а таксама “некамфортнасць” у расійскім кіно 90-х: М.Міхалкоў “Урга. Тэрыторыя кахання”, “Сібірскі цырульнік”, У.Агароднікаў “Барак”, А.Рагожкін “Асаблівасці нацыянальнага палявання ў восеньскі перыяд”, У.Хаціненка “Мусульманін”, С.Гаварухін “Варашылаўскі стралок”.

 

Тэма 30. Кінамастацтва Японіі. Індыйскае кіно

Тэатральныя традыцыі ў раннім японскім кіно. Эксперыменты ў кінамастацтве Т.Кінугасу. Асноўныя накірункі японскага кінематографа сярэдзіны – другой паловы ХХ стагоддзя. Рэжысёрскія падыходы Я.Одзу, А.Курасавы, К.Мідзогуці. Зорка японскага кіно Т.Міфунэ.

Мастацкія прынцыпы нацыянальнага кінематографа Індыі. “Новае індыйскае кіно” – творчая дзейнасць раданачальніка бенгальскай школы С.Рэя і прадстаўніка бамбейскай школы кіно Р.Капура. Зоркі індыйскага кіно 70 – 80-х гг.: А.Бачан, М.Чакраборці.

 

Тэма 31. Гісторыя станаўлення і развіцця беларускага кінамастацтва ХХ – ХХІ стагоддзяў

Кінастудыя “Савецкая Беларусь” у Ленінградзе (1928 – 1939 гг.). Першыя ігравыя фільмы: “Лясная быль”, “Да заўтра”, “Нянавісць” Ю.Тарыча. Рамантычна-гераічныя фільмы беларускага кіно 20-х гг: У.Гардзін “Кастусь Каліноўскі”. Кінатворы на сучасную тэматыку: В.Балюзяк “Джэнтэльмен і певень”, У.Гардзін “Песні вясны”.

Стварэнне студыі “Белдзяржкіно”. Развіццё нацыянальнага кінематографа: творчасць Ю.Тарыча і У.Корш-Сабліна, з’яўленне беларускага гукавога кіно: “Першы ўзвод”. Беларускі кінематограф у 30-я гг.: “Саша” А.Хахлова, “Жанчына” Я.Дзігана, “Двойчы народжаны”, “Новая радзіма” Э.Аршанскага, “Шлях карабля” Ю.Тарыча, “Шукальнікі шчасця” У.Корш-Сабліна. Беларускае кіно для дзяцей: “Палескія рабінзоны”, “Канцэрт Бетховена”.

Беларускі кінематограф у часы Вялікай айчыннай вайны. Стварэнне дакументальных фільмаў пра вайну, баявых кіназборнікаў, кіначасопісаў. Станаўленне студыі “Беларусьфільм”. Пасляваеннае кіно Беларусі: “Канстанцін Заслонаў”, “Хто смяецца апошнім”. Працяг традыцый мінулых часоў у кінатворах 50 – 60-х гг.: “Чырвонае лісце”, “Гадзіннік спыніўся апоўначы”, “Першыя выпрабаванні”. Творчая дзейнасць стваральніка дзіцячага кіно У.Голуба (“Міколка-паравоз”, “Дзяўчынка шукае бацьку”). Сучасная праблематыка беларускага кінамастацтва 60 – 70-х гг. Пашырэнне тэматычнай, жанравай і стылёвай разнастайнасці кінамастацтва. Гісторыка-біяграфічны фільм Б.Сцяпанава “Я, Францыск Скарына”. Зварот да фальклору, народных легенд і традыцый у фільме Б.Рубінчыка “Магіла ільва”. Дакументальнае кінамастацтва і тэма Вялікай айчыннай вайны ў 70 – 80-я гг. Дзіцячы кінематограф “Беларусьфільма” 70 – 80-х гг.: “Зімародак”, “Прыгоды Бураціна”, “Пра Чырвоны Каптурок”, “Маленькі сяржант”, “Расклад на паслязаўтра”, “Марынка, Янка і тайны каралеўскага палаца”, “Андрэй і злы чарадзей”. Зварот да твораў беларускай прозы ў кінамастацтве 80-х гг.: “Чужая бацькаўшчына”, “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”, “Раскіданае гняздо”. Новыя тэмы, жанры і імёны ў беларускім кінамастацтве 80-х гг.: І.Дабралюбаў “Белыя росы”, А.Карпаў “Асабістыя разлікі”, У.Рубінчык “Вянок санетаў”, “Культпаход у тэатр”, Д.Ніжнікоўская “Канец бабінага лета”. Крызіс кінастудыі “Беларусьфільм” у 90-х гг. Перыяд “экранізацый прымітыўных сцэнарыяў”.

Творчыя праблемы беларускага кіно ў ХХІ стагоддзі: студыя “Беларусьфільм” – здымачная пляцоўка расійскіх тэлесерыялаў. Гістарычная праблематыка ў фільмах “Анастасія Слуцкая”, “У чэрвені 41-га”, “Дзень Перамогі”.

 

Тэма 32. Жанр у кінамастацтве. Праблема класіфікацыі кінажанраў. Жанравая характарыстыка ігравога кіно ХХ – ХХІ стагоддзяў

Віды кіно: мастацкае (ігравое), дакументальнае, навукова-папулярнае, мультыплікацыйнае. Жанравая сістэма ў кінамастацтве. Фактары жанраўтварэння. Раннія жанры ігравога кіно. Крытэрыі класіфікацыі кінажанраў. Асноўныя жанравыя накірункі: паэтычны, драматычны, прыгодніцкія фільмы, кінакамедыі, музычна-драматычныя кінатворы.

Жанравая сістэма ігравога кіно. Тры асноўныя групы кінажанраў і жанравых утварэнняў: драматычныя (псіхалагічныя, камедыйныя, прыгодніцкія), эпічныя, ліра-эпічныя жанры. Жанры музычнага фільма і жанрава-тэматычныя ўтварэнні.


Спіс літаратуры

 

Асноўная.

1. Александрова, Н.В. История зарубежной музыки от древности до середины 18 века / Н.В. Александрова, Т.И. Болеславская. – Минск: БГПУ, 2006. – 156 с.

2. Антоневич, В.А. Белорусская музыка 20 века: композиторское творчество и фольклор / В.А. Антоневич. – Минск: БГПУ, 2003. – 152 с.

3. Бондаренко, Е.С. История белорусской музыкальной культуры до 20 века: Учебно-методическое пособие / Е.С. Бондаренко. – Минск: БГАМ, 2007. – 73 с.

4. Гiсторыя беларускай савецкай музыкi / Г.С. Глушчанка (гал. рэд.) [i iнш.]. – Мiнск: Вышэйшая школа, 1971. – 542 с.

5. Гісторыя беларускага тэатра: у 3 т. / рэдкал.: У.І. Няфёд (гал. рэд.) [і інш.]; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. – Мінск: Навука і тэхніка, 1983–1987. – 3 т.

6. Дадзіёмава, В.У. Гісторыя музычнай культуры Беларусі (ад старажытнасці да канца XVIII ст. / В.У. Дадзіёмава. – Мiнск: БДАМ, 1994. – 188 с.

7. Дадзіёмава, В.У. Нарысы гiсторыi музычнай культуры Беларусi / В.У. Дадзіёмава. – Мiнск: БДАМ, 2001. – 256 с.

8. История зарубежного театра: в 4 т. / рэдкал.: Г.Н. Бояджиева (гал. рэд.) [і інш.]. – 2-е изд. – М.: Просвещение, 1981–1987. – 4 т.

9. Конен, В.Д. История зарубежной музыки / В.Д. Конен. – М.: Музыка, 1984. – 437 с.

10. Левик, Б.В. Музыкальная литература зарубежных стран: Учебное пособие: вып. 4 / Б.В. Левик. – М.: Музыка, 1981. – 493 с.

11. Никитина, Л.Д. История русской музыки. Популярные лекции: для студентов высш. и средних пед. учеб. заведений / Л.Д. Никитина. – М.: Издательский центр «Академия», 1999. – 272 с.

12. Нисневич, С. Г. Белорусская музыкальная литература / С.Г. Нисневич. – Минск: Высшая школа, 1983. – 224 с.

13. Няфёд, У.І. Гісторыя беларускага тэатра: вучэбны дапаможнік для тэатр.-маст. ін-та / У.І. Няфёд. – Мінск: Вышэйшая школа, 1982. – 544 с.

14. Попова, Т.В. Зарубежная музыка 19 века / Т.В.Попова, Г.С.Скудина. – М.: Просвещение, 1981. – 207 с.

15. Привалов, С.Б. Зарубежная музыкальная литература. Эпоха романтизма / С.Б. Привалов. – СПб.: Композитор, 2003. – 248 с.

16. Энциклопедия для детей. – Т. 7.: Искусство. Ч.3.: Музыка. Театр. Кино / редкол.: В.В. Володин (глав. ред.) [и др.]. – М.: Аванта +, 2001. – 624 с.

 

Дадатковая.

1. Асеев, Б.Н. Русский драматический театр от его истоков до конца ХVШ века: учеб. для театр. ин-тов / Б.Н. Асеев. – 2-е изд. – М.: Искусство, 1987. – 576 с.

2. Барышев, Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII века / Г.И. Барышев. – Минск: Наука и техника, 1992. – 290 с.

3. Данилов, С.С. Очерки по истории русского драматического театра / С.С. Данилов. – М.; Л.: Искусство, 1948. – 558 с.

4. Ершов, Н.М. Технология актерского искусства / Н.М. Ершов. – М.: Просвещение, 1959. – 123 с.

5. Мішчанчук, У.А. Майстэрства акцёра / У.А. Мішчанчук. – Мінск: Полымя, 2000. – 110 с.

6. Музыкальная литература зарубежных стран. Вып. 7 / И.А. Гивенталь, Л.Д. Щукина, Б.С. Ионин. – М.: Музыка, 2005. – 448 с.

7. Музыкальная энциклопедия: в 6 т. / редкол.: Ю.В. Келдыш (гл. ред) [и др.]. – М.: Советская энциклопедия, 1973–1982. – 6 т.

8. Немирович-Данченко, В.И. Театральное наследие: в 2 т. / В.И. Немирович-Данченко. – М.: Искусство, 1952–1954. – Т. 1.: Статьи. Речи. Беседы. Письма. – 1952. – 443 с.

9. Отечественная музыкальная литература: 1917–1985. Вып. 1: Учебник / С.Ю. Румянцев [и др.]; под общ. ред. С.Ю. Румянцева. – М.: Музыка, 1996. – 375 с.

10. Отечественная музыкальная литература: 1917–1985. Вып. 2: Учебник / Т.Е. Лейе [и др.]; под общ. ред. Т.Е. Лейе. – М.: Музыка, 2002. – 311 с.

11. Сабалеўскi, А.В. Асоба мастака / А.В. Сабалеўскі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. – 278 с.

12. Станиславский, К.С. Работа актера над ролью / К.С. Станиславский. – М.: Просвещение, 1954. – 233 с.

13. Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск: БелЭН, 2002–2003. – Т. 1: “А досвіткі...” – Кучынская. – 2002. – 568 с.

14. Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск: БелЭН, 2002–2003. – Т. 2: Лабанок – Яшчур. – 2003. – 576 с.

15. Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: у 3 т. – 2 выд. – Мінск: Бел. навука, 1997–2000. – 3 т.

16. Эфрос, А.В. Профессия: режиссер / А.В. Эфрос. – М.: Панас, 1993. – 368 с.

 

4.3. Учебная программа (рабочий вариант)

 

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-25; Просмотров: 1134; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.