Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Наступленне Чырвонай Арміі ў 1944 г. Адкрыццё другога фронту ў Еўропе




Дзяржавы антыгітлераўскай кааліцыі здолелі развіць свой поспех і ў 1944 г. Нягледзячы на пераход дзяржаў гітлераўскага блоку да стратэгічнай абароны, іх становішча на франтах станавілася крытычным.

У выніку зімова-веснавой кампаніі 1944 г. войскі Чырвонай Арміі здолелі зняць блакаду Ленінграда. Буйнамаштабны наступ у Правабярэжнай Украіне дазволіў савецкім войскам адкінуць праціўніка за Паўднёвы Прут, Днестр і Прут. Летам 1944 г. завяршылася вызваленне Крыму. 23-24 чэрвеня пачалося стратэгічны наступ на беларускім накірунку – аперацыя "Баграціён". Яе пераможны зыход не толькі забяспечыў вызваленне тэрыторыі Беларусі, але таксама блакіраванне значнай варожай групоўкі ў Прыбалтыцы (у верасні-кастрычніку 1944 г. яна была ліквідаваная).

Калі напрыканцы сакавіка 1944 г. савецкія войскі ўступілі на тэрыторыю Румыніі, прафашысцкі рэжым І. Антанэску стаў губляць апошні грунт пад нагамі. 23 жніўня 1944 г. дыктатар быў арыштаваны падчас аўдыенцыі ў караля Міхая І. Румынія пакінула гітлераўскі блок і далучылася да антыгітлераўскай кааліцыі. Падобным чынам разгортваліся падзеі і ў Балгарыі. У той момант, калі войскі Чырвонай Арміі ўжо стаялі на савецка-балгарскай мяжы, у ноч на 9 верасня 1944 г. у Сафіі было ўзнятае антыфашысцкае паўстанне і новы ўрад абвясціў Германіі вайну. У верасні 1944 г. Чырвоная Армія сумесна з Народна-вызваленчай арміяй Югаславіі (НВАЮ) пачала вызваленне і гэтай балканскай дзяржавы. Да канца 1944 г. былі вызваленыя Сербія, Македонія і Чарнагорыя. 19 верасня СССР заключыў перамір'е з Фінляндыяй. Пагадненне прадугледжвала канчатковае вырашэнне савецка-фінляндскіх памежных спрэчак, а таксама разрыў адносін Хельсінкі з дзяржавамі гітлераўскага блоку. Неўзабаве Фінляндыя таксама абвясціла Германіі вайну.

Гэткім чынам, у выніку паспяховых аперацый Чырвонай Арміі ў 1944 г. была цалкам вызвалена часова акупіраваная ворагам тэрыторыя краіны і адноўлена дзяржаўная мяжа СССР, былі выведзены з вайны ўсе саюзнікі гітлераўцаў у Еўропе (Румынія, Балгарыя і Венгрыя абвясцілі вайну Германіі), пачалося вызваленне Еўропы. І, самае галоўнае, савецкія войскі нанеслі гітлераўскай Германіі вырашальнае паражэнне, ад якога яна не здолела аднавіцца.

Вялікае значэнне для набліжэння разгрому нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў мела адкрыццё другога фронту. Гэтаму спрыяла не толькі актыўнасць СССР на усходнім фронце, але таксама паспяховы наступ брытана-амерыканскіх войск у Італіі (травень 1944 г.). Непасрэдны пачатак другому фронту быў дадзены 6 чэрвеня 1944 г., калі на паўночным узбярэжжы Францыі – у Нармандыі – пачалася буйнамаштабная дэсантная аперацыя войск ЗША і Вялікабрытаніі на чале з амерыканскім генералам Дуайтам Эйзенхаўэрам – аперацыя "Аверлорд" (англ. Оverlord – "вярхоўны ўладар"). У жніўні высадка саюзнікаў адбылася і ў Паўднёвай Францыі – аперацыя "Энвіл" (англ. Аnvil – кавадла).

У разгроме гітлераўскіх войск у Францыі значную дапамогу саюзнікам аказаў французскі рух Супраціўлення – 18 жніўня 1944 г. пачалося паўстанне ў Парыжы. Брытана-амерыканскае камандаванне дало магчымасць вызваліць сваю сталіцу французскім злучэнням, што бралі ўдзел у адкрыцці другога фронту. Гітлераўскае камандаванне было вымушана распачаць вывад сваіх войск з Францыі. Да пачатку 1945 г. саюзніцкія войскі выбілі сілы вермахта не толькі з Францыі, але таксама з Бельгіі і Цэнтральнай Італіі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 1295; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.