Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Асаблівасці пачатковага этапу дзейнасці фашысцкага рэжыму




Тэма 13. Італія ў 1922-1929 гг.

Прыход фашыстаў да ўлады.

Рост фашысцкага тэрору і яго беспакаранасць прывялі да таго, што увосень 1922 г. у Італіі фактычна ўсталявалася двоеўладдзе. Фашысты не хавалі сваіх планаў на авалоданне ўсёй паўнатой улады ў краіне. 27 верасня Б. Мусаліні заявіў: "Наша праграма вельмі простая. Мы хочам кіраваць Італіяй."

Пачалася падрыхтоўка вайсковага перавароту. Зручная сітуацыя склалася ў кастрычніку, калі Італія была ахоплена ўсеагульнай забастоўкай. 24 кастрычніка 1922 г. у Неапалі пачаўся агульнацыянальны злёт фашыстаў, а па яго заканчэнні была праведзена іх ўсеагульная мабілізацыя. На наступны дзень, 28 кастрычніка, быў прызначаны " паход на Рым" (таксама на іншыя галоўныя цэнтры краіны). Гэтая дэманстрацыя сілы фашыстаў павінна была пераканаць караля Віктара Эмануіла ІІІ у тым, што яны і ёсць той магутны кулак, якія здолее навесці парадак у краіне, і даручыць Б. Мусаліні права сфарміраваць кабінет.

У той жа дзень на сустрэчы караля з прэм’ер-міністрам было вырашана падрыхтаваць праект дэкрэту ўвядзення ў Італіі становішча аблогі. План быў фактычна распрацаваны і нават пачаў дзейнічаць. Дастаткова было атрымаць санкцыю караля, каб па фашыстах быў нанесены вырашальны ўдар.

Кароль, аднак, вырашыў інакш. Хутчэй за ўсё фашысты ўказалі Віктару Эмануілу ІІІ на свае сувязі з герцагам Д’Аоста, які прэтэндаваў на прастол. Баючыся палацавага перавароту, кароль вырашыў пайсці на кампраміс з Б. Мусаліні. Немалаважным фактарам была і боязь караля за будучае самой манархіі, якой сур’ёзна пагражала рэспубліканская па духу СПІ. 28 кастрычніка 1922 г. ён даў даручэнне А. Саландры стварыць новы кабінет з удзелам чатырох фашыстаў. Б. Мусаліні быў запрошаны каралём у Рым.

30 кастрычніка 1922 г. Б. Мусаліні быў прызначаны кіраўніком ураду і з наступнага дня прыступіў да сваіх абавязкаў. "Рэвалюцыя ў спальным вагоне" (будучы прэм’ер-міністр прыбыў у Рым цягніком) не сустрэла аніякага супраціўлення ні з боку парламенту, ні з боку народу. Гэтак пачынаецца новы, фашысцкі перыяд у гісторыі Італіі.

 

 

 

Даручэнне Б. Мусаліні сфармаваць кабінет міністраў яшчэ не азначала ўсталяванне фашысцкай дыктатуры. У склад першага ўраду Б. Мусаліні быў кааліцыйным. У яго апрача фашыстаў увайшлі прадстаўнікі ўсіх парламенцкіх партый за выключэннем сацыялістаў і камуністаў. Тым не менш, новы прэм’ер-міністр паводзіў сябе, як дыктатар. Першае яго выступленне ў парламенце, г.зв "бівуачная прамова", выйшла скрайне скандальным. Патрабуючы для сябе надзвычайныя паўнамоцтвы і пагражаючы роспускам парламенту, Б. Мусаліні прама заявіў: "Я б мог ператварыць гэтую тупую і шэрую палату ў салдацкі бівак". Тым не менш, Палата дэпутатаў падтрымала яго кандыдатуру і дала надзвычайныя паўнамоцтвы. Гэткім чынам, фактычна фашысцкі пераварот быў санкцыянаваны самім парламентам.

Аднак на першых парах Б. Мусаліні не мог не лічыцца з парламентам, бо толькі з 35 фашыстамі ў палаце дэпутатаў можна было ў лбы момант атрымаць вотум недаверу і быць адпраўленым у адстаўку. Не мог разлічваць тады ён і на салідную масавую падтрымку. Галоўным фактарам яго фенаменальнага рыўку да ўлады было імкненне завалодаць ёю і жаданне правячай палітычнай эліты і бізнесу захаваць стабільнасць і не пусціць да ўлады левыя сілы.

Быў узяты курс на паступовую ліквідацыю буржуазна-дэмакратычных парадкаў. Важным крокам у гэтым накірунку стала стварэнне ў снежні 1922 г. Вялікай фашысцкай рады (ВФР), якая стала найвышэйшым органам фашысцкай іерархіі. Паступова ВФР набывае заканадаўчыя функцыі і у гэтым становіцца ўпоравень з каралём (выдаваў дэкрэты) і парламентам (выдаваў законы). У студзені ВФР абвясціла аб стварэнні Добраахвотнай міліцыі па абароне нацыянальнай бяспекі, а фактычна фашысцкай міліцыі. Гэта азначала легалізацыю атрадаў чорнарубашачнікаў. Быў прыняты дэкрэт аб абмежаванні свабоды друку і правоў прафсаюзаў. Напачатку 1923 г. спецыяльным дэкрэтам святкаванне 1 траўня было забаронена. Уводзілася новае свята працы – 21 красавіка, дзень заснавання Рыму.

Канчаткова замацаваць пазіцыі фашыстаў пры ўладзе павінны былі новыя парламенцкія выбары, запланаваныя на 1924 г. Дзеля забеспячэння поспеху Б. Мусаліні вырашыў выкарыстаць змены ў выбарчым заканадаўстве.

У лістападзе 1923 г. парламент прыняў прапанаваны баронам Джáкама Ачэрба закон аб выбарчай рэформе – " закон Ачэрба". Згодна якому, партыя, што набрала адносную большасць галасоў (не менш 25 %) атрымлівала 2/3 месцаў у парламенце. Астатняя 1/3 размяркоўвалася паміж партыямі па прапарцыйнай сістэме. Б. Мусаліні здолеў пераканаць парламент, што рэформа скіравана на недапушчэнне да ўлады камуністаў, маўляў, блок "правільных" партыяў пераможа, а сацыялісты і камуністы атрымаюць жменьку мандатаў.

6 красавіка 1924 г. адбыліся выбары і, як паведамілі фашысты, за "вялікі спіс", выбарчую кааліцыю, куды разам з імі ўваходзіла і частка лібералаў і нават папаляры, атрымаў абсалютную большасць галасоў (61,3%). Выкарыстоўваючы поўны "джэнтэльменскі набор" забароненых прыёмаў, фашысты дамагліся падаўляючай перавагі "вялікага спісу" на адсталым аграрным Поўдні, але прайгралі выбары ў прамысловых цэнтрах. Падтасоўкі і фашысцкі тэрор прывялі да таго, што каля 8% бюлетэняў былі прызнаныя несапраўднымі, а самыя сур’ёзныя канкурэнты фашыстаў, сацыялісты і папаляры, у параўнанні з папярэднімі выбарамі страцілі, адпаведна, 19,5% і 11,7% галасоў выбаршчыкаў!




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 796; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.