КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Удзел Італіі ў Парыжскай мірнай канферэнцыі. Вынікі Версальскіх пагадненняў для Італіі
На фоне пэўных перспектыў ў эканамічным жыцці, знешнепалітычныя рэаліі, з якімі сутыкнулася Італія пасля вайны, аказаліся бязрадаснымі. На Парыжскай мірнай канферэнцыі пераможцаў у першай сусветнай вайне з Італіяй асабліва не лічыліся. Хаця краіна ўвайшла ў ганаровую пяцёрку вялікіх дзяржаў, італьянская ўрадавая дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам Віторыа Арланда не здолела дамагчыся выканання Вялікабрытаніяй і Францыяй сваіх папярэдніх абяцанняў. Пераход Італіі на бок блоку Антанты быў аформлены Лонданскім дагаворам 1915 г. Італія разлічвала атрымаць Трэнціна і Паўднёвы Ціроль на поўначы, Трыест, Істрыю і Далмацыю на ўсходзе, а таксама Албанію, шэраг тэрыторый у Малой Азіі і частку былых германскіх калоній у Афрыцы. Апрача гэтага яна яшчэ прэтэндавала і на перадачу ёй спрэчнага порта Ф’юмэ (Рыеку) (В. Арланда нават запэўніваў сваіх суайчыннікаў тым, што не падпіша мірнага дагавору без перадачы Ф’юмэ). Калі стала ясна, што рэалізацыя ўсіх тэрытарыяльных прэтэнзіяў застануцца толькі мáрамі, італьянская дэлегацыя нават пакінула Парыж. Аднак, калі ў траўні 1919 г. Італію зноў запрасілі на перагаворы, ёй прыйшлося вярнуцца. Паводле Сен-Жэрменскага дагавору за Аўстрыяй Італія атрымлівала Трэнціна і Паўднёвы Ціроль (італьянцы называюць яго Альта Адзіджэ), населены італьянцамі і аўстрыйцамі. Пытанне аб прыналежнасці паўднёваславянскіх тэрыторыяў, што раней уваходзілі ў склад Аўстра-Венгрыі, засталося нявырашаным. Не атрымала Італія ні малаазіяцкіх зямель, ні абяцанай Албаніі, ні былых афрыканскіх калоніяў Германіі. Франчэска Ніці – новы прэм’ер-міністр Італіі, які змяніў В. Арланда, і падпісаў у Парыжы несуцяшальныя для краіны дагаворы любіў паўтараць: "Італія выйграла вайну, але прайграла мір". Некаторыя італьянцы былі настолькі абураныя гэткімі вынікамі канферэнцыі, што вырашылі дзейнічаць сілай. У верасні 1919 г. самы знакаміты італьянскі паэт той пары і нацыяналіст Габрыэле Д’Анунцыа з аднадумцамі захапіў югаслаўскі горад Рыеку (італ. – Ф’юмэ) і ўтрымліваў яго на працягу 15 месяцаў, усталяваўшы там італьянскую "Рэспубліку Ф’юмэ". Менавіта там і тады нарадзіліся многія элементы палітычнага стылю фашысцкай Італіі: масавыя шэсці ў чорных кашулях, старажытнарымскае вітанне ўзнятай рукой ("фашысцкі салют") і зварот да правадыра – дучэ (італ. - іl duce, "уладар, князь"). Захоп здзяйсняўся без фармальнай санкцыі ўраду, але адносіны з Югаславіяй аказаліся пад пагрозай разрыву. Аднак гэты крызіс прыспешыў падпісанне ў лістападзе 1920 г. Рапальскага дагавору з Югаславіяй, у выніку якога Італія атрымала шэраг спрэчных тэрыторыяў, адмаўлялася да правоў на астатнія, а Ф’юмэ з прылеглымі землямі стаў незалежнай дзяржавай. Узброенае ўварванне Італіі ў 1919 г. ў Малую Азію і спроба захапіць Ізмір пацярпела крах, а народнае паўстанне ў Албаніі ў жніўні 1920 г. вымусіла італьянцаў пакінуць захоплены яшчэ ў 1914 г. важнейшы партовы і эканамічны цэнтр Влёру і афіцыйна прызнаць албанскі суверэнітэт. Падобным чынам скончыўся ўдзел Італіі ў інтэрвенцыі супраць Савецкай Расіі.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 623; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |