КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Эканамічны курс фашысцкага рэжыму. Асаблівасці дзяржаўнага рэгулявання эканомікі
Галоўным інтарэсам Б. Мусаліні былі не радыкальны эканамічныя пераўтварэнні, а выкарыстанне эканамічных рэсурсаў для палітычнага пераўладкавання італьянскай дзяржавы згодна са сваімі ідэалагічнымі ўяўленнямі, таму ён шчыльна звязаў сваю эканамічную палітыку з інтарэсамі традыцыйных эканамічных эліт Італіі. Нягледзячы на тое, што эканамічны курс ураду Мусаліні напачатку быў блытаным і супярэчлівым, ужо тады ім праглядаліся дзве асноўныя ідэі: мадэрнізацыі эканомікі і вырашэння праблемы недахопу стратэгічных сыравінных рэсурсаў. Эканамічная палітыка ураду Б. Мусаліні ў першыя гады прэм’ерства выглядала дастаткова традыцыйнай для Італіі. Улады адмовіліся ад дзяржаўнага кантролю над фінансавай дзейнасцю манаполій і банкаў. Парламенцкая камісія, створаная раней ў мэтах расследавання злоўжыванняў прадпрымальнікаў, якія нажыліся ў час вайны, была распушчана Б. Мусаліні, а публікацыя вынікаў расследавання забаранялася. Наадварот, выйшаў дазвол ствараць ананімныя акцыянерныя кампаніі, што дазваляла буйному бізнесу заставацца ў цені. Пад кіраўніцтвам міністра эканомікі, ліберала Альберта дэ Стэфані, была рэфармавана падатковая сістэма. Скасоўваліся 10-адсоткавы падатак на інвестыцыі ў банкаўскі і прамысловы капітал і падатак на раскошу, а таксама падатак на спадчыну ўнутры сямейнага кола. Падатак на кіраўнічы апарат акцыянерных кампаніяў быў зменшаны на палову. Больш не падлягаў падаткаабкладанню ўвесь замежны капітал. Разам з тым дзяржава аднавіла субсідыі сеткі дзяржаўных чыгунак і актыўна праводзіла іх электрыфікацыю. Быў выратаваны Рымскі банк, а Камерцыйны банк атрымаў дзяржаўныя крэдыты. Урад Б. Мусаліні аднавіў гандлёвыя дагаворы з Францыяй, Аўстрыяй, Германіяй, Чэхаславакіяй, Савецкім Саюзам (бачна, што эканамічны прагматызм пераважваў ідэалагічную непрымірымасць). Пры гэтым ажыццяўлялася палітыка прамысловага пратэкцыянізму – падтрымліваліся высокія мытныя пошліны на ўвоз у Італію прамысловых тавараў. Гэта забяспечвала высокія цэны на ўнутраным рынку, асабліва на прадукцыю машынабудавання, і стымулявала рэарганізацыю і развіццё прамысловасці. Палітыка ўраду Б. Мусаліні дазволіла ўжо ў 1923 г. у цэлым справіцца з крызісам і Італія ўступіла ў паласу эканамічнага ўздыму, які працягваўся да 1929 г. Асабліва інтэнсіўна ішло развіццё металургіі і машынабудавання. У 1920-1928 гг. прамысловая вытворчасць узрасла на 60% і паказчыкі сярэднегадавой прамысловай вытворчасці ўжо перавышалі паказчыкі Заходняй Еўропы. Тым не менш, з-за кароткатэрміновасці перыяду хуткага росту дагнаць перадавыя капіталістычныя краіны фашысцкая Італія не здолела. Эканамічныя поспехі Італіі ў пэўнай ступені былі звязаны і з жорсткай антырабочай палітыкай ўраду: быў фактычна скасаваны 8-гадзінны працоўны дзень, было моцна абмежавана права на забастоўку, зніжаліся выдаткі на аплату працы рабочых і г.д. Аграрная палітыка Б. Мусаліні адпавядала інтарэсам памешчыкаў-латыфундыстаў і буйных аграрыяў. Як раней яны атрымлівалі дзяржаўныя субсідыі і ільготы па плацяжах. Таксама ў інтарэсах буйных сельгасвытворцаў у 1925 г. былі ўведзены высокія пошліны на ўвоз збожжа. Умяшанне дзяржавы ў сельскую гаспадарку праяўлялася таксама ў палітыцы асваення абложных зямель і пустак на Поўдні Італіі і ў Сіцыліі ў мэтах стымулявання вытворчасці пшаніцы – " бітва за хлеб". У 1928 г. быў распрацаваны план "інтэгральнай меліярацыі", разлічаны на 14 гадоў. Палітыка Б. Мусаліні на вёсцы стымулявала пранікненне туды фінансавага капіталу. Пільная ўвага да аграрнай сферы тлумачылася зацікаўленасцю фашыстаў у дасягненні харчовай бяспекі дзяржавы на выпадак "вялікай" вайны за перадзел свету. Нарастанне апазіцыі фашызму. "Крызіс Матэоці". Дзейнасць "Авенцінскага блоку". Абвастрэнне эканамічных і палітычных супярэчнасцяў фашысцкага рэжыму прывяло да паступовага разлажэння масавай базы фашысцкага руху, адыходу ад супрацоўніцтва з фашызмам разных палітычных сілаў і ізаляцыі фашысцкага ўраду. Дробная і сярэдняя буржуазія (асабліва Поўдню) была незадаволена эканамічнай палітыкай Б. Мусаліні, прадыктаванай інтарэсамі манаполіяў. Увядзенне падаткаў на аграрныя даходы ўступала ў канфлікт з інтарэсамі дробных гаспадароў, арандатараў і іспольшчыкаў. Розныя слаі насельніцтва былі абураныя тэрорам і беспакаранасцю фашысцкіх бандаў. Асаблівае супраціўленне фашыстам аказвалі рабочыя буйных прамысловых цэнтраў. 30 траўня 1924 г. з Джáкама Матэоці, адзін лідэраў Унітарнай сацыялістычнай партыі і дэпутат парламента, выступіў з 2-гадзіннай прамовай з пералічэннем усіх злачынных дзеянняў фашыстаў: ад фальсіфікацыяў да крывавых распраў з апанентамі. 10 чэрвеня палітык знік (праз два месяцы яго цела са слядамі нажавых раненняў знайшлі ў рацэ). Са слоў відавочцы стала ясна, што адбылося выкраданне. Нешматлікая парламенцкая апазіцыя выступіла з прамымі абвінавачваннямі ў адрас фашыстаў і іх лідэра, а потым у знак пратэсту пакінула залу парламента. У краіне ўспыхнуў востры палітычны крызіс – "крызіс Матэоці". Неўзабаве сталі вядомыя імёны выкрадальнікаў і забойцаў. Сярод іх аказаліся і фашысцкія дзеячы, блізкія да Б. Мусаліні. Пракаціліся хвалі стыхійных антыфашысцкіх мітынгаў і забастовак, мелі месца пагромы памяшканняў фашысцкай партыі, пагромы дамоў фашысцкіх дзеячаў, ажывілася антыфашысцкая прэса. Фашыстам адмовілі ў падтрымцы іх традыцыйныя саюзнікі, напрыклад, Саюз ветэранаў вайны. Сярод фашыстаў пачалася паніка і ў адзін з крытычных момантаў Б. Мусаліні нават не здолеў ажыццявіць мабілізацыю фашысцкай міліцыі. Апазіцыя, што пакінула парламент, аб’ядналася ў "Камітэт апазіцыйных партыяў". Частка лібералаў, папаляры, дэмакраты, сацыялісты, камуністы, якія ўвайшлі ў яго, называлі сябе "Авенцінскім блокам" (Авенцін – адзін з сямі пагоркаў Вечнага гораду, куды ў старажытныя часы зыходзілі паўстаўшыя плебеі.) Склалася зручная сітуацыя, каб пазбавіць фашыстаў улады. Але сярод авенцінцаў адразу намеціліся сур’ёзныя рознагалоссі. Камуністы заклікалі ўзяць уладу сілай, а большасць разлічвала на тое, што кароль адправіць Б. Мусаліні ў адстаўку. Няздольнасць выпрацаваць агульную палітычную лінію і актыўна дзейнічаць хутка прывяла да расколу "Авенцінскага блоку". Першымі пакінулі яго і вярнуліся ў парламент камуністы. Час быў страчаны.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 447; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |