Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Краіны Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў 1990-я – 2000-я гг




Спробы правядзення частковых рэформаў у другой палове 1980-х гг. ды іх няўдача.

Прыкметнае запавольванне тэмпаў эканамічнага росту у Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропе асабліва адчувалася ў сферы вытворчасці тавараў шырокага спажывання. Па сваёй якасці і асартыменце большасць тавараў гэтай катэгорыі (легкавыя аўтамашыны, тэлевізары, радыёпрыёмнікі, бытавая тэхніка, тканіны, абутак, мэбля і г.д.) не вытрымлівалі канкурэнцыі з аналагічнай прадукцыяй краінаў Захаду і Японіі. У 1980-х гг. адставанне толькі павялічвалася. У Румыніі нават стала востра адчувацца харчовая праблема. Усе гэта надзвычай негатыўна адбівалася на жыццёвым узроўні ўсходнееўрапейцаў і, галоўнае, моцна ўплывала на крытычнасць ацэнкі паспяховасці усёй існаваўшай сістэмы. Спробы падтрымання жыццёвых стандартаў насельніцтва з разлікам на знешнія пазыкі ад Захаду давалі толькі часовую палёгку і вялі краіны да фінансавага тупіку і крызісу існаваўшай сістэмы ў цэлым. Ужо напачатку 1980-х гг. гэтая тэндэнцыя праявіла сябе ў поўнай меры ў Польшчы.

Апошняя хваля рэформаў, што ладзіліся пад уплывам савецкай перабудовы, прыпадае ўжо на другую палову 1980-х гг. Першапачаткова іх асноўнай мэтай з’яўлялася паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця: выкарыстанне рыначных механізмаў, дэцэнтралізацыя дзяржаўнага кіравання эканомікай, самафінансаванне і самаакупнасць. Да гэтага часу на Захадзе ўжо паспелі перайсці да новай развіццёвай мадэлі, у якой стаўка рабілася на гнуткае інвестыцыйнае развіццё тэхніка-тэхналагічнай базы вытворчасці, эфектыўнае спалучэнне буйнога і сярэдняга бізнесу, пераход да рэсурса- і энергазберагальных тэхналогіяў, вызначаючы контуры новага постіндустрыяльнага (інфармацыйнага) грамадства. "Даганяючая мадэль" індустрыяльнай эпохі не проста не працавала, а вяла ў нікуды.

Аб’ектыўныя складанасці працэсу рэфармавання запатрабавалі такія ж касметычныя рэформы ў палітычнай сферы: дэмакратызацыя, плюралізм, галоснасць. Падзенне эканамічнай эфектыўнасці сістэмы ў спалучэнне з магутнейшай палітызацыяй грамадства далі самы разбуральны вынік. Грамадзяне нарэшце адчулі сябе народам і вынеслі свой вердыкт: усходнееўрапейскі "рэальны сацыялізм" быў адпраўлены на звалку гісторыі.

Запавольванне тэмпаў эканамічнага развіцця ў пачатку 1990‑х гг. Галоўныя дасягненні і праблемы развіцця ў сярэдзіне 1990‑х – 2000‑х гг. Значэнне глабалізацыі. Змены сацыяльнай структуры сучаснага заходняга грамадства.

У 1990-1991 гг. сусветная эканоміка зведала новую рэцэсію (гадавы эканамічны рост складаў толькі 1,5-2%). І гэтым разам пэўную негатыўную ролю адыграў міжнароднапалітычны фактар. Іракскі напад на Кувейт і рашучая ўзброеная акцыя супраць агрэсара кааліцыі дзяржаў на чале з ЗША (аперацыя "Бура ў пустыні") выклікалі рэзкі скачок коштаў на нафту. Заканчэнне рэцэсіі, стомленасць насельніцтва ад неакансерватыўнай палітыкі, выхад на авансцэну новай плеяды лідэраў (Біл Клінтан, Леанэль Жаспэн, Тоні Блэр, Герхард Шродэр, Рамана Продзі), а таксама распад біпалярнага свету і адмаўленне ад ідэалагічнай канфрантацыі паспрыялі абнаўленню тэарэтычнай базы і праграмных лозунгаў заходняй палітычнай эліты.

Адмова ад неакансерватыўнай спадчыны не азначала поўную рэанімацыю ранейшых прынцыпаў і практыкі "сацыяльнай дзяржавы" і змешанай эканомікі. У новую постіндустрыяльную эпоху эканамічная палітыка магла засноўвацца толькі на інавацыйных пачатках. Гэтак Злучаныя Штаты ў час дзейнасці дэмакратычнай адміністрацыі Б. Клінтана надавалі прыярытэтнае значэнне фінансаванню вырашэння сацыяльных праблем і развіцця высокіх тэхналогіяў.

У 1997 г. здарыўся біржавы крах у Паўднёва-Усходняй Азіі. У наступным годзе ён выклікаў сусветны фінансавы крызіс. Асабліва пацярпелі важныя для сусветнага рынку, але недастаткова моцныя эканомікі. Расія, напрыклад, была вымушаная абвясціць дэфолт, г.зн. прызнала немагчымасць разліку за пазыкі перад крэдыторамі.

Тэрарыстычная атака супраць ЗША 11 верасня 2001 г. аказала на сусветную эканоміку скрайне негатыўны ўплыў. Жах перад новымі падобнымі выпадамі з боку ісламскіх фундаменталістаў моцна падарваў гэткія важныя галіны, як турызм, авіяперавозкі, самалётабудаванне. Тэмпы эканамічнага развіцця стрымліваў пастаянны рост коштаў на нафту.

Становішча сусветнай эканомікі заставалася нестабільным. Першыя сур'ёзныя сімптомы яе нездароўя праявіліся ў 2006 г., калі ў ЗША сталі падаць продажы дамоў. У 2007 г. у гэтай краіне пачаўся іпатэчны крызіс: частка заёмшчыкаў сутыкнулася з праблемай аплаты крэдытаў, атрыманых пад заклад нерухомай маёмасці, а банкаўскія ўстановы неслі значныя страты і былі вымушаныя згортваць крэдытаванне. Паступова крызіс з іпатэчнага стаў перарастаць у фінансавы і напачатку 2008 г. набыў сусветныя маштабы. Паўсюдна зніжаўся попыт і кошты на сыравіну, расло беспрацоўе.

Важнейшымі прычынамі сусветнага фінансавага (эканамічнага) крызісу 2008-2009 гг. сталі агульная цыклічнасць эканамічнага развіцця, перагрэў крэдытнага (з-за залішняга, у т.л. незабяспечанага, крэдытавання) і фондавага (з-за рызыкоўных укладанняў у каштоўныя паперы) рынкаў у сітуацыі чаканняў далейшага працягу эканамічнага росту, а таксама высокія кошты на сыравіну, асабліва нафту і прадукты харчавання.

Крызіс закрануў практычна ўсе сферы сусветнай эканомікі. У ЗША збанкрутавалі пяць вядучых інвестыцыйных банкаў. Амерыканскаму ўраду прыйшлося пайсці на беспрэцэдэнтныя захады па нармалізацыі сітуацыі на банкаўскім рынку. Вельмі паказальнай аказалася сітуацыя ў аўтамабільнай прамысловасці. Іпатэчны крызіс моцна ўдарыў па банках, якія практычна спынілі выдачу крэдытаў на набыццё аўтамабіляў. Скарачэнне аб'ёмаў продажаў (некаторыя еўрапейскія дылеры аўтамабільных гігантаў былі нават вымушаныя прадаваць 2 машыны па кошце адной!) непазбежна выклікала спад вытворчасці не толькі аўтапрамысловасці, але таксама цэлага шэрагу сумежных галінаў прамысловасці.

Вельмі адмоўна на сусветную эканоміку працягвала ўплываць аграмаднае падаражанне нафты. Напачатку 2008 г. барэль ужо каштаваў $100, а праз паўгода падабраўся да гістарычнага максімуму амаль у $150! Далейшы абвал кошту да $51 напрыканцы таго ж году не толькі не даў палёгкі, а нават выклікаў дадатковыя цяжкасці.

Устойлівы эканамічны рост, бум спажывання, які ахапіў свет з пачатку 2000-х гг., імклівае павелічэнне насельніцтва краін, якія развіваюцца, у тым ліку самых бедных, некаторыя негатыўныя прыродна-кліматычных фактары паўплывалі на значны рост коштаў на прадукты харчавання. Пачынаючы з 2006 г. назіраецца іх бесперапынны рост. Эканамісты нават загаварылі пра гэткую з'яву як агфляцыя (аграрная інфляцыя) – працэс апераджальнага павелічэння цэн на прадукты харчавання і тэхнічныя культуры сельскагаспадарчага паходжання ў параўнанні з агульным ростам коштаў або ростам коштаў у несельскагаспадарчай сферы. Напрыклад, у 2008 г.,калі рэальныя (з улікам інфляцыі) кошты на харчы дасягнулі максімуму за апошнія трыццаць гадоў, рыс і збожжа толькі за перыяд з студзеня па красавік узляцелі адпаведна на 54% і 84%! Эксперты ў адзін голас сцвярджаюць, што задзел "зялёнай рэвалюцыі" вычарпаны, і чалавецтву неабходна шукаць новыя рэсурсы і механізмы барацьбы з голадам і падтрымання харчовай бяспекі.

Ужо на зыходзе ХХ ст. скончылася фармаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы сучаснага грамадства, якое вызначаецца камп'ютарызацыяй, комплекснай аўтаматызацыяй, інфармацыйнай сеткавай тэхнікай, паскораным ростам транснацыянальнага капіталу, глабалізацыяй эканомікі. Сарцавінай якасных зменаў сталі інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі (мікраэлектроніка, інфармацыя, тэлекамунікацыі).

У апошнія дзесяцігоддзі ХХ ст. прыкметна знізілася вызначальная роля вытворчасці індустрыяльнага тыпу. Таму новае грамадства называюць постіндустрыяльным. У развітых краінах адбываўся зрух ад матэрыяльнай вытворчасці да дзейнасці па вытворчасці інфармацыі. Дамінуючае становішча ў эканоміцы заняў сектар паслуг, найперш інфармацыйных. Пачала складвацца "інфармацыйная эканоміка". У постіндустрыяльным грамадстве трансфармуюцца крыніцы эканамічнага росту. У сучасных умовах рост прадукцыйнасці працы найбольш забяспечвае інфармацыя ў выглядзе новых ведаў. Інфармацыя набывае вырашальнае значэнне ў структуры вартасці тавару і, ў сваю чаргу, становіцца адным з галоўных тавараў у глабальнай эканоміцы. Змяняецца структура працэсу вытворчасці ў цэлым. Абазначыўся пераход ад стандартнай масавай прадукцыі да гнуткай індывідуалізаванай дробнасерыйнай прадукцыі.

Адным з важнейшых фактараў развіцця на сучасным этапе з’яўляецца глабалізацыя – працэс сусветнай эканамічнай, палітычнай і культурнай інтэграцыі і ўніфікацыі. Важнейшыя яе наступствы ў сацыяльна-эканамічнай сферы – гэта паглыбленне сусветнага падзелу працы, свабодны гандаль, міграцыя ў маштабах усёй планеты капіталу, чалавечых і вытворчых рэсурсаў, стандартызацыя заканадаўства, эканамічных і тэхналагічных працэсаў, сціранне нацыянальнай прыналежнасці прадукцыі, узмацненне ролі транснацыянальных карпарацыяў.

Уражальныя эканамічныя поспехі, дасягнутыя пасля другой сусветнай вайны, не маглі не выклікаць глыбокую трансфармацыю сацыяльнай структуры ў краінах Захаду. Пад уплывам навукова-тэхнічнага прагрэсу адбываецца скарачэнне долі ў агульнай колькасці насельніцтва тых, хто быў непасрэдна заняты ў традыцыйных сфераў вытворчасці – прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Гэты працэс асабліва паскараецца падчас другой хвалі НТР (з другой паловы 1970 - х гг.), калі пачынаецца пераход ад індустрыяльнага да постіндустрыяльнага (інфармацыйнага) грамадства, пераважная вытворчасць тавараў саступіла першынство вытворчасці паслуг.

Акрамя таго, меў месца небывалы рост адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўню працоўнай сілы, беспрэцэдэнтнае ўзрастанне месца і ролі працаўнікоў разумовай працы, спецыялістаў з розных сфер дзейнасці, экспертаў, навукова-тэхнічных кадраў, інжынернага персаналу. Укараненне навейшых навукаёмістых, праца- і энергазберагальных галінаў спрыяла з'яўленню новых прафесіяў (камп'ютаршчыкаў, праграмістаў, біятэхнолагаў і г.д.). Неабходнасць вырашэння новых складаных праблемаў сацыяльна-эканамічнага развіцця дыктавала пашырэнне кола працаўнікоў разумовай працы ў інстытуцыях дзяржаўнай улады і кіравання. Падрыхтоўка спецыялістаў падобнага ўзроўню патрабавала далейшага росту колькасці устаноў вышэйшай адукацыі і перакваліфікацыі працоўных кадраў. Працаўнікі разумовай працы – "новага сярэдняга класу" паступова пачынаюць складаць значны пласт насельніцтва. ("Стары" сярэдні клас у свой час быў пераважна рэпрэзентаваны фермерамі, дробнымі прадпрымальнікамі і акцыянерамі.)

Няўхільная тэндэнцыя да ўзрастання колькаснай, эканамічнай і грамадскай значнасці гэтых сацыяльных слаёў абумовіла змену сацыяльнай структуры ў краінах Захаду. Замест класічнай структуры капіталістычнага грамадства з класамі буржуазіі і пралетарыяту складваецца моцна дыферэнцыраваная, шмат'ярусная сацыяльная структура. Большую частку яе ўзроўняў занялі акурат прадстаўнікі "новага сярэдняга класу". Былая пірамідальная сацыяльная структура грамадства, дзе нешматлікая буржуазна-арыстакратычная эліта супрацьстаяла аграмаднай пралетарскай масе, саступіла месца ромбападобнай мадэлі з яўнай перавагаю сярэдніх слаёў і параўнальна малалікімі вышэйшымі і ніжэйшымі катэгорыямі насельніцтва. Больш акрэсленымі сталі межы паміж аднатыпнымі сацыяльнымі групамі – стратамі.

Важна адзначыць, што, у адрозненне ад традыцыйных класаў індустрыяльнага грамадства, сучасныя страты ўтвараюцца не толькі па месцу і ролі ў грамадскай вытворчасці, але і па ўзроўні даходаў, згодна з меркаваннямі сацыяльнага прэстыжу і г.д. Характэрнай асаблівасцю шматмернай структуры сучаснага заходняга грамадства стала высокая ступень сацыяльнай мабільнасці і адносная лёгкасць перасоўвання ўверх-уніз па прыступках сацыяльнай іерархіі.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 607; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.