КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Знешняя палітыка Францыі ў перыяд стабілізацыі. Аслабленне пазіцый Францыі ў Еўропе. Францыя на Лакарнскай канферэнцыі. Каланіяльныя войны
Знешняя палітыка Францыі эпохі стабілізацыі знаходзілася пад магутным уплывам Э. Эрыо і А. Брыяна і пад знакам пацыфізму. Пры гэтым не заўжды французская дыпламатыя аказвалася здольнай захоўваць ініцыятыву ў міжнароднапалітычных працэсах, якія разгортваліся. Пасля Рурскага крызісу 1923 г. Вялікабрытанія і ЗША цвёрда вырашылі адсунуць Францыю ад вырашэння германскага пытання, карыстаючыся яе фінансавай залежнасцю ад іх. Спрабуючы згладзіць непрыемныя дыпламатычныя наступствы "рурскай авантуры", урад Францыі пагадзіўся на міжнароднае абмеркаванне германскага пытання. На Лонданскай міжнароднай канферэнцыі 1924 г. асноўная роля належала ЗША і Вялікабрытаніі. Быў прыняты мемарандум, які зацвердзіў асноўныя палажэнні "плану Даўэса". Для Францыі непрыемным было зніжэнне абсалютных памераў выплат і моцнае абмежаванне яе магчымасцяў у будучым выкарыстоўваць санкцыі супраць Германіі. Французская дактрына "эканамічных рэпрэсій супраць Германіі" была заменена амерыкана-брытанскай канцэпцыяй "аднаўлення германскай эканомікі". На працягу наступнага года франка-бельгійскія войскі мусілі пакінуць Рэйнскую зону. У Лакарнскіх пагадненнях 1925 г. французскія інтарэсы таксама былі задаволены далёка не ў поўнай ступені. Атрымаўшы гарантыі для сваіх новых усходніх межаў, Францыя не здолела дамагчыся яснага прызнання Германіяй недатыкальнасці межаў з Польшчай і Чэхаславакіяй – важнымі саюзнікамі Францыі на Усходзе Еўропы. Цалкам у духу тагачаснага знешнепалітычнага курсу Францыі было вытрымана ўсталяванне ў кастрычніку 1924 г. дыпламатычных адносін з СССР. Французская ініцыятыва, якая ўвасобілася ў заключэнні "пакту Брыяна-Кэлага" (1928 г.), яшчэ раз пацвердзіла яе адданасць духу пацыфізму. Але фактычны правал брыянаўскага праекту Пан-Еўропы сведчыў пра захаванне вялікага недаверу ў Еўропе. Сама Францыя неўзабаве пачынае рыхтавацца да вайны пачаўшы рэалізацыю праграмы пераўзбраення. Нягледзячы на пацыфізм французскага кіраўніцтва ў міжнародных справах, каланіяльная палітыка заставалася традыцыйнай. З пачатку ХХ ст у Іспанскім Марока разгортваецца паўстанне плямён рыфаў. Баючыся за ўклады французскага капіталу ў эканоміку Марока і магчымасці разбуральнага ўплыву мараканскіх падзей на іншыя калоніі Паўночнай і Заходняй Афрыкі, у 1925 г. Францыя разам з Іспаніяй разгарнула вайсковыя дзеянні супраць паўстанцаў. У чэрвені 1925 г. паўстанне супраць французскага ўладарання было ўзнята ў Сірыі. Хаця антыкаланіяльныя выступленні былі падаўлены, вельмі дарагая і ваяўнічая каланіяльная палітыка "Картэлю левых" прынесла Францыі масу фінансавых і ўнутрыпалітычных праблем.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 519; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |