Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Цэнтральная і Паўднёва-Ўсходняя Еўропа. Аднаўленне разбуранай гаспадаркі




Аднаўленне разбуранай гаспадаркі. Сацыяльна-эканамічныя рэформы 1940‑х гг. Пераход да будаўніцтва савецкай мадэлі сацыялізму. Пачатак усходнееўрапейскай інтэграцыі.

Аднаўленне ва Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй (Усходняй) Еўропе набыло іншыя характар і скіраванасць. Значныя матэрыяльныя страты ў ходзе другой сусветнай вайны разам з традыцыйнай адсталасцю рэгіёну выклікалі неабходнасць фарсіраванай мадэрнізацыі. Надзвычай складанай заставалася палітычная абстаноўка ў гэтых краінах.

Недахоп уласных развіццёвых рэсурсаў, асабліва фінансавай базы, вымагалі пошуку "спонсараў" эканамічнага абнаўлення і прарыву. З пачаткам "халоднай вайны" выбар паміж капіталістычным і сацыялістычным шляхам развіцця не без "падказак” з боку СССР быў прадвызначаны. Савецкі Саюз і сам адмовіўся ад амерыканскай дапамогі па лініі "плану Маршала", і забараніў удзел у яго рэалізацыі ўсім ўсходнееўрапейскім краінам, кампенсуючы іх страты сваімі ільготнымі пастаўкамі прадуктаў харчавання і сыравіны.

Пачынаецца пабудова "асноў сацыялізму". Прычым у чэрвені 1948 г. на пасяджэнні Камінфарма (Інфармацыйнага бюро камуністычных і рабочых партый – міжнароднай камуністычнай арганізацыі-пераемніцы Камінтэрна, што існавала з 1947 па 1956 гг.) была прызнаная ўніверсальнасць савецкай мадэлі сацыялізму. Асноўныя задачы, якія вырашаліся новымі ўсходнееўрапейскімі рэжымамі, заключаліся ў сацыялізацыя усёй грамадскай структуры, нацыяналізацыі (да пачатку 1950-х гг. доля дзяржаўнай уласнасці ў рэгіёне перавышала 90%), індустрыялізацыя, калектывізацыя, адмаўленне ад рынку і стварэнне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання эканомікай.

Ужо на сярэдзіну 1950-х гг. краіны Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы дасягнулі ўражальных поспехаў у "даганяючым развіцці". Гэтак меў месца небывалы рост эканамічнага патэнцыялу, была праведзена мадэрнізацыя сацыяльнай структуры (напрыклад, адбыўся рост занятасці ў прамысловай сферы, хуткімі тэмпамі ішла урбанізацыя), быў забяспечаны пераход да індустрыяльна-аграрнага тыпу грамадства (і ў асобных найбольш развітых краінах, і ў рэгіёне ў цэлым).

Тым не менш, з’явілася нямала новых праблемаў: штучнасць эканамічнага механізму (не ўлічвалася рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка), аграмадныя галіновыя дыспрапорцыі і перакосы, развіццёвая экстэнсіўнасць (разлік выключна на выкарыстанне большага аб’ёму працоўнай сілы, энергіі, сыравіны і г.д.), малая прадукцыйнасць працы, бюракратызацыя і ад гэтага неразваротлівасць эканамічнага кіравання і, самае галоўнае, нізкая сацыяльная аддача сталінскай эканамічнай мадэлі (яна праяўлялася ў па-ранейшаму скрайне сціплых жыццёвых стандартах).

Найбольш негатыўна гэтыя цяжкасці адбіліся на грамадствах, якія да пачатку сацыялістычных эксперыментаў мелі адносна высокі узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця. Параўнанні з даваеннымі часамі былі не на карысць пасляваенных рэаліяў. Як вынік, у 1953 г. у ГДР, а ў 1956 г. у Польшчы і, асабліва, Венгрыі, сталінская мадэль сацыялізму была пастаўлена пад пытанне. (У Чэхаславакіі сістэмны крызіс прыйшоў пазней – у 1968 г.) Аднак для значнай часткі грамадзян найменш развітых краін рэгіёну – Албаніі, Балгарыі і Румыніі – сацыялістычныя пераўтварэнні не надта моцна дысаніравалі з іх чаканнямі, а таму ў гэтых краінах абышлося без асаблівых узрушэнняў.

У 1949 г. для садзейнічання арганізацыі планамернага эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва дзяржаў, што знаходзіліся пад уплывам СССР, быў створаны Савет Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ). У практычным сэнсе арганізацыя павінна была забяспечыць пераарыентацыю знешняга гандлю з Германіі (галоўнага гандлёвага партнёру краін рэгіёну ў перадваенны і ваенны час) на СССР і стварыць канал савецкай эканамічнай дапамогі братэрскім краінам. У арганізацыю ўвайшлі Албанія (толькі да канца 1961 г.), Балгарыя, Венгрыя, ГДР (з 1950 г.), Румынія, СССР, Чэхаславакія. На момант фармавання гэта было скрайне штучнае ўтварэнне: да 90% таваразвароту краін-удзельніц рэалізоўвалася па-за межамі новаўтворанага рэгіёну, а доля гандлю з СССР ледзьве перавышала 1%. (З нееўрапейскіх краін у СЭУ пазней увайшлі Манголія (1962), Куба (1972) і В'етнам (1978).)

Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні другой паловы 1950‑х – 1960‑х гг. Прычыны тармажэння і адыходу ад рэформ.

У другой палове 1950-х – напачатку 1960 гг. у найбольш эканамічна развітых краінах Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы скіраванасць рэформ была некалькі скарэкціраваная. Напрыклад, было прызнана існаванне розных эканамічных укладаў, абмежаваны дробязны дзяржаўны кантроль пры павелічэнні інвестыцыяў і ўдасканаленні тэхнічнай і тэхналагічнай базы. Найбольшых поспехаў пошукі новай эканамічнай мадэлі, у якой бы ўлічваліся законы рынку, дасягнулі ў Венгрыі і Чэхаславакіі. Далейшае паглыбленне сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў патрабавалі пэўных пераменаў у грамадска-палітычнай сферы. Прынцыповая немагчымасць гэтага вяла да тармажэння палітыкі рэформаў і паступовага адыходу ад яе. У самых адсталых краінах рэгіёну, наадварот, зрухаў практычна не адбылося і сталінскія метады, практыка і скіраванасць эканамічнай палітыкі працягвалі дамінаваць.

Яшчэ ў 1960-я гг. былі збольшага вычарпаныя асноўныя крыніцы экстэнсіўнага эканамічнага росту і выявілася нямала новых цяжкасцяў. Галоўная – падзенне тэмпаў росту прамысловасці. У канцы 1960-х гг. узнікла яўная неабходнасць правядзення новых народнагаспадарчых рэформаў. У Венгрыі, Чэхаславакіі і Югаславіі іх праводзілі з выкарыстаннем рыначных механізмаў стымулявання вытворчасці. Рэформы не закраналі формы ўласнасці. Санкцыянаваны рыначны сектар не меў дастатковай прасторы для развіцця, а адмаўленне ад дзяржаўнай манаполіі ў сацыяльна-эканамічнай сферы азначала б поўны крах самога сацыялізму. Адсюль ізноў згортванне рэформаў напачатку 1970-х гг. У ГДР і Польшчы рэформы ажыццяўляліся праз мадэрнізацыю існаваўшых адміністрацыйна-камандных механізмаў. Румынія з Балгарыяй, тым больш Албанія, пра гэта практычна не клапаціліся. Але яшчэ і ў першай палове 1970-х гг. у краінах рэгіёну па-ранейшаму захоўваліся ўстойлівыя тэмпы прамысловай вытворчасці (6-8% у год). Працягвалі расці важнейшыя колькасныя паказчыкі эканамічнага развіцця – выпрацоўка электрычнасці, выплаўка сталі, выпуск прадукцыі машынабудавання і г.д.

Тым не менш, пачатак новага этапу навукова-тэхнічнай рэвалюцыі паставіў перад сацыялістычнымі краінамі новыя праблемы. Патрабавалася рашучае пераўтварэнне эканомікі на базе навейшай тэхнікі і тэхналогіі, ломка састарэлай галіновай структуры народнай гаспадаркі, змена метадаў кіравання эканомікай. Адсутнасць адэкватнага рэагавання на выклікі новай эпохі не дазволіла сацыялістычным краінам уключыцца ў новы этап НТР, а гэта непазбежна вяло да прыкметнага скарачэння ўдзельнай вагі сацыялістычных краін у сусветнай вытворчасці і гандлі. Цэнтральная і Паўднёва-Ўсходняя Еўропа следам за Савецкім Саюзам пагружаецца ў эпоху "застою".




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 583; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.