Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Перамога нацыянальнага блока на парламенцкіх выбарах 1919 г., яго палітыка




У першыя пасляваенныя гады яўная перавага засталася за буржуазнымі сіламі. На снежаньскіх выбарах 1919 г. спаборнічалі тры асноўныя сілы: партыі "Нацыянальнага блоку", радыкалы і СФІО.

Бясспрэчную перамогу атрымаў "Нацыянальны блок" – 437 мандатаў, радыкалы – 86, а СФІО – толькі 68. Паражэння на выбарах паглыбіла ідэйны і арганізацыйны раскол сацыялістаў. У лютым 1920 г. на партыйным з’ездзе левая большасць прагаласавала за выхад з ІІ Інтэрнацыяналу і гэта вымусіла сацыял-рэфармісцкую меншасць на чале з Леонам Блюмам пакінуць партыю. А ў снежні 1920 г. раскол рабочага руху быў замацаваны на партыйным з’ездзе ў Туры, дзе была створана Французская секцыя Камуністычнага Інтэрнацыяналу (СФІК; з 1922 г. – Французская камуністычная партыя). Падзел партыі суправаджаўся арганізацыйным размежаваннем прафсаюзнага руху. З УКП вылучалася пракамуністычная Унітарная усеагульная канфедэрацыя працы (УУКП). (Канкурэнцыю левым прафсаюзным арганізацыям складала аб’яднанне каталіцкіх сіндыкатаў – Французская канфедэрацыя хрысціянскіх прафсаюзаў.)

Важнейшай задачай урадаў "Нацыянальнага блоку" (прэм’ер-міністрамі былі Аляксандр Мільеран, Жорж Лейг, Арыстыд Брыян і Р. Пуанкарэ) з’яўлялася пераадоленне пасляваеннага эканамічнага крызісу. Пік яго прыпадае на 1921 г., калі вытворчасць у параўнанні з 1913 г. скарацілася на 55%, а цэны на прадукты харчавання і тавары шырокага попыту падаражэлі ў 5-7 разоў. Краіна была ахоплена магутным забастовачным рухам, на чале якога стаялі сацыялісты і камуністы.

"Нацыянальны блок" выступіў з праграмай лібералізацыі эканомікі, аднаўлення натуральных рыначных механізмаў. Быў праведзены дэмантаж сістэмы дзяржаўнага рэгулявання часоў вайны, узяты курс на падтрымку найбольш перадавых і рэнтабельных вытворчасцяў. Буйнейшыя манапалістычныя аб’яднанні і банкаўскія групы атрымалі максімальныя ільготы, у тым ліку ў сферы падаткаабкладання.

Што датычыцца сацыяльнага і рабочага заканадаўства, урад з вялікім нежаданнем ішоў на самыя мінімальныя змены. Толькі магутны ціск з боку рабочых партый і прафсаюзнага руху вымусіў улады ўвесці 8-гадзінны працоўны дзень у фабрычна-завадской вытворчасці, ураўняць правы жанчын і мужчын на вытворчасці, легалізаваць практыку калектыўных працоўных пагадненняў.

Але найбольшы галаўны боль для "Нацыянальнага блоку" забяспечвалі фінансавыя праблемы. Не атрымлівалася істотна скараціць дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту, спыніць далейшы рост знешняй запазычанасці. У 1920 г. агульны дзяржаўны доўг перавысіў 300 млрд. франкаў.

Вырашэнне складаных эканамічных пытанняў французскія ўлады сталі ўсё больш ускладаць на выкарыстанне Францыяй статусу вялікай дзяржавы. Рабіліся бясплённыя спробы дамагчыся ад ўраду Савецкай Расіі прызнання "царскіх даўгоў". У 1920-1922 гг. французская дыпламатыя займала жорсткую пазіцыю па пытанні германскіх рэпарацый. У 1921 г. на Лонданскай канферэнцыі здолела ўсталяваць іх суму на ўзроўні 132 млрд. залатых марак.

Аднак вастрэйшы эканамічны крызіс ў Германіі і немагчымасць выканання сваіх рэпарацыйных абавязкаў перад Францыяй прывёў да Рурскага крызісу і акупацыі 11 студзеня 1923 г. франка-бельгійскімі войскамі Рурскага вугальнага басейну. Гэтая акцыя, г.зв. “рурская авантура”, не дала запланаванага эканамічнага эфекту і, наадварот, толькі абвастрыла існаваўшыя праблемы. У наступныя два месяцы пасля акупацыі курс франка павысіўся ўдвая. Для прадухілення поўнага фінансавага краху краіны ураду "Нацыянальнага блоку" прыйшлося звярнуцца па дапамогу да фінансавых устаноў Злучаных Штатаў і Вялікабрытаніі.

Няздольнасць зладзіць з хранічнымі эканамічнымі праблемамі і авантурная знешняя палітыка фактычна завялі "Нацыянальны блок" у палітычны тупік і да новых парламенцкіх выбараў 1924 г. ён фактычна распадаецца.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 533; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.