Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Расстаноўка палітычных сіл пасля першай сусветнай




Заканчэнне першай сусветнай вайны істотна паўплывала на расстаноўку палітычных сіл у Францыі. Адбываецца прыкметнае палявенне грамадскіх настрояў і палітыкі, змяняецца актуальная палітычная праблематыка.

У адпаведнасці з канстытуцыяй чарговыя парламенцкія выбары павінны былі адбыцца вясной 1918 г. Але ў сувязі з працягам вайны яны былі адкладзеныя на 1919 г. Парламент старога склікання паспеў яшчэ правесці радыкальную выбарчую рэформу. Яе вынікам стала стварэнне новай складанай “змешанай” прапарцыйна-мажарытарнай сістэмы. Яна дазволіла ў больш поўнай ступені ўлічыць сімпатыі і перавагі выбаршчыкаў і спрыяла як моцным палітычным партыям і блокам, гэтак і папулярным кандыдатам.

Напярэдадні парламенцкіх выбараў адбываецца істотная перабудова ўсяго партыйна-палітычнага спектру. Сацыялісты – Сацыялістычныя фракцыі рабочага інтэрнацыяналу (СФІО) – пераўтварыліся ў 1919 г. у буйнейшую партыю краіны і аб’ядноўвалі каля 180 тыс. чалавек. Яшчэ кала 2,4 млн. былі звязаны з партыяй праз прафсаюзныя аб’яданні, у т.л. Усеагульную канфедэрацыю працы (УКП). У 1918-1919 гг. партыя ўзначаліла магутны, моцна палітызаваны забастовачны рух.

Тым не менш, як і ў многіх іншых еўрапейскіх краінах, у пасляваенным сацыялістычным руху паглыбляецца раскол і вылучаюцца тры фракцыі. Лідэрства ў партыі захапілі цэнтрысты Леона Блюма і Поля Фора. Яны патрабавалі аднаўлення арганізацыйнага адзінства міжнароднага рабочага руху, выступалі за адмову ад рэвізіянізму, арыентацыю на правядзенне шырокіх дэмакратычных рэформ ва ўсіх сферах грамадска-палітычнага жыцця і, нарэшце, за ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту. Яшчэ больш радыкальная за іх група, на чале з Марысам Кашэнам і Марысам Тарэзам, у дадатак да гэтага заклікала да поўнага разрыву з сацыял-дэмакратыяй і да далучэння да Камінтэрна. У яўнай меншасці засталіся памяркоўныя сацыялісты, якія адмаўлялі саму ідэю дыктатуры пралетарыяту і адстойвалі неабходнасць аднаўлення ІІ Інтэрнацыяналу на прынцыпах сацыял-рэфармізму. У выніку красавіцкі 1919 г. надзвычайны з’езд СФІО хаця і не прывёў да выхаду партыі з ІІ Інтэрнацыяналу, замацаваў пераход партыі да ідэяў рэвалюцыйнага марксізму.

Рост папулярнасці левых і змены выбарчага заканадаўства абумовілі стварэнне шырокай кааліцыі правацэнтрыстаў і цэнтрыстаў – "Нацыянальны блок". У яго склад увайшлі ліберальныя партыі – Рэспубліканска-дэмакратычная партыя (лідэр Раймон Пуанкарэ), Рэспубліканская федэрацыя, Нацыянальна-рэспубліканскае дзеянне, ліберальна-каталіцкае Рэспубліканска-дэмакратычнае пагадненне. З правага флангу з блокам збліжаліся кансерватыўна-манархічныя сілы, напрыклад, "Аксьён Франсэз" ("Французскае дзеянне"), а з левага левацэнтрысцкая партыя радыкалаў і радыкал-сацыялістаў (пасля зыходу Жоржа Клемансо яе ўзначальваў Эдуард Эрыо) і г.д.

Стварэнне "Нацыянальнага блоку" выявіла тэндэнцыю да падзелу французскай палітычнай сцэны на базе новых прынцыпаў. Месца цэнтральнага ў сваім значэнні для лёсаў Францыі канфесійна афарбаванага супрацьстаяння прыхільнікаў манархіі і рэспублікі, кансерватызму і лібералізму, характэрнага да эпохі злому традыцыйнага грамадства, займае змаганне двух класавых у сваёй аснове палітычных субкультур – буржуазнай і сацыялістычнай.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 452; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.