КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэма 4. Вялікабрытанія ў 1945-1960-х гг
Другі этап эканамічнай інтэграцыі ў Заходняй Еўропе. Прыняцце Адзінага еўрапейскага акту. Фармаванне ідэі аб’яднанай Еўропы. Маастрыхцкія пагадненні 1992 г. Прыняцце агульнаеўрапейскай валюты. Уваходжанне ў Еўрапейскі саюз новых членаў. Паглыбленне еўрапейскай інтэграцыі. Правал Канстытуцыі ЕС. Лісабонскі дагавор і яго ратыфікацыя. Напачатку 1970-х гг. пачынаецца пераадоленне пэўнага застою 1960-х гг. у інтэграцыйных працэсах, да Еўрапейскіх Супольнасцяў далучыліся новыя члены. З 1973 г. у Супольнасці ўвайшлі Вялікабрытанія, Данія ды Ірландская Рэспубліка. Адначасова з тэрытарыяльным ростам было вырашана пашырыць сферу адказнасці агульнаеўрапейскіх органаў. З гэтага часу яны пачалі займацца, поруч з нацыянальнымі інстытутамі, сацыяльнай палітыкай, палітыкай рэгіянальнага развіцця і аховай навакольнага асяроддзя. Дадатковым крокам у гэтым накірунку было і стварэнне Еўрапейскага фонду рэгіянальнага развіцця (1975 г.). У 1979 г. пачала дзейнічаць Еўрапейская Грашовая Сістэма (ЕГС), якая хаця яшчэ й не прадугледжвала агульную валюту, але закладала базу для стварэння зоны грашовай стабільнасці. Таксама ў безнаяўны разлік была уведзена грашовая адзінка – ЭКЮ (ад англ. European Currеncy Unit – Еўрапейская валютная адзінка). Важнай вяхой у гісторыі еўрапейскага інтэграцыйнага працэсу сталі першыя непасрэдныя выбары Еўрапейскага парламенту, якія адбыліся ў 1979 г. Хаця першы правобраз гэтага інтэграцыйнага інстытута пачаў сваю дзейнасць у 1952 г., доўгі час ён не валодаў дастатковымі паўнамоцтвамі. (Усведамленне грамадствам малой выніковасці, калі не бессэнсоўнасці, дзейнасці Еўрапарламенту ў 1970-х гг. нават спарадзіла дасціпны жарт: " Пайшлі свайго дзядзечку засядаць у Еўрапарламент! ") Сусветны структурны эканамічны крызіс 1970-х – пачатку 1980-х гг. і яго наступствы не маглі не адбіцца на ходзе еўрапейскай інтэграцыі. Але ў 1981 г. да Еўрапейскіх Супольнасцяў далучаецца Грэцыя, а ў 1986 г. - яшчэ й Іспанія з Партугаліяй. Ад гэтага часу краін-удзельніц стала 12. (Колькасць удзельнікаў ЕАСГ, наадварот, скарацілася.) Тым не менш, у 1985 г. Еўрапейская Эканамічная Супольнасць была вымушана прызнаць, што намечаная Рымскімі пагадненнямі мэта стварэння агульнага рынку яшчэ не дасягнута і трэба прыняць энергічныя захады для пераадолення эканамічных цяжкасцяў і для прыстасавання да новай эканамічна сітуацыі. У мэтах пераадолення масавага беспрацоўя, нізкіх тэмпаў развіцця і падзення канкурэнтаздольнасці на вонкавых рынках 1986 г. была прынятая абноўленая версія Рымскіх пагадненняў ў Адзіны Еўрапейскі Акт (АЕА), які ахапіў усе Еўрапейскія Супольнасці (ЕЭС, ЕСВС, Еўраатам). Ён паклаў пачатак прарыву ў стварэнні Адзінай Еўропы і, тым самым, адкрыў трэці этап еўрапейскай інтэграцыі. Дакумент вызначыў тэрмін заканчэння стварэння Агульнага Рынку - 1.1.1993. Да гэтага часу трэба было забяспечыць існаванне агульнага рынку тавараў, працы, капіталаў і паслуг. Паводле палажэнняў АЕА узмацнялася роля Еўрапарламенту, спрашчалася працэдура прыняцця рашэнняў на агульнаеўрапейскім узроўні, аднародныя еўрапейскія арганізацыі зліваліся ў адну структуру. З 1 чэрвеня 1990 г. пачаўся новы этап стварэння валютна-фінансавага і эканамічнага саюзу краін ЕЭС. У васьмі найбольш развітых краінах (Бельгіі, Вялікабрытаніі, Даніі, Італіі, Люксембургу, Нідэрландах, Францыі і ФРГ) быў уведзены рэжым вольнага пераліву капіталаў і адкрыцця любых валютных рахункаў грамадзянамі гэтых краін (астатнія ўдзельнікі – Грэцыя, Ірландыя, Іспанія і Партугалія – яшчэ не былі гатовыя да гэткай адкрытай эканомікі). У лютым 1992 г. у горадзе Маастрыхце (Нідэрланды) быў падпісаны Маастрыхцкі дагавор (Маастрыхцкія пагадненні), які паклаў пачатак еўрапейскай палітычнай інтэграцыі. Прадугледжвалася стварэнне Еўрапейскага Саюзу (Еўрасаюзу, ЕС). У кампетэнцыю еўрапейскіх органаў увайшло вызначэнне прынцыпаў агульнай палітыкі ў галіне адукацыі, аховы здароўя, культуры, трансеўрапейскіх сетак камунікацый і абароны правоў спажыўцоў. Дзяржавы ўдзельніцы ЕС узялі на сябе абавязак праводзіць супольную знешнюю палітыку і палітыку бяспекі. Былі пашыраны і ўзмоцнены паўнамоцтвы Еўрапарламенту і ўведзена грамадзянства ЕС. Назва "Еўрапейскі Саюз" замяніла назву "Еўрапейскія супольнасці".Адказнасць за грашова-крэдытную палітыку Еўрасаюзу ўскладалася на Еўрапейскую сістэму нацыянальных банкаў, у складзе Еўрапейскага цэнтральнага банку і нацыянальных цэнтральных банкаў дзяржаў ЕС. Наступствам Маастрыхцкіх пагадненняў стала стварэнне Еўрапейскага валютнага саюзу (ЕВС) і ўвядзенне у якасці еўрапейскай валюты еўра. 1 студзеня 1993 г. у адпаведнасці з Адзіным Еўрапейскім актам стаў дзейнічаць паўнавартасны Агульны Рынак, а 1 лістапада пасля ратыфікацыі краінамі ўдзельніцамі набылі моц Маастрыхцкія пагадненні. Гэткім чынам быў створаны адзіны рынак, што ахапіў амаль 4000 млн. чалавек. Магутны імпульс атрымала зрошчванне нацыянальных гаспадарак кран-членаў ЕС. Заканчэнне Халоднай вайны дало новы штуршок інтэграцыйным працэсам у Еўропе. З 1995 г. да ЕС далучыліся Аўстрыя, Фінляндыя і Швецыя. Еўрапейская інтэграцыя ўзяла новы рубеж – колькасць членаў Еўрасаюзу дасягнула 15. У тым жа годзе набыло моц Шэнгенскае пагадненне, заключанае яшчэ ў далёкім 1985 г. Гэта азначала з’яўленне празрыстыя межаў у рамках ЕС, правядзенне адзінай візавай палітыкі і больш актыўнае супрацоўніцтва паліцыі краін-удзельніц. У 1995 г. на паседжанні Еўрапейскай Рады ў Мадрыдзе было прынята рашэнне аб стварэнні Гаспадарчага і Валютнага Саюзу ЕС, што азначала пачатак паступовага пераходу на адзіную валюту - еўра. Праз два гады Амстэрдамскім дагаворам (1997) былі ўведзеныя больш жорсткія патрабаванні для ўваходжання ў валютны і эканамічны саюз, вызначалася тэрміны звядзення адзінай еўрапейскай валюты – 1 студзеня 1999 г. Акрамя таго было уведзена адзінае еўрапейскае грамадзянства, якое дапаўняла, але не скасоўвала інстытут нацыянальнага грамадзянства. Мэтанакіраваная рэалізацыя гэтых рашэнняў дазволіла ў 1999 г. увесці адзіную валюту – еўра – для разліковых аперацыяў (пакуль толькі безнаяўных плацяжоў). Праўда, да валютнага саюзу тады далучыліся толькі 11 краін. (Вялікабрытанія адмовілася ад удзелу ў ім, бо не жадала "здаваць" сваю ўласную валюту, Данія – з прычыны шэрагу чыста палітычных меркаванняў, Швецыя вырашыла прыгледзецца, як у еўра пойдуць справы, а Грэцыя як далёка не самая развітая краіна ЕС не здолела задаволіць патрабаванні да эканамічных умоваў уваходжання ў валютны саюз. З пачатку 2002 г. нацыянальныя валюты саступілі месца еўра: манеты і банкноты канчаткова увайшлі ў абарачэнне ў Аўстрыі, Бельгіі, Германіі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Люксембургу, Нідэрландах, Партугаліі, Фінляндыі і Францыі. (На пачатак 2011 г. у "зоне еўра" ужо налічваецца 17 краін. На адзіную еўрапейскую валюту з 2001 г. перайшла Грэцыя, з 2007 г. – Славенія, з 2008 г. – Кіпр і Мальта, з 2009 г. – Славакія, а з 2011 г. – Эстонія.) У 2003 г. ЕС даў згоду на сваё самае значнае пашырэнне ў гісторыі. З 1 траўня 2004 г. да Адзінай Еўропы далучыліся ажно 10 краін – Венгрыя, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія і Эстонія. З 2007 г. у ЕС уступілі яшчэ дзве усходнееўрапейскія краіны – Балгарыя і Румынія. У Еўрапейскім Саюзе здаўна няпростымі праблемамі з’яўляліся: вызначэнне глыбіні інтэграцыі (напрыклад, асцярожная пазіцыя Вялікабрытаніі ў пытаннях палітычнай інтэграцыі і ўвядзення адзінай еўрапейскай валюты); празмерная, на думку многіх, бюракратызацыя кіраўніцтва ЕС і карупцыя ў еўраустановах; традыцыйныя эканамічныя супярэчнасці (напрыклад, барацьба за сельскагаспадарчыя, рыбалавецкія ды інш. квоты); недастатковая згуртаванасць, калі не сказаць кволасць і бязвольнасць, у вайсковай сферы (можна прыгадаць бездапаможнасць еўрапейскіх структур падчас Баснійскага і Косаўскага крызісаў) і г.д. З ледзьве не двухразовым пашырэннем ЕС узніклі і новыя цяжкасці. Узрастаюць супярэчнасці паміж заможнымі краінамі "старой" Еўропы і небагатымі/беднымі маладымі ўдзельнікамі Еўрапейскага Саюзу – першыя вымушаны "карміць" другіх. Пры гэтым адны лічаць, што празмерна, іншыя – недастаткова. Доўгі час трывогу выклікалатрывогу і рыхласць палітычнай арганізацыі Еўрасаюзу.Пытанне неабходнасці прынцыповых зменаў прынцыпаў кіравання і структуры кіруючых органаў ЕС паўстала ў 1990-х гг., калі ўзнікла відавочная перспектыва яго хуткага пашырэння. Прынцып кансенсусу, які выкарыстоўваўся пры прыняцці рашэнняў у Еўрасаюзе, быў адначасова і вельмі дэмакратычным, і вельмі эфектыўным пры яго аднароднасці і нешматлікасці арганізацыі. Мала, хто верыў у тое, што пасля прыёму 10 новых членаў, пераважна небагатых краін былога сацыялістычнага лагера, сістэма будзе настолькі ж добра працаваць. У 2001 г. пачалася праца над агульнаеўрапейскай канстытуцыяй. Канстытуцыя ЕС была падрыхтаваная і ў Рыме ў 2004 г. прадстаўнікі ўсіх 25 краін Адзінай Еўропы падпісалі яе. Аднак на стадыі ратыфікацыі дакумент праваліўся. Пасля адмоўных вынікаў рэферэндумаў у Францыі і Нідэрландах ад агульнаеўрапейскай канстытуцыі вырашылі адмовіцца. Правал Канстытуцыі ЕС стаў праявай узрастальных супярэчнасцяў па пытаннях будучага ЕС. Яе быў закліканы замяніць Лісабонскі дагавор 2007 г., канчаткова ратыфікаваны ў лістападзе 2009 г. Дакумент прадугледжвае далейшае паглыбленне палітычнай інтэграцыі краін-удзельніц (напрыклад, увядзенне пастаяннай пасады Старшыні Еўрапейскай Рады ("прэзідэнта ЕС"), якую ў лістападзе 2009 г. заняў прэм’ер-міністр Бельгіі Херман ван Рампёй), пашырэнне функцый ЕС у сферы абароны, аховы правоў чалавека і г.д.
Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 521; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |