КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя вынікі першай сусветнай вайны для Італіі. Ператварэнне Італіі з аграрнай у аграрна-індустрыяльную краіну
Знешняя палітыка Францыі напярэдадні другой сусветнай вайны. Прыход да ўлады ў Францыі Народнага фронту мінімальна паўплываў на яе знешнепалітычную лінію. Прынцып "неўмяшання" ў іспанскія справы і поўнае бяссілле перад воляй фашысцкіх лідэраў не толькі неслі шкоду міжнароднаму аўтарытэту Францыі, але таксама разбуралі і без таго нетрывалае адзінства ўдзельнікаў кааліцыі (камуністы рашуча асуджалі палітыку ўраду па іспанскаму пытанню). Тое ж бяздзеянне Францыя прадэманстравала і ў час аншлюсу Аўстрыі. Яшчэ больш яўным курс на "замірэнне агрэсара" стаў пры Э. Далад’е. Але Мюнхенскае пагадненне 1938 г. стала яго апошнім “поспехам”. Зрыў франка-савецка-брытанскіх перагавораў у Маскве летам 1939 г. і змова Гітлера са Сталінам аб падзеле Усходняй Еўропы на сферы ўплыву рабіла вайну для Францыі немінучай.
Тэма 12. Італія ў 1918-1922 гг.
Першая сусветная вайна скончылася для Італіі 3 лістапада 1918 г. У гэты дзень на віле Джусці (каля Генуяй) яна падпісала перамір’е з фактычна сканаўшай Аўстра-Венгрыяй. У эканамічным плане вынікі вайны аказаліся даволі супярэчлівымі. З аднаго боку перамога дорага абышлася краіне. Вялікімі аказаліся чалавечыя страты: на фронце загінула каля 680 тыс. чалавек, было паранена звыш 1 млн. італьянцаў. На 60% скараціўся гандлёвы флот краіны. Ваенныя выдаткі дэзарганізавалі фінансы і ўзмацнілі залежнасць ад замежнага капіталу. Запазычанасць краіны перад Вялікабрытаніяй і ЗША складала, адпаведна, 2,5 і 1,5 млрд. лір. Найважнейшая ў сельскагаспадарчых адносінах поўнач Італіі была практычна спустошана. Агульныя вайсковыя выдаткі былі роўныя адной трэці нацыянальнага багацця краіны. Ваенныя разбурэнні і цяжкасці былі паглыбленыя эканамічным крызісам, які паразіў Італію ў 1919-1921 гг. Ва ўмовах пераводу эканомікі на мірныя рэйкі, прадпрыемствы цяжкай прамысловасці, пазбаўленыя дзяржаўных заказаў пачалі згортваць вытворчасць. Па падобных прычынах стаў адчувацца недахоп сыравіны. Пачало расці беспрацоўе. Ужо ў 1919 г. яно наблізілася да 400 тыс. чалавек. З іншага боку,патрэбы вайны прывялі да зрухаў у прамысловым развіцці краіны. З аграрнай Італія ператвараецца ў аграрна-індустрыяльную краіну. Найхутчэйшымі тэмпамі ішло развіццё металургічнай, машынабудаўнічай і хімічнай прамысловасці. Пры падтрымцы дзяржаўных крэдытаў і ў выніку канцэнтрацыі капіталу і цэнтралізацыі вытворчасці з’яўляюцца буйныя манапалістычныя аб’яднанні, напрыклад, "Ансальда", "Ільва", ФІАТ і г.д. Пры гэтым утварэнне і развіццё канцэрнаў суправаджалася разарэннем дробных і сярэдніх прадпрыемстваў, асабліва, у лёгкай прамысловасці. Поруч з аднабаковасцю прамысловага развіцця – цяжкая прамысловасць развівалася за кошт лёгкай – яшчэ адной з асаблівасцяў пасляваеннай італьянскай эканомікі было паглыбленне бездані, што падзяляла адносна прамысловаразвітую Поўнач і адсталы аграрны Поўдзень.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 585; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |