КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Зараджэнне і развіццё фашысцкага руху, яго сацыяльная база, трансфармацыя праграмных установак. Б. Мусаліні
Але набліжэнне ці наступленне стабільнасці аказалася немагчымым. Па-першае, у 1921 г. сваёй кульмінацыі дасягнуў эканамічны крызіс. Пацярпелі крах буйнейшыя прамысловыя манаполіі Італіі – "Ансальда" ды "Ільва", збанкрутаваў Камерцыйны банк. Зменшыўся рэальны заробак рабочых. Да канца 1921 г. беспрацоўе падскочыла да 0,5 млн. чалавек. Па-другое, палітычная сістэма краіны, расхістаная наступленнем рабочых і цяжкай эканамічнай сітуацыяй, паступова аказваецца пад пагрозай з боку новай радыкальнай сілы – фашысцкага руху. 21 сакавіка 1919 г. у адным з асабнякоў Мілану была створана першая фашысцкая арганізацыя – "Саюзы барацьбы" (итал. – fasci di combatimento; адсюль - "фашызм"). 15 красавіка 1919 г. адбылася першая гвалтоўная акцыя фашыстаў – напад на памяшканні сацыялістычнай газеты "Avanti!" ("Наперад!"), якую да выключэння ў 1914 г. з партыі сацыялістаў у якасці галоўнага рэдактара ўзначальваў лідэр фашыстаў Беніта Мусаліні. У падмурку фашысцкага руху ляжалі тры галоўныя ідэі: супрацоўніцтва класаў, моцная дзяржаўная ўлада – гарант гэтага супрацоўніцтва, нацыяналізм. Ранні фашызм выкарыстоўваў нямала агульнадэмакратычных лозунгаў (скліканне Устаноўчага сходу; абвяшчэнне рэспублікі; скасаванне Сенату, тытулаў і прывілеяў; абвяшчэнне ўсеагульнага выбарчага права; гарантыі грамадзянскіх свабод), дастаткова радыкальныя сацыяльна-эканамічныя патрабаванні (увядзенне прагрэсіўнага падатку і забарона банкаўскіх спекуляцый; канфіскацыя 85% ваенных прыбыткаў; перадача зямлі сялянам; увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня; забарона выкарыстання працы дзяцей і падлеткаў да 16 гадоў; удзел рабочых у кіраванні вытворчасцю; сацыялізацыя асобных фабрык і заводаў; канфіскацыя ваенных прадпрыемстваў). З восені 1920 г. фашысцкі рух расце і да канца 1921 г. фашысцкая арганізацыя ўжо налічвала каля 2,2 тысяч секцыяў, у якія ўваходзілі 320 тыс. чалавек. Напачатку 1921 г. фашысты пачалі ствараць свае прафсаюзы. Фашыстаў сталі выкарыстоўваць для разгрому рэвалюцыйных рабочых арганізацыяў, для фізічнага ўздзеяння на рабочых і сацыялістычных актывістаў. Буржуазныя палітыкі не бралі ў разлік магчымасць прыходу фашыстаў да ўлады, а хацелі выкарыстаць іх для ўмацавання буржуазнай дзяржавы і нават для абароны дэмакратычных парадкаў ад небяспекі пралетарскай дыктатуры, а потым уключыць у парламенцкую сістэму. Першы электаральны вопыт фашыстаў аказаўся правальным (выбары ў Палату дэпутатаў 1919 г.), але на муніцыпальных выбарах 1920 г. іх запрасілі да ўдзелу ў рэспектабельным "Нацыянальным блоку", што аб’яднаў практычна ўсе буржуазныя партыі. Гэтаму спрыяла карэкціроўка праграмных установак фашыстаў. У новай праграме фашыстаў (1920 г.) ідэя стварэння карпарацыяў азначала адмаўленне ад планаў увядзення парламенцкага кантролю над эканомікай і таму збліжала фашызм з буйнымі прамыслоўцамі, адмаўленне ад рэспубліканскіх ідэалаў – з манархіяй, а вырачэнне ад некалі ваяўнічага антыклерыкалізму – з Ватыканам. Правая эвалюцыя фашысцкага руху працягвалася і далей. Аніякія змены не закранулі нацыяналістычныя ўстаноўкі фашыстаў. Карыстаючыся дабротамі недасканалага ліберальнага рэжыму, яны імкнуліся ліквідаваць парламенцкую дэмакратыю ў краіне. На датэрміновых парламенцкіх выбарах, што адбыліся ў траўні 1921 г., фашысты таксама былі ўключаныя ва ўрадавы выбарчы спіс – "Нацыянальны блок". Гэткім чынам фашысты здолелі ўпершыню патрапіць у парламент, атрымаўшы 35 дэпутацкіх мандатаў. У лістападзе 1921 г. з’езд італьянскіх фашыстаў ініцыяваў стварэнне Нацыянальнай фашысцкай партыі. Б. Мусаліні быў абвешчаны "дучэ". Дзеля пашырэння масавай базы фашызму ў студзені 1922 г. ў нацыянальным маштабе аб’ядналіся фашысцкія ("чорныя") прафсаюзы. Вышэйшымі прынцыпамі фашысцкага прафсаюзу былі абвешчаны карпаратывізм і "інтарэсы нацыі". Ідэя інтэрнацыянальнай салідарнасці працоўных трансфармавалася ў ідэю "адзінства і велічы нацыі", а замест першатравеньскага свята фашысты ўвялі сваё свята працы – 21 красавіка – дзень заснавання Рыму.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 649; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |